Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі
Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
Д а н і э л ь. Дык гэта ж зусім як на страшным судзе!
Франц. Ці не праўда, якая дзікая лухта? Тут адзін з іх, з абліччам зорнай начы, выступіў наперад, у руцэ ў яго быў жалезны пярсцёнак з пячаткаю; ён узняў яго паміж усходам і захадам і вымавіў: «Вечна, свята, справядліва, непарушна! Ёсць толькі адна ісці-
на, толькі адна дабрачыннасць! Гора, гора чарвяку, які сумняваецца!» I выступіў другі, у яго ў руцэ было бліскучае люстра; ён узняў яго паміж усходам і захадам і вымавіў: «Гэтае люстра — ісціна. Крывадушнасць і прытворства не ўстояць перад ім». Тут я і ўвесь народ затрымцелі, бо ўбачылі морды тыграў, леапардаў і гадзюк, адбітымі ў гэтым жахлівым люстры. Але вось выступіў трэці, у яго ў руцэ былі жалезныя вагі; ён узняў іх паміж усходам і захадам і вымавіў: «Наблізьцеся, дзеці Адама! Я ўзважваю вашы намеры на чашы гневу майго, справы вашы — гірамі злосці маёй».
Даніэль. Барані бог!
Ф р а н ц. Бялей за снег стаялі ўсе наўкол, і ў чаканні сэрца нясмела білася ў кожных грудзях. I раптам мне пачулася, быццам імя маё было першым вымаўлена горнымі віхрамі; і мозг скарчанеў у маіх касцях, і мае зубы гучна заляскалі. Часта, часта зазвінелі вагі, загрукатала скала, і гадзіны пацяклі адна за адной вакол левай чашы вагаў, і кожная гадзіна адна за адной кідала ў гэтую чашу смертны грэх.
Даніэль. Хай будзе над вамі літасць божая!
Франц. Яе не было! Чаша вырасла з гару, хоць другая, поўная крыві збавення, яшчэ ўтрымлівала яе высока ў паветры... Але вось з’явіўся стары, сагнуты ў тры пагібелі няшчасцямі; ён грыз сваю руку ад лютага голаду. Убачыўшы яго, усе баязліва апусцілі вочы. Я пазнаў старога. Ён адрэзаў пасму сваіх сівых валасоў, кінуў яе на чашу грахоў. I яна апусцілася... раптам апусцілася да самага пекла, а чаша збавення ўзляцела высока ў паднябессе. I я пачуў голас, які прадракаў з дыму, ахінуўшага скалу: «Дараванне, дараванне ўсім грэшнікам зямлі і пекла! Ты адзін адрынуты!»
Доўгая паўза.
Ну. Чаму ж ты не смяешся?
Даніэль. Ці да смеху тут, калі мароз дзярэ па скуры. Сны пасылаюцца небам.
Ф р а н ц. Цур, цур! He кажы так! Назаві мяне дурнем, забабонным, бязглуздым дурнем! Зрабі гэта, добры Даніэль. Прашу цябе, як мае быць паздзекавайся з мяне!
Д а н і э л ь. Сны пасылаюцца небам. Я памалюся за вас!
Ф р а н ц. Ты хлусіш, кажу я! Ідзі зараз жа, бяжы, ляці, даведайся, куды прапаў пастар, загадай яму паспяшыць! Але паўтараю: ты хлусіш!
Д а н і э л ь. Бог ды над вамі злітуецца!
Ф р а н ц. Мудрасць чэрні! Баязлівасць чэрні! Яшчэ не даведзена, што мінулае не мінулае, што ў надзорным свеце ёсць вока, якое ўсё бачыць. Гм! Гм! Хто ўнушыў мне гэта? Мсцівец там, у нябёсах? He! He! Так! Так! Страшны шэпт наўкол: «Ёсць суддзя на нябёсах!» I ты з’явішся да надзорнага суддзі яшчэ гэтай ноччу! He, кажу я вам! Нікчэмная нара, у якой хоча схавацца твая баязлівасць!.. Пустэльна, безжыццёва, глуха там, над зоркамі! Ну, а калі там, за імі, усё ж ёсць нешта большае? He, не, там пустата! Я загадваю!.. Там нічога няма!.. А калі? А калі?.. Гора, калі ўсё табе залічыцца! Залічыцца яшчэ гэтай ноччу! Чаму жах прабягае па маіх жылах? Памерці!.. Чаму гэта слова так ледзяніць мяне? Даць справаздачу надзорнаму мсціўцу... А што, калі ён судзіць праведна? Усе сіроты, удовы, усе прыгнечаныя, замучаныя мною залямантуюць да яго! Але калі ён судзіць праведна, чаму яны пакутавалі? Чаму я трыумфаваў над імі?
Уваходзіць пастар М о з е р.
М о з е р. Вы пасылалі за мной, васпан? Я здзіўлены. Першы раз у жыцці! Пажадана вам насміхацца над рэлігіяй? Ці вы пачынаеце дрыжаць перад ёю?
Ф р а н ц. Насміхацца ці дрыжаць — гледзячы па тваіх адказах. Слухай, Мозер, я давяду табе, што ты альбо сам дурань, альбо абдурваепі іншых. А ты будзеш адказваць. Чуеш? Калі табе дорага жыццё, ты будзеш мне адказваць.
М о з е р. Вы хочаце судзіць усявышняга, і ўсявышні вам аднойчы адкажа...
Ф р а н ц. Зараз я хачу даведацца! Зараз, у гэтую ж хвілю! Каб не натварыць ганебных шаленстваў і ад страху не звярнуцца да ідала чэрні! За бутэлькай бургундскага я часта сп’яна гаварыў табе: «Бога няма». Цяпер я гавару сур’ёзна. Я заяўляю: яго няма! Ты можаш абвяргаць мяне любымі довадамі, якія
маюцца ў тваім распараджэнні. Яны згінуць, варта мне толькі на іх дзьмухнуць.
М о з е р. О, калі б ты з такою лёгкасцю мог адвесці гром, што з непамернай сілай грымне над тваёй ганарыстай душой! Усемагутнаму богу, якога ты, дурань і злодзей, выганяеш з яго ж тварэння, няма патрэбы апраўдваць сябе вуснамі праху. Ён такі ж вялікі ў тваёй жорсткасці, як і ва ўсмешцы ўсеперамагаючай дабрадзейнасці. м
Франц. Добра, non! Адменна! Малайчына!
М о з е р. Я служка вышэйшага ўладыкі і размаўляю з чарвяком, падобным на мяне, дагаджаць якому не маю намеру! Я, вядома, палічыў бы сябе цудатворцам, калі б мне ўдалося выклікаць раскаянне ў цябе, закаранелага злодзея. Але калі твая ўпэўненасць такая непахісная, то чаму ты паслаў па мяне? Скажы, чаму паклікаў мяне сярод ночы?
Ф р а н ц. Таму, што мне сумна. Нават шахматы сёння не весяляць мяне. Вось мне і ўздумалася дзеля жарту палаяцца з папом. Гэтай лухтой мяне не застрашыш! Я добра ведаю: на вечнасць спадзяецца толькі той, каму не пашанцавала тут, на зямлі. Але ён жорстка памыляецца. Мне давялося чытаць, што ўся наша сутнасць зводзіцца да кровазвароту. 3 апошняй кропляй крыві знікае і дух і думка. Дух падзяляе ўсе слабасці цела, дык няўжо ён можа перажыць яго, не выпарыцца пры яго распадзе? Калі да цябе ў мозг пранікне хоць кропля вады, тваё жыццё на імгненне перапыніцца, яно будзе межаваць з небыццём, а затым наступіць і смерць. Пачуцці — не больш як хістанні струн, а разбіты клавесін гучаць не можа. Калі я зраўняю з зямлёй сем маіх замкаў, калі разаб’ю вунь тую Венеру, гэта будзе значыць, што няма болып ні сіметрыі, ні прыгажосці. Тое ж і з вашай бессмяротнай душой!
Мозер. Гэта філасофія вашага адчаю. Але пры гэтых словах ваша ўласнае сэрца палахліва б’ецца ў грудзях, выкрываючы вашу агідную хлусню. Усе хітраспляценні падобнай філасофскай сістэмы раздзірае адна-адзіная думка: «Ты павінен памерці!» Што ж, я выклікаю вас,— і няхай паслужыць вам гэта выпрабаваннем! — калі і ў смяротную гадзіну вы не пахістаецеся, калі вашы пераконанні не здрадзяць вам і Ta-
ды — перамога за вамі. Але калі ў гэтую гадзіну хоць невялікі страх наведае вас, тады — гора вам. Вы ашукаліся!
Франц (збянтэжана). Калі ў гадзіну смерці мяне ахопіць страх?
Мозер. Нямала мне давялося бачыць такіх няшчасных, якія ўсё жыццё са страшэннай настойлівасцю змагаліся супраць ісціны, але ў гадзіну смерці іх памылкі самі сабой знікалі. Я буду стаяць ля samara смертнага ложа. Мне нават хочацца бачыць, як тыран развітваецца з жыццём... Я не звяду вачэй з вашага твару; і калі ўрач возьме вашу халодную вільготную руку, з цяжкасцю распазнаючы слабы, ледзь чутны пульс, гляне на вас і, холадна паціснуўшы плячыма, заявіць: «Чалавек тут бездапаможны»,— о, тады беражыцеся! Беражыцеся быць падобным на Рычарда ці Нерона.
Ф р а н ц. He! He?
М о з е р. I ваша «не» прагучыць тады, як прыглушанае «так». Унутраны суддзя, якога не падкупіш скептычнымі доказамі, абудзіцца і пачне свой суд над вамі. I гэта будзе як абуджэнне зажыва пахаванага ў чэраве магілы, гэта будзе як абурэнне самагубца, які ўжо нанёс сабе смяртэльны ўдар і цяпер раскайваецца! Гэта будзе як маланка, раптоўна прарэзаўшая поўнач вашага жыцця, як азарэнне! I калі вы і тады не пахіснецеся — перамога за вамі.
Франц (у неспакоі ходзіць з кута ў кут). Папоўская бязглуздзіца! Папоўская бязглуздзіца!
М о з е р. Тады мячы вечнасці ўпершыню рассякуць змрок вашай душы, упершыню,— але не вельмі позна! Думка пра Бога абуджае страшнага суседа, і яго імя — суддзя! Падумайце, Маор, жыццё тысяч людзей падпарадкавана аднаму ўзмаху вашай рукі, і з кожнай тысячы дзевяцьсот дзевяноста дзевяць вы зрабілі няшчаснымі. Вам не хапае толькі Рымскай імперыі, каб зрабіцца Неронам, ці Перу, каб набыць сабе славу Пізара. Няўжо вы думаеце, Бог дазволіць, каб адзін чалавек раз’юшана гаспадарыў у яго свеце і ўсё пераварочваў уверх дном? Няўжо вы думаеце, што гэтыя дзевяцьсот дзевяноста дзевяць народжаны для пагібелі, для таго каб быць лялькамі ў вашай сатанінскай гульні? He думайце так! Ён спагоніць з вас за кожнае
імгненне, якое вы ўкралі ў іх, за кожную радасць, якую вы ім атруцілі, за кожны крок да дасканаласці, які вы перагарадзілі ім. I калі вы і тут знойдзеце адказ, то, Маор,— перамога за вамі.
Ф р а н ц. Хопіць! Hi слова болып! Ці не хочаш ты ўжо, каб я падпарадкаваўся злосным разважанням?
Мозер. Памятай, што людскія долі знаходзяцца паміж сабой у цудоўнай і страшнай раўнавазе. Чаша вагаў, спусціўшыся ў гэтым жыцці, узвысіцца ў тым; узвысіўшыся ў гэтым, у тым спусціцца да зямлі. I тое, што было тут часовай пакутай, там зробіцца вечнай урачыстасцю, а тое, што тут было часовай урачыстасцю, там зробіцца вечным, бязмежным адчаем.
Франц (раз'юшана наступае на яго). Няхай гром паразіць цябе нематою, нізкі лгун! Я вырву ў цябе з глоткі твой пракляты язык.
Мозер. А! Дык вы ўжо адчулі бярэмя ісціны? А я ж яшчэ не прывёў доказаў. Што ж, пяройдзем да іх! »
Ф р а н ц. Маўчы, правальвай к чорту са сваімі доказамі! Душа наша згніе разам з целам, кажу я табе! I ты не адважышся мне пярэчыць!
М о з е р. Вось чаму вісчаць духі пекла і ківае галавой усюдыісны. Няўжо вы думаеце ў пустэльным царстве вечнага «нішто» выслізнуць ад караючай дзясніцы мсціўца? Ці вы ўзнясецеся на неба — ён там! Ці вы спусціцеся ў пекла — ён зноў там! Вы крыкнеце начы: «Ахутай мяне!», крыкнеце цемры: «Схавай мяне!» I цемра заіскрыцца наўкол вас, і поўнач азарыць святлом адрынутага. He! Ваш бессмяротны дух працівіцца гэтым словам, перамагае аслеплую думку!
Франц. Але я не хачу быць бессмяротным... Хто хоча, няхай будзе ім, мая хата з краю. Я прымушу яго мяне знішчыць! Я давяду яго да лютасці, каб ён у лютасці знішчыў мяне. Назаві мне найцяжэйшы грэх, які за ўсіх болей угневіць яго.
М о з е р. Мне вядомы толькі два такія грахі. Але не людзі іх робяць, і не людзі судзяць за іх.
Ф р а н ц. Два грахі?
Мозер (сурова). Бацьказабойствам завецца адзін, братазабойствам другі! Чаму вы раптам так пабляднелі?