Расійска-беларускі слоўнік

Расійска-беларускі слоўнік

Выдавец: Інбелкульт
Памер: 704с.
Смаленск 2014
219.56 МБ
Расійскабеларускі слоўнік
Смаленск Інбелкульт 2014
УДК 81'374,822(038)=161.1=161.3
ББК81.2(4Беи)
Н48
Друкуецца паводле: Расійскабеларускі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1928.
Некрашэвіч, С.
Н 48 Расійскабеларускі слоўнік / Сцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў; рэд. В. Булгакаў; прадм. С. За прудскага. — 3е выданне, папраўленае. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 704 с.
ISBN 9785000760130
Дадзеная кнігаўяўляе зь сябе перавыданьне найлепшага і найпаўнейшага расійскабеларускага слоўніка міжваеннага часу, першае выданьне якога зьявілася ў 1928 годзе. Слоўнік уключае больш за 60 тысяч слоў і быў створаны паводле выбаркі лексікі са «Словаря белорусского на­речия» I. Насовіча, «Смоленского областного словаря» У. Дабравольскага, «Беларускаполь скарускага слоўніка» Я. Ціхінскага, «Вщебскага краёвага слоўніка», «Практычнага вайскова га слоўніка», рукапісных слоўнікаў П. Шпілеўскага і С. Мядзьведзкага, а таксама з выбраных літаратурных твораў і народнай мовы. Аўтары імкнуліся ўхіляцца ад штучных наватвораў: перавагу аддавалі словам, якія існуюць у народнай і літаратурнай мове.
УДК 81'374,822(038)=161.1=161.3
ББК81.2(4Бей)
У афармленьні першай старонкі вокладкі выкарыстаны малюнакілюстрацыя Язэпа Драздовіча, зроблены для аздабленьня беларускага школьнага лемантара Макара Краўцова. Аловак. 1920 год. Выява атрыманая дзякуючы спрыяньню гісторыка Ўладзімера Ляхоўскага.
ISBN 9785000760130
© ТАА «Інбелкульт», 2014
© Запрудскі С., прадм., 2014
Зьмест
Прадмова Сяргея Запрудзкага	6
Ад карэктара	7
Ад аўтараў	7
Сьпіс скарачэньняў у расійскім тэксьце	10
Сьпіс скарачэньняў у беларускім тэксьце	11
А	12
Б	21
В	43
Г	88
Д	102
Е	126
Ж	129
3	135
И	170
Й	189
К	190
Л	223
М	236
Н	257
О	307
П	365
Р	507
С	544
Т	613
У	633
Ф	659
X	665
Ц	673
Ч	677
Ш	686
Щ	694
Э	 696
Ю	 700
Я	701
Прадмова
У XX стагоддзі беларуская лексікаграфія развівалася складаным, пакручастым чынам. Несум ненна, усе перакладныя, з удзелам беларускай мовы, слоўнікі былі накіраваны на тое, каб як мага лепш паказаць лексічныя рэсурсы беларускай мовы (выключэнне складае хіба рускабеларускі слоўнік 1937 года пад рэдакцыяй Андрэя Александровіча). Напэўна, усе беларускія перакладныя слоўнікі тым ці іншым спосабам падобныя міжсобку, бо апісваюць адзін і той жа аб’ект — беларускую мову. Відавочна, і метады прадстаўлення лексікі ў слоўніках у значнай ступені аднолькавыя, што дазваляе канстатаваць пэўную бесперапыннасць лексікаграфічнага працэсу на працягу XX стагоддзя — ад сямімоўнага ляйпцыгскага слоўніка 1918 года да апошніх акадэмічных выданняў рускабеларускіх і беларускарускіх слоўнікаў.
I тым не менш усе слоўнікі мінулага стагоддзя маюць выразныя прыкметы часу, у якім яны былі створаны, а таксама нясуць на сабе адбітак людзей, асобаў, якія займаліся лексікаграфічнай прак тыкай. Не складае тут выключэння і «Расійскабеларускі слоўнік» Сцяпана Некрашэвіча і Міколы Байкова, надрукаваны ў Мінску ў 1928 годзе (а падрыхтаваны ў значнай меры яшчэ ў першай пало ве 1920х гадоў). Капрызная дама, муза Кліо, распарадзілася так, што падрыхтаваны з пэўнай доляй паспешлівасці слоўнік не толькі знайшоў сваё пачэснае месца ў гісторыі беларускай лінгвістыкі, але і выклікае жывую цікавасць праз 80 гадоў пасля яго выдання — настолькі, што ўзнікла патрэба ў яго перавыданні сёння. Што ж спрыяла такому лёсугэтай лексікаграфічнай працы?
Слоўнік быў створаны двума кваліфікаванымі чалавекамі — «спрадвечным» носьбітам белару­скай мовы, выггускніком Віленскага настаўніцкага інстытута Сцяпанам Некрашэвічам і выпускніком Маскоўскай духоўнай акадэміі, «новым беларускамоўным» Міколам Байковым (народжаны ў Цвяр ской губерні, Байкоў трапіў у Беларусь на 24м годзе жыцця)—у час, калі попыт на лексікаграфічную прадукцыю быў вельмі вялікі. Ключавое слова другой паловы 1920х гадоў — «беларусізацыя» — неадменна патрабавала руска (расійска) беларускіх слоўнікаў, якімі магла б карыстацца шырокая публіка пры складанні справаводчых папер, у працэсе выкладання, пры напісанні навуковых прац, журналісцкіх і мастацкіх твораў, у вытворчым працэсе. Увогуле, акурат на працягу 1920х гадоў ко­ла спажьгўцоў беларускай літаратурнай мовы выйшла паза рамкі даволі вузкага слою культурніцкіх дзеячоў і чытачоў газеты «Наша ніва». Літаратурная мова ў тэты час стала здабыткам шырокіх народ­ных масаў, стала актыўна «ўбіраць» у сябе людзей, якія раней да яе мелі хутчэй вельмі ўскоснае да чыненне (або і не мелі ніякага), адначасова літаратурная мова радыкальна пашырыла свой лексічны склад. Увогуле, толькі к канцу 1920х гадоў стала ўзнікаць разумение, што можна не проста гаварыць на беларускай мове, але і гаварыць «правільна», «нарматыўна», з выкарыстаннем яе багацця і з заха ваннем пэўных нормаў, якія паступова пачыналі рабіцца агульнапрынятымі. I ў гэтым сэнсе слоўнік, падрыхтаваны з апорай на ствараную з пачатку 1920х гадоў у Інбелкульце картатэку, аказаўся свое часовым і запатрабаваным—у ім непазбежна былі ўлічаны ўсе вымогі свайго часу адносна патрэбаў як тагачасных карыстальнікаў беларускай мовай, так і самой беларускай мовы. Асаблівую каштоўнасць слоўніку надае тая акалічнасць, што ў падборы эквівалентаў да расійскіх слоў аўтары не імкнуліся да ваць толькі «адназначныя», строгія, «кананічныя» адпаведнікі, але і шырока прадстаўлялі сінанімічны і стылістычны спектр. 3 аднаго боку, такі падыход ствараў пэўныя праблемы (асабліва для людзей, якія кепска ведалі беларускую мову), калі ўзнікала патрэба выбіраць з шэрагу адпаведнікаў адзін; з друго га, такая практыка была абумоўлена станам тагачаснай лексікаграфіі, фіксаванне «нарматьгўнасці» таго або іншага слова для якой было важным, але не адзіным момантам. У тэты час яшчэ пільнай за ставалася праблема агляду наяўных лексічных рэсурсаў беларускай мовы, выяўленне ix багацця — i слоўнік С. Некрашэвіча і М. Байкова ў поўнай меры задавальняў гэту вымогу.
Перавыданне дадзенага слоўніка ў XXI стагоддзі мае сэнс таму, што пытанне лексічнай размаітасці (і магчымасці выбару новых «старых» сродкаў) беларускай мовы пакуль яшчэ недастаткова асэнса вана — калі не ў беларускай лінгвістыцы, то ў асяроддзі найбольш актыўных карыстальнікаў бела­рускай мовы напэўна. Дыскусіі пра тое, якое слова найлепш ужыць для абазначэння той або іншай рэаліі, таго або іншага панятку, не спыняюцца — і слоўнік, у якім акумуляваны вельмі значныя і ў ладнай меры малавядомыя лексічныя рэсурсы беларускай мовы, можа стаць добрай дапамогай у высвятленні многіх спрэчных пытанняў.
Сяргей Запру дскі
Ад карэктара
Пры падрыхтоўцы слоўніка былі вытрыманыя наступныя прынцыпы.
Правапіс словаў уваходнай (расійскай) часткі прыведзены ў адпаведнасьць з сучаснымі нормамі расійскай мовы. У асноўны корпус слоўніка ў гэтым выданьні ўлучаныя слоўнікавыя артикулы з «Дадаткаў» арыгіналу.
У беларускай частцы захаваны правапіс арыгінальнага выданьня. Да сучасных правапісных нормаў беларускай мовы прыведзена напісаньне часьціцаў, прыметнікаў і прыслоўяў разам, асоб на ці праз злучок (напрыклад: да спадобы, дзеб, папанску, штогод, за панібрата, ваеннапалявы — у арыгінале і даспадобы, дзе б, папанску, штогод, запанібрата, ваеннапалявы ў гэтым выданьні); апроч таго, былі выпраўленыя яўныя памылкі друку. Канструкцыі падобны на/падобны да былі ўніфікаваныя да падобны да. Варыянты словаў, у адрозьненьне ад першага выданьня, падаваліся ў дужках цалкам (напрыклад: стара(э)ннасъцъ — стараннасъцъ (старэннасьць)). Пры адрозным напісаньні аднолькавых словаў у арыгінале гэтае выданьне падае такія выпадкі як варыятыўныя (на­прыклад: дмухаць (дзьмухаць)). Некаторыя граматычныя формы выпраўленыя ў адпаведнасьці з нормамі беларускае мовы (напрыклад: божжа — божая, каменьні—каменьнё). Захаваны спосаб па дачы дзеясловаў трывальнымі парамі, дзе першым стаіць дзеяслоў незакончанага трываньня (напры­клад: замещать /заместить—замяшчаць /замясьцщь, заступаць /заступщь). У арыгінальным выданьні націскны і пазначаўся з дапамогаю курсіўнага шрыфту, у цяперашнім ужыты знак націску. Расстаўленыя націскі ў выпадку іх адсутнасьці ў першым выданьні, калі яны зьяўляюцца няспрэчнымі ці ўзнаўляльнымі з матар’ялу слоўніка, пры гэтым адлюстроўвалася акцэнталятічная дублетнасьць арыгіналу. Заўсёды націскным зьяўляецца ё. Націскнымі ёсьць о, э, графічна націск адлюстроўваецца толькі ў выпадках іх спалучэньня ў лексэме (напрыклад: кбдэкс). У складаных словах як правіла па даецца толькі асноўны націск (напрыклад: доўгатэрмінбвьі).
У часе падрыхтоўкі ўлічваўся складзены аўтарамі сьпіс «Паправак і памылак».
Марына Салавей
Ад аўтараў
Хуткі поступ беларускага культурнага жыцьця яшчэ ў пачатку 1922 г. высунуў пытаньне аб складаньні болыпменш поўнага расійскабеларускага слоўніка, які зьяўляўся патрэбным, асабліва ў сувязі з беларусізацыяй, для самых шырокіх колаў беларускага грамадзтва. Заснаваны ў тым жа годзе Інстытут Беларускай Культуры абмеркаваў гэтае пытаньне і даручыў складаньне расійска беларускага слоўніка С. М. Некрашэвічу і М. Я. Байкову, вызначыўшы разьмер слоўніка прыблізна каля 30 000 расійскіх слоў. Аднак у працэсе працы выявілася, што паказаным разьмерам слоўніка абмежавацца ня можна, — і пры заканчэньні працы вызначаны раней лік слоў павялічыўся больш, чымся ў два разы (звыш 60 000 расійскіх слоў).
Закончаны апрацаваньнем у 1925 г. слоўнік у кастрычніку таго ж году быў пераданы для друку Дзяржаўнаму Выдавецтву, але з прычын тэхнічнага характару, галоўным чынам зза адсутнасьці па трэбнай колькасьці шрыфтоў, друк слоўніка расьцягнуўся больш, чым на 2 гады, і быў скончаны, не залежна ад волі аўтараў, толькі ў пачатку 1928 г.
У аснову слоўніка быў паложаны слоўны матар’ял, запісаны на карткі паводле выбаркі слоў аўтарамі з слоўнікаў беларускай мовы Ів. Насовіча («Словарь белорусского наречия»), Ул. Дабраволь скага («Смоленский областной словарь») і Яз. Ціхінскага («Беларускапольскарускі слоўнік»), а так сама запісы слоў беспасярэдна з народнай мовы, зробленыя пераважна ў Бабруйшчыне. На падставе гэтых матар’ялаў з дадаткам слоў, выбраных з літаратурных твораў (Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны) і з народнай мовы (А. Сержпутоўскі, П. Шэйн, М. Federowski і інш.), а таксама выпускаў Беларускай наву ковай тэрміналёгіі (выданьне Інстытуту Беларускай Культуры), слоўнік быў укладзены ў аб’ёме, пры стасаваным да падрабязных слоўнікаў расійскай мовы, — Паўлоўскага «Руссконемецкий словарь»1