Расійска-беларускі слоўнік
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 704с.
Смаленск 2014
1 Поўнае бібліяграфічнае апісаньне крыніцы: Павловский И. Я. Полный руссконемецкий словарь. Ч. 1— 2. Рига, 1859.—Рэй
і Макарава «Русскофранцузский словарь»2 у іх апошніх выданьнях. Пры рэдагаваньні рабіліся прыраўнаньні да слоўнікаў: В. Ластоўскі «Рускакрыўскі слоўнік» (Коўна, 1924 г.)3, часткова — Ул. Даля «Словарь живого великорусского языка», М. Уманца і А. Спілкі «Словарь росийськоукрашський» (Львоў, 1893 г.)4, Дуброўскага «Полный словарь русского и польского языка»5 і Ф. Міклошьгча «Краткий словарь шести славянских языков»6.
Аднак ня ўсе беларускія словы, што знаходзіліся ў пэўных крыніцах, былі выкарыстаны пры пе ракладзе адпаведных расійскіх слоў. Так, напрыклад, з літаратурнай тэрміналёгіі (II вып. Беларускай навуковай тэрміналёгіі) не ўвайшлі ў слоўнік пераклады, якія там маюцца: «коллективизм — сусполь насьць», «комплектование — упоўналічваньне», «плагиат — творакрадзтва» і інш. Наагул аўтары імкнуліся ўхіляцца штучных новатвораў (нэалягізмаў) і давалі перавагу словам, што ўжо існуюць у народнай і літаратурнай мове.
Аўтары таксама лічылі лішнім даваць і вузкаспэцыяльныя навуковыя тэрміны, якія маюцца ў выпусках Беларускай навуковай тэрміналёгіі.
Што датыча перакладу расійскіх слоў на беларускую мову, то аўтары па магчымасьці імкнуліся даваць пераклады расійскіх слоў у розных іх значэньнях, аддзяляючы адно значэньне ад другога (у беларускай калёнцы) або цыфрамі (1,2,3...), або кропкай з коскай (за выключэньнем дзеясловаў).
Адпаведныя да расійскіх слоў беларускія пераклады звычайна даюцца не адным беларускім словам, а некалькімі, з якіх першыя словы беларускай калёнкі, бліжэйшыя да расійскага слова, зьяўляюцца больш асноўнымі і больш пашыранымі ў літаратурнай мове, а далейшыя ад яго — сынонімамі і правінцыялізмамі — словамі, менш пашыранымі ў літаратурнай мове.
Дзеля практычнага значэньня слоўніка зьвернута ўвага і на пераклад расійскай фразэалёгіі, ха ця і ў абмежаваным ліку з прычыны нераспрацаванасьці беларускай фразэалёгіі. Само сабой зразу мела, што дадзеныя прыклады беларускай фразэалёгіі для перакладу пэўных расійскіх зваротаў не зьяўляюцца выключнымі: тут, бязумоўна, магчымы і іншыя беларускія звароты.
Абмежаваны памер слоўніка вымусіў аўтараў адмовіцца ад ілюстрацыі беларускіх слоў прыкладамі, што зьяўлялася б вельмі пажаданым, але што разам з тым значна павялічыла б слоўнік, які і без таго перавысіўвызначаны для яго памер (30 друк. аркушаў—запатрабаваньне Дзяржаўнага Выдавецтва).
Беларускія словы ў слоўніку надрукаваны з націскам, за выняткам толькі літар «о» і «э», якія ў беларускай мове зьяўляюцца толькі пад націскам (за выключэньнем складаных і чужаземных слоў). 3 тае прычыны, што ў друкарні не знайшлося «і» з націскам, для адзначэньня націску на гэтай літары ўжыты курсыўны шрыфт (z).
Правапіс слоўніка звычайны, прыняты ў беларускай літаратурнай мове, паводле прынцыпаў правапісу Тарашкевіча. Адхіленьнем ад правапісу Тарашкевіча зьяўляецца толькі правапіс ненаціскнога «о» ў чужаземных словах, якое ўсюды перадаецца праз «а». Аўтары ўвялі гэтае правіла, папершае, дзеля яго прастаты, а значыць, каб і ўхіліцца ад лішніх памылак, якія б, калі прытрымлівацца правапісу Тарашкевіча, няўхільна зьявіліся б у такой працы, як слоўнік, дзе даецца правапіс цэлых тысяч чужаземных слоў; а падругое, грунтуючыся на практыцы гэтага правапісу ў замежных беларускіх выданьнях і некаторых нашых (газ. «Савецкая Беларусь» і інш.).
Гэтаму ж правілу падпарадкавана і злучэньне «лё» (1о) у чужаземных словах (філязофія, аналягічны) і злучэньне «іо» (бібліятэка, фізыяномія).
Чужаземнае «е» ўсюды перадаецца праз «э». Толькі ўзлучэньнях «ge», «ke», «ehe» ў адпаведнасьці да такіх абеларушаных слоў, як кепска, цукер, гестка, цынгелъ, шахермахер, чужаземнае «е» перадаецца праз беларускае «е»; злучэньне «he» перадаецца праз «гэ» (гэрб).
Адносна чужаземнага «е» яшчэ зроблена адхіленьне ў канчатках пасьля «н», дзе чужаземнае «е», адпаведна да такіх абеларушаных слоў, як каўнер, жаўнер, інжынер, блюзьнер, перадаецца праз «е»: піянер.
2 Поўнае бібліяграфічнае апісаньне крыніцы: Макаров Н. П. Полный Русскофранцузский словарь. Петербург: Типография Тренке и Фюсне, 1889 г. — 508 с. — Рэд.
’Поўнае бібліяграфічнае апісаньне крыніцы: Ластоўскі В. Падручны расійскакрыўскі (беларускі) слоўнік. Коўна: Друкарня А. Бака, 1924. — Рэд.
‘Поўнае бібліяграфічнае апісаньне крыніцы: Уманець М., Спілка А. Словарь росййськоукраінськйй. 4 томи. Львів: НТШ, 18931898. Рэд.
5 Поўнае бібліяграфічнае апісаньне крыніцы: Дубровский П. П. Полный словарь польского и русского языка. В 2 частях. Польскорусская часть. Варшава, 1876 — 1878. —Рэд.
6 Поўнае бібліяграфічнае апісаньне крыніцы: Краткий словарь шести славянских языков (русского с церковнославянским, болгарского, сербского, чешского и польского), а также французский и немецкий. Под редакцией проф. Ф. Ми клошича. СПб.,М., Вена, 1885. — Рэд.
Францускі суфікс «eur», што ў расійскім правапісе пішацца праз «ёр», у нашым слоўніку, падоб на да прынятага ўлітаратурным вымаўленьні такіх слоў, як рэжысэр, нэсэсэр, перадаецца праз «эр».
Ад правапісу Тарашкевіча таксама зроблена адхіленьне ў беларускіх словах: запэўняць,упэўняць, запэўнёньне, якія пішуцца бяз аканьня, бо ў праціўным выпадку зьмяніўся б сэнс слова.
Гаворачы аб правапісе слоўніка, трэба яшчэ сказаць аб падвойных формах слоў, якія ўжываюцца ўлітаратурнай мове. Аўтары такія формы лічылі патрэбным азначаць; напрыклад, пані і паня. У мэ тах эканоміі месца звычайна другая з падвойных форм паказваецца ў дужках; напрыклад, стара(э) нны, упро(а)шваць і г. д. Азначэньне гэтых паралельных форм, аўтары лічаць, будзе вельмі карысным і для правапіснай камісіі, якая будзе ўкладаць правапісны слоўнік беларускай мовы. Самі ж аўтары ня браліся ўзаконьваць адну з дзьвюх паралельных форм у беларускай мове, бо апошняя мэта, як і пытаньне беларускага правапісу, не ўваходзіла ў іх заданьні.
Прыходзіцца яшчэ сказаць аб памылках, якіх ці мала трапіла ў слоўнік, асабліва ў першую яго частку. Тлумачацца яны прычынамі як тэхнічнага характару (друкарня давала аўтарам толькі дзьве карэктуры; навіна справы для друкарні і неспрактыкаванасьць наборнікаў), а таксама і тым, што пад час друку першай часткі слоўніка адзін з аўтараў знаходзіўся ў доўгатэрміновай адлучцы.
Зразумела, што ў слоўніку знойдуцца і няўхільныя недакладнасьці ў перакладзе паасобных расійскіх слоў і зваротаў, знойдуцца і спрэчныя пераклады, і простыя памылкі, і пропуск! патрэбных расійскіх слоў і трапных беларускіх слоў з жывой мовы, якія часткова тлумачацца пахібай аўтараў, а часткова і тым станам беларускай літаратурнай мовы, у якім яна знаходзілася пяць год назад, калі складаўся слоўнік. Падобныя словы, як вылучэнец, абежнік, адносьнік, тады не існавалі. А колькі трапных слоў стварыла за тэты час жыцьцё! Аднак галоўнай перашкодай для аўтараў слоўніка была адсут насьць папярэдняй працы выбаркі слоў з літаратурнай мовы. Бязумоўна, што цяпер, калі Слоўнікавай камісіяй Інбелкульту арганізаваны шырокі збор слоў з народнай мовы і зроблена выбарка слоў бадай з усіх крыніц літаратурнай мовы (да 1 студзеня 1928 году сабрана звыш 360 000 картак), можна было б скласьці больш дасканалы слоўнік. Але тады, калі аўтары апрацоўвалі свой слоўнік, яны толькі мелі з надрукаванага слоўнага матар’яла слоўнік Насовіча, Дабравольскага ды невялічкі слоўнік Гарэцкага.
Заўважаныя хібы слоўніка часткова выпраўлены ў «Дадатках» і «Папраўках», але больш даклад на могуць быць выпраўлены толькі ў наступным выданьні слоўніка.
Усіх асоб, якія могуць зрабіць выпраўленьні слоўніка, аўтары, зараней выказваючы ім сваю шчы рую падзяку, просяць дасылаць свае заўвагі на адрас Камісіі для ўкладаньня слоўніка жывой беларускай мовы Інстытўту Беларускай Культуры.
Усім асобам, якія дапамагалі пры ўкладаньні слоўніка, а асабліва Ўл. В. Чаржынскаму, які прачытаў слоўнік у рукапісе на літары А—О, і Бр. I. ЭпімахуШыпілу, якім чыталіся некаторыя сшыткі рукапісу слоўніка і карэктурныя адбіткі, аўтары прыносяць сваю шчырую падзяку7.
Д адаткі да слоўніка зроблены на падставе «Віцебскага краёвага слоўніка», выданага ў 1927 г., «Прак тычнага вайсковага слоўніка», выданьне (1927 г.) Вайсковай камісіі пры Інстытуце Беларускай Культуры, рукапісных слоўнікаў Шпілеўскага і Мядзьведзкага, якія маюцца ў аўтэнтыку ў Ленінградзкай Усесаюзнай Акадэміі Навук, «Слоўніка граматычналінгвістычнай тэрміналёгіі» (XV выпуск Беларускай навуковай тэрміналёгіі, Менск, 1927 г.), а таксама выпускаў навуковай тэрміналёгіі, сконча ных апрацаваньнем ужо пасьля друку адпаведных аркушаў слоўніка. Дададзены таксама словы, пропуск якіх наагул заўважаны аўтарамі.
Аўтары 5 студзеня 1928 году
Сьпіс скарачэньняў у расійскім тэксьце
агрон. — агрономия
анат. — анатомия
арт. — артиллерийское дело
архит. — архитектура
астр. — астрономия безл. — безличная форма биол. — биология
бот. — ботаника
буд. — будущее время
вет. — ветеринария
вин. — винительный падеж
воен. — военное дело
вульг. — вульгарное слово (выражение) г. — город
геогр. — география
геол. — геология
глаг. — глагол
грам. — грамматика дат. — дательный падеж детск. — детская речь дипл. — дипломатия драм. — драматургия ед. — единственное число ж. — женский род
зоол. — зоология
и. соб. — имя собственное
ирон. — в ироническом смысле
ист. — история
канцел. — канцеляризм
л. —либо
л. — лицо
ласк. — ласкательная форма
лес. — лесоводство
лит. — литературоведение
лог. — логика
м. — мужской род
мат. — математика
мед. — медицина межд. — междометие
мест. — местоимение
мех. — механика
мин. — минералогия миф. — мифология
мн. — множественное число
мор. — морской термин
муз. — музыка
н. — нибудь
напр. — например нар. — народное нареч. — наречие насмеш. — насмешливо
наст. — настоящее время опт. — оптика
палеонт. — палеонтология
перен. — переносное значение
полит. — политика
полит, эк. — политическая экономия
почт. — почтовое дело
предл. — предложный падеж
пренебр. — пренебрежительное слово (выражение)
прил. — имя прилагательное
прост. — просторечное слово (выражение)
прош. — прошедшее время прям. — прямое значение психол. — психология