Расследаванні інспектара Сарвы
Сяргей Белаяр
Выдавец: Галіяфы
Памер: 320с.
Мінск 2018
— Хасэ не выглядае слабым, а слядоў барайьбы не бачна, — Сарва зрабіў некалькі здымкаў з розных ракурсаў. — Нідзе няма і следу крыві. Малатэста заспеў Хасэ знянайку?
— Паваліў двума ўдарамі, а затым скруніў яму шыю.
— Прымаючы пад увагу становішча йела і фізічныя кандыйыі Хасэ, Малатэста альбо павінен не саступань забітаму па масе йела, альбо... — пасяленйы раз-пораз адрываліся ад работы і азіраліся.
— Грамадзянін Малатэста ніжэй сярэдняга росту, са слаба развітай мускулатурай. Яшчэ і на левую нагу прыпадае.
— А Нвік? — у планшэтным персанальным камп'ютары з'яўляліся новыя адзнакі. — Яго забілі аналагічным спосабам?
— Грамадзянін Малатэста праламіў яму чэрап, выкарыстоўваючы наручны гадзіннік у якасйі кастэта. — Hi адзін са спадарожнікаў Медыяны нават не абазначаў намеру ўсгупійь у размову. — Таварыш Цвік сапраўды павінен быў справішіа з грамадзянінам Малатэстам, але нічога не здолеў зрабійь. Грамадзянін Малатэста супакоіўся сам... Як быййам у яго скончыўся завод.
— Малатэсту аглядаў медык?
— Зразумела, інспектар, — Медыяна чмыхнула ад абурэння. — Таварыш Асклепій не знайшоўу крыві грамадзяніна Малатэсты слядоў алкаголю ui наркотыкаў.
— Тут усё, — Сарва падняўся і абтрос калені ад пылу. — Няпер — радыёрубка... Скажыйе, спадарыня...
— Таварыш! — загарэўшыся, неадкладна паправіла жанчына.
— Скажыне, таварыш Медыяна, а якія адносіны ў Малатэсты складваліся з Хасэ і Нвіком? Асабістая непрыязнасйь не магла з'явіныа прычынай забойства?
— 3 таварышам Хасэ грамадзянін Малатэста сябраваў, а таварыш 1_1вік толькі трэйі дзень як з'явіўся ў камуне. Ён яшчэ нават пазнаёміййа з усімі як след не паспеў.
— Для забойства часам досыйь і касога погляду. — Кажучы пра разгром радыёрубкі, Медыяна ніколькі не пакрывіла душой. Унутры нібы прайшоў ураган. — Дзіўна, што падобнае здзейсніў адзін чалавек. Нвік ляжаў тут?
Замест контуру чалавечага нела на керамічным бетоне быў намаляваны нейкі ламаны авоід. Быййам павялічаная ў некалькі тысяч разоў Paramecium caudatum.
— Так, — кіўнула Медыяна, моршчачыся ад рэзкага паху згарэлай ізаляцыі, якім было літаральна прасякнута паветра ўнутры радыёрубкі.
— У якім становішчы? — лічбавы фотаапарат інспектар не прыбіраў. Варухнуўшы пальйамі, Медыяна дазволіла аднаму са спадарожнікаў адлюстраваць нейкае падабенства паставы трупа. Сарва сфатаграфаваў мужчыну, пасля чаго пераключыўся на апаратуру. —Дзіўная атрымліваеййа карйіна. Малатэста нібы дакладна ведаў, што разбурайь... Ён у вас кім лічыўся?
— Слесарам-рамонтнікам.
— I дакументы адпаведныя маюіша? — новы ківок Медыяны. — Што ж, давайне зірнем на трупы.
Морг пры "Антыфоне Афінскім" аказаўся невялікім — у выкладзеным кафлянай пліткай халодным памяшканні ледзь маглі размінунйа тры чалавекі. На празектарскім стале, зусім не бянтэжачыся блізкай прысутнасйю мерцвяка і вісеўшага ў паветры рэзкага хімічнага паху, сядзеў мужчына ў гадах, у нясвежым медыцынскім халане, і з апетытам еў бутэрброд, запіваючы яго півам. Пры з'яўленні Медыяны "медык" нават не прыўстаў.
— Таварыш Асклепій, грамадзянін Сарва хоча ўбачыйь нашых забітых таварышаў.
— Гэта, — "медык" паказаў бутэрбродам на труп побач з сабой, — таварыш Ывік, памёр ад кровазліцця ў мозг. Ад моннага ўдару тупым прадметам у скроневую вобласйь костка зламалася і пашкодзіла сасуд, які сілкуе галаўны мозг. Гэта... — Асклепій падаўся наперад і высунуў паддон, — Хасэ. Смяротны зыход з прычыны пералому шыйнага аддзела хрыбетніка.
Інспектар вьшягнуў з нэсэсэра магутную лупу, чым справакаваў "медыка" на насмешку.
— Сумняваецеся ў маёй кампетэнныі?
— Ніколькі, спадар Асклепій, — адазваўся Сарва, скончыўшы агляд атрыманых анархістамі смяротных пашкоджанняў. Новай інфармайыі не дадалося. — Калі будзе гатова заключэнне аб смерці?
— Зараз павячэраю і вазьмуся за некрапсію, — паабяцаў "медык" і, сербануўшы ладны глыток, задаволена рыгнуў. Прысутнасйь жанчыны Асклепія зусім не бянтэжыла.
— Можане не хваляваййа, інспектар, — сказала Медыяна ў калідоры. — Таварыш Асклепій сваю справу ведае. Чатыры курсы медыцынскага ўніверсітэта. Плюс фельчарская практыка... Больш кваліфікаванага медыка ў камуне ўсё адно няма.
Сарва прыгнечана паківаў галавой і сказаў:
— Перш чым прыступійь да допыту Малатэсты, мне неабходна азнаёміййа з запісамі з камер відэаназірання, размешчаных у цяплійы і ў калідоры, які вядзе ў радыёрубку.
— Я папрашу таварышаў, — па знаку Медыяны адзін з мужчын тут жа пайшоў.
— Дзе наручны гадзіннік Малатэсты? — інспектар зрабіў некалькі новых пазнак у пданшэтным персанальным камп'ютары. Потым будзе лягчэй складаць справаздачу. Трымань усё ў памяні было нязручна.
— У мяне, — Медыяна вывудзіла з кішэні шматкроць выкарыстаны папяровы пакет і аддала яго Сарву.
— Ударатрывалы, воданепранікальны, — інспектар пакруніў гадзіннік у руйэ. — Такія на Зямді ui не ў кожнага трэняга. Серыйны нумар нічога не дасйь. Гравіроўкі няма... А што вы можайе сказань пра Малатэсту, спадарыня Медыяна?
— Менавіта такія людзі і служаць рухавіком Прагрэсу, — праглынуўшы "спадарыню", дала адказ жанчына і адвярнулася.
— Гэта што ж атрымліваеййа, "рухавік Прагрэсу" — і раптам становіййа здраднікам?.. Расчараваўся ў дагматах? — Інспектар сунуў гадзіннік у грыпер і ўклаў у чамаданчык. — 3 чаго б?
— Я б папрасіла! — бровы Медыяны сышліся на пераноссі, вусны пераўтварылася ў тонкую палоску, якая торгалася ад таго, што жанчына іграла вужлакамі.
— Ignosce mihi, si tibi placet! Прашу прабачэння. Вядома ж, ідэалы... I ўсё ж? — Сарва ўважліва сачыў за мімікай Медыяны.
Часам фізіягноміка скажа пра чалавека больш, чым усе ягоныя словы.
— Я думаю, інспектар, вам лепш спытайь пра гэта непасрэдна ў грамадзяніна Малатэсты.
— Для пачатку — запісы з камер відэаназірання.
Сэрйам "Антыфона Афінскага" з'яўлялася памяшканне, якое нагадвала Нэнтр кіравання палётамі. Сйены былі задрапіраваны мноствам сйягоў, штоў роўных далях камбінавалі чорны і іншыя колеры. Дамінавала над адсекам усё тая ж літара А ў коле.
Аналогія манітораў, па якіх члены Савета камуны сачылі за пасяленйамі, з тэлеглядамі была настолькі відавочнай, што Сарва з вялікай цяжкасйю ўтрымаўся ад таго, каб не вымавійь услых класічнае: "Big Brother is watching you!"
Інспектару выдзелілі стайыянарны камп'ютар з доступам у лакальную сетку, не прамінуўшы нагадайь пра тое, што свабодай дзеянняў ён валодае выключна ў рамках расследавання.
На першым відэазапісе Малатэста і Хасэ, па-сяброўску перагаворваючыся, накіраваліся да аўтаматызаванай сістэмы кіравання мікракліматам. Прыкладна за пяйьдзясят крокаў ад яе Малатэста спыніўся і некалькі разоў энергічна страсянуў галавой, а яшчэ праз дзясятак метраў — схапіўся за скроні. На пытанні Хасэ слесар-рамонтнік не адказваў, а затым і ўвогуле накінуўся на таварыша.
— Нікава, пра што яны размаўлялі?
Медыяна пайіснула плячыма, паколькі дазвол матрыйы камеры відэаназірання не дазваляў чытайь па вуснах.
Сарва міжволі быў уражаны тым, як хутка Малатэсгу ўдалося расправіййа з Хасэ. Два дзеянні падзялялі лічаныя секунды. I не паверыш, што дзейнічаў кульгавы.
He звяртаючы ўвагі на навакольных, слесар-рамонтнік рушыў да выхаду з йяпліцы. He адзначыйь мэтанакіраванасйь Малатэсты было проста немагчыма, а гэта наводзіла на пэўныя думкі. Агучвайь іх інспектар разважліва не стаў.
На другім відэазапісе Малатэста з'яўляўся двойчы — на чатыры ui пяйь секунд, калі пранёсся па калідоры ў напрамку радыёрубкі, і на тры з нечым хвіліны, калі слесара-рамонтніка адводзілі. У адным з тых, хто канваяваў Малатэсту, Сарва апазнаў спадарожніка Медыяны, які адправіўся па відэазапісы.
— Малатэсту не білі па галаве? — удакладніў інспектар, паколькі слесар-рамонтнік знаходзіўся ў поўнай прастрайыі.
— He. Ён больш нагадваў не чалавека, а гародніну. Зараз выглядае крыху лепш, але...
— Вядзійе мяне да яго! — перапыніў Сарва.
Ля рэчавага склада была выстаўлена ахова. Узброеныя мужчыны расступіліся, варта было Медыяне толькі зрабійь адмашку.
Малатэста сядзеў на драўлянай скрыні з-пад кансерваў, прыхінуўшыся спінай да сйяны і ўтаропіўшыся бессэнсоўным поглядам у нікуды. На з'яўленне інспектара ён ніяк не адрэагаваў.
— Спадар Малатэста, мне трэба пагаварыйь з вамі з HaroAbi ўчыненых вамі забойстваў.
Прайшло не менш за хвіліну, перш чым слесар-рамонтнік паглядзеў на Сарву. Заставалася толькі здагадваййа, што вывела Малатэсту са ступару — уладны чужы голас ui да болю сйятае інспектарам плячо.
— Мяне клічуйь інспектар Сарва. Дэпартамент пазаземных крымінальных расследаванняў. Я вяду вашу справу. Вы павінны расказайь мне пра тое, што адбылося.
Слесар-рамонтнік кіўнуў, прымусіўшы зноў западозрыйь сур'ёзную камойыю.
— Вы не пярэчыйе супрайь выкарыстання паліграфа, спадар Малатэста? — новы ківок. — Вось і выдатна, — адпрайаванымі да аўтаматызму рухамі інспектар прымайаваў рэгіструючыя датчыкі і адкалібраваў прыбор, задаўшы некалькі кантрольна-праверачных пытанняў, затым прымусіў арыштаванага прыкласйі далонь да партатыўнага дактыласкапічнага сканеру. — Што прымусіла вас пайсйі на здзяйсненне злачынства?
— Я не ведаю, — у голасе Малатэсты гучала разгубленасйь, — галава расколваеййа.
— Хасэ і Цвік абражалі вас?.. Вы былі павінны Хасэ і Нвіку грошы?.. Хасэ і Нвік вас шантажавалі?.. — Як і меркаваў Сарва, на кожнае пытанне слесар-рамонтнік адказваў "не", хойь час ад часу ў яго прамове і праслізгвала "я не памятаю". — 3 боку Хасэ і Нвіка мелі месца сэксуальныя дамаганні на ваш адрас?.. Хасэ і Нвік абразілі нешта дарагое для вас?..
Малатэста казаў праўду, хойь інспектар і не выключаў таго, што той здольны падмануйь паліграф. Атрымалася ж у яго неяк расправінйа з двума супернікамі, якія былі нашмат майнейшыя за яго. Ды так, што ў Хасэ і Нвіка не засталося ніводнага шанну.
Скончылі праз гадзіну.
— А дзе вы траўмавалі нагу?
— Упаў у дзяцінстве з ровара. Костка няправільна зраслася, а мані на паўторны пералом не пагадзілася. Усё, што памятаю.
— Ну? — Слесар-рамонтнік застаўся на складзе, а Сарва і Медыяна з ахоўнікамі пакрочылі да "сэрйа" "Антыфона Афінскага".
— Набярыйеся йярпення, спадарыня Медыяна. На аналіз адказаў спадара Малатэсты патрэбны час. Адказ з Зямлі на мой запыт можа паступійь яшчэ не хутка... Займійеся пакуль сваімі справамі. Як толькі што-небудзь стане вядома, я вам абавязкова паведамлю.