Расследаванні інспектара Сарвы
Сяргей Белаяр
Выдавец: Галіяфы
Памер: 320с.
Мінск 2018
— А зараз пачакаем...
У вачах Склюта з'явіўся жывёльны страх. Гвіда кінула ў пот. Было бачна, што брыгадзір з апошніх сіл спрабуе кантралявайь сябе. Аднак супраніў быў нядоўгім:
— Гэта — генератар незгасальных малекулярных ваганняў... Прынйыпу работы я не ведаю — нешта, звязанае з саўдарэннем малекул і пераходамі ў малекулярнай структуры матэрыі... Палта запэўніваў, што ніхто нічога не заўважыйь...
Склюта калаціла, нібы да яго палавых органаў падвялі электрычны ток.
— Гэта не небяспечна? — з трывогай спытаў Эрн, гледзячы на тое, як Гвіда красае нагамі. Па штанах брыгадзіра расплывалася мокрая пляма.
— Жыцйё, лейтэнант, рэч небяспечная сама па сабе.
— Службовы нумар даведаўся Палта. Ён жа прапанаваў выманіць Сарву на падставе перадачы Марды... Я падаў Марду знак. Ен ні пра што не павінен быў здагадаййа... — Склют як быййам баяўся не паспейь. Словы ліліся з яго суцэльным патокам — добра, пад рукой аказаўся лічбавы дыктафон.
Споведзь Гвіда прайягвалася каля пяні хвілін, пасля чаго ў яго з рота пайшла пена і пачаліся канвульсіі. Курчы былі такімі мойнымі, што палійэйскія не маглі ўтрымайь Склюта.
3 жудасным гукам більярдных шароў, якія сутыкнуліся на велізарнай хуткасйі, галава брыгадзіра сустрэлася з керамічным бетонам.
— Урача! — закрычаў Эрн.
28 чэрвеня — 5 ліпеня 2016 гола
ТРАЛНаі ЮНЬ
Брыгадзір тэхнікаў-механікаў Бургіс Склют літаральна захлынаўся словамі. Як быццам баяўся не паспейь. Часам яго гаворку было йяжка разабрань, і інспектар Дэпартамента пазаземных крымінальных расследаванняў Ратаўт Сарва мімаволі пайешыўся таму, што носійь з сабой лічбавы дыктафон.
Споведзь Гвіда прайягвалася яшчэ каля пяйі хвілін, а затым у яго з рота пайшда пена і пачаліся канвульсіі. Курчы былі такімі моцнымі, што шасйёра палійэйскіх аказаліся не здольныя ўтрымань Склюта.
У нейкі момант крэсла перакулілася, і Гвіда мойна прыклаўся галавой аб падлогу з керамічнага бетону. Гук быў такі, які бывае пры сутыкненні двух більярдных шароў.
— Урача! — закрычаў лейтэнант Еізбут Эрн, старшы палійэйскай каманды.
— Паслугі спадара Юка не спатрэбяййа, — спакойна сказаў Сарва, з цікавасню назіраючы за брыгадзірам.
— Як вас разумень, спадар інспектар? — у голасе Эрна з'явілася варожасйь. Яго падначаленыя таксама не падзялялі аптымізму Сарвы.
— Вы калі-небудзь чулі пра эфект плайэба, лейтэнант? — Эрн кіўнуў. — Я ўкалоў спадару Склюту звычайную глюкозу. Астатняе ён дадумаў сам.
Лейтэнант перавёў погляд на Гвіда. Словы інспектара той, несумненна, чуў — эпілептычны прыступ спыніўся так жа раптоўна, як і пачаўся. Склют прыняў позу эмбрыёна і зарагатаў.
— Змясційе спадара Склюта пад узмойненую ахову, — распарадзіўся інспектар, — да генератара малекулярных ваганняў таксама прыстаўйе людзей. А я займуся пераносам паказанняў "таварыша Гвіда" на паперу.
— Наколькі яму можна давярань?
— Самаўнушэнне — вялікая рэч, лейтэнант.
Палійэйскія ачысйілі памяшканне, а Сарва перш за ўсё адправіў паведамленне з першаснай справаздачай камісару Айнбунду. У ноўтбуку, які належаў інспектару, была ўсталяваная спецыяльная праграма — аўтаматычны транскрайбер, так што ўжо праз дзесяць хвілін Сарва змог прыступійь да аналізу "споведзі". Нават таго, што ведаў Склют, з лішкам хапіла, каб зразумеыь — злачынны сіндыкат, які з'яўляўся спадчыннікам "Cosa Nostra", пусйіў карані ўжо і ў космасе.
— Цікава, адкуль у іх узяўся генератар? — пытанні, якія патрабавалі ўдакладнення, інспектар запісваў у нататніку, шкадуючы, што брыгадзір назваў занадта мала прозвішчаў. — У другі раз падмануйь Склюта ўжо не атрымаеййа.
За разборам паказанняў Сарву і заспела паведамленне ад кіраўніка Дэпартамента.
— Перадайце справу лейтэнанту Эрну і адпраўляййеся на навукова-даследчую станныю "Анарэ Флажэрг".
У інспектара меліся ўсе падставы для таго, каб усумніййа ў сапраўднасці паведамлення. Хто ведае, якімі магчымасцямі валодаюйь саўдзельнікі Гвіда? Вендэта і да гэтага часу практыкуеййа.
Пайверджанне прыйшло праз гадзіну з нечым, калі Сарва з Эрнам аглядалі генератар у спробе зразумейь прынйып яго работы.
— Застаяйеся за старшага, лейтэнант.
— Новая справа?
— Патэнцыйная дыверсія, — не стаў распаўсюджвашза інспектар.
— Вам вылучыйь чалавека ў суправаджэнне?
— Дзякую. Дам рады сам.
3 усюдыходам праблем не паўстала — інспектар проста перайшоў на той, якім яны з намеснікам Палты прыбылі ў "Ліберыю". Да "Анарэ Флажэрга" было крыху больш за сто кіламетраў. Сарва разлічваў пакрыйь гэтую адлегласнь за дзведзве з паловай гадзіны. GPS-навігатар выдаў самы кароткі шлях, і інспектар пакінуў камуну.
Сама дарога ў памяйі Сарвы не адклалася — па абодва бакі, наколькі можна было бачынь, рассйілалася кратэраваная раўніна, памяранйава-чырвоная з-за ўтрымання ў грунце крэменязёму, а таксама прымешак гідратаў аксідаў жалеза. Інспектар сумяшчаў кіраванне і прывядзенне думак у парадак. Нямогласнь нагадвала пра сябе слабым шумам у галаве.
Навукова-даследчая станцыя, якая валодала міжнародным статусам, мела форму актагона і вылучалася з навакольнага пейзажу ненатуральна яркімі фарбамі і вялізнымі палямі сонечных батарэй. Узлётна-пасадкавыя пляцоўкі з керамічнага бетону дазвалялі прыняйь нават буйныя грузавыя караблі.
Па меры набліжэння да "Анарэ Флажэргу" станавіўся адрозны выкананы гатычным шрыфтам надпіс на франтоне — "Vita sine litteris mors est". 3 памяні адразу ўсплыло расследаванне ў навуковым гарадку "Элізіум".
Сарву заўважылі здалёку і запатрабавалі прадставійна. Па ўладных інтанайыях у голасе дзяжурнага напрошваўся вывад аб тым, што за парадкам на станныі сочыыь Служба бяспекі, набраная з вайсковых адстаўнікоў або ветэранаў спейслужб.
— Ратаўт Сарва, інспектар Дэпартамента пазаземных крымінальных расследаванняў.
— Чаму вы адзін? Мы запыталі па следчую групу.
— Вольных людзей зараз няма.
— Атмасферны шлюз нумар чатыры, — дазвол быў атрыманы пасля пагражаўшай зайягнуййа паўзы.
Ангар размяшчаўся на мінус першым узроўні, на які вёў пандус, рассечаны масіўнымі аркамі падвойнага прызначэння.
Падобна, да пытанняў бяспекі на станныі падыходзілі з усёй сур'ёзнасцю. Гэта, праўда, не ўратавала "Анарэ Флажэрг" ад выбуху.
— Наргел Бадрак, першы намеснік начальніка станныі і кіраўнік Службы бяспекі, — адрэкамендаваўся апрануты ў скафандр без шлема пажылы мужчына з вайсковай выпраўкай, калі Сарва выбраўся з усюдыхода і зняў свой шлем.
— Раскажыые, што ў вас тут адбылося?
Камеры відэаназірання даўно сталі штодзённасцю, але бяспечней ад гэтага не рабілася.
— Пяйь гадзін трыйнаць адну хвіліну таму ў лабараторным адсеку нумар дванаййайь адбыўся падрыў ад пяйі да шасйі кілаграмаў гексагену. У выніку выбуху загінулі трое навукоўнаў — інжынер-фізік Доркут Скіндэр Мажар, спейыяліст па праграмаванні фізічных пранэсаў Анхім Рандэль і фізік-матэматык Аргірд Куіс — малодшы.
Інспектар, рухаючыся следам за першым намеснікам, запісваў адказы ў нататнік.
— Яшчэ чатыры чалавекі з абслуговага персаналу атрымалі раненні рознай ступені няжкасці, але іх жынйю нішто не пагражае. Налкам разбураны лабараторныя адсекі нумар дванайнапь і нумар трынаййань, часткова — нумар дзесяйь.
— Я так разумею, злачынец дастаў йыклатрыметылентрынітрамін на вашым жа ўласным складзе?
— Так, — кіўнуў Бадрак, — мы ўжываем гексаген пры будаўнінтве і даследаваннях горных парод. Да нас таксама часта звяртаюййа суседзі — два тыдні таму рашэннем ААН Марс быў прызнаны перспектыўнай для тэрафармавання і каланізаныі планетай.
— Мне патрэбен спіс асоб, якія маюйь допуск да ныклатрыметылентрынітраміну.
— Трымаййе, — першы намеснік аддаў Сарву аркуш сінтэтычнай паперы. Дзевяйь прозвішчаў на адным баку і яшчэ тры — на адваротным. Сярод іншых — загінулыя навукоўцы.
— А ім навошта выбухоўка? — не хаваў здзіўлення інспектар.
— Мажар, Рандэль і Куіс-мадодшы працавалі над праектам горада пад паверхняй — базы для тых, хто будзе ператварайь Марс у прыдатную для жыцця планету. Без гексагену нават пры наяўнасйі тунэлепраходнага комплексу вельмі йяжка.
— Склад праверылі?
— Так, спадар Сарва, — Бадрак паглядзеў на інспектара з абурэннем. I нядзіўна: каму спадабаеййа, калі тваю прафесійную прыдатнасйь ставяыь пад сумнеў? — Гексаген быў атрыманы легальна.
— Кім? — у тым, што адказ будзе няпоўным, інспектар ніколькі не сумняваўся. I не памыліўся. Першы намеснік замяўся, відавочна гнетучыся ўсведамленнем факту дылетанйтва паднагаленай яму Службы бяспекі.
— Вось тут і пачынаюнйа загадкі. Справа ў тым, што з рознінай у паўтары-дзве гадзіны гексаген атрымлівалі ўсе трое.
— Падазраейе, што выбух зладзіў нехта з іх?.. Дапусйім. Але як злачынен змог пранесні йыклатрыметылентрынітрамін у лабараторны адсек? Гаворка ж ідзе не пра грамы. Пянь кілаграм пластычнай масы можна знайсні, нават не маючы дэтэктара іоннай рухомасш... Ui вашы людзі нядбала выконваюйь свае абавязкі?
Погляд Сарвы прапальваў наскрозь, аднак Бадрак вачэй не адвёў.
— Дэтэктар не пранаваў з-за планавай прафілактыкі, а асабісты дагляд нічога не выявіў.
— Атрымалася высветлінь, з якой крынійы злачынен ui злачынцы атрымалі сакрэтную інфармайыю?
— Пакуль не, — мужчыны спыніліся перад пераносным атмасферным шлюзам з армаванай шматслаёвай палімернай плёнкі і, надзеўшы шлемы, аднавілі падачу кіслароду.
Месна здзяйснення злачынства, накрытае геадэзічным купалам, уяўляла сабой нагрувашчванне абломкаў рознага памеру.
Рамонтныя брыгады займаліся разборам завалаў пры дапамозе малагабарытных ступаючых кранаў.
— У лабараторным адсеку мог знаходзіййа хтосьйі яшчэ?
Перадатчыкі ў скафандрах насгройваліся на патрэбную частату аўтаматычна.
— Выключана. Унутр без спеыыяльнага пропуску не трапіць.
— Хто яго выдае?
Інспектар узброіўся магутнай лупай і прысеў над эпіыэнтрам выбуху. Варонка ў керамічным бетоне мела характэрную форму, якая дазваляла меркавань аб транілавым эквіваленйе.
— Я.
— Наколькі складана падрабійь пропуск?
Некалькі прыкметных абломкаў Сарва распіхаў па грыперах для наступнага аналізу.
— Сканер кожны раз запытвае базу даных Службы бяспекі. Валаконна-аптычная лінія перадачы размешчана ў трубе, якая функйыянуе па прынцыпе клеткі Фарадэя, пры парушэнні герметычнасйі неадкладна падымаейыа трывога.