Развагі аб метадзе як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках  Рэнэ Дэкарт

Развагі аб метадзе як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках

Рэнэ Дэкарт
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 91с.
Мінск 2007
20.42 МБ
А калі рамеснікі й не здолеюць адразу выканаць вынаходніцтва, пра якое ідзе гаворка ў «Дыёптрыцы», я не думаю, што гэта будзе падставай назваць яго няўдалым; бо паколькі, каб вырабіць і наладзіць апісаныя мною машыны і пры гэтым не выпусціць з пад увагі ніводнае акалічнасці, патрабуюцца вялікія майстэрства і спрактыкаванасць, то мяне здзівіла б не менш, калі б ім удалося гэта з першае спробы, чым калі б нехта здолеў за адзін дзень навучыцца цудоўна граць на лютні толькі таму, што яму далі добрую партытуру. I калі я пішу ўсё гэта па-французску, на мове маёй краіны, a
не на лаціне, мове маіх настаўнікаў, дык раблю гэта праз надзею, што тыя, хто карыстаецца толькі сваім несапсаваным натуральным розумам, будуць лепшымі суддзямі маім думкам, чым тыя, хто верыць выключна старажытным кнігам; а што да тых, хто спалучае вучонасць з цвярозай разважлівасцю і каго я, уласна, і хацеў бы мець за адзіных сваіх суддзяў, дык я перакананы, што яны не будуць такімі прыхільнікамі лаціны, каб адмовіцца пачуць мае довады з прычыны, што я выказаў іх на простанароднай мове.
Зрэшты, я зусім не збіраюся заводзіць тут нейкую асаблівую гаворку пра поспехі, якія спадзяюся ў будучым зрабіць у навуках, і не хачу звязваць сябе нейкімі абяцаннямі перад грамадствам, у выкананні якіх не ўпэўнены; скажу толькі, што я рашуча настроены ўжыць увесь час, які мне застаецца пражыць, толькі на тое, каб пастарацца здабыць некаторыя веды аб прыродзе, з якіх можна было б вывесці ў медыцыне больш надзейныя правілы за тыя, што былі дагэтуль; і яшчэ скажу, што цяперашнія мае схільнасці настолькі аддаляюць мяне ад усялякіх іншых намераў, асабліва тых, якія, прыносячы карысць адным, немінуча прыносілі б шкоду іншым, што нават калі б з нейкай нагоды я вымушаны быў нечым такім заняцца, то не думаю, каб дабіўся б поспеху. I я публічна тут заяўляю пра гэта, хоць ведаю, што такая заява не дадасць мне павагі ў свеце, але ж я зусім не да яе імкнуся і заўсёды буду больш абавязаны тым, праз чыю ласку змагу
бесперашкодна распараджацца сваім вольным часам, а не тым, хто прапанаваў бы мне няхай нават самыя пачэсныя пасады ў свеце.
Дэкарт, Рэнэ
Д 94 Развагі аб метадзе як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках / Рэнэ Дэкарт; пер. з фр.Зм.Коласа. — Мінск : Зміцер Колас, 2007. — 91 с. — (Галерэя чалавечай думкі)
ISBN 978-985-6783-32-9
Рэнэ Дэкарт (1596—1650) — выбітны французскі матэматык, фізік, фізіслаг і філосаф, заснавальнік новай школы еўрапейскай філасофіі, якая, паводле лацінізаванай формы ягонага прозвішча (Cartesius), стала вядомай, як картэзіянства. Праца «Развагі аб метадзе» — першы філасофскі твор, напісаны на французскай мове.
Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.
УДК 1
ББК 87
У серыі «Галерэя чалавечай думкі» выйшлі з друку:
Зыгмунд Фройд Дыскамфорт ад культуры імануэль Кант
Пралегомены да любой будучай метафізікі што можа ўзнікнуць як навука
Эразм Ратэрдамскі
Пахвала дурасці
Рэнэ Дэкарт
Развагі аб метадзе як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках
У серыі «Галерэя чалавечай думкі» рыхтуюцца да друку:
Нікола Макіявэлі
Уладар
Фрыдрых Гэгель
Філасофія права
Па пытаннях набыцця звяртайцеся: Тэл. 8-029-623.35.65, 8-029-765.19.37 E-mail: zkolas@yahoo.com
У серыі «Літаратурная скарбонка» выйшлі з друку:
Ален Роб-Грые. Праект рэвалюцыі ў Нью-Йорку
Жан-Поль Сартр. Мур Клаўс Ман. Мэфіста Міка Валтары. Сінухе егіпцянін Густаў Майрынк. Голэм Яраслаў Івашкевіч. Панны з Вілька
У серыі «Літаратурная скарбонка» рыхтуюцца да друку:
Фрыдрых Дзюрэнмат
Юстыцыя
Густаў Майрынк Белы Дамініканец
Герман Гэсэ
Стэпавы воўк
Патрык Бэсон Ліст да страчанага сябра Мішэль Уэльбэк Мажлівасць выспы
Густаў Майрынк Ноч Вальпургіі
Па пытаннях набыцця звяртайцеся: Тэл. 8-029-623.35.65, 8-029-765.19.37 E-mail: zkolas@yahoo.com
У серыі «Бібліятэка французскай драматургіі» выйшлі з друку:
Том 1. Аньес Жаўі, П’ер Бакры «Сямейнае падабенства»;
Даніэль Буланжэ «Вясельная вандроўка»; Франсіс Вэбэр «Вячэра з дурнем» (Французская драматургія канца XX стагоддзя)
Том 2. Жан-Поль Сартр «Мухі»;
Альбэр Камю «Праведнікі»;
Самюэль Бэкет «Канец гульні» (Французскія драматургі Нобелеўскія лаўрэаты)
рыхтуюцца да друку:
Том 3. Т’еры Манье «Блюзнер»;
Эжэн Ёнэско «Непадкупны забойца»;
Андрэ Русэн «Хацінка» (Французскія драматургі чальцы Французскай Акадэміі)
Том 4. Сашб Гітры «Муж, жонка і каханак»;
Жан Ануй «Баль злодзеяў»;
Ралан Дзюбіяр «Наіўныя ластаўкі» (Французскія драматургі трох пакаленняў XX стагоддзя)
Па пытаннях набыцця звяртайцеся:
Тэл. 8-029-623.35.65, 8-029-765.19.37
E-mail: zkolas@yahoo. com
Н авукова-папулярнае выданне
Серыя «Галерэя чалавечай думкі»
Дэкарт Рэнэ
РАЗВАГІ АБ МЕТАДЗЕ як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках
Адказны за выпуск Змійер Колас
Падпісана да друку 24.07.2007, Фармат 84x108 1/32Папера афсетная. Гарнітура Акадэмія. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 5,04. Ул.-выд. арк. 3,06. Наклад 1000 асобнікаў. Заказ890.
Выдавец Зміцер Колас
ЛН 02330/0133412 ад 14.10.04 г.
220023,Мінск.пр. Незалежнасці, 105-14.
Надрукавана зарыгінал-макета заказчыка ўдрукарніЧУП «Ходр» ГА БелТІЗ ЛП 02330/0056661 ад 29.03.04 г.
220004, Мінск.вул. Вызвалення,9.