• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

    Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях


    Выдавец: Прапілеі
    Памер: 224с.
    Мінск 2000
    72.32 МБ
    Праваздольнасць асобы перш за ўсё залежала ад прыналежнасці яе да дзяржавы. Падданства ў ВкЛ набывалася шляхам нараджэння, падаравання (дазвалення) і адпушчэння на волю халопаў. Татары, яўрэі і іншыя асобы, якія аселі ў дзяржаве, набывалі грамадзянства праз спецыяльныя даравальныя граматы (асабіста) або праз дазвол пасяліцца на пэўнай тэрыторыі ВкЛ (супольна). Яны станавіліся падданымі дзяржавы і прыроўніваліся да адпаведнага саслоўя, аднак у заканадаўчых актах мы знаходзім некаторае абмежаванне іх правоў, звязанае перш за ўсё з іх рэлігійнай прыналежнасцю2.
    Прававы сгатус ішпаземца быў істотна інакшым, чым прававы сгатус «літвіна» — падданага дзяржавы, аб чым сведчаць законы ВкЛ. Так, Статуты забаранялі іншаземцам набываць ва ўласнасць нерухомую маёмасць на тэрыторыі дзяржавы, займаць службовыя пасады3. Іншаземныя купцы абмяжоўваліся ў дагаворных адносінах і наследаванні маёмасці і інш. Жанчына-літвінка, якая выходзіла замуж за іншаземца, як правіла, атрымлівала прыданае ў грашовай суме, нерухомасць павінна была застацца ў дзяржаве4. Замацоўваліся ў законах і іншыя абмежаванні ў адносінах да іншаземцаў, якія, аднак, на практыцы часта парушаліся.
    Поўная праваздольнасць асобы мела на ўвазе не толькі наяўнасць падданства дзяржавы, але і стан свабоды, у тым ліку і самастойнае становішча ў сям’і Некаторыя катэгорыі асоб зусім пазбаўляліся правоў або абмяжоўваліся ў іх. У прыватнасці, закон замацоўваў значныя абмежаванні правоў бенкартаў — незаконнанароджаных, пазашлюбных дзяцей. Прававое становішча дзяцей, народжаных «не з венчальною й не шлюбною жоною» было вельмі складаным. Калі муж пры жыцці сваёй жонкі меў пабочных дзяцей, ён не мог завяшчаць ім ніякай маёмасці. Нават пасля смерці жонкі, калі ён жаніўся на маці сваіх пабочных дзяцей і яна нараджала яму новых, усе дзеці аднолькава разглядаліся Статутам 1588 г. як бенкарты і не мелі права на спадчыну ад бацькі5.
    1 Статут 1588. Р. VI, арт. 8.
    2	Статут 1529. Р. XI, арт. 5; Статут 1566. Р. XII, арт. 4; Статут 1588. Р. XII, арт. 8,9.
    3	Статут 1529. Р. III, арт. 3; Статут 1588. Р. III, арт. 4.
    4 Гл., напрыклад: Статут 1529. Р. IV, арт. 9.
    5 Статут 1588. Р. III, арт. 28.
    Поўнай праваздольнасцю ў ВкЛ валодалі асобы, якія належалі да саслоўя шляхты, аднак пры ўмове добрага імя і гонару. Абмяжоўваліся ў ггравах тыя асобы, якія ў судовым парадку былі пазбаўлены гонару і адпаведна шляхецкага статуса. Гэта шляхціцы, якія падвергліся ганебнаму пакаранню (пабывалі ў руках ката) або тры разы абвінавачаныя ў злачынстве, а таксама тыя, хто займаўся рамяством і гандлем («локтем н весамн»). У пэўнай ступені абмяжоўвалася дзеяздольнасць шляхціцаў, якія парушалі нормы інлюбна-сямейных адносін (устуггілі ў шлюб у недазволеных стутіенях роднасці і інш.). Як суб’ект феадальнага права, які меў пэўны прававы статус, часткова абмяжоўваўся ў прыватным праве і Вялікі князь (не мог уступіць у шлюб без дазволу сойма, распараджацца дзяржаўнай маёмасцю і інш.).
    Поўнасцю пазбаўляліся ўсіх правоў у дзяржаве т.зв. вываланцы (баніты) — асобы, належачыя да саслоўя шляхты, якія былі асуджаны да выгнання за межы дзяржавы. Вываланцы аб’яўляліся па-за законам, іх жонкі лічыліся ўдовамі, а дзеці — сіротамі.
    На працягу XV—XVI стст. павялічваецца дзеяздольнасць сярэдніх і дробных феадалаў. Ліквідуюцца абмежаванні адносна распараджэння імі нерухомай маёмасцю, заканадаўча афармляецца права поўнай уласнасці на зямлю і валоданне залежнымі людзьмі. 3 завяршэннем працэсу фарміравання саслоўя шляхты ўсе асобы, належачыя да яго, у адпаведнасці з законам мелі аднолькавыя правы, г. зн. валодалі аднолькавай праваздольнасцю і дзеяздольнасцю, аднак у практыцы феадальнага жыцця мелі месца значныя выключэнні з гэтага правіла. Буйныя феадалы мелі магчымасць у поўнай меры карыстацца ўсімі правамі і абмяжоўваць у гэтых ггравах дробных феадалаў.
    Паралельна з павелічэннем правоў феадалаў абмяжоўваецца праваздольнасць і дзеяздольнасць людзей «ггростага стану». Станаўленне прыгонніцкіх адносін суправаджалася замацаваннем правоў феадала не толькі на сялянскія землеўладанні, але і на асобу селяніна. Аднак, валодаючы галоўным сродкам сельскагаспадарчай вытворчасці — зямлёй, феадал сам не мог яе абрабляць, а селянін, абрабляючы зямлю, не меў на яе права ўласнасці, таму абодва суб’екты права ў поўнай ступені былі залежнымі адзін ад другога. Абмяжоўваючы правы селяніна, феадал звычайна паважаў нормы звычаёвага права, зразумела, калі гэта не закранала непасрэдна яго інтарэсаў.
    Паступовае звужэнне правоў селяніна адбывалася ва ўсіх сферах праваадносін і перш за ўсё ў грамадзянска-прававой сферы. Сяляне пазбаўляюцца права распараджэння зямлёй, паступова зямля замацоўваецца ва ўласнасці феадала Без згоды свайго пана селянін не мог ажыццяўляць здзелкі нават з рухомай маёмасціо, перадаваць маёмасць у спадчьшу і нават браць шлюб. Пагаршаюцца ўмовы гграцы селяніна, уводзіцца пры-
    мусовая праца на карысць феадала і г. д. Аднак трэба адзначыць, што гграцэс гэты ў феадальнай Беларусі ішоў паступова і ў рознай стуііені закранаў пэўныя групы сялянства, якое ў XV—XVI стст. падзялялася на розныя катэгорыі па матэрыяльнаму і прававому становішчу. Менавіта таму некаторыя катэгорыі сялянства або асобныя групы сялян доўгі час захоўвалі пэўную дзеяздольнасць. Яны набывалі ва ўласнасць маёмасць, нават рухомую, перадавалі яе ў спадчыну, здзяйснялі іншыя здзелкі, сведчылі іх. I гэта тычылася не толькі асобных катэгорый вольных сялян (панцырных і путных баяр, замкавых зямян і інш.), але і іншых простых людзей. Судовыя справы сведчаць, што, нягледзячы на ўсялякія абставіны, у тым ліку пастаянны ўціск і іпматлікія павіннасці, сярэдняя катэгорыя сялян мела нядрэнную гаспадарку і пэўную маёмасць. Напрыклад, у адной судовай справе гаворыцца, што селянін меў 3 каровы, 2 валы, 20 авечак, 17 коз і іншую маёмасць1. У іншай справе бачна, што беззямельны баярын, які служыў у больш заможнага землеўладальніка, меў 8 кароў, 3 валы, 40 авечак, 40 вульяў пчаліных і інш2. У аднаго селяніна было выкрадзена з каморы маёмасці на суму 300 коп грошай3. Многія даследчыкі адзначаюць, што ў XVI ст. і нават значна пазней сустракаюцца факты здзелак сялян адносна нерухомасці (купля-продаж, мена, дарэнне, залог), аднак, як аргументавана даказвае М. Ф. Сггірыдонаў, «такія здзелкі не могуць служыць доказам права ўласнасці сялян на зямлю, якой яны спадчынна толькі валодалі і карысталіся пры ўмове выканання феадальных павіннасцей»4. I гэта знайшло адлюстраванне ў вядомай формуле, што часта сустракаецца ў судовых дакументах таго часу: «мужмк, покуль добр, потуль есть отчмч»3, г. зн. селянін лічыўся спадчыннікам зямлі бацькі да таго часу, пакуль быў здольны выконваць павіннасці.
    Паступовае афармленне права феадальнай уласнасці на зямлю не толькі давала, але і гарантавала феадалам у XVI ст. магчымасць ажыццяўляць здзелку з зямлёй разам з сялянамі, якія яе насялялі. Пры гэтым да новага ўладальніка пераходзілі ўсе правы адносна залежнага насельніцтва, у тым ліку і гграва вышуку і звароту збеглага селяніна 3 цягам часу сяляне пераўтвараюцца з суб’екта права ў яго аб’ект, чаму садзейнічала і ўзнікшае ў далёкія часы права феадалаў судзіць сваіх людзей у межах уласных уладанняў. Юрыдычна гэта права было замацавана прывілеем Казіміра 1447 г., а затым статутавымі нормамі і пастановамі сойма. У межах феадальнага ўладання спрэчкі паміж сялянамі вырашаў сам феадал або па яго даручэнні адпаведны ўраднік. Грамад1 Лнтовская Метрнка. 6-я кнмга судных дел. № 280.
    2	Там жа. № 108.
    3	Там жа. № 44.
    4	Спмрндонов М. Ф. Закрепоіценме крестьянства Беларусм (XV—XVI вв.). Мн., 1993. С 159-160.
    5	АВК. Т. 17, № 292.
    зянскія іскі сялян па-за межамі феадальнага ўладання прадстаўляў сам феадал, таму што ў большасці сяляне не мелі салластойнага права іску да трэціх асоб. Толькі ў выпадку адмаўлення феадала ад разгляду адпаведнага іска справа пераходзіла да вялікакняжацкай юрысдыкцыі.
    Станаўленне прыгонніцкіх адносін суправаджалася абмежаваннем правоў селяніна ва ўсіх сферах праваадносін. Аднак, як адзначаюць польскія вучоныя, своеасаблівым суб’ектам права доўгі час заставалася сялянская грамада1. Яна карысталася пэўнымі правамі адносна пашавых угоддзяў, лугоў, лясоў. Праваздольнасць гэтых своеасаблівых юрыдычных асоб грунтавалася на звычаёвым праве і дастаткова доўгі час гэта гірызнавалася дзяржавай.
    Параўнальна больш шырокія правы мелі гараджане феадальнай Беларусі. Яны валодалі рухомай і нерухомай маёмасцю, у тым ліку і зямельнымі ўладаннямі. У XVI ст. мяшчане вялікакняжацкіх гарадоў мелі поўную дзеяздольнасць адносна дамоў, іншых пабудоў, а таксама і пэўных участкаў зямлі (агароднай, ворыўнай і інш.). Развіццё таварна-грашовых адносін уцягвала нават феадалаў у рыначныя адносіны (крэдытныя, арэндныя аперацыі, здзелкі), якімі ў асноўііым займалася гарадское насельніцтва. Закон абмяжоўваў толькі гараджан у здзелках з нерухомасцю, існавалі пэўныя абмежаванні пры завяшчанні маёмасці і продажы «дзядзін». Аднак асобныя гараджане абыходзілі закон і ўсялякімі спосабамі набывалі зямельную ўласнасць.
    Увогуле, праваздольнасць гараджан, рэгламентаваная заканадаўствам дзяржавы, залежала ад шэрагу абсгавін: прыналежнасці горада, наяўнасці граматы на магдэбургскае права, зафіксаванага ў ёй прававога статуса горада, канкрэтных правоў і абавязкаў насельніцтва і інш. Акрамя таго, трэба мець на ўвазе, што ўнутры самога горада існавалі розныя катэгорыі насельніцтва, кожная з якіх мела ўласны прававы статус. Для абароны сваіх правоў гараджане аб’ядноўваліся ў саюзы па ітрафесіях (цэхі) і ў рэлігійна-асветніцкія і дабрачынныя таварыствы (праваслаўныя, каталіцкія, уніяцкія братсгвы). Гэтыя аб’яднанні адыгрывалі вялікую ролю ў складаным жыцці сярэдневяковага беларускага горада. Больш складаным было становішча насельніцтва прыватнаўласніцкіх гарадоў, бо яно ў большасці залежала ад волі таго ці іншага ўладальніка горада.
    Феадальнае права ведала і такіх калектыўных суб’ектаў права, як сябры. Напрыклад, сябра бору бортнага — гэта некалькі сялян, якія разам займаліся боргніцтвам. Існавалі сябры ў лоўлі рыбы, у валоданні млынамі і інш. Часам сяляне асядалі на землях гараджан і за гэта дзяліліся з імі вынікамі сваёй гірацы. Называлі іх сябры гарадскія. У некаторых землях ВкЛ існавала група сялян, якія разам валодалі зям1 Бардах Ю, Леснодорскмй Б., Пметрчак М. Мстормя государства п права Польшн М, 1980. С. 163.