Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
1	Неволнн К. А. Нсторня Россмйскмх гражданскнх законов. СПб., 1851. Т. 1. С. 7.
2	Bardach J. Historia panstwa і prawa Polsld. Warszawa, 1957. S. 24.
большасці была не фізічная асоба, а род ці абшчына. Толькі з цягам часу родавыя і абшчынныя сувязі пад уплывам шматлікіх фактараў слабеюць і даюць магчымасць найбольш самасгойным людзям існаваць асобна, паза саюзам. Гэтаму ітрацэсу садзейнічала вайна, якая адрывала асобных людзей ад родавага, абшчыннага саюзу, а таксама гандаль, інтэнсіўнасць якога паступова ўзрастае, і іншыя абставіны. Паволі з’яўляецца цікавасць да зямельнай уласнасці, да магчымасці ггрыцягнуць да апрацоўкі зямлі іншых асоб і атрымаць ад гэтага карысць. Прыватны пачатак усё больш выцясняе калектыўны, і ранейшае сумеснае распараджэнне маёмасцю пераўтвараецца ў права выкупу адчужанай нерухомасці. Развіццю ідэі прыватнай уласнасці нямала садзейнічала і царква, — спачатку праваслаўная, якая ўкараняла погляды візантыйскага права, а пазней каталіцкая з яе асаблівасцямі рэгулявання шлюбна-маёмасных адносін.
Спосабамі набыцця права ўласнасці першапачаткова быў захоп, які спачатку ажыццяўляўся ў межах адной мясцовасці, а потым пераходзіў гэтыя межы і сганавіўся гістарычным спосабам пашырэння дзяржаўнай тэрыторыі. Захопу спрыяла няпэўнасць граніц прыватных уладанняў і дзяржаўных тэрыторый. Толькі значна пазней вопіс землеўладанняў (замацаваны спецыяльнымі інвентарнымі кнігамі) і заканадаўча аформленае правіла, па якому ўся маёмасць, што не належыць нікому, належыць дзяржаве, актыўна спрыяла яснасці зямельных адносін і папярэджвала магчымасць іх захопу іншымі субёктамі. Уласнасць пачынае набывацца і іншымі шляхамі: аддзяленнем пладоў, знаходкай, прырашчэннем і г. д. У XV—XVI стст. павялічваецца колькасць выпадкаў перадачы зямлі ва ўласнасць шляхам усынаўлення, што павінна было зацвярджацца мясцовай уладай або гаспадарскімі маршалкамі. Так, у адной судовай справе гаварылася аб праве на нерухомасць: «_ бо тот Петраш прмнял мене за сына место на всю свою землю й в дом»1.
Адміністрацыйна-судовая практыка Вялікага княства XV—XVI стст. сведчыць не толькі аб першапачатковых спосабах набыцця ўласнасці, але і аб вытворчых — перадачы. Пад гэтай назвай маецца на ўвазе ўручэнне адной асобай рэчы іншай асобе з намерам перанесці права ўласнасці. Такім чынам, перадача — гэта юрыдычнае дзеянне, падставай якога служыць які-небудзь дагавор (купля-продаж, мена, дарэнне і інш.).
Права ўласнасці, па найбольш пашыраным азначэнні, супадаючым з жыццёвым уяўленнем аб ім, як неабмежаванае і выключнае панаванне над рэччу паказвае на дзве асноўных прыметы. У першую чаргу гэта тычыцца выключнага і незалежнага ад іншых асоб валодання рэччу (адмоўная прымета) і другое — злучэнне на падставе закона валодання, карысгання і распараджэння рэччу (станоўчая прымета). У гістарычным развіцці валоданне як адносіны фактычныя папярэднічае гіраву ўласнасці 1 Лмтовская Метрнка. 6-я княга судных дел. № 14.
(хаця ў навуковай літаратуры існуюць і процілеглыя пункты гледжання). Валоданне, якое з’яўляецца як бы ўводзінамі да выкладання рэчавых правоў, уяўляе сабою фактычнае панаванне над рэччу, злучанае з намерам прысвоіць яе. Усялякае валоданне, па феадальным законе, належала абароне і ахоўвалася ад самаўпраўства і насілля да той пары, пакуль не будзе прысуджана (ці іншым законным шляхам перададзена) іншай асобе. Ужыванне заключаецца ў магчымасці атрымліваць карысць ад тых выгод, якімі вызначаецца эканамічнае значэнне рэчы. Распараджэнне ж дае магіымасць здзяйсняць розныя здзелкі, маючы сваім аб’ектам менавіта гэту рэч. У праве распараджэння мы бачым істотны момант іграва ўласнасці, і адсутнасць яго можа ліквідаваць гэта права Між тым заканадаўца і больш позняга перыяду феадалізму (і нават капіталізму) адрозніваў поўнае права ўласнасці, калі валоданне, карыстанне і распараджэнне злучаюцца ў адной асобе, і няпоўнае права ўласнасці, калі ад яго аддзяляецца адна з указаных частак. Такім чынам, закон прызнае права ўласнасці і ў тых выпадках, калі яно не злучаецца з валоданнем, або карыстаннем, або распараджэннем.
Права ўласнасці ў канчатковым выглядзе вечна і нашчадна, г.зн. сувязь пэўнага аб’екта з пэўным суб’ектам працягваецца да той пары, пакуль не наступіць юрыдычны факт, які разрывае яе. Гэты факт выклікаецца або воляй суб’екта, або лёсам аб’екта ці сілай закона. Калі яно набывалася не першапачатковым спосабам, то звычайна права ўласнасці спынялася тым жа спосабам, якім набывалася. Напрыклад, набыццём іншай асобай пэўнай рэчы са згоды ўласніка (перадача), або апроч яго волі (даўнасць), з прычыны знішчэння аб’екта і інш.
Асаблівай увагі заслугоўваюць тыя спосабы спынення іграва ўласнасці, якія здзяйсняюпца пры ўдзеле органаў улады. Яны ўяўляюць сабою прымусовае пазбаўленне права ўласнасці і звычайна маюць месца на падставе пастановы адпаведнага судовага органа дзяржавы (пры накіраванні спагнання на маёмасць адказчыка і пры раздзелах агульнай маёмасці). У неабходных выпадках дзяржаўнай уладай праводзілася экспрапрыяцыя, г.зн. ггрымусовае пазбаўленне, кампенсаванае адчужэнне або абмежаванне ігравоў (пазбаўленне права ўласнасці, устанаўленне сервітута). Феадальнае заканадаўства гградугледжвала таксама такі від пазбаўлення права ўласнасці, як канфіскацыя, г. зн. адабранне маёмасці ў знак пакарання за здзяйсненне злачынных дзеянняў. У асноўным гэта тычылася дзяржаўных злачынстваў, наступствам чаго была канфіскацыя, як правіла, усёй маёмасці. Пазбаўленне ж права ўласнасці на асобныя прадметы з’яўлялася частым наступствам у шматлікіх выпадках злачынстваў і праступкаў.
Асноўныя заканамернасці фарміравання і ўмацавання рэчавых правоў больш ярка праяўляюцца на ггрыкладзе развіцця зямельнай улас-
насці. У адпаведнасці з характарам суб’ектаў права і спосабамі набыцця рэчавых правоў землеўладанні на тэрыторыі феадальнай Беларусі ў перыяд складвання ВкЛ падзяляліся ў асноўным на вялікакняжацкія, прыватнаўласніцкія і царкоўныя. Такі падзел захоўваўся дастаткова доўгі час, пакуль у асобе вярхоўнага суб’екта ўласнасці не зліліся дзяржава і князь як персона і тады ўжо на змену старому падзелу прыходзіць новы: дзяржаўныя землі аддзяляюцца ад вялікакняжацкіх, удакладняюцца правамоцтвы царквы і прыватных уладальнікаў. Шматлікія дакументы феадальнага перыяду даюць уяўленне аб характары і памерах землеўладанняў. Напрыклад, у 6-й кнізе судных спраў Літоўскай Метрыкі большасць спраў (№№ 38, 53, 58, 62, 68, 69, 119, 123, 139, 167, 173, 217 і г. д.) гавораць аб памеры землеўладанняў дробных ці сярэдніх феадалаў, аб іх магчымасці распараджацца пэўнай часткай нерухомасці.
Працэс вызначэння землеўласнікаў быў вельмі доўгім, і праходзіў ён паступова, паралельна з працэсам цэнтралізацыі дзяржавы і фарміраваннем саслоўнага падзелу грамадства. Калізія публічна-прававога (вялікакняжацкія землі) і прыватна-прававога (прыватнаўласніцкія землі) наглядаецца ў дзяржаве на працягу XIV—XVI стст. Гэта было характэрным для ўсёй сістэмы феадальн-.й іерархіі з яе «расшчэпленай» уласнасцю, з прывязанасцю аб’екта адначасова да некалькіх уласнікаў, з заблытанасцю правамоцтваў, адносінамі сюзерэнітэту-васалітэту, іігго яшчэ ўскладнялася элементамі карпаратыўнасці (сямейнай, родавай, абшчыннай і інш.), якія ўступалі ў канфлікт з прыватным пачаткам і прававым нігілізмам1. Менавіта ўсё гэта ў той ці іншай ступені праяўлялася ў рэчавым праве феадальнай Беларусі.
На пачатковай стадыі фарміравання ВкЛ на беларускіх землях панавала даволі простая сістэма феадальнай гаспадаркі. Насельніцтва ў асноўным займалася эксплуатацыяй прыродных рэсурсаў (асабліва гэта тычылася ўсходніх зямедь). Земляробства, якое вялося з дапамогай прымітыўнай сельскагаспадарчай тэхнікі, патрабавала значнай колькасці свабодных зямель. У сувязі з гэтым насельніцтва праяўляла актыўную зацікаўленасць у павелічэнні памераў землеўладанняў. Прыродныя ўмовы Беларусі спрыялі развіццю жывёлагадоўлі, раслінаводства, а таксама розных рамёстваў. 3 сельскагаспадарчай вытворчасцю былі цесна звязаны промыслы і сельскія рамёствы.
Пры экстэнсіўных метадах гаспадарання натуральны прырост насельніцтва патрабаваў пастаяннага пашырэння сельскагаспадарчых угоддзяў, таму важным паказчыкам развіцця сельскай гаспадаркі з’яўлялася асваенне новых зямель. У гэтым былі зацікаўлены як феадалы, якія шляхам павелічэння сваіх землеўладанняў павялічвалі і колысасць залежных людзей (і адпаведна даходаў), так і сяляне, бо іх заахвочвалі рас1 Гл. падраб.: Развнтме русского права в XV— первой половмне XVII вв. / Под ред. В. G Нерсесянца. М., 1986. С. 128.
працоўваць новыя землі рознымі ільготамі. У сувязі з гэтым пачынае ўдасканальвацца культура земляробства, павялічваецца ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур і ствараюцца ўмовы для паступлення шэрагу прадуктаў на рынак.
На працэс умацавання рэчавых правоў актыўна ўплываў гандаль, як унутраны (паміж асобнымі землямі дзяржавы), так і знешні. Асабліва інтэнсіўна вядзецца гандаль па старажытных водных шляхах (Днястры, Заходняй Дзвіне, Нёмане), уцягваючы ВкЛ у кола заходнееўрапейскіх эканамічных адносін. Адначасова Днепр злучае дзяржаву з гандлёвымі цэнтрамі Крыма і Усхода.
Многія даследчыкі адзначаюць наяўнасць інтэнсіўных гандлёвых адносін ВкЛ з іншымі дзяржавамі на самым пачатку яго ўтварэння. Гэтаму садзейнічала і ўмацаванне палітычных пазіцый ВкЛ на міжнароднай арэне. Адна з самых буйных у Еўропе дзяржава, распрасцёртая на абшарах ад Балтыйскага да Чорнага мораў, магла гарантаваць бяспечнасць сваіх падданых за яе межамі, і таму на ўсе бакі адкрываліся для іх гандлёвыя шляхі1. Аб актыўным эканамічным развіцці дзяржавы сведчаць звесткі ггра тое, што не толькі ў сталіцы Вільні, але і ў іншых гарадах ВкЛ у пачатку XVI ст. былі «розныя фабрыкі і заводы»2. Развіццё гандлёвых адносін, павелічэнне колькасці гарадоў і гарадскога насельніцтва ўздымала эканамічную магутнасць дзяржавы, спрыялі назапашванню грашовых сродкаў у дзяржаўнай казне.
У гэты перыяд актывізуецца гаспадарчая дзейнасць Вялікіх князёў — гаспадароў дзяржавы. Заходнія землі Беларусі, на якіх у сувязі з заняпадам промыслаў пачынае пераважаць земляробства, уключаюцца ў вялікакняжацкі дамен і актыўна ўцягваюцца ў тавараабарот.