Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
Развіццё феадальнага землеўладання з канца XV сг. іпіло ў двух кірунках: па-першае, заканадаўча замацоўваецца ўлада Вялікага князя на ўсёй тэрыторыі ВкЛ, хаця былыя князі-правіцелі асобных зямель-княстваў, якія ўвайшлі ў склад дзяржавы, прызначаючы ўладу Вялікага князя, доўгі час лічылі сябе ўласнікамі гэтых зямель; і па-другое, паступова пашыраюцца правы феадалаў адносна ўсіх формаў землекарыстання.
Дастаткова вялікі зямельны фонд, які знаходзіўся ў непасрэдным валоданні Вялікага князя, быў галоўнай крыніцай даходаў вялікакняжацкага (а значыць, і дзяржаўнага) скарбу. Эксплуатацыя яго давала князю асноўныя сродкі як для пакрыцця дзяржаўных выдаткаў, так і на задавальненне патрэб гаспадарскага двара Землеўладанні князя ўключалі ў сябе маёнткі, замкі, гарады, мястэчкі, сёлы, землі пад пашнямі, лясалй і г. д. Вялікакняжацкія (гаспадарскія) староствы і эка-
1	Taj Jaroszewicz. Obraz Lotwy pod wzgl<;dem jej cyvilizacji-. Wilno, 1844. S. 90—91.
2	Гл; Жмвопмсная Россня/ Под ред. П. П. Семенова СПб.; М., 1882. Т. 3. С. 217.
номіі размяшчаліся на ўсёй тэрыторыі ВкЛ і складаліся з вялікакняжацкіх двароў, фальваркаў і войтаўстваў, да якіх належала пэўная колькасць вясковых паселішчаў. Некаторыя двары з’яўляліся толькі адміністрацыйна-гаспадарчымі цэнтрамі валасцей, іншыя ж, акрамя гэтага, мелі ўласныя землі і вялі асобную гаспадарку.
У XVI ст. быў скасаваны стары валасны падзел, і тэрыторыя, якая прымыкала да вялікакняжацкага двара, была штучна падзелена на так званыя войтаўствы — механічна створаныя адміністрацьійна-гаспадарчыя адзінкі памерам каля 400 валок зямлі1. Плошча кожнага вялікакняжацкага двара залежала ад памеру раллі і складалася з зямель, эксплуатуемых пад наглядам дзяржаўцы двара: раллі, сенакосаў, агародных зямель, выганаў, садоў, лясоў, зямель пад гаспадарчымі пабудовамі і агародамі, а таксама невялікіх зямельных участкаў, якія аддаваліся ў арэнду за чынш або спецыяльную службу. Большая частка гэтых зямель служыла крыніцай прыбытку дваровай гаспадаркі. Землі пад агародамі звычайна прызначаліся на патрэбы двара, і таму памер іх быў невялікім. Іншыя ж зямельныя ўчасткі, раскіданыя паміж асноўнага зямельнага фонда, не мелі самастойнага значэння і даваліся на пэўных умовах чэлядзі нявольнай, якая пераўтваралася ў агароднікаў.
Вялікакняжацкія землі падзяляліся на прыбытковыя (дваровыя ралля, агароды, сады, землі пад агароднікамі, сенажаці, выганы і засценкі, аддадзеныя на голым чыншу) і непрыбытковыя (землі пад дваром і пабудовамі і лясы, прыпісаныя да таго ці іншага двара). Ворыўныя землі прызначаліся пераважна пад ячмень, жыта, авёс, прычым апошнія культуры ў асноўным рэалізоўваліся на замежным рынку, дзе былі больш высокія цэны. Ячмень жа ішоў на патрэбы дваровай гаспадаркі, і толькі нязначная яго частка паступала на ўнутраны рынак.
Вялікакняжацкія землі апрацоўваліся трымальнікамі цяглых валок, сенакосныя ўгоддзі — пэўнай колькасцю цяглых і асадных валок разам. Дваровая гаспадарка была ў асноўным сярэднепамеснай (ад 100 да 500 дзесяцін зямлі) і буйнапамеснай (звыш 500 дзесяцін).
Вялікакняжацкія землеўладанні (дамен князя) папаўняліся за кошт паступлення або звароту вымарачных зямель, якія называліся «пустой» зямлёй, «пустовіцйнамй», «спадкамй». У дамен Вялікага князя паступалі землі феадалаў, гараджан, а ў больш ранні перыяд — землеўладанні былых удзельных князёў, якія засталіся без спадчыннікаў. Такім шляхам перайшлі да Вялікіх князёў гарады Пінск, Кобрын, Тураў, Гарадзей і інш2.
У абласных граматах (напрыклад, Кіеўскай зямлі 1507 г.) гэта права Вялікага князя знайшло выражэнне ў наступнай фармулёўцы: «А детей не будет, мно блмжнему, а будет пустый человек, нй детей нй 1 Пмчета В. 14. Белоруссмя м Лйтва в XV—XVI вв. М., 1961. G 107.
2	Любавскмй М. К. Областное деленме й местное управленйе Антовско-Русского государства ко временм шдання первого Лмтовского Статута. М., 1892. С. 305.
племенм: мно нас (господаря) то пменье»1. Выключэннем з гэтага правіла былі старыя крывічскія землі — Віцебская, Полацкая, Смаленская, адносна якіх князь абавязваўся «в безадіцнны м отумеріцнны не вступатмся»2. Аднак пры гэтым не гаварылася, на карысць каму князь адступаўся ад такіх вымарачных зямель. Магчыма, у такіх выпадках спадчыннікамі былі сваякі або нават усё «племя».
Ф. I. Леантовіч адзначае, што ў процілегласць польскім законам права вымарачнасці ўтрымлівалася Вялікімі князямі да першай уніі ВкЛ з Польшчай (Крэўскай уніі 1385 г.). Агульназемскімі прывілеямі 1387 і 1413 іт. княжацкае права вымарачнасці было ўступлена шляхце, якая прыняла каталіцызм і была прыпісана да польскіх гербаў. Вымарачныя маёнткі адыходзілі не да князя, як гэтага патрабавала сгаражытнае права, а да блізкіх родзічаў. Што да «отчмзных» маёнткаў, якімі валодалі нашчадкі ўдзельных князёў па праву блізкасці, а не па падараванню («пожалованмю») Вялікага князя, то гэта маёмасць ніколі не лічылася вымарачнай і заставалася ў валоданні нашчадкаў старых княжацкіх родаў, такіх, напрыклад, як Радзівілы — наінчадкі князёў Біржанскіх3.
Некалькі інакш вырашалася пытанне аб вымарачнасці «данйн» і «выслуг». Па звычаёваму праву «данмна» не перадавалася ў спадчыну, ёю распараджаўся Вялікі князь. Аб гэтым гаворыцца, напрыклад, у адным з заканадаўчых актаў Казіміра (1484 г.): «Што будет в мменмях нашой даннны, то в том ся нам воля»4. Аналагічным чынам вырашалася пытанне і аб выслужаных маёнтках. Момант вымарачнасці звычайна вызначаўся ў саміх актах на падараванне маёнтка: «до жнвота», «двух жмвотов» і г. д. Часта сустракалася форма выслугі, блізка падыходзячая да падаравання ў вотчыну, якая выражалася ў падараванні землеўладанняў пэўнай асобе з дзецьмі і «счадкамм мужскога рожаю» («мужскога стану», «племенм») з той умовай, што пасля спынення мужчынскай лініі падараваная маёмасць становіцца вымарачнай і адыходзіць да Вялікага князя. Гэтыя правілы адносна вымарачнай маёмасці гаспадарскіх данін і выслуг дзейнічалі нават у другой палове XVI ст.
Да Вялікага князя адыходзіла і гарадская вымарачная маёмасць, у тым ліку і ў гарадах з магдэбургскім тіравам. Прыток такой маёмасці быў пастаянным, што давала магчымасць гаспадару выкарыстоўваць зямельны фонд для раздачы служылым людзям пад умовай нясення службы.
Вымарачная маёмасць перш за ўсё прыпісваецца да гаспадарскага «стала», да «замкавых валоданняў» князя і знаходзіцца ў яго распараджэнні або ў распараджэнні службовых асоб мясцовай адміністрацыі (ваяводаў, старасгаў). Землі пры гэтым раздаюцца пад матывам, што яны 1 АЮЗР. Т. 7. 1872. № 11. С. 34.
2	Гл, напрыклад: Полацкая грамата 1511 г. //KiV. СП6., 1848. Т. 2. № 70.
5 Леонтовкч Ф. 14. Спорные вопросы по мсторнм русско-лмтовского права. СПб, 1893. С. 45. 4 АЗР. Т. 1. СП6, 1846. № 85.
«пустые» і з іх няма ніякай службы. У гаспадарскіх актах XVI ст. часта гаворыцца аб раздачы вымарачнай маёмасці («спадков», «отумерлых речей», «пустошей», «пустых земель» і г. д.). Пазней у Статутах мы знаходзім нормы звычаёвага права, у адпаведнасці з якімі па старадаўняй традыцыі раздавалася вымарачная маёмасць.
Да гаспадара дзяржавы адыходзілі таксама землі, якія канфіскоўваліся за здзяйсненне розных злачынстваў, прычым не толькі дзяржаўных. Адбіраліся, напрыклад, землі за цяжкія злачынствы супраць асобы: забойствы, цяжкія цялесныя пашкоджанні і інш. Абвінавачванне трымальніка землеўладання ў «татьбе» таксама цягнула за сабою канфіскацыю маёмасці злодзея. 3 канца XV ст. павялічваецца колькасць канфіскаваных зямель феадалаў за ўчыненне дзяржаўнай здрады, пад якой перш за ўсё разумеўся самавольны ад’езд у непрыяцельскія землі «с кнм бы тое паньство наше на он час вальчнло»1. У пачатку XVI ст. выпадкі адыхода ў Маскву былі дастаткова распаўсюджанай з’явай, і таму канфіскацыя зямель здраднікаў павялічвала вялікакняжацкі зямельны фонд.
Феадальная дзяржава ў асобе Вялікага князя была буйнейшым зямельным уласнікам. Доўгі час усе землі, якімі валодаў Вялікі князь, лічыліся яго ўласнасцю. На думку М. В. Доўнар-Запольскага, падзел гэтых зямель на дваровыя землі гаспадара і дзяржаўныя ў прамым сэнсе гэтага слова адбыўся ў канцы XV ст., аб чым і сведчыць агульназемскі прывілей князя Аляксандра 1492 г.2
У процілегласць гэтаму меркаванню У. I. Пічэта лічыў, што такі падзел адбыўся не раней канца XVI ст., а зазначаны прывілей не дае падставы да такога катэгарычнага вываду. Нягледзячы на тое, што ў цэнтры ўвагі Вялікага князя знаходзіліся галоўным чынам заходнія землі дзяржавы, якія перш за ўсё былі ўцягнуты ў сферу таварных зносін як на ўнутраным, так і на знешнім рынку, аднак нават у валочнай уставе 1557 г. нельга убачыць адрознення паміж заходнімі дварамі і ўсходнімі валасцямг.
На нашу думку, прывілей Аляксандра 1492 г. спрабаваў вырашыць гэтую складаную праблему і заканадаўча вызначыў мэту, якую ў далейшым патрэбна было правесці ў жыццё. Паміж спробай заканадаўчага ўрэгулявання падзелаў зямель на дваровыя і дзяржаўныя і практычным ажыццяўленнем такога падзелу магло прайсці шмат часу. Падзел гэты праводзіўся пасля шэрагу папярэдніх мерапрыемстваў (уладкаваннем спісу вялікакняжацкіх зямель і месца іх знаходжання, вызначэння межаў, характарыстыкі якасці пэўных участкаў зямлі і г. д.), і праводзіўся ён паступова, на працягу ўсяго XVI ст.
1	Статут 1588. Р. III, арт. 16.
2	Довнар-Запольскнй М. В. Государственное хозяйство Велпкого Кяяжества Ліітовского прн Ягеллонах. Кнев, 1901. Т. 1. С. 146.
3	Пмчета В. М. Белоруссня м Лмтва в XV—XVI вв. С. 201.
Канчатковае выдзяленне са складу дзяржаўных уладанняў т. зв. «сталовых» зямель для забеспячэння вялікакняжацкага трона было зроблена па просьбе паслоў Вялікага княства на каранацыйным сойме ў Кракаве ў 1588 г. «Сталовымі», якія пазней называліся «эканоміямі», сталі Берасцейскае і Гародзенскае староствы, Камянецкая, Кобрынская, Магілёўская, Оліцкая, Шавельская і інш. землі. Аднак юрыдычны статус дзяржаўных зямель быў акрэслены адразу ў прывілеі Аляксандра 1492 г.: князь мог распараджацца імі толькі са згоды вышэйшага органа дзяржаўнай улады — рады.
Адносна царкоўнага землеўладання, праблема якога толькі закранаецца, бо не з’яўляецца непасрэдным прадметам гэтага даследавання, трэба адзначыць, што прававы статус царкоўных зямель быў абумоўлены характарам суб’екта ўласнасці і ён не быў аднолькавым, 6о царкоўнай маёмасцю карысталіся розныя яе ўстановы з розным прававым статусам (цэрквы, манастыры і інш.), якія належалі да розных рэлігійных плыняў (праваслаўе, каталіцызм, уніятства і інш.). У залежнасці ад узаемаадносін свецкай і царкоўнай улады будаваліся і маёмасныя праваадносіны. Колькасць царкоўнага землеўладання на гтрацягу XV—XVI стст. павялічваецца на падставе захопу, вялікакняжацкага падаравання, а таксаліа актаў дарэння з боку прыватных асоб. Апошняя крыніца папаўнення царкоўнага землеўладання адыгрывала даволі значную ролю ў павелічэнні царкоўнай уласнасці, што асабліва тычылася каталіцкай царквы. Прыватныя дарэнні ўплывалі і на ідэалагічную барацьбу па пытаннях дапушчальнасці і мяжы інстытута царкоўнай уласнасці ў дзяржаве, а таксама аб паўнамоцтвах суб’ектаў гэтай уласнасці.