Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях
Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
Аб’ём царкоўнага землеўладання пастаянна ўзрастае і па той прычыне, што зямля не давалася ў драбленне раздачай, а наадварот, увесь час канцэнтравалася. Дзяржава ўмешвалася ў гэты працэс мерамі адміністрацыйна-прававога характару, спрабуючы ўрэгуляваць спосабы і тэмпы павелічэння царкоўнага землеўладання, кантралюючы наяўны зямельны фонд царквы, укараняючы ў практыку прынцып неадчужальнасці царкоўнай нерухомай маёмасці і г. д. У межах жа самога царкоўнага землеўладання складвалася цэлая сістэма розных умоўных правоў адносна пэўных суб’ектаў.
Асабліва актыўна развівалася царкоўнае землеўладанне карпаратыўнага духавенства: праваслаўных і каталіцкіх епіскапстваў, манастыроў, прыходскіх цэркваў і касцёлаў. ГІраваслаўная царква, якая захоўвала свае надзелы са старажытных часоў, паступова, хоць і не вельмі значна, як адзначаюць даследчыкі, пашырала іх галоўным чынам за кошт актаў дарэння асобных феадалаў1.
1 Гл., напрыклад: Любавскмй М. К. Областное деленме н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временп нздання первого Лмтовского Статута. С. 612—614.
У працэсе насаджэння каталіцызму, якое пачалося з канца XIV ст, на Беларусі ўзнікае і даволі шпарка ўзрастае шляхам вялікакняжацкіх падараванняў і актаў дарэння акаталічаных феадалаў зямельная ўласнасць шматлікіх устаноў каталіцкай царквы: біскупстваў, кляштароў, касцёлаў і інш.1 Да сярэдзіны XVI ст. каталіцкая царква пераўтвараецца ў аднаго з буйнейшых феадалаў. Толькі Віленскаму каталіцкаму біскупству і 259 парафіяльным касцёлам Віленскай дзіацэзіі належала каля 11,5 тыс. сялянскіх і іншых дымоў, г. зн. 2,8 % усіх 417 тыс. дымоў у Вялікім княстве. Большасць іх буйнейшых маёнткаў была размешчана на Беларусі: Ігумен (Мінскі павет), Мядзведзічы (Навагародскі), Стрэшын (Рэчыцкі) і шмат іншых. У сярэдзіне XVI ст. толькі Віленскаму і Жамойцкаму каталіцкім біскупствам у дзяржаве належала каля 3,4 % сялянскіх дымоў. У цэлым колькасць землеўладанняў каталіцкай царквы ў гэты час прыкладна больш чым у два разы перавышала памёр зямельнай уласнасці праваслаўнай царквы2.
Адносна феадальна-шляхецкага землеўладання трэба адзначыць, што Вялікі князь выллушаны быў узнагароджваць феадалаў за службу і даваць ім зямлю ў якасці ўмоўнага трымання або часцей за ўсё па праву «вечного владенмя», таму з цягам часу вялікакняжацкі зямельны фонд пачынае памяншацца. Прычынай таму былі настойлівыя патрабаванні і просьбы феадалаў, як сярэдніх і дробных, так і буйных, якія часам пад залог зямлі былі крэдыторамі Вялікага князя. Дзяржава настолькі перажывала хранічны недахоп грошай у казне, асабліва з канца XV сг., што гэта праблема неаднойчы абмяркоўвалася на соймах.
Вялікакняжацкае падараванне («пожалованме») феадалам зямлі ўяўляла сабою даволі складаны комплекс юрыдычных дзеянняў. Яно замацоўвалася спецыяльным гаспадарскім лістом, які выдаваўся з канцылярыі Вялікага князя. Калі ж такі ліст адсутнічаў у землекарыстальніка, то гэта лічылася самавольным захопам і было падставай для адабрання зямлі Суб’ектыўнае волевыяўленне князя, выказанае ў гэтым акце, выклікала пэўныя аб’ектыўныя наступствы: з’яўляліся новыя суб’екты і аб’екты праваадносін, для прызнання якіх канчатковымі і прававымі патрабавалася выкананне дапаўняльных, фармалізаваных дзеянняў (рэгістрацыя падараванай маёмасці, увод у валоданне ёй і інш.). Аднак у выпадку, калі зямля перадавалася ва ўмоўнае землекарыстанне на правах «поместья» (выслугі, заходне-еўрапейскага бенефіцыя), Вялікі князь, аддаючы частку дзяржаўнага зямельнага фонду, захоўваў пры гэтым уладу над ім цалкам. Дакументы таго часу сведчаць аб тым, што зямлю «господар дал», яе «держнм за даннною господарскою»3.
1 Гл. падраб.: Ochmariski J. Struktura feudalnej wlasnosci ziemskoej na Podlassu w XVI w. Bialystok, 1964. T. 1. S. 162.
2 Спмрндонов M. Ф. Закрепоіценне крестьянства Беларусм. C. 48.
3 Лйтовская Метрпка. 6-я кнмга судных дел. №№ 103, 123, 60.
Працэс развіцця ўмоўнага землеўладання быў выкліканы і знешнімі прычынамі, таму што органы ўлады павінны былі мець у дастатковай колькасці ўзброеныя сілы для абароны дзяржавы, а галоўным абавязкам трымальнікаў зямель на ўмоўным (бенефіцыяльным) феадальным праве было нясенне воінскай службы. Часцей за ўсё даваліся зелллі, і тым самым больш хуткім тэмпам памяншаўся вялікакняжацкі дамен у заходняй частцы дзяржавы, асабліва ля вялікіх гарадоў і ажыўленых гандлёвых шляхоў. Ва ўсходніх землях, на беларускіх прыдзвінскіх і прыдняпроўскіх мясцінах, гаспадар заставаўся ўласнікам вялікіх лясных прастораў і зямель, якія знаходзіліся ў абшчынным землекарыстанні.
Прыкладна да першай паловы XV ст. не існавала пэўных абмежаванняў на падараванне зямель былымі ўдзельнымі князямі, хаця такое сустракалася і пазней’. Аднак паступова такія падараванні замацоўваюцца пацвярджэннем Вялікага князя і такім чынам становяцца як бы новымі падараваннямі. У гэты перыяд усе падараванні ідуць не толькі ад імя гаспадара дзяржавы, але і ад імя паноў-рады, а часам нават і ад мясцовых улад (ваяводаў, дзяржаўцаў). У апошнім выпадку яны таксама патрабуюць пацвярджэння Вялікага князя, асабліва калі гэта тычыцца значных участкаў зямлі.
Працэс падаравання зямель меў дастаткова рэгламентаваную працэдурную форму. Падставай для яго звычайна служыла просьба канкрэтнай асобы да Вялікага князя, выказаная часцей за ўсё ў пісьмовай форме. У сувязі з просьбай гаспадар даваў распараджэнне (асабіста або праз сваіх службовых асоб) перадаць пэўны ўчастак зямлі заяўшчыку або даручаў выкананне свайго рашэння адпаведным службовым асобалі. Гэта працэдура мела назву «правмть землю».
Абавязковым этапам у працэдуры падаравання зямлі была выдача спецыяльнай падаравальнай («пожалованной») граматы, таму што славеснае падараванне не мела юрыдычнай сілы. Заключным жа этапам падаравання было «увязанье», г.зн. увядзенне ў валоданне падараванай зямлёй, якое здзяйснялася праз асобную грамату мясцовай адміністрацыі. Дакладная форма «увязанья» невядомая, аднак вучоныя мяркуюць, што працэдура гэта была аналагічная той, што практыкавалася ў больш познія часы2. Гэта значыць, што адпаведная грамата зачытвалася публічна перад насельніцтвам той мясцовасці, дзе знаходзілася падараваная нерухомасць, а затым разам з вопісам падаравання, які таксама абнародаваўся, перадавалася новаму ўладальніку зямлі. Акрамя таго, акт «увязанья» рэгістраваўся ў кнігах намесніцкага суда.
Увогуле, намеснікі прымалі самы непасрэдны ўдзел ва ўладкаванні служылага землеўладання. Напрыклад, дзяржаўца ў гэтай сферы дзейн1 Лмтовская Метряка. 6-я кнмга судных дел. № 25, 324.
2 Владнммрскйй-Буданов М. Ф. Очеркй йз йстормм лмтовско-русского права. Кмев, 1889.
С. 21.
ічаў самастойна або па ўказу Вялікага князя. Самастойна прадаваліся свабодныя землі жыхарам валасцей, баярам, мяшчанам. Такія падараванні мелі моц «да волі гаспадарскай», і тыя, хто іх атрымаў, павінны былі абавязкова прасіць пацвярджэння Вялікага князя. Намеснікі вялі ўлік свабодных зямель, а пры іх раздачы павінны былі кіравацца прынцыпам «пажытка земскага», г. зн. прыбытку дзяржаўнай казны. Па загаду Вялікага князя намеснік «обыскмвал» для прасіцеля неабходны надзел зямлі або ўводзіў у валоданне падараванай зямлёй1.
He маючы магчымасці самастойна праверыць усе заявы прасіцедяў адносна свабодных надзелаў, неабходнасці і законнасці патрабавання зямельнага надзелу, гаспадар вялікую ўвагу надаваў паказанням намеснікаў і патрабаваў у выпадку безпадстаўнай заявы на атрыманне свабоднай зямлі адтэрмінаваць увядзенне ў валоданне зямлёй і паведалііць яму аб гэтым.
Аналізуючы тэксты падаравальных грамат, можна зрабіць вывад аб суб’ектах падараванняў. Пераважна імі былі асобы мужчынскага полу, здольныя несці воінскую службу, хаця былі даволі шматлікія выключэнні з гэтага правіла. Перш за ўсё землі дараваліся былым уладальнікам асобных княстваў (т. зв. удзельным князям), якія атрымлівалі ад Вялікага князя не абавязкова цэлыя ўдзелы або воласці, але часам толькі асобныя двары ці іншую больш дробную маёмасць. Колькасць і якасць падараванай маёмасці залежала ад шэрага аб’ектыўных і суб’ектыўных фактараў і ў першую чаргу ад таго становішча, якое займала асоба на службовай лесвіцы. Асноўную ж частку асоб, якія атрымлівалі падараванні, складалі сярэднія і дробныя служылыя людзі: баяры, лоўчыя, дваровыя Вялікага князя (дзякі, лекары, фурманы, кухары і нават княжацкія рамеснікі). Атрымлівалі зямельныя падараванні і жыхары гарадоў — месцічы, якіх абавязвалі ў такім выпадку несці не «месціцкую» службу, а тую спецыяльную службу, якая была абавязкам ад гэтай зямлі. Нават царкоўная маёмасць, атрыманая ад князя ў падараванне, насіла ўмоўны характар і яе маглі адабраць у любы момант. Усе гэтыя суб’екты ў адпаведнасці са сваім становішчам у дзяржаве атрымлівалі зямлю з адпаведнага разраду: «ловецкія», «конакормцавы», «баярскай службы» і іншыя ўчасткі зямлі. Часцей за ўсё свабодныя зямельныя ўчасткі аірымлівалі жыхары тых валасцей, паветаў, дзе меліся гэтыя свабодныя землі, аднак з гэтага правіла былі і значныя выключэнні.
He толькі зямля была прадметам падараванняў, але і некаторыя «права государственного характера, заменявшне собой пожалованные ммуіцества»2. Усё ж такі асноўным прадметам падараванняў была нерухомая маёмасць, пад якой разумелася гіерш за ўсё зямля. У па1 Грушевскмй A. С. Города Велнкого княжества Лнтовского. Кнев, 1918. С. 158—159.
2 Владмммрскяй-Буданов М. Ф. Очеркм нз мстормм лмтовско-русского права. С. 5.
даравальных граматах сустракаюцца розныя назвы нерухомай маёмасці: зямля, след, служба, двор, сяло, селішча, слабада, манастыр, воласць і інш. Воласці, а таксама цэлыя ўдзелы, якія ўваходзілі ў прадмет падаравання, мелі пераважна характар дзяржаўнага «пожалованья», усе ж астатнія прадметы мелі ў большасці прыватны характар. Звычайна даравалася апрацаваная зямля, якая, як і воды (у асноўным азёры), была самастойным прадметам падаравання нерухомай маёмасці ў адрозненне ад сенажацяў, наляўнічых угоддзяў, якія мелі ў большасці дапаўняльны характар.
Аітрацаваны ўчастак зямлі ў залежнасці ад гірызначэння называўся: «след», калі апрацоўваўся сіламі аднаго чалавека; «двор», калі апрацоўваўся ў болыпасці ўжо несвабоднымі людзьмі і ўяўляў сабою хутар з зямлёй; «служба», калі абрабляўся некалькімі гаспадарамі, якія выконвалі нязменныя павіннасці і плацілі аднолькавыя падаткі на карысць дзяржавы. Прытым прававы статус зямель мог быць розным. Землі дараваліся непасрэдна з дзяржаўнага фонду, вялікакняжацкай маёмасці, або тыя, што нікому не належалі («гіустые, которые з веков не былн нп за кмм»), Аднак часцей за ўсё дараваліся тыя землі, якія страцілі ўладальнікаў або тыя, што Вялікі князь адабраў па той ці іншай прычыне ў трымальнікаў зямель. Аддаючы ў дараванне такія землі, Вялікі князь называе іх таксама «пустымі», але робіць пры гэтым агаворку, што падараванне мае юрыдычную сілу тады, калі гэтыя землі на самой справе з’яўляюцца «пустымі».