• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

    Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях


    Выдавец: Прапілеі
    Памер: 224с.
    Мінск 2000
    72.32 МБ
    Значным этапам у развіцці феадальнай зямельнай уласнасці і каталізатарам працэсу складвання інстытута ўласнасці з’явілася зямельная рэформа XVI ст. Галоўным яе вынікам было інтэнсіўнае сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржавы і дыферэнцыяцыя ўсіх пластоў насельніцтва, звязаных з зямлёй. Дзяржава праз Вялікага князя і службовых асоб цэнтральнай і мясцовай адміністрацыі заўсёды наглядала за законнасцю (прававымі падставамі) валодання зямлёй і часам праводзіла праверку наяўнасці ў феадалаў адпаведных грамат. Больш шырокія праверкі дакументаў і перамер зямлі пачалі ажыццяўляцца ў 30~40 гг. XVI ст. з вялікакняжацкіх уладанняў. У больш значных маштабах т. зв. «валочная памера» стала праводзіцца з сярэдзіны XVI ст.
    Правядзенне зямельнай рэформы суправаджалася шэрагам мерапрыемстваў, у аснове якіх ляжалі ўставы каралевы Боны (1549,1522 гг.) і Жыгімонта-Аўгуста 1557 г. Каралева Бона зрабіла спробу стварыць новыя формы землекарыстання і землеўладання ў ВкЛ. Рэформа суправаджалася суцэльнай праверкай правоў на зямлю. Яна закранала інтарэсы ўсіх асоб, якія мелі дачыненне да зямлі, таму выклікала незадаволенасць самых розных груп насельніцтва.
    Агульныя прынцыпы правядзення зямельнай рэформы былі выкладзены ў невялікім эканамічным настаўленні каралевы Боны. ГІрытрымліваючыся ідэі цэнтралізацыі ўсёй гаспадарчай дзейнасці дзяржавы і маючы за мэту павелічэнне прыбытку ад сельскай гаспадаркі, каралева Бона спрабавала стварыць умовы для хуткай планамернай і прадукцыйнай эксплуатацыі зямлі ва ўмовах узрастаючых патрэб знешняга і ўнутранага рынку. у. I. Пічэта лічыць, што гэта рэформа
    1	Лмтовская Метрнка. 6-я кннга судных дел. № 69.
    2	Статут 1566. Р. VII, арт. I.
    з’явілася па сутнасці аграрнай рэвалюцыяй, якая гвалтоўна парывала з застарэлымі формамі землекарыстання і землеўладання і клала канец незаконнаму валоданню зямлёй1. 3 гэтым нельга пагадзіцца. Зямельная рэформа была вынікам папярэдняга, эвалюцыйнага эканамічнага развіцця дзяржавы, аб чым і сведчыць палітыка Вялікіх князёў у адносінах да зямлі, якая знайшла заканадаўчую рэгламентацыю ў прававых актах дзяржавы XV-XVI стст. Рэформа па сутнасці стала заканамерным этапам развіцця сельскай гаспадаркі. Каралева Бона, магчыма, у пэўнай ступені паскорыла гэты працэс.
    У ходзе правядзення рэформы, якая суправаджалася рэвізіяй землеўладанняў, было высветлена, што пэўная колькасць феадалаў валодае зямлёю без ніякіх або без дастатковых юрыдычных падстаў. Як правіла, такія землі адыходзілі да Вялікага князя. Асноўныя кірункі зямельнай рэформы (дакладны пералік землеўладальнікаў, колькасці і якасці зямлі, увядзенне адзінкі зямельнай меры,> вызначэнне памеру абавязкаў з гэтай адзінкі, стварэнне ў прыдатных месцах фальваркаў) далі станоўчыя вынікі.
    Акрамя галоўнай мэты — павелічэння прыбыткаў вялікакняжацкіх (дзяржаўных) зямель, аграрныя мерапрыемсгвы мелі за мэту паслужыць прыкладам для прыватных землеўладальнікаў. Паступова зямельныя пераўтварэнні ахопліваюць феадальна-шляхецкія землеўладанні. Гэты працэс, досыць актыўны для ўсёй сельскай гаспадаркі, у розных частках ВкЛ меў свае асаблівасці, якія былі звязаны з рознымі відамі землеўладанняў і разнастайнасцю эканамічна-геаграфічных умоў. Напрыклад, ва ўсходніх частках Беларусі, якія мелі своеасаблівую эканамічную структуру і значнае самакіраванне і дзе аплата за зямлю ажыццяўлялася прадуктамі здабываючых промыслаў (галоўным чынам мехам куніцы і бабра, якія высока цаніліся на знешнім рынку), рэформа мела пэўную спецыфіку. Аднак у цэлым і тут праяўляліся тыповыя характэрныя рысы, абумоўленыя патрабаваннямі эканамічнага развіцця сельскай гаспадаркі. Рэформа суправаджалася ўмацаваннем феадальнай сістэмы гаспадарання на зямлі, знішчэннем старажытнага сямейна-родавага землеўладання, замест якога ўводзілася індывідуальнае, з канкрэтнай адзінкай вымярэння зямлі — валокай, якая станавілася і адзінкай абкладання насельніцтва. Сістэма абкладання сялян абапіралася на дакладны ўлік колькасці і якасці сельскагаспадарчых угоддзяў.
    У выніку рэформы з’явіўся і новы від гаспадарання на зямлі — фальваркі, пад якія адводзіліся лепшыя землі. Пазней па заходняму ўзору ўтвараюцца маяраты, ардынацыі, сутнасць якіх у тым, што пэўная колькасць землеўладанняў выключалася з-пад дзеяння агульнадзяржаўных прававых норм і становішча іх рэгламентавалася спецыяль1 Пмчета В. Н. Белоруссмя м Лмтва в XV—XVI вв. С. 22.
    ным законам (ардынацыяй), адкуль і назва ўладанняў. У склад ардынацый уваходзілі, апрача зямель і лясоў, гарады, мястэчкі, вёскі, мануфактуры. Ардынацыя наследавалася асаблівым шляхам з выключэннем падзелу нерухомасці і наследавання жанчынамі. Яна пераходзіла да старэйшага нашчадка па мужчынскай лініі. На Беларусі найбольш вядомыя ардынацыі князёў Радзівілаў, заснаваныя пагадненнем 1579 г. паміж братамі Мікалаем Крыштофам, Ольбрыхтам, Станіславам і зацверджаныя каралём Стэфанам Баторыем і соймам у 1586 г.
    К канцу XVI ст. канчаткова афармляецца феадальна-шляхецкае землеўладанне з яго характэрнымі рысамі. Спецыяльна ўпаўнаважанымі асобамі складаюцца інвентары — вонісы ўладанняў. Прычым поўныя вопісы ўтрымлівалі тры часткі, з якіх у першай змяшчаліся звесткі пра жылыя і гаспадарчыя пабудовы феадальнага двара, іх архітэктуру, планіроўку, маёмасць (памеры зямлі, колькасць жывёлы, аігісанне млыноў, бровараў і інш.), а таксама крыніцы і памеры ітрыбытку. У другой частцы апісваліся воласці з вёскамі, мястэчкамі, гарадамі, якія ўваходзілі ў феадальнае валоданне. У XV — першай палове XVII ст. перапіс воласцей праводзіўся па валоках ці па службах (дзе не было валочнай памеры), а пры кожнай валоцы пералічваліся ўсе сяляне. Трэцяя частка інвентароў была прысвечана відам, памерам, спосабам вылічэння феадальных павіннасцей, дзяржаўных падаткаў, узносаў духавенству, тэрмінам іх платы і ўмовам карыстання ляснымі ўгоддзямі, вадаёмамі, пашамі. Кароткія ж інвентары змяшчалі звесткі толькі пра панскую гаспадарку ці пра воласць. Разнавіднасцю кароткіх інвентароў былі т.зв. «берчакі» — пералік сялянскіх гаспадарак з паказам надзелу, натуральнага і грашовага чыншу.
    Усе гэтыя мерапрыемствы садзейнічалі развіццю і ўмацаванню рэчавых правоў шляхецкага саслоўя ў адносінах да нерухомай маёмасці.
    У адносінах да землеўладання і землекарыстання людзей «ііростага стану» трэба адзначыць, што ў менш значнай ступені ўдзельнічалі ў грамадзянскім тавараабароце землі сялян і гараджан, якія ў адрозненне ад шляхты лічыліся людзьмі «простага стану». У старажытнасці сяляне на падставе звычаёвага права лічыліся ўласнікамі тых зямель, якімі валодалі ў выніку першапачатковага захопу, спадчыны, падаравання і г. д. Яны дастаткова свабодна распараджаліся гэтымі землямі. Аднак у працэсе складвання феадальна-прыгонніцкіх адносін сяляне паступова пазбаўляюцца права на асноўны сродак вытворчасці. Саслоўе шляхты, засяроджваючы ў сваіх руках як палітычныя, так і эканамічныя правы, у першую чаргу клапацілася аб павелічэнні сваіх правоў адносна сялян. Мець ва ўласнасці зямлю яны жадалі разам з поўнасцю залежнымі ад іх сялянамі. Працэс замацавання сялян за зямлёй ідзе паступова, на працягу XIV—XVI стст.
    Даволі прагрэсіўныя аграрныя пераўтварэнні сярэдзіны XVI ст. мелі і пэўныя негатыўныя настугіствы. I перш за ўсё яны нанеслі значны ўдар па сялянскім землеўладанні, якое складвалася на працягу стагоддзяў. Працэс пазбаўлення сялян зямлі ішоў паралельна з працэсам умацавання феадальна-шляхецкага землеўладання і запрыгоньвання сялян. Толькі з цягам часу феадалы набылі манапольнае права на зямельную ўласнасць. У XV — першай палове XVI ст. феадалы вымушаны былі яшчэ лічыцца з так званай «старыной», г. зн. з тымі нормамі звычаёвага права, якія былі выпрацаваны шматвяковай практыкай. Асабліва гэта тычылася права свабодных сялян на іх зямельныя ўладанні, уключаючы і свабоднае распарад>кэнне зямлёй. Нягледзячы на тое што ў гэты перыяд вярхоўным уласнікам зямлі лічыцца Вялікі князь, сяляне, як і раней, прадавалі і куплялі зямлю як сваю ўласнасць. Судовыя справы, зафіксаваныя ў Літоўскай Метрыцы, сведчаць, што вялікакняжацкія сяляне распараджаліся зямлёй як сваёй уласнай. Адміністрацыя толькі наглядала за тым, і<аб своечасова з зямельнага надзелу выконвалася дзяржаўная служба і звязаныя з ёй павіннасці. Аднак некаторыя судовыя справы гавораць, што сяляне не мелі права распараджацца зямлёй і наследаваць яе, бо «простаму чалавеку нет блмзосгм»1. Здзелкі з зямлёй, якія праводзіліся на аснове старажытных звычаяў, ставілі сялян на адзін узровень з дробнымі феадаламі, і феадалы былі гэтым незадаволеныя.
    У працэсе барацьбы за права свабоднага і поўнага распараджэння зямлёю феадалы патрабавалі заканадаўчай рэгламентацыі прыналежнасці гэтага права толькі непасрэдна іхняму класу. Са свайго боку сяляне ўвесь час упарта змагаліся за захаванне «старыны». Адносна таго, калі сялян канчаткова пазбавілі права на зямлю, вучоныя выказваюць розныя меркаванні. М. К. Любаўскі, напрыклад, лічыў, што сяляне не мелі права ўласнасці на зямлю задоўга да «валочнай памеры»2. У процілегласць яму М. Ф. Уладзімірскі-Буданаў выказаў думку, што сяляне карысталіся правам спадчыннага валодання зямлёй і правам распараджэння ёю да сярэдзіны XVI ст.3 3 апошнім меркаваннем трэба пагадзіцца, аднак з дапаўненнем, што ў XVI ст. назіраецца актыўнае абмежаванне сялян у праве распараджэння зямлёй. Аналізуючы сялянскае землеўладанне феадальнай Беларусі і спасылаючыся на новыя дакументы і даследаванні, В. Ф. Голубеў лічыць, што хаця да сярэдзіны XVI ст. у заканадаўстве ВкЛ адсутнічала канкрэтная забарона сялянам распараджацца зямлёй, аднак на практыцы вельмі часта прадстаўнікі ўлады адмаўлялі сялянам у зацвярджэнні дагавораў куплі-
    1	Лнтовская Метрпка. 6-я кннга судных дел. № 30, № 396 і інш.
    2	Любавскмй М. К. Очеркм ясторнм Лйтовско-Русского государства до Люблмнской унмн включмтельно. М, 1915. С. 87.
    3	Владнмйрскмй-Буданов М. Ф. Крестьянское землевладенне в Западной Россмн до середмны XVI в. Кмев, 1892. С 11.
    продажу зямлі па прычыне таго, што «мужык мужыку зямлю на вечнасць продата не можа». Аднак выпадкі распараджэння зямельнай уласнасцю з боку сялян сустракаюцца яшчэ дастаткова доўгі час1.