Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
1 Лнтовская Метрмка. 6-я княга судных дед №№ 6, 73, 90, 159 і інш.
2 Там жа. № 374.
3 Спнрядонов М. Ф. Закрепоіценяе крестьянства Беларуся. С. 48—49.
4 Лятовская Метряка. 6-я княга судных дел. №№ 117, 170, 190, 229, 318 і г. д.
Манапольны характар феадальнай уласнасці на зямлю, іх эканамічныя і палітычныя прывілеі ўплывалі на фарміраванне і развіццё гарадоў. Феадалы не толькі валодалі землямі і гарадамі, але і тыя гарады, якія не былі ў іх прыватнай уласнасці, часта аказваліся пад іх уладай. На працягу XV—XVI стст. буйныя феадалы не толькі засноўвалі гарады ў сваіх уладаннях, але і скуплялі ў гарадах надзелы зямлі, дзе пасялялі сваіх залежных сялян, якія займаліся рамяством і гандлем. Адасобленыя феадальныя надзелы зямлі ў гарадах (юрыдыкі) не падпарадкоўваліся пастановам гарадской улады, а ў склад гарадскога насельніцтва ўваходзілі жыхары, якія захоўвалі залежнасць ад феадалаў. Сярод саміх мяшчан існавалі групы з розным прававым і павіннасным рэжымам, у тым ліку і невялікая колькасць землеўладальнікаў. Так, у прыватнаўласніцкіх гарадах мяшчане мелі права, як члены гарадской абшчыны, у ліку іншых прывілеяў і права на валоданне зямельнымі надзеламі. Такое ж права атрымлівалі ад магнатаў і пражываючыя ў гарадах яўрэі, якія не ўваходзілі ў склад мяшчанскай абшчыны, а складалі сваю асобную нацыянальна-рэлігійную абшчыну. На іх не пашыралася права куіілі палявых надзелаў на гарадскіх землях. Адчужэнне такой зямлі праводзілася з ведама замкавай (магнацкай) адміністрацыі або гаспадарскага магістрата ў адрозненне ад мяшчанскіх зямельных участкаў, якія адчужаліся з ведама магістрата1.
He толькі гарадское насельніцтва, але і феадалы былі зацікаўлены ў развіцці гарадоў, бо пераконваліся ў перспектыўнасці папаўнення крыніц сваіх прыбыткаў за кошт эканамічнай дзейнасці гарадоў. Само развіццё феадальных вытворчых адносін рабіла непазбежным урбанізацыйны працэс, Развіццё рамяства і гандлю, удасканаленне таварна-грашовых адносін спрыяла фарміраванню ў нетрах феадалізму новых высноў грамадства, якія уступалі ў супярэчнасць з феадальнай сістэмай.
Для ВкЛ XV—XVI стст. характарызуюцца бурным развіццём рамеснай вытворчасці: ювелірнай справы, апрацоўкі металу, дрэва і інш. Актыўна развіваліся гарбарна-рымарная, шавецкая, кушнерская, ткацкая справы. Усё гэта актыўна ўплывала на развіццё грамадзянскіх праваадносін, у першую чаргу дагаворных і абавязацельственных. Рамеснае насельніцтва для абароны сваіх інтарэсаў пачынае з другой паловы XVI ст. аб’ядноўвацца ў цэхі, у якіх мясцовыя традыцыі і нормы звычаёвага права сумяшчаліся з нормамі заходнееўрапейскіх (у асноўным нямецкіх) цэхавых арганізацый.
Развіццё рамеснай вытворчасці суправаджалася пашырэннем гандлёвых адносін як паміж горадам і вёскай, так і паміж асобнымі землямі дзяржавы і іншымі краінамі. Актыўна развіваецца ў гэты перыяд абавязацельнае права. Гандляры скупляюць у навакольных 1 Грмцкевнч А. П. Частновладельческме города Белорусснн в XV—XVIII вв. Мн., 1975. С. 51.
вёсках прадукцыю земляробства, сельскагаспадарчых промыслаў і прадаюць яе на гарадскіх рынках. 3 цягам часу наладжваецца пастаянны гандаль у лаўках і крамах. Ва ўсіх гарадах і мястэчках адзін-два разы на тыдзень наладжваліся «таргі», а ў буйных гарадах адзін-тры разы на год — кірмашы, на якія з’язджаліся замежныя купцы. Гандлёвыя адносіны рэгламентаваліся спецыяльнымі пастановамі дзяржаўнай улады. Заканадаўчыя акты ВкЛ замацоўвалі больш спрыяльныя ўмовы для мясцовых купцоў і абмяжоўвалі ў правах замежных купцоў. Так, напрыклад, апошнім забаранялася весці рознічны продаж тавараў і скупляць прадукцыю ў навакольных вёсках1.
Нягледзячы на тое што яіпчэ не склаўся поўнасцю ўнутраны рынак, у XVI ст. усталёўваюцца рэгулярныя гандлёвыя адносіны не толькі гарадоў з навакольнымі мястэчкамі і вёскамі, але і ўзаемасувязі гарадоў ВкЛ. Актыўны ўнутраны гандаль спрыяў будаўніцтву новых дарог і развіццю міжнародных гандлёвых адносін. Нестабільнасць унутранай і знешняй палітычнай абстаноўкі, феадальная адасобленасць некаторых зямель дзяржавы тармазілі гэты працэс. Нягледзячы на ўсё гэта, а таксама і на перыядычныя войны, гандаль амаль не прыпыняўся, у тым ліку і пасрэдніцкі. Беларускія купцы саліастойна выходзілі на знешні рынак, уступалі ў дагаворныя адносіны з польскімі, чэшскімі, германскімі гарадамі, ездзілі ў Валахію і Венгрыю, дабіраліся нават да Візантыі і гарадоў Усходу. Прычым некаторыя тавары (воск, футра і інш.), якімі яны гандлявалі, былі як мясцовымі, так і расійскімі. Яны перапрадаваліся рыжскім купцам, вывозіліся ў краіны Еўропы2. Праз буйнейшы гандлёвы цэнтр Еўропы — Полацк ішоў гандаль з расійскімі гарадамі Ноўгарадам, Псковам, Масквою і інш., а таксама з прыбалтыйскімі і польскімі гарадамі (Рыгай, Гданьскам, Варшавай і інш.). Часам гандлявалі і феадалы, асабліва збожжам, лесам. Гандаль актыўна ўплываў на працэс увядзення новых мегадаў гаспадарання на зямлі. Феадалы ўводзілі фальваркавую сістэму, з дапамогай новых сродкаў паляпшалі ўраджайнасць збожжавых культур, прадавалі іх, атрымліваючы ад дзяржавы вызваленне ад мытных падаткаў.
Ад дзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі, павелічэнне ролі гандлю выклікалі развіццё грашовага абарачэння. Працэс развіцця гандлёвых адносін, складвання ўнутранага рынку садзейнічаў усталяванню адзінай грашова-вагавай сістэмы. 3 эканамічным умацаваннем дзяржавы, што знайшло адлюстраванне ў гарантыі кошту сваіх грошай, і ўвядзенні лічбавай грашовай сістэмы (не па вазе манеты, а па наміналу, часалі па прымусоваму курсу), пачынае актыўна фарміравацца крэдытная сістэма і адпаведна пашыраецца сфера грамадзянскіх
1	Грыцкевіч А. П. Гараджане //Статут Вялікага княства Літоўскага. 1588. С. 473.
2	Эканамічная гісторыя Беларусі /Пад рэд. В. I. Галубовіча. Мн., 1993. С. 61.
праваадносін. Купцы пачынаюць браць пазыку ў больш багатых купцоў або феадалаў для правядзення сваіх гандлёвых аперацый. Крэдыторамі становяцца ліхвяры, якія даюць пазыкі пад заклад маёмасці за досыць вялікі працэнт (20% і болып). Прычым ліхвярствам займаюцца не толькі гараджане, якія разбагацелі, але і буйныя феадалы, манастыры. Усё гэта стварала добрыя ўмовы для складвання новай сістэмы эканамічных адносін.
Усе гэтыя грамадзянскія адносіны патрабавалі заканадаўчага замацавання. Менавіта ў гэты перыяд складваецца агульназемскае іграва, якое ў пэўнай ступені тычыцца і становішча гарадскога насельніцтва, і парадку яго ўдзелу ў грамадзянска-прававых адносінах. На падставе статутных норм спрэчкі паміж сабою, а таксама прэтэнзіі мяшчан да феадалаў разглядаліся па магдэбургскаму праву, хаця на практыцы бывалі і выключэнні. Напрыклад, кнігі замкавага суда Гродна сведчаць аб тым, што пры разглядзе судовых спраў гараджан замкавай юрыдыкі аб прэтэнзіях па пазыках, спрэчках аб арэндзе мыта, завяшчаных на карысць царквы1, часам прад’яўляліся прэтэнзіі і адносна землеўладанняў. Так, ваўкавыская мяшчанка Барбара Войткаўна патрабавала, каб яе айчым і маці выдзелілі ёй з мужам частку бацькоўскай нерухомасці. I хаця айчым (дарэчы, член магістрата) адмовіў у гэтым, спасылаючыся на тое, што другая яго падчарыца атрымала толькі грашовую «выправу», суд пастанавіў перадаць Барбары «часть отчшны, яко в долгу м в плецу, в хоромах, в огородех, в полях, в сеножатях, дубровах, у пашнм»2.
Існаванне на тэрыторыі Беларусі значнай колькасці гарадоў (у тым ліку і прыватнаўласніцкіх) аказвала значны ўплыў на сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё ўсяго грамадства. Гарадское насельніцтва ўвесь час змагалася за павелічэнне сваіх правоў, асабліва гэта тычылася права ўдзелу ў палітычным жыцці дзяржавы і права валодання зямлёй. Вялікакняжацкія (дзяржаўныя) гарады знаходзіліся ў вялікакняжацкім дамене і належалі ўладзе княжацкіх адміністрацыйных асоб. Насельніцтва прыватнаўласніцкіх гарадоў, якія належалі феадалам і падпарадкоўваліся ім, несла павіннасць на карысць канкрэтаага ўладальніка горада і было выключана з-пад улады дзяржаўных асоб. Існаванне фальваркаў таксама звязана з існаваннем прыватнаўласніцкіх гарадоў, паколькі гэтыя гарады былі гаспадарчымі і адміністрацыйнымі цэнтрамі магнацкіх латыфундый. Наяўнасць даволі вялікай колькасці гарадоў, якія належалі феадалам, значна ўплывала на развіццё капіталістычных адносін і надавала спецыфіку эканамічнаму развіццю феадальнай Беларусі. Феадалы былі зацікаўлены ў павелічэнні колькасці і развіцці пасяленняў
1	Копысскяй 3. Ю. Соцмально-полмтмческое развмтме городов Белорусснн в XVI — первой половнне XVII в. Мн., 1975. С 47.
2	Лнтовская Метряка. 6-я кнмга судных дел. № 229.
гарадскога тыпу ў сваіх уладаннях, бо гэта давала ім падаткі і паборы з жыхароў, пошліны з гандлю, забяспечвала рамеснымі вырабамі, і, акрамя таго, гарады былі ваеннымі апорнымі пунктамі. Спецыфіка эканамічнага жыцця прыватнаўласніцкага горада надавала пэўныя асаблівасці і развіццю ў ім такіх працэсаў, як абмен паміж горадам і вёскай, рост рамеснай вытворчасці, пераход ад стадыі дробнатаварнай вытворчасці да мануфактуры. Разам з тым асаблівасцямі эканамічнага развіцця гэтых гарадоў была амаль поўная адсутнасць у іх юрыдык і больш устойлівыя пазіцыі цэхавай арганізацыі. Гарадское насельніцтва прыватнаўласніцкіх гарадоў мела свой юрыдычны статус, як і ўвогуле гарадское насельніцтва выдзялялася з усёй масы «людзей простага стану».
§ 5.	Сервітуты
Звязаныя, як ггравіла, з зямельнымі ўладаннямі, сервітуты ўзыходзяць да калектыўнай зямельнай уласнасці абшчыны. Яны ўяўляюць сабой рэчавае права адносна карыстання чужой маёмасцю ў інтарэсах пэўнай асобы. У старажытнасці асноўную частку землеўладанняў складала ворыўная зямля. Іншыя ж землі, якія прыносілі ўладальнікам розныя выгады і карысць, называліся ўгоддзямі. Гэта былі лясы, лугі, месцы паляўнічых і іншых промыслаў і г. д. 3 цягалл часу такія землі ў пераносным сэнсе, незалежна ад прыналежнасці пэўнаму маёнтку, працягвалі называцца ўгоддзямі. Землеўладальнікам яны маглі належаць на тых жа правах, на якіх належала ўвогуле ўсялякая зямельная маёмасць: вотчынным праве, умоўным трыманні і інш. Самым звычайным сносабам узнікнення ўгоддзяў пры любым праве было падараванне ў розных яго відах: ці Вялікі князь дараваў якой-небудзь асобе пэўную зямлю з шырокім правам карыстання, захоўваючы за сабой права ўгоддзяў, якія потым маглі даравацца іншым асобам, ці пэўнай асобе дараваліся ўгоддзі на дзяржаўных землях, а потым гэта зямля даравалася іншай асобе з захаваннем за ёй права ўгоддзяў для першай асобы. У тым ці іншым выпадку ўтваралася права ўгоддзяў на чужых землях. Такім чынам, падставай утварэння ўгоддзяў, інакш сервітутаў, было надзяленне дзяржаўнай зямлёй прыватаых уласнікаў.