Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
У той час ужо ў пэўнай ступені распазнаваліся долевыя і салідарныя абавязацельствы. Так, калі кожны даўжнік павінен быў выконваць на карысць крэдытора ўсё дзеянне, якое складала змест абавязацельства, або кожны крэдытор меў права патрабаваць ад даўжніка здзяйснення на яго карысць усяго дзеяння, то такія адносіны атрымалі назву салідарнага абавязацельства (сам тэрмін стаў выкарыстоўвацца значна пазней). Салідарнасць грунтуецца на юрыдычнай здзелцы (дагаворы, завяшчанні) або на пастанове закона. Па долевых абавязацельствах даўжнік абавязаны быў выканаць толькі частку ўмоўленага дзеяння і вернік (крэдытор) меў права патрабаваць ад кожнага даўжніка толькі выканання яго часткі. Закон прама прадпісваў, што па абавязацельствах, узнікшых на падставе аднаго «лнсга», кожны з удзельнікаў выконваў сваю частку пэўнага абавязацельства і адказваў перад вернікам за яе выкананне2.
У законе прадугледжваўся неаднолькавы аб’ём правамоцтваў суб’ектаў абавязацельных праваадносін. Так, феадальназалежны чалавек не меў ’ Статут 1588. Р. VII, арт. 18.
2	Там жа. Р. VII, арт. 25.
права без згоды свайго пана заключаць пагадненні аб зямлі, паручацца за каго-небудзь па абавязацельствах звыш пэўнай сумы і г. д. У перыяд феадалізма лічыліся незаконнымі не толькі здзелкі з несвабоднымі людзьмі, але і прыняцце ў адносінах да іх пэўных абавязацельстваў. Закон забараняў завяшчаць на іх карысць маёмасць, акрамя выпадку папярэдне аформленай сваім «полоненнку» і «челяднну домовому» вольнай. Прызнавалася законным закабаленне вольнага чалавека ў сувязі з узятымі ім на сябе абавязацельствамі, аднак закон патрабаваў у гэтым выпадку пісьмовага афармлення такога абавязацельства1.
Аб’ектам абавязацельных праваадносін з’яўлялася дзеянне, якое ў той жа час складала і змест абавязацельства. Дзеянне мяркуе дакладную вызначанасць яго настолькі, каб пры выкананні абавязацельства не ўзнікла сумнення адносна таго, што павінен зрабіць даўжнік. Гэта дзеянне магло выявіцца ў перадачы адной асобай іншай пэўнай рэчы ва ўласнасць (купля-продаж, падараванне маёмасці), або ў дазволе адной асобе карыстацца рэччу іншай асобы (маёмасны найм), або ў ажыццяўленні адной асобай асабістых паслуг на карысць іншай (асабісты найм).
Дзеянні, якія складалі аб’ект абавязацельстваў, маглі быць аднаразовымі (перадача купленай рэчы), шматразовымі (пастаўка дроў для ацяплення жылля) і працяглымі (захоўванне чужой рэчы).
Для ўзнікнення абавязацельных адносін патрэбен юрыдычны факт, з надыходам якога закон звязваў бы такое наступства. Зведзеныя ў пэўныя групы, гэтыя факты называюцца крыніцамі абавязацельстваў. Рымскае права ведала наступную класіфікацыю крыніц, здольных заснаваць абавязацельныя адносіны: 1) дагавор, 2) як бы дагавор, 3) правапарушэнне, 4) як бы правапарушэнне, 5) усе астатнія факты, якія не падыходзілі ні да адной з адзначаных катэгорый. Заканадаўца феадальнай Беларусі ўхіляецца ад пераліку крыніц. Аналізуючы прававыя нормы, мы знаходзім дзве асноўныя крыніцы абавязацельстваў: юрыдычныя здзелкі і ігравапарушэнні, хаця мелі месца і іншыя факты, якія маглі стаць падставай абавязацельных адносін (напрыклад, беспадстаўнае абагачэнне).
У заканадаўстве XVI ст. асаблівая ўвага надавалася нормам, якія рэгулявалі нрацэдуру заключэння і выканання абавязацельстваў. У законе рэгламентаваліся форма і парадак ажыццяўлення здзелак, тэрміны іскавай даўнасці, спосабы забеспячэння выканання абавязацельстваў, парадак здзяйснення спагнанняў за нявыкананыя абавязацельствы і інш. Пры гэтым заканадаўца дасгаткова клапоціцца аб фармальным баку абавязацельных адносін і пачынае патрабаваць не толькі іх пісьмовай рэгламентацыі, але і дакладнай паслядоўнасці вызначаных законам дзеянняў і спецыяльнай атрыбутыкі пры пісьмовым выкладанні зместу. Абавязацельныя праваадносіны лічыліся сапраўднымі тады, калі яны былі 1 Статут 1588. Р. VIII, арт. 8; р. VII, арт. 8.
належным чынам аформлены. Старажытная вусная форма здзелкі паступова ўступае месца больш дакладнай і фармалізаванай пісьмовай, якая служыла і адным са спосабаў забеспячэння выканання абавязацельстваў. Па старажытнаму, звычаёваму праву здзелкі заключаліся звычайна ў прысутнасці вартых даверу сведкаў («годных светков») і суправаджаліся выкананнем пэўных рытуальных дзеянняў (рукабіцце, памятнае, магарыч і інш.), якія перш за ўсё гаварылі аб моманце пачатку дзеяння дагаворных адносін. Пры гэтым лічыліся несагграўднымі здзелкі, заключаныя пад уздзеяннем падману.
У XVI ст. пачынае набываць перавагу пісьмовая форма здзелкі. Статут 1529 г. прадугледжваў абавязковы пісьмовы запіс па даўгавому абавязацельству на суму больш за дзесяць коп грошай. Асаблівага афармлення патрабавалі здзелкі з нерухомай маёмасцю. Закон рэгламентаваў не толькі абавязковую пісьмовую форму адносна здзелак з зямлёй, але і фактычна іх натарыяльнае сведчанне, бо абавязваў рэгістраваць такія здзелкі ў судовых кнігах.
Першапачаткова вялася адна актавая кніга, у якую запісваліся здзелкі прыватных асоб, скаргі, пратэсты, данясенні возных (судовых службовых асоб) і іншыя акты ў адпаведнасці з часам іх паступлення ў суд. Пазней, калі праваадносіны развіваюцца і павялічваецца колькасць здзелак і дзелавых папер, пісары, што вялі актавыя кнігі, пачынаюць сістэматызаваць усе запісы і заносіць іх у спецыяльныя для кожнай катэгорыі спраў актавыя кнігі. 3 сярэдзіны XVI ст. пачалі весці тры віды актавых кніг паточныя — для запісаў скаргаў, пратэстаў зацікаўленых асоб, дэкрэтавыя — для запісаў судовых пастаноў і некаторых працэсуальных дзеянняў, запісавыя — для дакументаў натарыяльнага характару і афіцыйных (прывілеяў, пастаноў соймаў і інш.). За тры дні да судовай сесіі, а таксама тры дні пасля сесіі зацікаўленыя асобы маглі ўнесці ў актавыя кнігі дадатковы запіс або атрымаць копіі неабходных дакументаў і выпіскі. Пазней выдзяляюцца і іншыя катэгорыі актавых кніг. Напрыклад, у спецыяльныя актавыя кнігі заггісваліся здзелкі аб куплі-продажы нерухомасці, даравальныя запісы, залог маёмасці, вольныя сялянам і інш. Гэтыя матэрыялы пазней, пасля далучэння Беларусі да Расіі, сістэматызаваліся вучонымі і перадрукоўваліся. Напрыклад, у Т. XXXII Актаў, выданых Віленскай археаграфічнай камісіяй, утрымліваецца 240 актаў, a з іх: 19 запісаў дарэння, 40 — залогавых, 7 — падзелаў маёмасці, 14 — міравых, 5 — «квітанцыённых», 4 — уступачных, 3 — пазыковых, 1 — арэндная, 4 — духоўных завяшчанняў, 68 — уводных у валоданне маёмасцю і інш.1 Парадак у судовых канцылярыях залежаў перш за ўсё ад асабістых меркаванняў пісара, які кіраваў справаводствам. Вяліся таксама рэестры або вопісы аб справах, што належалі судоваму разгляду, ’ АВК. Внльна, 1907. Т. XXXII. С XII.
галоўныя з якіх сумарныя, звычайныя, арыштаваныя: тактавыя, скарбавыя і інш. У сумарных, што вяліся ў замкавых судах, заносіўся змест спраў па даўгавых абавязацельствах, аб беглых сялянах, а ў земскіх судах — аб закладных здзелках і інш. У гэты перыяд з’яўляюцца адпаведныя формулы запаўнення абавязацельстваў. Пры запісах у судовыя кнігі дадавалася, што бакі мелі адпаведны век і розум. Засведчанце волі бакоў ажыццяўлялася ў пэўных формулах. Здзелкі ў адносінах да нерухомай маёмасці заключаліся пры наяўнасці інвентару і г. д.
Статут 1588 г. прад’яўляў яшчэ большыя патрабаванні пры афармленні рознага роду здзелак. Так, калі б хто пажадаў сваю нерухомую маёмасць «отдата, продата, даровата, запмсата, заставмта, от детей м блмзкмх отдалмтм, подле баченья своего тым шафоватн», павінен быў спачатку асабіста падпісаць дакумент («под печатью своею н подпнсом рукн»), потым засведчыць гэты запіс подпісамі і пячаткамі трохчатырох годных шляхціцаў, пасля чаго асабіста з’явіцца і гэту здзелку «сознатм перад господаром або врядом земскнм» (р. VII, арт. 1). Запісы аб здзелках, зробленыя ў кнігах гродскага суда, павінны былі быць перанесены ў кнігі земскага суда на працягу двух судовых сесій. У адваротным выпадку абавязацельства траціла сілу. He меў моцы і запіс, зроблены з парушэннем статутных норм (р. VII, арт. 2). Аналагічныя патрабаванні закон прад’яўляў да пазыковых запісаў і іншых важных абавязацельстваў. Так, патрабавалася ўласнаручнае складанне дагаворных абавязацельстваў, асабісты подпіс іх, а таксама подпіс свсдкаў, якія абавязкова прысутнічалі пры гэтым. За непісьменных пісалі і ставілі подпісы на адпаведных дакументах сваякі або іншыя годныя даверу асобы.
Статут агаворваў выпадкі пісьмовага афармлення абавязацельстваў без афіцыйнага прызнання і рэгісграцыі, а таксама выпадкі прызнання законнымі пісьмовых абавязацельстваў «людей простых вольных похожпх» (р. VII, арт. 7). Мяшчанам і яўрэям прадггісвалася складаць дагаворы належным чынам і забаранялася спаганяць даўгі са шляхты па самастойна складзеным рэестрам. Усе справы, якія тычыліся спрэчнасці зробленых запісаў, належалі разгляду ў судовым парадку.
Асаблівая працэдурная форма прадугледжвалася пры складанні спадчынных запісаў («тэсталіентаў»). Пад уплывам рымскага права першапачатковая вусная форма змяняецца на пісьмовую. Спадчыннае права развівалася пад уплывам царквы, якая сама звярталася да ўказанняў рымскага права, аднак рымская форма завяшчанняў у іх класічным выглядзе не атрымала шырокага прымянення. Жыццёвая практыка і мясцовыя традыцыі ўносілі ў «тэсгаменты» шмат свайго. Самае галоўнае пры складанні завяшчанняў — гэта засведчанне сапраўднай волі завяшчальніка і тоеснасці яе зместу запісу. Дасягнуць гэтага можна толькі прадпісаннем абавязковага выканання вызнача-
най законам формы пад пагрозай несапраўднасці самога завяшчання. I мы бачым, што як звычай, так і закон вельмі строга адносяцца да выканання адпаведнай формы завяшчальных запісаў.
У XVI ст. агульная форма завяшчальных запісаў (не разлічаная на надзвычайныя ўмовы) была двух відаў: афіцыйная (фактычна натарыяльная) і дамашняя. Натарыяльная здзяйснялася не інакш як у прысутнасці завяшчальніка ў судовай установе або дома — з удзелам органу ўлады ў выпадку хваробы ці іншых уважлівых прычын. Сапраўднымі прызнаваліся завяшчанні, занесеныя ў актавыя кнігі. Завяшчальнікам жа выдавалася выпіска пры сведках, якая была раўназначная сапраўднаму завяшчанню. Дамашні від завяшчанняў ажыццяўляўся без удзелу органаў улады, і лепшымі з гэтага віду лічыліся напісаныя і падпісаныя ўласнай рукою завяшчальніка.