Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях
Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
Характэрную рысу сервітута складае належачая яму рэчавая ўласцівасць. Сервітуты проціпастаўляюцца карыстанню чужой рэччу, якое грунтуецца на абавязацельных праваадносінах. Права карыстання чужой рэччу мае розны аб’ём. Сервітуты — гэта права на частковае карыстанне рэччу ў тых ці іншых строга вызначаных адносінах, адпаведна тым прызначэнням, якія мае рэч пры ўстанаўленні сервітута. Суб’ект сервітутнага права, як правіла, не можа змяняць прызначэнне рэчы, напрыклад, лясныя ўгоддзі пераўтвараць у ворыўныя землі.
Даючы права карыстання рэччу, сервітут не пашыраецца на права распараджэння, якое застаецца за ўладальнікам.
Вытокі сервітутнага права феадальнай Беларусі мы знаходзім у старажытным звычаёвым праве. Сервітуты, як права частковага карыстання чужой маёмасцю ў вызначаных звычаямі межах, добра вядомы на ўсіх этапах развіцця феадальнай дзяржавы. Сервітуты былі выкліканы распадам абшчыннага землеўладання і ўзнікненнем дробнай зямельнай уласнасці. Без сервітуту дробная землеўласнасць была б пастаўлена ў бязвыхаднае становішча. Задача іх заключалася ў забеспячэнні гаспадарчых інтарэсаў за кошт прыродных багаццяў іншых.
У адрозненне ад рымскага права, якому характэрныя шматлікія формы сервітутных адносін, што падзяляліся на асабістыя і рэальныя, а паміж апошнімі адрозніваліся сельскія і гаспадарскія, у праве феадальнай Беларусі пералік сервітутаў адносна невялікі і яны разглядаюцца не як неабходны інстытут, а як часовы, пераходны стан. Першыя вядомыя сервітуты тычыліся права сельскіх і гарадскіх жыхароў карыстацца ляснымі ўгоддзямі: збіраць грыбы, ягады ў чужых лясах, карыстацца лесам для ацяплення і будаўніцтва жылля, карыстацца пашамі, сенажацямі і інш. У інтарэсах пчалярства (бортніцтва) існавала права на бортныя ўгоддзі, г. зн. права ставіць вуллі ў чужым лесе або ўладжваць іх у дуплах дрэваў і здабываць з іх мед. 3 гэтым старажытным сервітутам звязана і права ўваходу і ўезду ў чужы лес. Апошні сервітут дзейнічаў асобна на карысць тых суб’ектаў права, якія не мелі лясных надзелаў.
Сяляне феадальнай Беларусі ўвесь час вялі барацьбу за захаванне сваіх сервітутных правоў. Карыстанне на пэўных умовах правам гграезду па чужой тэрыторыі, выпасу жывёлы, рыбнай лоўлі, а таксама ляснымі і іншымі ўгоддзямі Вялікага князя і феадалаў былі значнай падтрымкай у сялянскай гаспадарцы, а часам і ўмовай іх існавання. Асноўным заняткам пэўнай часткі сялян было паляванне. Сервітут зверабойнага, птушынага палявання, рыбнай лоўлі ўстанаўліваўся звычайна не на карысць пэўнай асобы або ўласніка пэўнага зямельнага надзелу, а на карысць жыхароў пэўнай мясцовасці. Пры ўстанаўленні сервітута замацоўваліся пэўныя правілы (межы) карыстання сервітутным правам. Напрыклад, права на бабровыя гоны давала магчымасць промыслу баброў, але без поўнага знішчэння жывёл на пэўнай тэрыторыі.
Сервітутнае права спачатку рэгламентавалася старажытным звычаёвым правам, а пазней заканадаўствам ВкЛ. У валасных, абласных і гарадскіх граматах XV-XVI стст. мы сустракаем, напрыклад, права мясцовых жыхароў, са спасылкай на старажытнасць, браць на свае патрэбы дрэва «в борах м лесах м дубровах п гаех, где здавна будут бпралм-»1. Статут 1529 г. таксама гаворыць аб захаванні старых «прн1 Полацкая грамата 1511 г. //АЗР. СП6., 1848. Т 2, № 70.
вмлеев м звычаев» і рэгламентуе права карыстання на чужых землях борцямі, сенажацямі, азёрамі, бабровымі гонамі і хмельнікамі (р. IX). Адпаведныя палажэнні маюць месца і ў наступных Статутах.
Асаблівую распрацоўку сэрвітутнае права атрымала ў Статуце 1588 г., які таксама пастанавіў «звычам добрне стародавные ховатн йнйв чом того не нарушатм» (р. III, арт. 15). Сервітутным правам сельскага і гарадскога насельніцтва прысвечаны дзесяты раздзел Статута Пералік сервітутных правоў досыць вялікі: права ўваходу ў чужы лес, права мець бортныя дрэвы, браць лес на будаўніцтва і ацяпленне жылля, драць лыка, карыстацца бабровымі гонамі, хмельнікамі, сенажацямі, азёрамі, права ўстанаўліваць прынады для птушак і іншае. Заканадаўца пры гэтым абумоўлівае, што карыстанне сервітутнымі правамі ў межах чужых угомзяў (або на землях, агульных для пэўнай мясцовасці) не павінна прычыняць шкоды чужой маёмасці. Адпаведна і гаспадар землеўладання, у межах якога знаходзяцца сервітуты, абавязаны забяспечыць достуіі да іх і не павінен прычыняць ім шкоды. У адваротным выпадку наступала адказнасць у выглядзе кампенсацыі панесеных страт і штрафных санкцый Характар карыстання сервітутамі, якія знаходзіліся пад уладай сялянскай абшчыны (выганы, лугі, сенажаці, рыбныя ловы і інш.) абумоўліваўся суб’ектам землеўладання і рэгламентаваўся як звычаёвым правам («старыной»), так і статутавымі нормамі.
Статут згадвае і некаторыя іншыя сэрвітуты, усебакова не рэгламентуючы парадак ажыццяўлення сэрвітутных правоў. Напрыклад, гаворыць аб прысыпцы да чужога берага плаціны. Сэрвітутнае права ўладальніка аднаго берага прысыпаць плаціну свайго млына да супрацьлеглага берага, які належыць іншай асобе, можа быць здзейснена толькі са згоды апошняга. Такое права звычайна ўстанаўлівалася дагаворам або завяшчаннем. Падтрыманне плаціны ў належным выглядзе з’яўлялася абавязкам суб’екта сэрвітутнага права, які ў сувязі з гэтым атрымліваў і права ўваходу на чужую тэрыторыю. Замацоўваючы ўсе гэтыя сэрвітутныя правы, Статут перш за ўсё клапоціцца аб абароне правоў землеўладальнікаў.
§ 6. Залогавае права
Залог — гэта перадача пэўнай рэчы (у тым ліку і нерухомасці) у валоданне залогатрымальніка без яе адчужэння. Вяртанне маёмасці, як правіла, ажыццяўляецца пасля таго, як залогатрымальнік атрымае тую суму грошай, пад якую была дадзена рэч у залог.
Залог маёмасці («застава») дастаткова шырока прымяняўся ў сярэдневяковы перыяд. У старажытнасці ж забеспячэннем спраўнасці даўжніка служыла яго асоба, а не маёмасць. Свабода асобы была за-
рукай крэдытору, што даўжнік выканае сваё абавязацельства, таму звесткі пра залог сусгракаюцца ў гісторыі нашага права даволі позна. У першых помніках права феадальнай Беларусі мы не знаходзім норм, прысвечаных залогу.
Развіццё зямельных праваадносін, рост таварна-грашовай сістэмы, актывізацыя крэдытных адносін садзейнічалі актыўнаму развіццю залогавага права. У процілегласць асабістаму крэдыту, які грунтуецца на даверы крэдытора адносна сумленнасці і дзелавітасці даўжніка, рэальны крэдыт грунтуецца на ўпэўненасці крэдытора ў існаванні каштоўнасці, якая будзе служыць яго задавальненню ў выпадку няспраўнасці даўжніка. Падставай залогавага права з’яўляюцца звычайна абавязацельныя адносіны, вызначаныя дагаворам. Часцей за ўсё падставай залогу бывае пазыка. Асноўнае права, якое складае сутнасць залогу, заключаецца ў магчымасці продажу закладзеных рэчаў з мэтай задавальнення з атрыманай сумы грошай крэдытора.
Такім чынам, залогавае права (або проста залог) — гэта права на чужую рэч, якое належыць асобе (крэдытору) для забеспячэння абавязацельства і магчымасці выключнага задавальнення з каштоўнасці гэтай рэчы. Залогавае права стаіць асобна ад рэчавага і абавязацельнага, хаця з’яўляецца рэчавым правам, якое адносіцца да групы правоў на чужую рэч. Яго рэчавы характар выяўляецца з таго, што, маючы сваім аб’ектам рэч, яно заўсёды ідзе ўслед за ёй, незалежна ад права ўласнасці, якое можа пераходзіць ад адной асобы да іншай. Трэба адзначыць, што адносна прыроды залогавага права існуюць і іншыя пункты погляду1. Увогуле ж залогавае права ў якасці рэчавага мае і пэўныя асаблівасці, якія адрозніваюць яго ад іншых рэчавых правоў. Так, у процілегласць іншым рэчавым правам яно не мае самастойнага значэння, а знаходзіцца ў залежнасці ад права па абавязацельству. Залогавае права ўяўляе сабой дапаўняльныя адносіны, якія маюць на ўвазе наяўнасць іншых абавязацельных адносін.
Аб’ектам залогавага права магла быць толькі рэч у матэрыяльным сэнсе слова. Усё тое, што можна было прадаць, можна было і закласці. Залогу належала як рухомая, так і нерухомая маёмасць. Паступова ў адносінах да рухомых рэчаў пачаў выкарыстоўвацца і тэрмін «заклад». Як правіла, залогадавальнік (асоба, якая аддавала рэч у залог) павінен быў быць уласнікам рэчы і валодаць дзеяздольнасцю. У выпадку агульнай уласнасці маёмасць магла быць закладзена толькі з дазволу ўсіх саўладалыгікаў. Быць залогатрымальнікамі, прымаць рэчы ў залог мелі права, як правіла, тыя асобы, якія па закону маглі мець іэту маёмасць ва ўласнасці. Прадметам залогу не магла быць уласная рэч, бо толькі каштоўнасць чужой маёмасці магла забяспечыць права патрабаван-
1 Гл^ Шершеневмч Г. Ф. Учебннк русского гражданского права. С. 335.
ня па абавязацельству, таму набыццё іграва ўласнасці на рэч, якая была ў залогу, спыняла залогавыя праваадносіны (па германскай іпатэчнай сістэме магло быць устаноўлена залогавае права на нерухомасць на карысць самога ўласніка).
У праве феадальнай Беларусі ў інстытуце залогу найбольш выразна наглядалася дыферэнцыяцыя асобных правамоцтваў уласніка, таму што пры залогу набывалася права карыстання, а не распараджэння маёмасцю. Залог у першую чаргу быў звязаны з перадачай даўжніком маёмасці крэдытору з правам далейшага яе выкупа. Па заканадаўству ВкЛ XV— XVI стст. сутнасць залогу праяўлялася ў пераходзе права валодання і карыстання маёмасцю залогадавальніка да залогатрымальніка без поўнага пераходу права ўласнасці на маёмасць. Ад дагавору куплі-продажу маёмасці залог адрозніваўся і працэдурным бокам: права ўласнасці на маёмасць пераходзіла не ў момант заключэння дагавору, а ў момант невыканання або пратэрміноўкі яго. У сувязі з тым, што ў залогавым праве ўгрымліваецца і элемент магчымасці пераходу права ўласнасці, аддаваць у залог маёмасць магла тая асоба, якая мела права адчужаць яе.
Залогавае землеўладанне было шырока распаўсюджана ў дзяржаве і як асобая форма зямельнага трымання выкарыстоўвалася ўсімі зямельнымі ўласнікамі: дзяржавай, царквой, магнатамі, шляхтай. Часам свае сядзібы, дамы і іншую маёмасць закладвалі гараджане, але часцей за ўсё яны, асабліва заможныя яўрэі, выступалі залогатрымальнікамі і крэдыторамі. У актавых кнігах сустракаюцца таксама выпадкі, калі залогадавальнікамі былі сяляне, перш за ўсё гаспадарскія. Яны закладвалі не толькі рухомую маёмасць, але часам сваіх дзяцей. Напрыклад, справа № 35 Літоўскай Мегрыкі гаворыць аб тым, што гаспадарскі конюх Пётр Савьевіч заклаў пану Юхне Грамыку дачку сваю за капу грошай'. Даволі рэдка, але сустракаюцца і выпадкі залогу сялянамі зямлі. Так, гаспадарскі конюх Венслаў Станкевіч заклаў «в 4-х копах без 20 грош» сваю зямлю другому конюху Томашу Лаўрыновічу2. У адной судовай справе Аксінья Цішына заяўляе, што «пазычмла есмм у жнда Мордухаевмча трй копы грошей лмчбы лнтовское, а в тых пенезей заставйлася еснм ему сама, што маю ему служмть»3, г. зн. справа ідзе аб самазакладзе.