Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
Пры залогу зямлі на залогатрымальніка (крэдытора) звычайна пераходзілі ўсе правы залогадавальніка (даўжніка) на зямлю і перададзеных разам з зямлёй залежных людзей. Свае правы залогатрымальнік мог саступіць іншым асобам. Аднак не ўсе землеўладалыгікі ў аднолькавай меры карысталіся правам залогу. Вельмі шырока практыкавала яго дзяржава. С самага пачатку існавання ВкЛ Вялікія князі закладвалі не толькі
’ Лнтовская метряка. 6-я кннга судных дел. № 35.
2	Там жа. № 157.
’ АВК. Т. XV. Внльна, 1888. С. 440.
асобныя маёнткі, але і велізарныя тэрыторыі з сёламі, гарадамі, замкамі. Напрыклад, у 1395 г. Вялікі князь Ягайла залажыў за 20 000 коп грашай кракаўскаму ваяводзе Спытку Мелыііцінскаму палову Падолля з такімі замкамі, як Камянец, Смотрыч, Скала, Чырвонаград і Бакота Такія залогі вялікіх зямельных тэрыторый шырока практыкаваліся іншымі князямі і магнатамі і ў XV—XVI стст. Так, Жыгімонт I у 1519 г. выдаў грамату на залог Юрыю Іванавічу Ільінічу «замка м места Берестья co всемн урядамм в 500 копах грошей»1.
Значная колькасць вялікакняжацкіх уладанняў аддавалася ў залог асобным феадалам. У тыя часы яшчэ не існавала агульнага правіла, па якому ўмацаванне правоў на нерухомасць ажыццяўлясцца па месцы яе знаходжання, таму і не было дастатковых гарантый, што даўжнік не перазакладзе адну і тую ж маёмасць іншай асобе, так што крэдыторы маглі зусім нечакана сустрэцца ў судзе. Феадалы часта перазакладвалі маёмасць іншым феадалам. Звычайна ў залог даваліся землі, якімі феадалы валодалі на праве поўнай уласнасці, аднак з гэтага правіла былі даволі шматлікія выключэнні. Аддадзеныя ў залог землі звычайна пераходзілі ў валоданне і эксплуатацыю залогатрымалыгіка (крэдытора), a прыбыткі ад эксплуатацыі зямель станавіліся гграцэнтамі за ўзятыя пад залог грошы. Шматлікія судовыя справы сведчаць, што, як правіла, атрыманая пад залог сума грошай вярталася залогадавальніку без усялякіх іграцэнтаў, бо гэтыя працэнты ён выбіваў з ліхвой з маёнткаў і залежных людзей падчас утрымання землеўладання.
У ВкА быў добра вядомы і такі від залогу нерухомасці з мэтай забеспячэння атрыманай пазыкі, пры якім закладзеная маёмасць заставалася ў валоданні залогадавальніка, т.зв. іпатэка. Іпатэка ўяўляла сабой асобны парадак умацавання рэчавых правоў на нерухомасць праз запіс у судовых кнігах. Першынства па забеспячэнні доўгу належала таму, хто першы зрабіў запіс у гэтых кнігах. Менавіта таму набывае развіццё інстытут судовых кніг і інш. Існаванне іпатэчнай сістэмы залогу, адной з самых перадавых у Еўропе, сведчыла аб актыўным развіцці ў нетрах феадалізма буржуазных праваадносін.
У гарадскім праве існавала «застава» добраахвотная і прымусовая. Апошняя ўжывалася ў выпадку судовай пастановы, ці па волі крэдытора, напрыклад, у адносінах асоб, якія не заплацілі чынша або нанеслі палявую шкоду.
Залогавае права атрымала дастаткова выразную і ўсебаковую рэгламентацыю ў заканадаўстве XVI ст., асабліва ў статутным. Артыкулы Статутаў замацоўвалі правы і абавязкі залогадавальніка і залогатрымальніка, парадак і тэрміны выкупу закладзенай маёмасці, працэ1 Акты Лнтовско-Русского государства, нзданные М. В. Довнар-Запольскям (XV-XVI ст.).
СПб„ 1899. № 147.
дуру афармлення залогу і інш. Перш за ўсё заканадаўца засяроджваў увагу на нерухомай маёмасці.
Статут 1529 г., замацаваўшы права землеўладальнікаў распараджацца адной трэцяй часткай сваёй нерухомай маёмасці, дазваляў у выпадку неабходнасці і «тые две часткм заставятн» пад умовай, што закладная сума не будзе перавышаць кошту аддадзеных у залог дзвюх частак маёмасці. У выпадку ж парушэння гэтага патрабавання сваякі, што мелі права выкупіць закладзеную маёмасць, не павінны былі плаціць вышэй таго «чого стоять тые две частн» (р. I, арт. 16). Крэдытор, які ўзяў маёмасць у залог і даў пазыку на суму, што перавышала кошт гэтай маёмасці, траціў рэшту беззваротна. Дазваляючы адчужэнне трэцяй часткі нерухомасці і дапускаючы пры гэтым магчымасць перадачы ў залог апошніх двух частак зямлі, Статут ішоў насустрач патрабаванням жыцця. Феадалы імкнуліся да права поўнага распараджэння нерухомай маёмасцю, аднак пэўны час распараджаюцца толькі 1/3 часткай, а дзве другія аддаюць у залог1.
Землеўладальнік, які перадаваў у часовае карыстанне закладзеную маёмасць, не траціў права ўласнасці на яе. Дзякуючы гэтаму земская даўнасць не пашыралася на залог землеўладанняў, бо крэдытор, што ўступаў у часовае валоданне зямлёй, не станавіўся яе распараджальнікам. Звычайна залогавыя здзелкі заключаліся на які-небудзь пэўны час або бестэрмінова. У сувязі з тым, што земская даўнасць не дзейнічала адносна бестэрмінова закладзенай маёмасці, залогадавальнік меў права па свайму жаданню «отложпвшм перед врядом пенезм» патрабаваць назад сваю маёмасць і залогатрымальнік не мог адмовіць яму ў звароце маёлласці. У выпадку ж калі залогатрымальнік адмаўляўся прыняць доўг з надыходам зазначанага тэрміну яго выплаты, залогадавальнік меў права звярнуцца ў суд і пры нежаданні крэдытора атрымаць грошы пакласці іх у судзе. Пасля гэтага суд абавязаны быў увесці яго ў валоданне маёмасцю.
Статут 1529 г. прадугледжваў ільготны гадавы тэрмін выкупу закладзенай маёмасці ў выпадку, калі ўладальнік не меў магчымасці выкупіць сваю маёмасць у азначаны ў дагаворы тэрмін. I толькі пасля сканчэння ільготнага тэрміну нявыкупленая маёмасць пераходзіла ва ўласнасць залогатрымальніка (крэдытора). Адзін з артыкулаў Статута прадугледжваў права выкупу закладзенай маёмасці да сканчэння азначанага ў дагаворы тэрміну сынамі або бліжэйшымі сваякамі залогадавальніка ў выпадку яго смерці (р. I, арт. 5,9). Статут абараняў інтарэсы як залогадавальніка, так і залогатрымалыгіка. У выпадку, калі залогадавальнік не выплаціў доўг у абумоўлены дагаворам тэрмін, ён траціў маёмасць адразу, але такія наступствы павінны былі быць адзначаны ў ’ Лнтовская Метряка. 6-я кннга судяых дел. №№ 114, 119 і інш.
дагаворы. Закон не дазваляў самавольнага датэрміновага вяртання закладзенай маёмасці і пагражаў крымінальнай санкцыяй за такія дзеянні.
Шматлікія судовыя справы Літоўскай Метрыкі (№№ 7, 35, 37, 47, 72, 157, 182, 224, 363 і г. д.) раскрываюць сутнасць залогу, гавораць аб суб’ектах і аб’ектах залогавых праваадносін. Звычайна ўсе бакі залогавых пагадненняў агаворваюцца ў залогавых «лйстах». Напрыклад, «лйст» сггравы № 307 можна аднесці да класічнай формы залогу, якую да таго часу выпрацавала судовая практыка, а затым заканадаўча аформіў Статут 1529 г. Некаторыя судовыя справы сведчаць аб тым, што прымусовае вяртанне закладзеных маёнткаў, як і ўцёкі з іх залежных людзей, былі вельмі пашыранай з’явай. Суд, як правіла, вырашаў справы на карысць залогатрымальнікаў, кіруючыся законам. Так, была вернута зямля Афанасію і Васілю Трызнам, закладзеная імі ў адпаведнасці з судовым запісам і потым гвалтоўна захопленая сынамі залогадавальніка1. У адпаведнасці з законам. залогадавальнікі неслі адказнасць і за сваіх людзей. Так, па справе № 142 суд пастанавіў выплаціць Васілю Трызне за двух непрацаваўшых на працягу 15 тыдняў агароднікаў у якасці кампенсацыі капу грошай, гзн. большую суму, чым было сказана ў законе2.
У любым выпадку залогадавальнік павінен быў «очніцать залог», г. зн. абараняць яго ад усялякіх прэтэнзій з боку іншых асоб. Аднак гэта павінен быў рабіць той, хто быў указаны ў «лнсте». Так, калі ў справе № 'L'1'l Андрэй Таўціновіч, даючы запіс ад імя сваёй жонкі, забыўся ўпамянуць яе імя, суд вызваліў яе ад абавязку «очшцать» закладзены маёнтак3.
Суд, як правіла, прытрымліваўся рэгламентаваных законам тэрмінаў залогу, і залогатрымальнікі карысталіся гэтым, каб затрымаць вяртанне маёмасці, а потым і ўвогуле прысвоіць яе. Так, у судовай справе № 69 залогатрымальнік адмовіўся ўзяць грошы і вярнуць маёнтак на той падставе, што ён быў закладзены на 12 год і гэты тэрмін яшчэ не мінуў, а яшчэ таму, што грошы былі атрыманы пад умовай новага залогу4.
Залогатрымальнікі, як часовыя ўладальнікі зямель, выціскалі ўсё што толькі можна з гэтых уладанняў, а часам і проста рабавалі сялян. Пры гэтым землеўладанні маглі шмат разоў перазакладвацца. Так, брэсцкі яўрэй Лазар Немец, уведзены за доўг у валоданне маёмасцю селяніна баярына Фларыяна Радгоскага, перазаклаў яе за такую ж суму (6 коп грошай) Апанасу Бранцу, які не толькі разграбіў маёмасць селяніна («._взял у него овец двадцатеро а коз семнадцать..., тры каровы..., а два волы»), але і збіў самога селяніна і яго сям’ю. Калі ж жон1 Лнтовская Метрнка. 6-я кнмга судных дел. № 307.
2	Там	жа. № 142.
’	Там	жа. № 277.
4	Там	жа. № 69.
ка Фларыяна Радгоскага пасля яго смерці звярнулася ў суд са скаргай на першага залогатрымальніка Лазара Немца, суд прызнаў яго дзеянні правамоцнымі1. У справах №№ 70, 71 гаворыцца аб тым, што залогатрымальнік Левко Пашковіч не толькі разрабаваў маёмасць селяніна, але і невядома дзе дзеў яго жонку, сына і двух дачок2.
Самавольства залогатрымальнікаў вымуіііада сялян на ўцёкі. У адной справе залогадавальнік так характарызуе вынікі залогу. «То пак она, держачы тот двор жоны моее в заставе, з небожчыком мужом свонм сказмлн, спустошылм, выграбмлн, шкоды велкне почмнмлм н людп _розогналм..., которые... за гранпцу повтекалм з жоналш й з детьмм»3.
Статут 1566 г. не ўнёс значных змен у залогавае права. Толькі ў сувязі з неўрэгуляванасцю першым Статуталл пытання аб парадку выканання ваеннай службы з закладзеных маёіггкаў замацаваў норму, адносна якой трымальнікі закладзенай нерухомай маёмасці абавязаны «службу земскую заступоватн», калі іншае не было прадугледжана ў акце аб залогу. Таксама залогадавальнікі павінны былі несці службу ў тым выпадку, калі залогатрымалыгікі не мелі права па свайму грамадскаму становішчу несці вайсковую земскую службу.
У артыкулах Статута 1588 г. залогавае права атрымала далейшае развіццё. Шэраг норм папярэдняга Статута быў дапоўнены або запісаны больш дакладна. Акрамя таго ў Статут былі ўведзены некаторыя новыя прававыя нормы. Шмат увагі было нададзена залогу нерухомай маёмасці, якую дазвалялася закладваць без пісьмовага афармлення дагавору. Статут рэгламентаваў, што любы від залогу не мае тэрміну іскавай даўнасці (р. VII, арт. 12), а ў выпадку разгляду справы аб закладзенай маёмасці ў судзе — тэрмін разгляду, адзначаньі ў судовай позве, быў канчатковым, пасля чаго залогатрымальнік не меў права «больш мменме казатм м жадных доходов й пожйтков брата» (р. VII, арт. 19).