• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

    Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях


    Выдавец: Прапілеі
    Памер: 224с.
    Мінск 2000
    72.32 МБ
    Феадалы паступова ўмацавалі свае пазіцыі ў эканамічным і палітычным жыцці дзяржавы і ў пачатку XVI ст. паставілі пытанне аб заканадаўчым замацаванні сваіх феадальных правоў, асабліва адносна нрава на зямлю і асобу селяніна. Статут 1529 г. у агульнадзяржаўным маштабе ўстанавіў, што зямлёй феадальна-залежнага селяніна распараджаецца яго ўладальнік — феадал (р. VI, арт. 10). Пры гэтым забаранялася пад пагрозай пазбаўлення зямлі і пасеву кугіляць або браць зямлю ў чужых людзей без дазволу іх уладальнікаў (р. VIII, арт. 21). Пазней Устава на валокі 1557 г. паўтарыла гэтыя палажэнні.
    Статут 1566 г., а затым Статут 1588 г. канчаткова заканадаўча рэгламентавалі права шляхецкага саслоўя свабодна распараджацца сваімі землямі і феадальна-залежным насельніцтвам. Закон ужо не гаворыць аб сялянскім праве на зямлю. За сялянамі заставалася толькі права на рухомую маёмасць, якая была неабходнай селяніну для выканання абавязку з таго зямельнага надзелу, якім ён карыстаўся2.
    Нягледзячы на заканадаўчае замацаванне такога становішча сялян, у інвентарных кнігах не толькі ў канцы XV ст., але нават у XVII—XVIII стст. сустракаюцца запісы аб куплі або продажы сялянамі зямлі. Многія даследчыкі, аналізуючы інвентары зямельных уладанняў феадальнай Беларусі за розныя гады, пішуць аб тым, што зямельны надзел беларускага селяніна замацоўваўся за ім дакументальна і пераходзіў па спадчыне яго дзецям або блізкім родзічам. У інвентарных кнігах зарэгістраваны і выпадкі куплі-продажу зямлі сялянамі, хаця і з дазволу феадала. Дзяржаўныя сяляне прадавалі зямлю не толыа іншым дзяржаўным сялянам, але часам іншым залежным людзям або і прадстаўнікам прывілеяванага саслоўя3. Сяляне імкнуліся абараніць і захаваць свае правы на зямлю і адначасова павялічыць колькасць раллі шляхам распрацоўкі пустэч, выкарчоўвання лесу і інш. Набытыя такім шляхам землі знаходзіліся толькі ў сялян, і яны таксама адбіраліся феадаламі і Вялікім князем.
    Да сярэдзіны XVI ст. цяжка прасачыць адрозненні ў землеўладанні і землекарыстанні дзяржаўных, прыватнаўласніцкіх і царкоўных сялян. Асноўнай старажытнай адзінкай падаткаабкладання на беларускіх землях быў «дым». Гэтым тэрмінам звычайна абазначалася сялянская ўласнасць: зямля, пабудовы, жывёла, сельскагаспадарчы інвентар. Зямельны надзел «дыма» складаўся з раллі і сенажацяў, за карыстанне
    1	Голубеў В. Ф Сялянскае землеўладанне і землекарысганне на Беларусі XVI—XVIII стст. Мн, 1992. С. 23.
    2	Гл: Статут 1588. Р. VIII, арт. 9.
    3	Гл_, напр; Спірыдонаў М. Ф. Аб сутнасці продажу-куплі зямлі сялянамі Беларусі ў першай палове XVI в. // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1971. № 3.
    якімі насельніцтва выконвала на карысць уладальніка розныя абавязкі: цяглыя, асадныя, войтаўскія і інш. Адрозненні ў памерах зямлі не дазвалялі пануючаму класу больш дакладна і поўна арганізаваць абкладанне сялянскіх гаспадарак рознымі абавязкамі. У гэтых адносінах «валочная памера» адыграла значную ролю. Шляхам дакладнага ўліку колькасці і якасці сялянскіх зямель і ўвядзення абкладання сялян абавязкамі прапарцыянальна колькасці зямлі прыбыткі феадалаў павялічыліся. Зямля пачала вымярацца валокамі, і валока перш за ўсё з’яўлялася адзінкай абкладання. Пры гэтым поўная валока не была абавязковым і нязменным надзелам. He кожная сям’я магла апрацаваць поўную валоку зямлі, таму і не брала яе цалкам.
    У выніку аграрных пераўтварэнняў к канцу XVI ст. на Беларусі асноўнымі ў дзяржаўных уладаннях сталі два віды сялянскага землекарыстання: валока (на захадзе і ў цэнтры), служба (на ўсходзе). Аналіз вопісаў зямельных надзелаў сялянскіх гаспадарак дзяржаўных уладанняў паказвае адносную стабільнасць у забеспячэнні сялян зямлёй: у заходнім і цэнтральным рэгіёнах — 0,59, ва ўсходнім — 0,5 валокі. Сенакосы і іншыя ўгоддзі звычайна заставаліся ў распараджэнні сялянскай абшчыны. 3 канца XVI ст. вызначалася пэўная тэндэнцыя да ўзнаўлення абшчынных парадкаў у шэрагу дзяржаўных землеўладанняў, аднак у цэлым аграрная рэформа паскорыла працэс разбурэння сельскай абшчыны. Болыпасць прыватнаўласніцкіх сялян захаду і цэнтра Беларусі мела цяглы надзел зямлі, на ўсходзе быў пашыраны чыншавы. Сялянскі надзел прыватнаўласніцкіх сялян складаў 0,71 валокі на захадзе і ў цэнтры, а на ўсходзе 0,82 валокі1.
    Зямельныя пераўтварэнні падзялялі насельніцтва на некалькі груп у адпаведнасці з характарам ускладзеных на іх абавязкаў. Цяглых і асадных сялян аблажылі грашовым чыншам і толькі ў асобных выпадках па распараджэнні Вялікага князя — натуральнай павіннасцю. Спецыяльныя княжацкія рэвізоры вызначалі «платы» і абавязкі. Складалі вопісы землеўладанняў. У выпадку, калі натуральныя павіннасці замяняліся грашовымі і вызначаўся дакладны памер пабораў, дзяржава часцей за ўсё не знішчала ранейшага сялянскага самакіравання, таму захоўвалася магчымасць размеркавання агульных сялянскіх абавязкаў. Пашыраны пераход на грашовы аброк садзейнічаў умацаванню сувязі сялянскага насельніцтва з рынкам. У гэты перыяд пачынае актыўна развівацца фальварачная сістэма гаспадарання. У сувязі з гэтымі абставінамі змяняецца і сгановішча сялян адносна асноўнага сродку вытворчасці.
    У ходзе зямельнай рэформы, якая ахапіла да канца XVI ст. усе віды феадальнага землеўладання, феадалы замацавалі манапольныя правы на 1 Гл. падрабязней: Голубеў В. Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі ў XVI—XVIII сгст. С. 60, 89.
    зямлю і ў адпаведнасці са сваімі патрэбамі і інтарэсамі выбіралі самую зручную і выгадную форму эксплуатацыі. Працэс пазбаўлення сялян зямлі суправаджаўся іх запрыгоньваннем, замацаваннем за канкрэтным уладальнікам. Асобныя катэгорьгі сялянства рознымі метадамі і тэмпамі замацоўваліся за зямлёй, пераўтвараючыся ў адзін клас-саслоўе — прыгоннае сялянства Гэты працэс знайшоў адлюстраванне ў агульнадзяржаўных законах ВкЛ Пры гэтым дзяржава клапацілася аб устанаўленні аднолысавага статусу сялян на панскіх землях. Так, ва ўстаўнай грамаце Вялікага князя Аляксандра Бельскай воласці гаварылася: «14 еслм 6ы кторы с земян для лепшего осаженья кметев, легчейшему працу й данья в своей землм хотел бы таковый, земянмн, не ховуючый таковых устав нашпх, нам, за вмну нашу, ма дать сто коп грошей»1.
    Пачатак запрыгоньвання сялян паклалі агульназемскія граматы 1387, 1432, 1434, 1447 гг. Напрыклад, апошняя грамата замацавала канчатковае права феадалаў на вотчынны суд, што ставіла сялян у вялікую залежнасць ад волі і інтарэсаў фсадалаў. Першы Статут 1529 г. адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на зямлю. Статут 1566 г. уводзіў 10-гадовы тэрмін пошуку беглых ці пакрадзеных сялян і рэгламентаваў адміністрацыйную адказнасць тых, хто хаваў іх. У Статуце 1588 г. быў падоўжаны тэрмін адшуквання беглых да 20 г., а сяляне, якія пражылі на зямлі феадала 10 гадоў, пазбаўляліся права пераходу і станавіліся «непахожымі» людзьмі. Ім, страціўшым права распараджацца зямлёй і сваёй асобай, забаранялася арандаваць зямлю, уводзіліся абмежаванні адносна распараджэння іншай маёмасцю. Без дазволу свайго пана селянін мог пазычыць грошы ці арандаваць маёмасць, браць крэдыт пад залог рухомай маёмасці толькі на пэўную, невялікую суму грошай. Селянін не мог пайсці ў найм без дазволу свайго феадала. Паступова ён становіцца аб’ектам права, у адносінах да яго заключаюцца дагаворы куплі-продажу (як з зямлёй, так і, пазней, без яе), залогу і інш.
    Феадальная зямельная ўласнасць к канцу XVI ст. выступала ў трох асноўных відах: дзяржаўнай, феадальна-шляхецкай і царкоўнай. Пануючае становішча сярод іх паступова пачынае займаць шляхецкая землеўласнасць, дзе галоўную ролю адыгрывалі буйныя магнацкія землеўладанні. Акрамя таго, у дзяржаве былі і землі, якія знаходзіліся ў валоданні гарадскога насельніцтва, хаця гэты від уласнасці не меў шырокага распаўсюджання і займаў нязначнае месца ў агульнай структуры феадальнай зямельнай уласнасці2. Толькі асобныя мяшчане валодалі маёнткамі і абавязаны былі несці ваенную службу нараўне з феадаламі. Яны фактычна карысталіся такімі ж маёмаснымі правамі, як і феадалы. Гэта найбольш заможныя вярхі гарадскога насельніцт1 АВК. Т. XXIII. Вмльна, 1896. № 21.
    1	Мелешко В. П. Очеркм аграрной мсторнм восточной Белорусмті. Мн., 1973. С. 43.
    ва, у першую чаргу кіраўнікі вялікакняжацкіх гарадоў з магдэбургскім правам. Яны набывалі землі (разам з сялянамі) не толькі шляхам вялікакняжацкіх падараванняў, але і актыўна скуплялі маёнткі шляхты і землі гаспадарскіх сялян як з дазволу адпаведных афіцыйных органаў, так і без яго. Аб гэтым сведчаць шматлікія судовыя дакументы. Гараджане не толькі валодалі зямлёй, але і распараджаліся ёю: прадавалі і закладвалі1. Так, у адным з выпадкаў шляхціц, былы ўладальнік маёнтка, пажадаў па суду выкупіць яго, але новыя ўладальшкі, сыны ковенскага войта, іх маці і айчым прад’явілі ў суд тыповую, складзеную па ўсёй форме купчую на гэту зямлю2.
    3	набытых маёнткаў па так званым земскім праве мяшчане, як і шляхта, неслі воінскую службу. Напрыклад, у 1552 г. з 1497 мяшчан Полацка маёнткамі валодалі толькі 110 (7,3 %). Пры гэтым 29 з іх апрацоўвалі зямлю самі, бо не мелі залежных сялян, a 81 мелі 420 дымоў (5,4 % сялянскіх гаспадарак Полацкага ваяводства), г.зн., у сярэднім — па 5,2 дыма. Са сваіх маёнткаў полацкія мяшчане выстаўлялі ў войска дзяржавы 49 коней, г. зн. у сярэднім па 0,4 каня, або аднаго каня з 8,6 дыма. У параўнанні з 1528 г., калі 101 полацкі мешчанін выстаўляў 139 вершнікаў, г. зн. у сярэднім па 1,4 каня, да 1552 г. па невядомых прычынах колькасць землеўладальнікаў-мяшчан павялічылася на 108,9 %, а колькасць выстаўляемых імі коней значна скарацілася — на 90, або на 64,7 %3.
    Правы мяшчан, іх аб’ём і рэальнае ажыццяўленне ў феадальным грамадстве залежалі ў першую чаргу ад прававога статуса горада Жыхары буйных гарадоў паступова вызваляліся ад феадальных абавязкаў, за выключэннем будаўніцтва і рамонту замкаў і гарадскіх умацаванняў. Яны ўносілі падаткі ў дзяржаўны скарб, а ў прыватнаўласніцкіх гарадах — у скарб уладальніка горада. Мяшчане былі ўласнікамі сваіх дамоў, уладальнікамі прысядзібных зямельных участкаў, агародаў, садоў, сенажацяў, лугоў і фальваркаў за межамі горада, Па судовых кнігах можна скласці ўяўленне аб маёмасным становішчы гараджан. Найбольш заможнымі былі гарадскія вярхі, асабліва кіраўніцтва горада. Так, войты і бурмістры мелі права ўласнасці на зямлю, бралі ў залог маёнткі за грошы, давалі буйныя сумы грошай у пазыку і інш.4 Шматлікія дакументы ў гарадскіх актавых кнігах сведчаць, што яны прадавалі, закладвалі, завяшчалі родзічам сваю маёмасць, ахвяравалі яе царкве і мяняліся з іншымі ўласнікамі. Феадалы спрабавалі абмежаваць правы мяшчан, асабліва адносна нерухомай маёмасці.