Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
Правы прыватнай асобы адносна падараванай маёмасці паступова павялічваюцца, і перш за ўсё гэта тычылася працягласці карыстання зямлёй. Тэрміновае карыстанне з цягам часу пераўтвараецца ў бестэрміновае, а апошняе становіцца пажыццёвым і нашчадным. Пэўны час захоўваюцца істотныя адрозненні паміж пажалаванымі землямі і старымі «выслугамі». Калі Вялікі князь глядзеў на ім асабіста падараваную маёмасць як на сваю ўласную, то некалькі інакш ставіўся ён да маёмасці, падараванай яго продкамі, папярэднімі Вялікімі князямі. Для таго, каб адрозніваць поўныя правы ўласніка ад умоўных, устанаўліваецца тэрмін «отчмна», хаця яшчэ доўгі час захоўваецца адрозненне паміж нашчадным уладаннем («отчнной» у шырокім сэнсе слова) і правам уласнасці («отчнной» у вузкім сэнсе). Гаворка ідзе аб праве распараджэння маёмасцю, г. зн. магчымасці яе прадаць, падараваць, закласці, абмяняць, завяшчаць. 1 тут яшчэ пэўны час дзейнічае агульнае правіла: карыстальнік не мае права распараджэння маёмасцю, хаця пры гэтым мае месца цэлы шэраг выключэнняў (параўнальна розных у розныя перыяды часу). Толькі паступова падараваная маёмасць, не гаворачы аб вотчынах і дзядзінах, набывае прыметы ўласнасці, аднак пры гэтым патрабавалася яшчэ ўсведамленне трымальнікамі ўласнай незалежнай улады над маёмасцю і прызнанне гэтага іншымі асобамі. Толькі з цягам часу ўладальнікі маёмасці пачынаюць глядзець на яе як на сваю ўласную, і зямля набывае інакшую каштоўнасць, асабліва гэта адбывалася тады, калі ёю валодала некалькі пакаленняў продкаў.
У Гарадзельскім прывілеі (грамаце) 1413 г. была замацавана норма, па якой за землеўладальнікамі захоўваліся землі, што былі іх вотчыналіі, г. зн. імі валодалі і продкі. Прывілей Казіміра 1447 г. пакідае за землеўладальнікамі тыя землі, якімі яны валодалі пры князях Вітаў-
це і Жыгімонце Кейстутавічу, пры ўмове, што даўнасць валодання належным чынам будзе даказана. Прывілей Жыгімонта ад 1507 г. замацаваў за землеўладальнікамі тыя землі, якія належалі ім пры Казіміру і Аляксандру, прычым гаварылася аб землях з залежнымі людзьмі. Землі заставаліся феадалам нават у тым выпадку, калі яны не мелі на іх падаравальных грамат, аднак пры ўмове, што на гэтыя землі ніхто не прад’яўляў прэтэнзій.
Вотчыннае землеўладанне грунтавалася на даўнасці валодання, так званай «старыне», і таму даказваць правы на зямлю можна было, спасылаючыся на тое, што ёю валодалі продкі, нават пры адсутнасці адпаведных дакументаў. Пры гэтым права валодання зямлёй азначала і права валодання сялянамі, якія апрацоўвалі гэту зямлю. Так узнікае катэгорыя сялян-«отчйчей», якія страчваюць права пераходу па прычыне даўнасці. Амаль кожны землеўладальнік стараецца даказаць, што сяляне, якія пражываюць на ягб зямлі з даўніх часоў, «отчпчы».
Даўнасць валодання пацвярджалася рознымі пісьмовымі дакументамі і судовымі пастановамі. Увогуле, права валодання нерухомай маёмасцю, у аснове якой ляжала вялікакняжацкае падараванне, пацвярджалася замацаванай дакументамі даўнасцю або адпаведнай граматай. Прычым кожнае землеўладанне павінна было адпавядаць памеру, які быў зазначаны ў выдадзенай грамаце. У выпадку ж, калі феадал пры ўводзе ў валоданне захогіліваў больш запісанага памеру зямлі, ён мог страціць «усю тую выслугу м данмну». Апошнія адыходзілі да Вялікага князя. Такім чынам вырашалася пытанне аб самавольным захопе зямельнага надзелу або далучэнні самавольна новага ўчастка зямлі да атрыманага раней у адпаведнасці з вялікакняжацкай граматай.
У XV — пачатку XVI ст. саслоўе шляхты, якое пакуль яшчэ фарміруецца, пачынае засяроджваць у сваіх руках значную колысасць зямлі і таму імкнецца засцерагчыся ад магчымых замахаў на ўласныя правы з боку іншаземцаў. Шляхта не толькі актыўна выступае супраць пераходу хаця 6 невялікай часткі зямель у рукі іншаземцаў, але і патрабуе заканадаўча аформіць свае патрабаванні. Дзяржава вымушана лічыцца з інтарэсамі мацнеючага саслоўя. Вялікі князь Казімір у агульнадзяржаўнай грамаце 1447 г. дае абяцанне не даваць уладанні і пасады ў дзяржаве іншаземцам. Аналагічныя артыкулы маюць месца ў наступных граматах: Аляксандра 1492 г., Жыгімонта 1506 г. Статутнымі нормамі было канчаткова заллацавана гэта права шляхты. У першым Статуце 1529 г. гаспадар урачыста абяцае: на тэрыторьгі дзяржавы не будзе даваць «зямель м городов, м мест, м которых-колве деднцств, м держаня, м тех которых-колве врядов нашпх або частей п достойностм жадному обчому, але толко прмрожоным а тубылцом, тых земель нашнх Велмкого князьства-.» (р. III, арт. 3). Шляхта заканадаўчым шляхам засцера-
гала сябе ад магчымага пранікнення ў яе асяроддзе іншаземцаў. Аднак на практыцы гэты артыкул неаднойчы парушаўся і іншаземцы атрымлівалі землеўладанні (нават цэлыя стараствы), з прычыны чаго ўзнікалі непаразуменні і спрэчкі паміж гаспадаром і прадстаўнікамі шляхецкага саслоў’я1.
Статут 1566 г., забараняючы іншаземцам валодаць зямлёй у дзяржаве і папярэджваючы, што ў адваротным выпадку маёмасць павінна быць вернута «до столу і скарбу», робіць, аднак, выключэнне для тых іншаземных асоб, якія набылі маёмасць «з ласкп м даннны» Вялікага князя або якім-небудзь «мншым правом», аднак абавязвае іх несці пры гэтым адпаведную земскую службу. Акрамя таго, Статут патрабуе ад іншаземцаў не займаць у дзяржаве якой-небудзь свецкай або духоўнай пасады, бо інакш маёмасць можа быць адабраная (р. III, арт. 9).
Замацаванне ўпершыню агульназемскімі граматамі права земле-; ўладальнікаў на маёмасць пад умовай даўнасці валодання атрымала далейшае развіццё ў статутных нормах. Статут 1529 г. гарантаваў шляхце недатыкальнасць такіх уладанняў пры ўмове адсутнасці прэтэнзій з боку іншых асоб («будет нмхто ся не прмпоммнал бы добре таковый м лйстов не мел на то...»)2. А каб абараніць правы землеўладальнікаў, устанаўліваўся тэрмін іскавай даўнасці на такую зямлю — 10 гадоў. Аднак гэты тэрмін не тычыўся непаўналетніх і асоб, якія знаходзіліся на дзяржаўнай службе за межамі дзяржавы3. У Статуце гаварылася і аб магчымасці наяўнасці двух выданых грамат на адно і тое ж землеўладанне. У такім выпадку законную моц мела грамата, якая была выдадзена першай. Права на падараваную зямлю трацілася, калі асоба не ўступала ў валоданне ёю на працягу 10 гадоў. Адпаведным чынам рэгламентавалася гэта пытанне і ў Статуце 1566 г.
Толькі паступова шляхецкія землеўладанні ўсіх відаў (вотчынныя, выслужаныя, купленыя) робяцца недатыкальнымі і шляхта атрымлівае права распараджэння сваёй маёмасцю, што знаходзіць заканадаўчае замацаванне ў прававых актах. Пачынае дзейнічаць агульнае правіла, па якому дзеці трымальнікаў зямлі «от добра отчмзного м дедмзного не мають бытм отдалены». Вялікія князі агульназемскімі граматамі XV ст. дазваляюць уладальнікам нерухомай маёмасці распараджацца ёю па ўласным жаданні, аднак пры некаторых умовах. Напрыклад, грамата 1413 г. ставіць умовай прыняцце каталіцкай рэлігіі. Дзяржава пры гэтым кантралюе працэс распараджэння маёмасцю, бо кожнае землеўладанне звязана з выкананнем воінскай павіннасці.
1 Пмчета В. 14. Земельное право в Статутах 1529 м 1566 гг. //Пмчета В. М. Белоруссмя м Лмтва XV—XVI вв. С. 474.
2 Статут 1529. Р. I, арт. 15.
3 Там жа Р. I, арт. 18.
Паступова распараджэнне «добрамм дедйчнымн» абмяжоўваецца. Так, у 1496 г. Вялікі князь пры разглядзе судовай справы аб падараванні маёнтка заявіў, што гэта незаконна, бо права гаворыць аб распараджэнні па волі ўладальніка толькі адной трэцяй часткай маёмасці’. Гэта практыка была санкцыяніравана берасцейскім соймам 1506 г. Тэкст уставы сойма не захаваўся, аднак і далей у дакументах гаворыцца аб гэтым. Так, у выраку ад 30 снежня 1506 г. гаспадар з панамі-радай сцвярджаў, што «не вольно ннкому од блюкнмх нменнй запйсывата, кроме третей частн, водлуг уставы прав земскнх»2.
Значны крок у гэтым кірунку зрабіў Статут 1529 г, які пацвердзіў права землеўладальнікаў усіх катэгорый вольна распараджацца нерухомай маёмасцю, адначасова абмежаваўшы іх у распараджэнні часткай спадчынных і выслужаных зямель. У Статуце гаворыцца, што кожны ўладальнік зямлі «волную моц маеть мменм своего третюю часть отдата, продатй м дароватті м в пожмткм добровольные прмвестн» (р. I, арт. 15). Патрабавалася толькі прытрымлівацца рэгламентаванай законам працэдуры, у тым ліку і атрымаць дазвол адпаведных органаў улады. Адміністрацыя ж са свайго боку не павінна была перашкаджаць феадалам распараджацца трэцяй часткай маёмасці. Шматлікія судовыя спрэчкі даюць уяўленне аб памерах і характары землеўладанняў сярэдняй і дробнай шляхты3. Адносна ж распараджэння нерухомасцю суды прытрымліваюцца норм Статута 1529 г. і абмяжоўваюцца 1 /3 часткай, дазваляючы дзве астатнія часткі закладваць4.
Патрабаванне наконт звяртання землеўладальнікаў з адпаведнай просьбай у органы ўлады было вызвана неабходнасцю дзяржаўнага кантралявання азначанага працэсу з мэтай выканання закона. Статут дазваляў у выпадку неабходнасці залажыць і астатнія дзве трэція часткі нерухомасці, аднак пры ўмове, што закладзеная сума не будзе перавышаць кошту аддадзеных у залог частак маёмасці. У выпадку ж парушэння гэтага патрабавання сваякі, што выкуплялі маёмасць, не павінны былі даваць грошай больш за кошт зямлі. Асоба ж, якая дала пазыку пад залог маёмасці, траціла тую рэшту, што перавышала кошт нерухомасці (р. I, арт. 16).
У адносінах да рэгламентацыі статуса землеўладанняў заканадаўца ішоў насустрач патрабаванням жыццёвай практыкі. Актыўнае развіццё ў XVI ст. сельскай гаспадаркі спрыяла попыту на нерухомую маёмасць. Зямля робіцца важным прадметам дагаворных адносін. Абмежаванні ж, устаноўленыя Статутам 1529 г., не задаволілі шляхту, як раней не задавальняў яе і розны прававы статус землеўладанняў.
1	Bardach J. Studia z ustrqju i prawa W. X. Litewskiego. S. 178. 2 PUB. T. XX. C 525-528.
5 Лмтовская Метрмка 6-я кнмга судных дел. №№ 38, 53, 58, 62, 123, 173, 217 і інш. 4 Там жі 1995. №№ 53, 62, 114, 119 і інш.
Органы ўлады клапаціліся аб тым, каб розныя маніпуляцыі з зямлёй не наносілі ўрону дзяржаўным уладанням. У неабходных выпадках суд прымаў меры, «абы потым землн господарскме... не былм прывлаіцены к нменмям панскмм»’.
Распрацаваны па патрабаваннях сярэдняй і дробнай шляхты Статут 1566 г. спачатку захаваў папярэднія абмежаванні адносна распараджэння зямлёй, аднак сустрэў незадаволенасць і актыўнае супрацьдзеянне шляхты. У сувязі з гэтым Берасцейскі сойм 1566 г. скасаваў адпаведны артыкул і дазволіў усім землеўладальнікам без усялякіх абмежаванняў распараджацца бацькоўскай, мацярынскай, выслужанай, купленай маёмасцю і, калі шляхціц вырашаў сваю нерухомую маёмасць «отдата, продатм, дароватм, й запмсатн, заставнтн, от детей й блмзкпх отдалйтм», ужо не трэба было звяртацца за дазволам у дзяржаўныя органы. Закон патрабаваў толькі адпаведнага заканадаўчага афармлення здзелкі з нерухомасцю, у першую чаргу — запісу ў спецыяльных актавых кнігах2.