Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
Дараваліся землі як заселеныя людзьмі, так і незаселеныя, як апрацаваныя, так і неапрацаваныя. Прычым апрацаваныя землі маглі быць і незаселенымі, бо пазбаўляліся жыхароў па прычыне эпідэміі, вайны і іншых абставін («селііца пустые», «следы пустые», «воласці пустые»),
Землі, на якіх жылі несвабодныя людзі, часцей за ўсё называліся «дваром». У выпадках падаравання зямлі, якая была заселена свабоднымі людзьмі, у граматах гаварылася аб «пожалованмм людей». Тэрмін «отчнна», які выкарыстоўваўся пры гэтым, засцерагаў ад памылкі, піто дараваліся толькі людзі, хаця па літаратурнаму сэнсу некаторых грамат менавіта так можна і меркаваць. Людзі, якія дараваліся разам з зямлёй (у граматах яны або пералічваюцца пайменна, або вызначана іх агульная колькасць), уваходзілі ва ўсе разрады цяглага і служылага сельскага насельніцтва: «путные», «непутные», «неданные», «некунмчные» і г. д. Належалі яны раней ці непасрэдна князю, ці якімсьці іншым уладальнікам. Як правіла, прадметам падараванняў не былі «местачм», а таксама баяры з зямлёй, за выключэннем выпадкаў, калі яны дараваліся ў складзе цэлых удзелаў або воласцяў.
Гаворачы аб феадальным землеўладанні, трэба мець на ўвазе, што пры падараванні зямлі справа не ішла аб пераходзе права ўласнасці
на зямлю, бо яна не належала па праву ўласнасці ні тым людзям, якім даравалася раней, ні новаму ўладальніку зямлі. Па сутнасці, дараваліся даходы, якія атрымлівалі гэтыя асобы ад эксплуатацыі зямлі, таму часам сяляне, што ішлі ў падараванне разам з зямлёй, выказвалі пратэст супраць падаравання іх якой-небудзь канкрэтнай асобе, бо лічылі гэта незаконным або непрымальным для сябе.
У актах на падараванне часта зазначалася, што правы новага трымальніка зямлі складваюцца з атрымання той даніны і службы, якія раней выконваліся на карысць Вялікага князя, а часам толькі з атрымання часткі даходу, бо яго асноўная частка па-ранейшаму ішла гаспадару дзяржавы, новы ж уладальнік атрымліваў свой «доходец».
Падараванні насілі ў асноўным прыватны характар, аднак з іх не вынікалі поўныя правы ўласнасці на зямлю. 3 факту падаравання вынікалі толыа вызначаныя канкрэтным нарматыўным актам (граматай на падараванне) строга акрэсленыя межы тых правоў, якія даваліся канкрэтнаму ўладалыгіку зямлі. Нерухомая маёмасць давалася пад пэўнымі ўмовамі, галоўнай і агульнай сярод якіх было нясенне службы на карысць Вялікага князя (дзяржавы) з гэтага зямельнага ўчастка. I незалежна ад прычын падаравання зямлі служба была абавязковай умовай для ўсіх падараванняў, за выключэннем асобых выпадкаў (напрыклад, зямдя давалася «в хлебокормленме» былым удзельным князям, іх нашчадкам і інш.).
3	канкрэтных прычын і ўмоў падаравання вынікала і адпаведная назва падараванай зямлі: у асноўным «жалованье» і «держанье». Апошняе азначала карыстанне нерухомай маёмасцю, атрыманне з яе пэўных прыбыткаў. Даволі рэдка ў адносінах да падараванай зямлі ў ВкЛ выкарыстоўваўся тэрмін «поместье», які пачаў ужывацца з канца XV ст. у Маскоўскай дзяржаве і атрымаў талі пераважнае значэнне. «Поместье», як правіла, давалася пад умовай будучай службы, у той час як «выслуга» (назва гэта выкарыстоўвалася ў больш спецыяльным сэнсе) давалася ў якасці ўзнагароды за мінулую службу, але пад умовай будучай. Разам з тым усе гэтыя назвы падараванай маёмасці мелі адно агульнае, што іх аб’ядноўвала — маёмасць даравалася за службу, замяняючы тым самым будучае грашовае ўзнагароджанне.
Нягледзячы на тое што ўсе землекарыстальнікі жадалі б вечна валодаць падараванай маёмасцю і быць яе сапраўднымі ўладалыгікамі ў поўным сэнсе гэтага слова, Вялікі князь спачатку не дазваляў ім распараджацца ёю, аднак паступова вымушаны быў пашыраць іх правы, асабліва ў адносінах тэрміну карыстання зямлёй. Пры гэтым умоўнасць і абмежаванасць правоў землекарыстальнікаў спачатку пашыралася не на адну толькі падараваную маёмасць у дакладным сэнсе гэтага слова, але і на іншыя яе віды. Усё большыя правы на нерухо-
мую маёмасць паступова заваёўваюць усе землекарыстальнікі. Пашырэнне правоў прыватных асоб з’яўлялася агульным і натуральным працэсам для кожнай феадальнай дзяржавы, і, як падкрэсліваў М. Ф. Уладзімірскі-Буданаў, шлях памеснага права ці «жалованых» вотчын не быў адзіным тыпам рэчавых адносін да зямлі і працэс пашырэння правоў землекарыстальнікаў не залежаў ад палітычных пераваротаў ці штучных заканадаўчых мер, якія маглі толькі паскорыць натуральны ход працэсу (як гэта атрымалася ў ВкЛ) або затрымаць яго (у Маскоўскай дзяржаве)1.
У правах служылых людзей адносна падараванай нерухомай маёмасці ў ВкЛ можна распазнаваць шэраг розных адценняў, але ў цэлым служылае феадальнае землекарыстанне можна ўмоўна падзяліць на дзве катэгорыі. Да першай катэгорыі належалі тыя зямельныя ўладанні, якія перадаваліся трымальнікам без права распараджэння зямлёй. Тэрмін трымання такіх уладанняў быў звычайна неакрэсленым і залежаў ад умоў, на якіх давалася зямля. Да другой катэгорыі належалі землі, якімі ўладальнік распараджаўся на правах спадчынных, аднак такое права распараджэння мела не безумоўны, а адносны характар2. У сувязі з гэтым у актах на зямельныя падараванні часта сустракаюцца словы: «до волм господарское», «вечно до жпвота своего», што і азначала па сутнасці «держанме» ў вузкім сэнсе слова, прычым апошняе словазлучэнне растлумачвае тэрмін «вечность» — трыманне на працягу аднаго чалавечага жыцця. Калі ж гаварылася аб «патомным» падараванні, то разумеліся і правы дзяцей землекарыстальніка, хаця ў некаторых граматах канкрэтна не гаварылася аб нашчадках. Значна пазней, ужо ў статутных нормах даволі канкрэтна гаварылася, што выслугі даюцца «ленным правам, або дожнтьем, або до волм м ласкм нашое господарское»3, дзе апошняе азначала волю Вялікага князя. Аднак для таго, каб землекарыстальнік, які меў паўнамоцтвы, да «волм» князя або пажыццёва меў магчымасць перадаць маёмасць сваім дзецям, патрабавалася асобная даравальная грамата або спецыяльная агаворка ў першапачатковай грамаце. I ўжо такое нашчаднае землеўладанне называлася вотчынай у процілегласць «держанмя» ў вузкім сэнсе слова, г. зн. часовага пажыццёвага землеўладання. Аднак са зместу шэрага грамат вынікае, што часам тэрмін «отчнна» (вотчнна) ужываўся адносна ўмоўнага трымання і нашчаднага валодання. Увогуле ж вотчынай становіцца тая маёмасць, якая перадаецца ў спадчыну, хаця правы ўладальніка яе доўгі час застаюцца недастаткова ўрэгуляванымі і не абараняюцца агульнадзяржаўным законам.
1 Владймйрскнй-Буданов М. Ф. Очеркн мз мсгорнй лмтовско-русского права. С. 35.
2 Гл^ Довнар-Запольскмй М. В. Государственное хозяйство Велнкого княжества Лйтовского прн Ягеллонах. С. 592.
3 Статут 1566. Р. II, арт. 34.
У канцы XV — першай палове XVI ст. падараваная нерухомая маёмасць застаецца яшчэ ўласнасцю Вялікага князя (дзяржавы), а ўладальнік толькі карыстаецца ёю (пэўны тэрмін, пажыццёва, часам з правам перадачы сваім дзецям), але ўжо некаторыя асобы набываюць права перадаваць маёмасць у спадчыну без усялякіх абмежаванняў. Асноўная ж маса ўладальнікаў не мае поўнага, неабмежаванага права распараджэння маёмасцю і таму не гарантавана ад самавольнага распараджэння гэтай маёмасцю з боку гаспадара. Вялікі князь па сваім жаданні можа адабраць не толькі пажыццёвае, але і нашчаднае ўладанне. Маёмасць пры гэтым адбіраецца не толькі за здзяйсненне дзяржаўнага злачынства, але і за іншыя ііравапарушэнні, а часам і без усялякай прычыны. У апошнім выпадку звычайна замест адабранага надзелу зямлі даецца ўзамен іншы зямельны ўчастак, і калі ён не адпавядае памеру адабранага ўчастка, то ўладальніку кампенсуюцца страты. Аднак гэта агульнае правіла, замацаванае жыццёвай практыкай, бо нярэдкасцю былі выпадкі адабрання зямлі без усялякай падставы і кампенсацыі. Пры гэтым адбіраліся нават вотчыны, не гаворачы ўжо аб адабранні землеўладанняў у выпадку немагчымасці несці абавязковую службу з зямлі па прычыне старасці, хваробы і інш.
Разам з тым, нягледзячы на такія значныя правы Вялікага князя на падараваную маёмасць, з цягам часу павялічваюцца і правы прыватных уладальнікаў. Становіцца выключэннем адабранне князем падараваных «да волм» землеўладанняў без пэўнай прычыны, бо дзяржаве патрэбны служылыя людзі, і таму сыны ўладальнікаў падараванай зямлі валодаюць ёю пад умовай службы з бацькаўскага надзела. Пры гэтым зямельныя надзелы часам папаўняюцца за кошт дапаўняльных участкаў. А робіцца ўсё гэта ўжо не на падставе старадаўняга звычаю («старыны»), а на падставе права прыватнай асобы, якое пачынае рэгламентавацца законам.
Адначасова і Вялікі князь быццам бы не страчвае сваіх правоў, таму што спадчыннікі землеўладальнікаў атрымліваюць зямлю не толькі на падставе спадчынных правоў, але і як новае падараванне ад гаспадара і прытым на тых жа ўмовах — служба на карысць дзяржавы. Вялікі князь не страчвае нічога нават у тым выпадку, калі спадчынніцамі з’яўляюцца дочкі ўладальнікаў зямлі, бо ў асобе іх мужоў набывае выканаўцаў ранейшага службовага абавязку. Інтарэсы дзяржавы захоўваюцца і тады, калі пры немагчымасці несці службу па старасці і адсутііасці спадчыннікаў па мужчынскай лініі землеўладанне перадаецца новаму феадалу пад умовай выканання ранейшых службовых абавязкаў і дапаўняльнай умовай — выканання пэўных абавязкаў у адносінах да папярэдняга састарэлага ўладальніка і яго сям’і (утрыманне сям’і, клопаты аб лёсе ўсіх членаў сям’і і г. д.). Вядома, што ў практыцы феадальнага жыцця суст-
ракаліся і больш складаныя выпадкі, якія вырашаліся канкрэтнай пастановай органаў улады або агаворваліся адразу ў падаравальнай грамаце. Вырашаліся такія справы, як правіла, на карысць прыватных асоб, бо дзяржава была зацікаўлена ў павелічэнні прыбыткаў, а эксплуатацыя маёнткаў з зямлёй давала іх значную колькасць.
У асобных выпадках, пры адсутнасці спадчыннікаў па мужчынскай лініі, нерухомая маёмасць перадавалася трэцім асобам, якія павінны былі клапаціцца аб ёй і сям’і былога ўладальніка. Пры гэтым апекуны пэўны час (напрыклад, да замужжа дзяўчыны-спадчынніцы) карысталіся маёмасцю, а пасля вярталі яе з адпаведнай справаздачай. Такая спадчынная маёмасць ішла ў падараванне мужу гэтай дзяўчыны. Гэтыя выпадкі сведчаць аб тым, што паступова зямельныя праваадносіны, якія першапачаткова грунтаваліся на звычаёвым праве, замяняюцца новымі. Асабліва ярка гэта праяўлялася на нрыкладзе становішча ўдавы трымальніка зямлі, аб чым будзе сказана далей.