Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
лёй. Тэрмін «сябры» ахопліваў як кроўных родзічаў, так і іншых асоб, якія не былі звязаны паміж сабой кроўнымі адносінамі, але прымалі ўдзел у агульнай уласнасці.
У Статутах наглядаецца тэндэнцыя змены назвы сяброў на ўдзельнікаў. Некаторыя аргыкулы Статута 1588 г. увогуле супрацьпастаўляюць кроўных родзічаў і ўдзельнікаў — не кроўных.
Ва ўсіх трох Статутах, як адзначае Ю. Бардах, існуе інстытут «старэйшага» ў праваадносінах. Аднак прававы статус таго, каго «за большого поставнлн», дакладна невядомы. Старэйшы брат знаходзіўся ў пазіцыі, набліжанай да бацькі. Паступова ў ВкЛ праяўляецца тэндэнцыя ўрэгулявання ліквідацыі сяброўства ў інтарэсах свабоды гаспадарання. Уласнасць канцэнтруецца ў руках адной асобы.1
Самастойнымі суб’ектамі феадальнага права былі: сама дзяржава і царква. Складаныя ўзаемаадносіны гэтых прававых суб’ектаў перыядамі ггрыводзілі да абмежавання праваздольнасці той ці іншай царквы (праваслаўнай, каталіцкай і інш.), у тым ліку і ў адносінах да нерухомай маёмасці.
§ 3.	Іскавая даўнасць
Для актывізацыі грамадзянска-прававых адносін і дысцыплінаванасці іх удзельнікаў існуе інстытут іскавай даўнасці. У перыяд феадалізма асобы, што ўдзельнічалі ў гэтых адносінах і прыватнае права якіх было парушана, мелі магчымасць звярнуцца ў судовыя ўстановы з мэтай абароны і ўзнаўлення сваіх правоў. Пры гэтым сама асоба вырашала пытанне аб выкарыстанні права іскавай абароны. Аднак дзяржава не магла дазволіць асобе карыстацца гэтым правам без абмежавання ў часе, бо гэта стварала б няўстойлівасць і няпэўнасць у грамадзянскіх гграваадносінах. 3 мэтай папярэдзіць узнікненне такіх цяжкасцей заканадаўца Вялікага княства ўстанавіў пэўныя максімальныя тэрміны, на працягу якіх асоба магла патрабаваць абароны сваіх парушаных правоў.
Гісторыка-прававая спадчына Княства сведчыць аб дастатковай тэарэтычнай распрацаванасці інстытута іскавай даўнасці і шырокім выкарыстанні яго на практыцы. Так званая «земская даўнасць» доўгі час была адной з юрыдычных падстаў набыцця права ўласнасці. Аднак пры ўмове, што маёмасць, асабліва гата тычылася нерухомасці, знаходзілася ў законным валоданні пэўнай асобы на працягу рэгламентаванага законам тэрміну. Фактар даўніны быў накіраваны не толькі на стабілізацыю маёмасных адносін, якія паступальна развіваліся, але і на спыненне няўстойлівых, не фармалізаваных адносін, што працягваліся па інерцыі і недагляду. Тэндэнцыя да замацавання фікса1 Bardach J. Stadia z ustroju i prawa W X. Litewskiego XIV—XVII bb. Bialystok, 1970. S. 141.
ваных тэрмінаў даўнасці супадала з іншымі важнымі тэндэнцыямі ў сферы прыватнага рэгулявання маёмасных адносін, перш за ўсё з тэндэнцыяй заканадаўчага замацавання прыярытэту пісьмовых доказаў у грамадзянска-ггрававых спрэчках.
Сутнасць «земскай даўнасці» складаў вызначаны законам тэрмін, на гтрацягу якога можна было звярнуцца ў суд для прымусовага ўзнаўлення парушанага права. Сканчэнне тэрміну іскавай даўнасці цягнула за сабой пэўныя прававыя наступствы, такія, як страта гірава на іск, на выкананне суда. Па Статуту 1529 г. агульны тэрмін іскавай даўнасці складаў 10 гадоў. Кожны суб’ект права мог звярнуцца на іграцягу гэтага тэрміну ў адпаведныя судовыя ўстановы для абароны сваіх парушаных правоў. Валоданне якой-небудзь маёмасцю на працягу адзначанага тэрміну, якое не перарывалася заявай прэтэнзій з боку іншых асобаў, пераўтварала яго ў права ўласнасці і спыняла прэтэнзіі тых, хто дазволіў мінаваць тэрміну іскавай даўнасці.
Пачатак тэрміну іскавай даўнасці вызначаўся момантам узнікнення права іскавых прэтэнзій. Напрыклад, па іску ўласніка маёмасці адлік даўііаснага тэрміну пачынаўся з таго моманту, калі рэч уласніка пачала супрацьзаконна ўтрымлівацца іншай асобай або ўласнік сустрэў пэўныя перашкоды ў ажыццяўленні свайго права. 3 гэтага часу ход даўнасці пачынае ісці бесперапынна. Аднак у некаторых выпадках закон дапускае прыпыненне цячэння даўнаснага тэрміну. Статуты прадугледжвалі прыпыненне ходу іскавай даўнасці на той перыяд часу, пакуль існавалі перашкоды для падачы іску ў суд, якія закон прызнаваў уважлівымі. Самая важная акалічнасць, якая прыпыняла ход іскавай даўнасці, гэта непаўналецце асобы, якая з’яўлялася суб’ектам няздзейсненага права Так, калі спадчыннік быў непаўналетні, то на час яго непаўналецця ход даўнасці прыпыняўся. Закон рэгламентаваў пачатак ходу іскавай даўнасці пасля дасягнення старэйшым з братоў-спадчыннікаў паўналецця, у выпадку калі не адзін сын, а некалькі наследавалі маёмасць.
Земская даўнасць прыпынялася таксама ў выпадку, калі пэўная асоба не магла прад’явіць свае законныя прэтэнзіі ў сувязі са знаходжаннем на дзяржаўнай службе па-за межамі краіны або ў выпадку вайны ці эпідэміі'.
У процілегласць прыпыненню, перапынак даўнасці не затрымліваў далейшага яе ходу, а знішчаў значэнне папярэдняга. Усё цячэнне даўнасці, якое мела месца да наступлення пэўных абставін, пазбаўлялася пэўных юрыдычных наступстваў, і адчынялася магчымасць толькі новага цячэння іскавай даўнасці. Як правіла, ход тэрміну іскавай даўнасці перапыняўся прад’яўленнем у суд іску або ўчыненнем абавязанай асобай дзеянняў, якія сведчылі аб прызнанні абавязкаў. Напрыклад, даўжнік, які 1 Статут 1588. Р. VII, арт. 3.
ўхіляўся ад выплаты занятых грошай, заплаціў працэнты па доўгу. Пасля перапынку іскавая даўнасць пачынае цячы зноў. Час да перапынку не залічваўся ў новы тэрмін.
Феадалы выкарыстоўвалі тэрмін іскавай даўнасці для выпатрабавання збеглых сялян. Статут 1566 г. замацаваў 10-гадовы тэрмін пошуку і выпатрабавання па суду збеглых «отчызных» людзей, сялян-слуг і чэлядзі нявольнай. Пры гатым апошняя катэгорыя вярталася ўладальніку і пасля заканчэння гэтага тэрміну, нават у выпадку запісу чэлядзі нявольнай у саслоўе мяшчан і набыцця нерухомай маёмасці. Аднак судовыя справы сведчаць, што і да ўвядзення ў дзеянне Статута 1566 г. даўнасць увогуле і дзесяцігадовая ў прыватнасці мела месца ў якасці асноўнага прынцыпу няволі непахожых сялян1.
У Статуце 1588 г. тэрмін даўнасці па выпатрабаванні збеглых «отчызных» людзей павялічыўся да 20 гадоў, а іскі па выпатрабаванні збеглай чэлядзі нявольнай і палоннай не абмяжоўваліся ніякім тэрмінам (р. XII, арт. 12).
Найбольшую распрацаванасць іскавая даўнасць атрымала ў Статуце 1588 г. Палажэнні папярэдніх Статутаў адносна «земскай даўнасці» былі дапоўнены і развіты. Так, паўтарыўшы норму аб непашырэнні тэрміну іскавай даўнасці на залог, Статут 1588 г. дапоўніў, што і «долг позычаный» не мае даўнасці земскай (р. VII, арт. 12). Акрамя таго, упершыню быў замацаваны тэрмін іскавай даўнасці аб выпатрабаванні пасагу (р. V, арт. 4), рэгламентаваліся выпадкі скарачэння тэрмінаў «земскай даўнасці» (р. VII, арт. 10), больш увагі надавалася падставам прыпынення ходу іскавай даўнасці (р. VII, арт. 3; р. VI. арт. 11) і інш. Павелічэння ўвагі заканадаўцы адносна рэгламентацыі іскавай даўнасці патрабавалі новыя ўмовы эканамічнага развіцця дзяржавы ў другой палове XVI ст. і грамадзянска-прававыя адносіны, якія імкліва развіваліся. У гісторыі феадальнага права Беларусі менавіта «земская даўнасць» выпрацавалася ў адзін з найбольш развітых юрыдычных інстытутаў.
§ 4.	Рэчавае права: паняцце, гісторыя ўмацавання рэчавых правоў на нерухомасць
У феадальным праве не давалася азначэння рэчавага права, аднак асноўныя элементы гэтага інстытута (аб’ект, суб’екты, іх правамоцтвы і абавязкі) паступова ў заканадаўчых актах ВкЛ XV~XVI стст. пачынаюць выразна выяўляцца Некалькі пазней для азначэння рэчавых правоў выкарыстоўваўся таксама тэрмін «вотчыннае права», аднак дастасоўваўся ён не толькі да нерухомай маёмасці. Паняцце ж «рэчавае права» больш шырокае.
1	Спмрпдонов М. Ф. Закрепоіценме кресгьянства Беларусн. С. 105.
Прырода рэчавага права абумоўліваецца тым, што яго аб’ектам з’яўляецца рэч у матэрыяльным значэнні гэтага слова і гэту рэч магчыма патрабаваць з любога незаконнага валодання, прычым патрабаваць звароту ў натуральным выглядзе, а не ў выглядзе ўзнагароды. Рэчавае права накладвае на ўсіх людзей абавязак устрымлівацца ад дзеянняў, якія супярэчаць правам уладальнікаў пэўных рэчаў.
Вельмі важным для феадальнага грамадства было веданне аб сувязі паміж асобай (суб’ектам) і аб’ектам рэчавага права. У першую чаргу гэта тычылася моманту ўзнікнення рэчавага гграва. Такой мэце служыла паступовае ўмацаванне рэчавых правоў пры дапамозе органаў улады, якое ажыццяўлялася адкрыта і галосна, Асабліва мелі патрэбу ў публічнасці і галоснасці рэчавыя правы на нерухомасць. Абвяшчэнне рэчавых ггравоў паступова набывала пэўную працэдурную форму: сімвалічныя дзеянні, прысутнасць сведкаў, афіцыйных асоб, судовы запіс і інш.
Колькасны пералік рэчавых ггравоў невялікі. Галоўнае месца ў ім займае права ўласнасці, якое з’яўляецца асновай усяго грамадзянскага права, Да яго ггрымыкае гграва на чужую рэч, якая знаходзіцца ва ўласнасці іншай асобы (сервітуты), а таксама залогавае права, якое нельга выключаць з сістэмы рэчавага права, хаця яно адрозніваецца ад права на чужую рэч і стаіць асобна.
Асноўныя рысы і заканамернасці развіцця рэчавага права найбольш выразна прасочваюцца на прыкладзе фарміравання інстытута ўласнасці, асабліва зямельнай. Адносна перыяду ўзнікнення права ўласнасці ў вучоных існуюць розныя меркаванні. Так, К. А. Няволін лічыў, што ггрыватная зямельная ўласнасць на тэрыторыі старажытнай Русі існавала з даўніх часоў, яшчэ да прыходу варагаў1. Аднак вядома, што старажытныя помнікі права, у першую чаргу Руская Праўда, не ведалі нерухомасці як прадмета здзелак. У той час нават не існавала тэрміну для азначэніія сугнасці права ўласнасці, яго замяіпчалі займеннікі «мой», «твой» або выразы: «куттнл впрок», «купленмна», «дедмна» і інш. Пры адносна рэдкім насельніцтве і вялікіх зямельных прасторах, пакрытых у асноўным лясамі, адсутнічалі падставы для зямельных сгірэчак.
Польскі вучоны Ю. Бардах лічыць, што паняцце ўласнасці пачынае існаваць у познім сярэднявеччы, як тэрмін — у XVI ст., і прыводзіць шэраг пераканаўчых аргументаў на карысць такой думкі2.
У старажытнасці адносіны да зямлі былі фактычнымі, а не юрыдычнымі. Зямлёй карысталіся для земляробства і жывёлагадоўлі да таго часу, пакуль яна не спусташалася, а затым пераходзілі на іншы зямельны ўчастак. Папярэдні ж участак пасля ўзнаўлення вытворчых сіл мог перайсці да іншай асобы. Пры гэтым суб’ектам права ў старажытныя часы ў