Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
2	Акты Лнтовско-Русского государства (XV—XVI ст.). СПб., 1899.
повыя. Цікавыя т.зв. «квмтанцнн» і «лмчбы», г. зн. пасведчанні Вялікага князя мытнікам на атрымаяне ад іх грошай за арэнду’.
Гаспадары дзяржавы атрымлівалі дастаткова вялікія прыбыткі ад арэнды мытаў. Так, Вялікі князь Аляксандр за арэнду берасцейскага, дарагіцкага, бельскага і гародзенскага мыта на тры гады атрымаў ад Генрыха Карловіча ў 1498г. тысячу чатырыста коп грошай2. Аднак увогуле перадача гандлёвых мытаў у прыватныя рукі шмат шкодзіла правільным гандлёвым адносінам. Дазваляючы збор гандлёвага (а часам і «головного») мыта прыватным асобам або дазваляючы ім правядзенне кірмашоў ці ўтрыманне корчмаў, урад тым самым уступаў частку ўласных прыбыткаў. Асабліва шмат такіх ільгот на арэнду выдавалася ггры Жыгімонце-Аўгусце.
Арандатары давалі даволі значны прыбытак гаспадарскаму скарбу. Менавіта таму дзяржава выступала супраць самавольнага ўзнікнення мытных камор на панскіх землях, якія не толькі скарачалі прыбытак казны, але і перашкаджалі нармальным гандлёвым адносінам3.
Статут 1588 г. патрабуе належнага афармлення іншых відаў дагаворных абавязацельстваў: падраду, аказвання розных паслуг і інш. Часцей за ўсё, не характарызуючы ўвогуле дагаворных адносін, не агаворваючы ўмоў выканання, ён проста называе іх: «о поруку якую», «обовязкн добровольные на выплату суммы пенезей», «заступованье в суду»; ці гаворыць толькі: «хто бы кому дав на себе запнс...»; або, пералічваючы некаторыя абавязацельствы, дадае пры гэтым: «п о пншые розные речм н прмпадкм...». Рэгламентуючы ў большай ці меншай ступені ўсе гэтыя дагаворныя адносіны ці проста называючы іх, Статут патрабуе галоўнага — належнага афармлення дагавораў.
Падставай узнікнення абавязацельстваў былі не толькі здзелкі, але і правапарушэнні, г. зн. недазволеныя дзеянні, якія парушалі чужое субёктыўнае права нанясеннем маёмаснай шкоды. Феадальны закон гаварыў у першую чаргу аб умовах надыходу адказнасці і відах адказнасці, аднак выразна не раздзяляў грамадзянска-прававой і крымінальнай адказнасці. Як недазволенае дзеянне грамадзянскае правапарушэнне набліжаецца да крымінальнага злачынства, бо тое і другое могуць праяўляцца ў здзяйсненні забароненага або нядбайнасці да таго, што павінна было быць выканана. Гэта як бы два бакі адной і той жа з’явы. Адно і тое ж дзеянне закранае адначасова і грамадскі інтарэс, і прыватны маёмасны.
Феадальны закон устанаўліваў агульны прынцып, згодна з якім усякая страта маёмасці і ўчыненне каму-небудзь шкоды і страт, з ад-
1 Акты Лмтовско-Русского государства (XV—XVI ст.). №№ 26, 27, 39, 44, 49, 50, 52— 54, 60 і інш.
2 Там жа. № 57.
3 Грушевскнй A. С. Города Велнкого княжества Лмтовского. С 239.
наго боку, накладвалі абавязак даваць, а з другога боку, надавалі права патрабаваць іілату. Вінаваты ў здзяйсненні якога-небудзь злачынства або праступка, нягледзячы на тое, наўмысна ці неасцярожна ён гэта зрабіў, абавязаны заплаціць за ўсе непасрэдна нанесеныя злачынствам шкоды і страты. Разам з тым усякі вінаваты абавязаны загілаціць за шкоду і страты, нанесеныя яго дзеяннем або нядбайнасцю, хаця б яны і не складалі злачынства ці праступка, калі б толькі не было даказана, што ён не быў прымушаны да гэтага патрабаваннем закона, неабходнаю асабістаю абаронай ці збегам такіх акалічнасцей, якіх ён не мог папярэдзіць. Такім чынам, феадальнае права прытрымлівалася прынцыпу віны і падставай адказнасці за нанясенне шкоды лічыла вінаватасць той асобы, што ўчыніла гэту шкоду.
Як правіла, кожны адказваў сам за сябе, аднак заканадаўства ВкЛ ведала і адступленне ад гэтага ггрынцыпу. У некаторых выпадках устанаўлівалася адказнасць асоб за другіх. Бацькі і апекуны адказвалі за шкоду, учыненую непаўналетнімі і звар’яцелымі. Паны адказвалі за сваіх слут. Асоба, якая была вінавата ў пазбаўленні жыцця, пашкоджанні здароўя, нанясенні шкоды гонару іншай асобс, павінна была заплаціць за гэта Заканадаўства прадугледжвала выплату кампенсацыі за здзяйсненне злачынстваў супраць здароўя і гонару жанчыны. У аснове гэтай маёмаснай адказнасці ляжала меркаванне, што маёмасная забяспечанасць жанчыны залежыць у пэўнай стуііені ад замужжа, і цень на яе рэпутацыі, нанесеная згвалтаваннем, выкраданнем і інш., шкодзіць гэтаму. Як правіла, кожны адказваў за шкоду, зробленую належачай яму жывёлай, калі яна не была выклікана дзеяннямі самога пацярпеўшага.
Асаблівыя правілы ўстанаўліваліся ў выгіадку пашкоджання (патравы) палёў і лугоў. ГІацярпеўшы меў права сам затрымліваць на сваіх зямельных угоддзях чужую жывёлу і прад’яўляць прэтэнзіі яе ўладальніку. У выпадку, калі пагадненне паміж імі не было дасягнута, пацярпеўшы мог патрабаваць у судовым парадку пакрыцця страт.
Аб’ём адказнасці быў звязаны не з віной, а з велічынёй нанесенай шкоды, і, як правіла, ён быў роўны велічыне страт, панесеных пацярпеўшым. Цяжар даказвання страт ляжаў на пацярпеўшым. Ён павінен быў належным чынам даказаць сам факт правапарушэння, наяўнасць і велічыню панесеных страт, прычынную сувязь паміж недазволеным дзеяннем і панесенымі стратамі, віну правапарушальніка. Судовы разгляд спраў пачынаўся на падставе іскавай заявы пацярпеўшага або, у адпаведных выпадках, яго апекуноў.
Заканадаўчыя акты Ві<Л да XVI ст. мала ўвагі надаюць абавязацельствам, заснаваным на правапарушэнні. Правы ўласніка маёмасці абараняліся ў асноўным увядзеннем санкцый за маёмасныя злачынствы, у першую чаргу за крадзеж. Абавязацельныя праваадносіны са стара-
жытнасці рэгламентаваліся звычаёвым правам, якое ў розных землях ВкЛ мела пэўныя асаблівасці. 3 увядзеннем у дзеянне адзіных кадыфікаваных збораў дзяржаўных законаў атрымала значнае развіццё і абавязацельнае права. Статутныя нормы абараняюць уласніка ўжо не толькі шляхам замацавання санкцый за маёмасныя злачынствы, але і рэгламентацыяй пакрыцця страт за пашкоджанне чужой маёмасці. Прычым у большасці выпадкаў, у тым ліку і пры замаху на зямельную ўласнасць, устанаўліваецца грамадзянска-прававая адказнасць, аднак пры умове неасцярожнасці. Наўмыснае ж злачыннае гіашкоджанне чужой маёмасці вяло да крымінальнай адказнасці. Пры прызначэнні судом меры пакарання злачынцу ўзнікала пытанне і аб абавязацельствах, якія тычыліся яго асобы або маёмасці. Калі выявіць злачынцу не ўдавалася, абавязацельствы маглі тычыцца іншых асоб, якія так ці інакш былі звязаны (або і не звязаны) са злачынствам і прычыненымі ім стратамі. Гэтыя абавязацельныя адносіны і складалі асаблівасць судовай абароны феадальнай уласнасці.
Найбольш значна яны праяўляліся пры крадзяжы маёмасці. Злачынствы супраць асобы (асабліва забойства) таксама цягнулі за сабой своеасаблівыя абавязацельныя адносіны, напрыклад абавязак выплаты галоўшчыны — платы за галаву забітага чалавека, устаноўленай у выглядзе канкрэтнага памеру грашовай сумы адпаведна саслоўнаму становішчу асобы ў феадальнай дзяржаве. У сувязі з гэтым некаторыя вучоныя адносілі інстытут галоўшчыны да грамадзянскага права (А. Дубенскі), хаця большасць лічыла галоўшчыну відам крымінальнага пакарання (В. Дземчанка, I. Маліноўскі).
Статут 1588 г. ужо больш дакладна адзначае, што падставай узнікнення абавязацельных адносін з’яўляецца грамадзянскае праваларушэнне, хаця ў дастатковай ступені яшчэ не адрознівае грамадзянскія правапарушэнні, супадаючыя з крымінальным злачынствам, і правапарушэнні, якія не суправаджаюцца пакараннем. Абараняючы правы ўласніка, Статут у шэрагу выпадкаў рэгламентуе ўзнікненне абавязацельстваў на падставе прычынення шкоды, асабліва ў адносінах да аб’ектаў сельскагаспадарчай вытворчасці і промыслаў. У статутных нормах атрымалі значнае развіццё, у параўнанні з папярэднімі Статутамі, палажэнні адносна такіх абавязацельстваў. Аднак увогуле Статут 1588 г. не замацоўвае адну агульную прававую норму адносна ўмоў і падставы ўзнікнення абавязацельстваў, віду і памеру адказнасці, а толькі вызначае ў розных нормах залежнасць адказнасці ад аб’екта, якому непасрэдна прычыняецца шкода
Артыкулы Статута рэгламентавалі канкрэтныя выпадкі абавязацельных адносін, узнікшых на падставе нрычынення шкоды: пашкоджанне чужога сакалінага або лебядзінага гнязда, лоўля чужых птушак
і пашкоджанне прылад для лоўлі (р. X, арт. 8); прычыненне шкоды бабровым гонам (р. X, арт. 9); абрыванне чужых хмелыгікаў (р. X, арт. 10); пашкоджанне ці знішчэнне чужых прылад, лоўлі ў гэтых прыладах птушак (р. X, арт. 11, 12); пашкоджанне або знішчэнне чужога бортнага дрэва, крадзеж. чужых вулляў і пладоў (р. X, арт. 13, 14); патрава на чужых угоддзях (р. XIII, арт. 2) і інш. Звычайна санкцыі гэтых артыкулаў рэгламентавалі пакрыццё панесеных страт, хаця часам гаварылася аб навязцы (дадатковым штрафе).
У сувязі з пэўнымі цяжкасцямі для суда вызначэння памеру панесеных страт у дзяржаве пачынаюць уводзіцца, разам з адзінымі мерамі вагі, даўжыні, аб’ёму, аднолькавыя цэны на тавары. У судовых кнігах дзяржавы мы наглядаем мноства спраў, у якіх так ці інакш ацэньваецца маёмасць: розныя рэчы, у тым ліку і прадметы раскошы, прадукты харчавання, хатнія жывёлы, птушкі і г. д. Звычайна іх ацэньваў ісцец, і таму карціна атрымлівалася вельмі стракатая: цана рэчаў нават у адзін і той жа час розная. Напрыклад, у 6-й кнізе Літоўскай Метрыкі кошт каня вагаецца ад 14 коп грошай да 50 грошай, вала — ад 50 да 8 грошай1. Адказчыкі часам не пагаджаліся з названай істцом цаной і адстойвалі сваю цану рэчы. Так, у справе № 19 Крыштафу Рэмязовічу не ўдалося пераканаць суддзяў, пгго ўкрадзены ім конь «не СТОЯЛ...10 коп грошей»2.
У тых выпадках, калі бакі не маглі дамовіцца аб кошту маёмасці, суд назначаў цану, якая ўстанаўлівалася ў звычаёвым праве, а пазней была зафіксавана ў статутным заканадаўстве.
Статуты, рэгламентуючы санкцыі за прычыненне шкоды, заканадаўча замацоўваюць кошт розных рэчаў. Асабліва падрабязна аб цане рухомай і нерухомай маёмасці гаворыць Статут 1588 г. Ён устанаўлівае кошт буйной і дробнай хатняй жывёлы, птушак, паляўнічых сабак і птушак, хатніх рэчаў, адзення, прадуктаў харчавання, лясных звяроў (р. XIII), рэгламентуе расцэнкі зямельных участкаў пры накіраванні спагнанняў на маёмасць даўжніка (р. IV, арт. 98) і інш. 3 цягам часу кошт рэчаў павялічваецца, адначасова ўзрастаюць і памеры штрафных санкцый за прычыненне шкоды. Напрыклад, Статут 1529 г. за абрыванне чужога хмеліо рэгламентаваў пакрыццё страт «з навязкаю» (р. IX, арт. 10), a Статут 1588 г. устанаўлівае выплату канкрэтнай сумы ў тры рублі грошай (р. X, арт. 10). Закон дапаўняецца новымі палажэннямі і цэлымі артыкуламі. Так, Статут 1588 г. гаворыць аб абавязацельствах з прычынення шкоды, што ўзніклі ў выніку лоўлі птушак на чужых прынадах, крадзяжу чужога цецеруковага шатра і сеткі на курапатак, пашкоджання чужых вулляў (р. X, арт. 11,12,14). Упершыню ў законе вызначала-