Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях
Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
1 Лнтовская Метрнка. 6-я кннга судных дел. №№ 229, 210, 364, 277 і інш.
1 АЗР. СПб., 1848. Т. 2. № 70.
на якому мацярынская маёмасць мела свой асаблівы статус Гэтыя палажэнні потым былі пакладзены ў аснову статутнага заканадаўства.
Права спадчыны ў дастатутны перыяд было дакладна неўрэіуляваным і перш за ўсё залежала ад пажаданняў Вялікага князя. Так, ён мог аддаць дзяўчыну замуж з нерухомай маёмасцю і без яе. ГІаступова інстытут спадчыны афармляўся як прававы іястытут, і працэс гэты ішоў паралельна са складваннем саслоўя шляхты. Ён фактычна высгупаў як адно з галоўных правоў шляхты і служьгў яе матэрыяльным забеспячэннем. У гэты перыяд (канец XV — пачатак XVI стст.) шляхта патрабуе заканадаўчага замацавання асноўнага права — распараджэння нерухомай маёмасцю. Розны прававы рэжым феадальных землеўладанняў гэтага перыяду («купленнны», «отчнны», «держанмя») абумоўліваў і адрозненні ў наследаванні нерухомай маёмасці. Заканадаўца павінен быў кляпаірцца і аб правах (і ўвогуле аб лёсе) жонкі і дочак спадчынадаўцы.
Паступова з працэсам цэнтралізацьгі і ўсё большым умацаваннем улады дзяржава актыўна ўмешваецца ва ўсе справы адносна нерухомай маёмасці і імкнецца ахапіць рэгламентацыяй усе адносіны, звязаныя з маёмасцю. Асобныя прававыя нормы аб спадчыне, якія змяшчаліся ў граматах, абагульняюцца, развіваюцца, дапаўняюцца новымі палажэннямі, якія браліся з розных крыніц, прыводзяцца ў пэўную сістэму. Інтэнсіўны кадыфікацыйны працэс прыводзіць да стварэння Статутаў. Калі ў Статуце 1529 г. сямейна-маёмасныя праваадносіны, выкладзеныя ў асноўным у пятым раздзеле, прыведзены ў пэўную сістэму, то ў Статуце 1588 г. нормы спадчыннага ітрава выступаюць ужо пэўнай падгалінай грамадзянскага права.
Статут 1529 г. дастаткова выразна рэгламентаваў парадак наследавання феадальнай маёмасці. Шляхецкую бацькоўскую маёмасць па агульным правіле наследуюць сыны, а мацярынскую — у роўных долях сыны і дочкі. У Статуце гаворыцца аб сгіадчыне па закону і па завяшчанні. Спадчыннікамі па закону былі бліжэйшыя сваякі памершай асобы: дзеці, затым браты і сёстры, а пасля бацькі. Сапраўднымі ўласнікамі спадчыннай маёмасці дзеці станавіліся пасля наступлення паўналецця'. Статут рэгламентаваў правіла, па якому дзяцей нельга было пазбавіць маёмасці пасля смерці бацькоў, акрамя тых выпадкаў, калі яны здзейснілі дзяржаўную здраду. 3 агульнага правіла былі і іншыя выключэнні. Так, дзяўчына, якая выйшла замуж без згоды бацькоў, не толькі губляла іграва на пасаг, але ўвогуле адхілялася ад наследавання бацькоўскай і мацярынскай маёмасці нават тады, калі яна была адна дачка ў бацькоў (р. IV, арт. 10). Траціла права на валоданне нерухомай маёмасцю і дзяўчына, якая пайшла замуж «до чужое землм», аднак пасаг ёй выдаваўся ў грашовай суме адпаведна ацэнкі часткі той маёмасці, якая належала ёй па 1 Статут 1529. Р. IV, арт. 6; р. 1, арт. 18.
закону. Нерухомасць жа пераходзіла да іншых дзяцей або «до которых колве блпзкмх ее» (р. IV, арт. 9). Пазбаўляліся спадчыны і караліся смерцю дзеці, якія здзейснілі забойства бацькоў або брата ці сястры з мэтай атрымання спадчыны (р. VII, арт. 15).
Правы сыноў і дочак на спадчыну былі розныя ўвогуле (што, як мы адзначалі, было звязана са службай з маёнткаў) і ў прыватнасці ў адносінах да бацькоўскай і мацярынскай маёмасці. Закон клапаціўся перш за ўсё аб сынах спадчынадаўцы. Дочкі ж атрымлівалі маёмасць у якасці пасагу.
Спецыфічнай рысай наследавання на Беларусі было дакладнае вызначэнне ў законе часткі наследавання дочак у нерухомай маёмасці, што звязана было і з рэгламентацыяй такіх юрыдычных паняццяў, як «вена», «пасаг». Гэтыя інстытуты былі больш развіты, чым у суседняй Польшчы1. Статут вызначаў права дочак на 1/4 частку маёмасці, прычым. нават калі быў адзін сын у сям’і і многа дочак, усе дочкі, колькі б іх ні было, мелі права на тую ж чацвёртую частку маёмасці (р. IV, арт. 7). У выпадку смерці аднаго з братоў-спадкаемцаў яго частка быцькоўскай маёмасці адыходзіла братам. Мацярынскую ж маёмасць і «сестра промежу братьм ровную делннцу того нмення маеть метм» (р. IV, арт. 12).
Спадчыннікі па завяшчанні маглі наследаваць не больш 1/3 часткі нерухомай маёмасці (р. I, арт. 15), аднак закон патрабаваў пры гэтым звяртацца за дазволам да мясцовай адміністрацыі (р. I, арт. 17). Адносна завяшчальнага запісу трэцяй часткі маёмасці трэба адзначыць, што гэта — раманістычны элемент, як і іншыя палажэнні, што тычыліся тэстаментаў.
Закон клапаціўся аб правах удавы на спадчынную маёмасць. Так, у выпадку адсутнасці ў яе дзяцей, удава мела права «на третей частя седетя, пока замуж пойдегь». Калі ж яна выходзіла замуж, то валодала трэцяй часткай маёмасці памерлага мужа да канца свайго жыцця. Астатнія дзве часткі маёмасці (а пасля смерці і ўся маёмасць) пераходзіла да «блмжнпх мужа» (р. IV, арт. 2). Гэта тычылася тых удоў, якія не мелі вена.
Іншы прававы статус быў у т. зв. «венованых» удоў, дзе вена, як звычайна, выступала матэрыяльным забеспячэннем пасагу жонкі маёмасцю мужа. У сувязі з тым, што пасаг паступаў у агульную ўласнасць сям’і, узнікала неабходнасць звароту яго ў выпадку, калі шлюб спыняўся. Статут абавязваў бацьку клапаціцца аб забеспячэнні дачкі шляхам запісу ёй мужам часткі сваёй маёмасці (р. IV, арт. 8). Муж звычайна запісваў жонцы не больш трэцяй часткі нерухомай маёмасці. Пасля смерці мужа «венованая» ўдава мела права толькі «на вене осестн» (р. IV, арт. 2).
Хаця Статут рэгуляваў асноўныя моманты наследавання маёмасці, аднак гэта не выключала выпадкі непаразуменняў і сггрэчак паміж сва1 Спасовмч В. 06 отношенпях супругов по нмуіцеству по древнему лнтовскому праву.
СПб, 1857. С. 38.
якамі адносна спадчыны. Феадалы часам перадавалі сваю маёмасць таму, каму пажадалі, і не толькі шляхам усынаўлення, але і завяшчальнымі запісамі. Так, баярын Радута Праневіч, маючы сына, запісаў 1/ 3 частку маёнтка Ёсіфу Шчасновічу, а астатнія 2/3 часткі яму ж і залажыў за 50 коп грошай, а матываваў гэта тым, што ад сына меў толькі вялікія «утмскн м крнвды»1. Цікава, што і жанчыны часалі рабілі тое ж адносна маёмасці2.
Статут 1566 г. дапоўніў і дэталізаваў спадчынныя праваадносіны. Перш за ўсё гэта было звязана з дазволам усім феадалам поўнага права распараджэння нерухомай маёмасцю. У раздзеле, які быў прысвечаны шляхецкім правам і вольнасцям, гаварылася аб парадку наследавання бацькоўскай маёмасці, пры чым агаворвалася, што толькі законнанароджаныя дзеці мелі права на наследаванне гэтай маёмасці. Як і раней, прызнаваліся незаконнанароджанымі дзеці ад шлюбу з нявенчанай жонкай, а таксама тыя, ад якіх адмовіўся бацька. Статут гаварыў аб тым, што пазашлюбныя дзеці нават пасля таго, як іх бацька ажаніўся на маці, заставаліся ў стане незаконнанароджаных («бенкартаў») і не мелі права на наследаванне бацькоўскай маёмасці (р. III, арт. 23). Адносна ж мацярынскай маёмасці паўтараўся прынцып папярэдняга Статута: усе дзеці мелі права на роўную долю.
Закон рэгуляваў пытанні наследавання дзяцей ад некалькіх шлюбаў, улічваючы пры гэтым розны памер пасагаў, унесеных мацяралй гэтых дзяцей. У сувязі з чым гаварылася, што сыны спачатку ажыццяўлялі папярэдні разлік паміж сабой, а потым дзялілі спадчыну. У выпадку смерці аднаго з бацькоў яго частка спадчыны нераходзіла астатнім браталі. Дочкі ж атрымлівалі бацькоўскую маёмасць у спадчыну толькі ў выпадку адсутнасці сыноў спадчынадаўцы.
Статут 1566 г. рэгламентаваў і пытанні наследавання маёмасці па бакавых лініях роднасці ў выпадку адсутнасці дзяцей у спадчыннадаўцы. Пры гэтым бацькоўская маёмасць наследавалася «па мячу», г. зн. бліжэйшымі сваякамі бацькі, а мацярынская «па кудзелі» — сваякамі маці (р. III, арт. 13, 14).
Адносна становішча ўдавы-шляхцянкі Статут замацаваў новыя палажэнні аб тым, што калі яна выходзіла замуж раней шасці месяцаў пасля смерці мужа, то траціла вена, а калі выходзіла замуж за чалавека «простага стану», то пазбаўлялася ўсёй маёмасці (р. V, арт. 11, 12).
У Статуце 1588 г. пытанні спадчыннага права набылі больш поўную рэгламентацыю. He толькі два раздзелы (сёмы «О запмсех н продажах» і восьмы «О тестаментах») былі прысвечаны амаль поўнасцю спадчыннаму праву, але і іншыя раздзелы ўтрымлівалі нормы, якія 1 АВК. Внльна, 1888. Т. XV. № 513.
2 Там жа. № 174.
тычыліся сямейна-маёмасных і спадчынных праваадносін. Закон падрабязна гаварыў аб тых асобах, якія не мелі права завяшчаць маёмасць. Перш за ўсё гэта былі непаўналетнія, манахі, не выдзеленыя з сям’і сыны (акрамя ўласна нажытай імі маёмасці), псіхічна хворыя асобы, залежныя людзі, вываланцы і пазбаўленыя гонару. Закон устанаўліваў пэўныя межы завяшчання нерухомай маёмасці адносна яе папярэдняга статуса (р. VIII, арт. 1—2; р. III, арт. 17).
Бацькоўская маёмасць, як у папярэднім Статуце, падзялялася паміж сынамі, а дочкам давалася яе частка ў якасці пасагу. Пры адсутнасці або смерці сыноў і іх нашчадкаў маёмасць пераходзіла да дочак. Мацярынская ж маёмасць роўна падзялалася паміж сынамі і дочкамі, а пры адсутнасці сыноў «оная вся отчмзная п всякмм обычаем набытое пменья за се на сестры м мх потомства спадывають» (р. III, арт. 17). Закон гаварыў, што ў тым выпадку, калі некалькі жонак, «не запмсавшм мужу внесенья своего, померлн», маёмасць падзялялася паміж усімі сынамі пароўну (р. V, арт. 15). Пры адсутнасці дзяцей маёмасць пераходзіла да бацькоў або да іншых спадчыннікаў.
Наследаванне па закону наступала пры адсутнасці завяшчання і ў адпаведнасці з вызначанай чарговасцю пэўнага кола сваякоў. У першую чаргу спадчыннікамі з’яўляліся дзеці, браты, сёстры, затым бацькі памерлай асобы, а потым ужо іншыя кроўныя сваякі. Аб спадчынніках іншай чаргі і ў бакавых лініях закон гаварыў даволі неакрэслена, называючы іх «потомсгва п іцадкм» (р. III, арт. 17).
Статут называў асоб, якія пазбаўляліся права на спадчыну: 1) асобы, якія здзейснілі злачынствы супраць спадчынадаўцы (р. VIII, арт. 7; р. XI, арт. 7, 8); 2) дзяўчыны, якія выйшлі замуж без згоды бацькоў або апекуноў (р. V, арт. 8, 9); 3) удава-шляхцянка, якая выйшла замуж за простага чалавека (р. V, арт. 12); 4) незаконнанароджаныя дзеці (р. III, арт. 28); 5) дзеці дзяржаўных злачынцаў (р. I, арт. 3, 6, 9) і некаторыя іншыя асобы.