Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў
Наталля Старжынская, Дзіна Дубініна
Выдавец: Белы Вецер
Памер: 112с.
Мазыр 2008
. С. Старжынская . М. Дубініна
РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАГА МАЎЛЕННЯ
ДАШКОЛЬНІКА Ў
МАЎЛЕННЯ ДАШКОЛЬНІКАЎ
Дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне д а ш кол ьн а й а ду ка цы і
Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мінйтзрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
М а з ы р ТАА ВД «Белы Вецер» 2 0 0 8
УДК 373.2 J
ББК 74.102
С77
Рвдэнзенты:
кандыдат педагагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры дашкольнай педагогікі і псіхалогіі Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукадыі» Л. Г. Тарусава;
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дашкольнай установы № 92 г. Мінска Л. К. Ладуцька
Старжынская, Н. С.
С77 Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў : дапам. для пгдагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашк. адукацыі / Н. С. Старжынская, Дз. М. ДубінІна. — Мазыр : ТАА ЗД «Белы Вецер», 2008. — 112, |4| с.
ISBN 978-985-514-126-7.
У дапаможніку прадстаўлены канспекты занячкаў па развіцці беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту. Змест заняткаў дапаможа ўзбагаціць слоўнік дзяцей найбольш часта ўжываемымі беларускімі словамі і іх грамгітычнымі формамі, сфарміраваць у іх паняцці (сацыяльна замацаваныя значэнні слоў), элементарнае разуменне беларускага слова як моўнай адзінкі, актывізаваць слоўнік, пазнаёміць дзяцей з асноўнымі асаблізасдямі гукавымаўлення на рускай і беларугкай мовах.
Прызначаны для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашко.іьнай адукадыі.
УДХ 373.21
ББК 74.102
© Старжынская Н. С., 2008
© Дубініна Дз. М., 2008
ISBN 978-985-514-126-7 © ТАА ВД «Белы Вецер», 2008
Прадмова
Авалоданне беларускімі дзецьмі рускай мовай — гэта авалоданне багацейшай крыніцай ведаў, сродак глыбокага рознабаковага развіцця дзіцяці. Авалоданне разам з рускай мовай беларускай складае адзін з асноўных элементаў фарміравання асобы дзіцяці, засваення ім нацыянальнай культуры, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці.
Блізкасць рускай і беларускай моў стварае спецыфічныя ўмовы для маўленчага выхавання дашколыіікаў. Большасць дзяцей адрозніваюць маўленне на кожнай з названых моў, разумеюць беларускую мову, могуць завучынь і ўзнавіць невялікія па аб’ёму вершы, загадкі і да т. п. ва беларускай мове. Гэта значыць, маўленчае развіццё дашкольнікаў характарызуецца рэцэптыўным і ў пэўнай меры рэпраду ктыў ны м двухмоўе м.
Але стыхійнае засваенне беларускай мовы ў сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя прыводзіць да моўнай інтэрферэнцыі — пранікненню беларусізмаў у рускае маўленне дзяцей і русізмаў — у беларускае. Дашкольніікі не заўважаюць сваіх памылак, у іх не фарміруецца «чуццё» адной і другой мовы. Авалодаць правільным беларускім маўленнем рускамоўныя дашкольнікі могуць толькі ў ходзе мэтанакіраванага навучання нацыянальнай мове.
Псіхалагічна правільным шляхам навучання дашкольнікаў беларускай мове, развіцця ў іх беларускага маўлення з’яўляецца той, які спалучае, з аднаго боку, неўсвядомленае засваенне беларускай мовы ў штодзённых зносінах (праслухоўванне і абмеркаванне мастацкіх твораў, удзел у беларускіх народных гульнях і да т. п.), і з другога — спецыяльна арганізаванае навучанне (заняткі па развіцці беларускага маўлення і мастацкай літаратуры).
Развіццё беларускага маўлення дзяцей неабходна ажыццяўляць паэтапна, пачынаючы з паступовага ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дзяцей ужо ранняга ўзросту. Гэта робіцца з мэтай развіцця ў малых першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і па меры магчымасці самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія пацешкі, песенькі, лічылкі і да т. п.), што служыць фарміраванню ў іх пачуццёвай асновы руска-беларускага двухмоўя. На наступным этапе працягваецца навучанне дашкольнікаў малодшага і сярэдняга
ўзросту рэпрадуктыўнаму беларускаму маўленню (пераказ, завучванне і ўзнаўленне кароткіх паэтычных твораў), ажыццяўляецца навучанне прадуктыўнаму маўленню, гэта значыць, уменню будаваць самастойныя па змесце і форме выказванні на беларускай мове(расказванне па карціне, пра цацку або прадмет, з асабістага вопыту). Нарэшце, у старэйшых дашкольнікаў, акрамя рэпрадуктыўнага і прадуктыўнага маўлення (з элементамі творчасці), фарміруецца пачатковае асэнсаванне некаторых асаблівасцей беларускай мовы (фрыкатыўнае вымаўленне гукаў [г], [г’], заўсёды цвёрдае вымаўленне гука [pj, наяўнасць спецыфічных сінтаксічных формаў тыпу хвіліны са тры, хварэць на... і г. д.)Навучанне на кожным наступным этапе ажыццяўляецца на фоне далейшага развіцця і ўдасканалення маўленчых навыкаў дзяцей, набытых на папярэдніх этапах.
Навучавне рускамоўных дзяцей беларускай мове дае станоўчыя вынікі пры строгім захаванні ў зносінах з дзіцём прынцыпу «адва асоба ў адной сітуацыі зносін — адна мова». Гэта значыць, што адзін і той жа выхавальнік можа выкарыстоўваць у зносінах з дзіцём і рускую, і беларускую мовы, але строга прытрымлівацца адной з іх на пэўных занятках, у гульнях і да т. п. або ў пэўныя дні. Такім чынам у дзяцей фарміруецца дыферэнцыравангя маўленчая ўстаноўка на выкарыстаяне беларускай або рускай мовы ў адпаведных сітуацыях. Маўленчая ўстаноўка дапамагае пазбегнуць змешвання дзвюх моў у маўленчай практыцы, выступае перадумовай прадухілення і выкаранення памылак інтэрферэнцыі.
Спецыф ка методыкі навучання рускамоўных дашкольнікаў беларускай мове заключаецца ў абавязковым супастаўленні з’яў рускай і беларускай моў (па-беларуску кажам у лісы лісяня, а як паруску?), каб размежаваць іх асаблівасці ў свядомасці дзіцяці. Такое супастаўлевне тым больш важна, што толькі шляхам фарміравання элементарнага ўсведамлення з’яў беларускай і рускай моў і параўнання іх паміж сабой можна пазбегнуць або пераадолець інтэрферэнцыю.
Паўнацзннае маўленчае развіццё дзіцяці не можа ажыццяўлядца без апоры на мастацкае слова. У сучаснай сацыялінгвістычнай сітуацыі, калі дзіця часта чуе змешаную руска-беларускую гаворку, недасканалае маўленне выхавальніка, далучыць дзяцей да жывога беларускага слова, садзейнічаць засваенню выразныхсродкаў роднай мовы на ўзроўні чуцця і тым самым забяспечыць узбагачэнне духоўнага свету кожнага дзіцяці магчыма толькі праз мастацкую літаратуру.
Беларуская мова выступае як «мова прыемнасці» (A. А. Лявонцьеў) у працэсе гульяі, якая стварае асаблівую «гферу зносін» і выклікае найбольшую ўнутраную актыўнасць у давіксльнікаў. Пры гэтым пэўную сферу зносін замацоўвае для кожнай з моў прынцып «адна гульня — адна мова»: на занятках па развіцці маўлення на рускай ці беларускай мове выкарыстоўваюцца розныя гульні, штостварае неабходную маўленчую ўстаноўку на выкарыстанне той або іншай мовы.
Выхавальнік імкнецца забяспечыць дзецям радасць, задавальненне пры авалоданні беларускай мовай і захаваць станоўчую матывацыю яе засваення. Ён наладжвае асобасна значныя і эмацыянальна яскравыя зносіны на другой роднай мове. Асобасна арыентаваны падыход праяўляецца ў тым, што беларуская мова як другая родная мова для дзіцяці ўводзіцца як натуральны спосаб самавыражэння. Тады дзіця знаходзіць задавальненне ў зносінах з беларускамоўным суразмоўцам, у асобасным самавызначэнні, адчуванні поспеху і прасоўванні наперад у авалоданні беларускай мовай яксродкам зносін, у апраўданым павышэнні самаацэнкі.
На наш погляд, задачам рэалізацыі асобасна арыентаванага падыходу да навучання дашкольнікаў беларускай мове ў найбольшай ступені адпавядаюць заняткі ў форме спецыяльна арганізаваных сеансаі) актывізуючых зносін. Сцэнарый зносін, паводле А. Г. Арушанавай, можа ўключаць размову выхавальніка з дзецьмі, дыдактычныя, рухавыя народныя гульні, інсцэніроўкі, гульні-драматызацыі, заняткі выяўленчым мастацтвам, канструяваннем, імітацыйныя практыкаванні, абследаванні прадметаў, разглядванне цацак, прадметаў, карцін — такія віды дзейнасці, у якіх маўленне выступае ва ўсіх разнастайных функцыях, нясе асноўную нагрузку пры вырашэнні практычных і пазнавальных задач. Асноўнае адрозненне паміж навучальнымі заняткамі і сцэнарыямі актывізуючых зносін складаецца з таго, што ў апошнім выпадку дарослы выступае як старэйшы партнёр па зносінах. Гэта чалавек, які імкнецца да ўстанаўлення раўнапраўных асобасных узаемаадносін. Ён паважае права дзіцяці на ініцыятыву, яго жаданне гаварыць на тэмы, што яго цікавяць, пазбягаць непрыемных сітуацый (не адказваць на незразумелыя і нецікавыя пытанні, не паўтараць за выхавальнікам тое, што ўсе чулі і да т. п.). Выхавальніка цікавіць перш за ўсё ўласнае ініцыятыўнае маўленне маленькага чалавека, дыялогі паміж дзецьмі, іх лінгвістычныя эксперыменты (песенькі, рыфмоўкі, словатворчасць). Удзел дзяцей у такіх занятках добраахвотны [1, с. 133—241],
У прапануемым дапаможніку прыводзяцца прыкладныя сцэнарыі зносін выхавальніка з дзецьмі на беларускай мове. У сцэнарыях выдзяляюцца задачы развіцця маўлення, для вырашэння якіх падабраны канкрэтны моўны матэрыял, гульнявыя заданні, праблемныя сітуацыі такім чынам, каб актывізаваць маўленчыя зносіны дзяцей з дарослым і паміж сабой, іх неадвольнае сітуатыўнае маўленне, у тым ліку ініцыятыўнае, выкарыстанне невербальных сродкаў зносін. Галоўная мэта такіх заняткаў — устанаўленне эмацыянальнага кантакту, дасягненне ўзаемаразумення паміж усімі ўдзельнікамі дыялога, што складзе фундамент далейшых беларускамоўных зносін.
АЗНАЯМЛЕННЕ 3 БЕЛАРУСКАЙ МОВАЙ ДЗЯЦЕЙ РАННЯГА ЎЗРОСТУ
Ступень авалодання як роднай, так і другой мовай у дзіцячым узросце ў многім залежыць ад таго, наколькі поўна і правільна дзіця засвоіла іх на пачуццёвым узроўні. Моўнае чуццё — гэта неўсвядомленае веданне моўнай нормы, традыцыі ўжывання слоў, іх форм і спалучэнняў. Пачуццё роднай мовы набываецца ў працэсе штодзённых зносін з іншымі людзьмі. Без гэтага, сцвярджаў вялікі знаўца дзіцячага маўлення К. І. Чукоўокі, дзіця заставалася б «да канца сваіх дзён у галіне роднай мовы іншаземцам...» [ 10, с. 14]. Што датычыцца другой мовы, якую дзіця зусім або амаль не чуе ў штодзённым жыцці, то чуццё яе неабходна спецыяльна фарміраваць.
Значыць, у малых трэба выхоўваць пачуццё беларускай мовы, ствараючы для гэтага адпаведныя маўленчыя ўмовы, у якіх дзіця магло б пад кіраўніцтвам выхавальніка спакваля засвойваць «народны дух» беларускай мовы, далучацца да яе паэзіі. Азнаямленне дзяцей з беларускай культурай, літаратурай, музыкай ажыццяўляецца падчас розных рэжымных момантаў на працягу дня. Найбольш спрыяльным для разумовага і маўленчага развіцця малых з’яўляецца паступовае ўключэнне беларускай мовы ў розныя віды дзіцячай дзейнасці — гульнявую, выяўленчую, пазнавальную і інш.