• Часопісы
  • Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў  Наталля Старжынская, Дзіна Дубініна

    Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў

    Наталля Старжынская, Дзіна Дубініна

    Выдавец: Белы Вецер
    Памер: 112с.
    Мазыр 2008
    21.11 МБ
    Выхавальнік развучвае з дзецьмі верш-скорагаворку М. Янчанкі:
    Валерка
    I Іад талеркай, Матуля
    Над Валсркам.
    Стаяла, дакарала:
    — Чаму ясі так мала?
    — А чым любіць ласавацца наш Буслік? Што б вы яму купілі пачаставацца. калі б запрасілі да сябе ў госці?
    — Малайцы! Да пабачэння! Да сустрэчы!
    Адзенне і абутак
    П р a г р а м н ы з м е с т. Вучыць называць прадметы адзення і абутку (паліто. футравая іпапка, футравы каўнер, рукавічкі, хустка, шалік. сукенка, шкарпэткі. боцікі). увесці абагулыіяючае слова адзенне, дзеяслоў надзяваць. Адпрацоўваць вымаўленне гука [ч] у словах і сказах. Звярнуць увагу на асаблівасці ўтварэння некаторых склонавых форм назоўнікаў (дапамагчы Алёнцы). практыкаваць ва ўжыванні прыназоўнікаў. Пранягваць фарміраваць уменне адказваць на пытанні. Развіваць камунікатыўныя ўменні дзяцей на беларускай мове.
    М а т э р ы я л. Лялькі Янка і Алёнка: малюнак з выявай вітрыны магазіна дзіцячага адзення; цацачнае адзенне.
    План правядзення
    — Добры дзень, дзеці! Да нас зноў прыйшлі Янка і Алёнка. Яны гавораць, што ўчора хадзілі ў магазін дзіцячага адзсння «Апранайка». Там вельмі шмат рознага адзення для маленькіх дзетак. Яны нават сфатаграфавалі вітрыну гэтага магазіна. (Выхавальнік паказвае малюнак.)
    — Давайце паглядзім разам, якое адзенне ў вітрыне магазіна «Апранайка».
    Дзеці разглядваюць вітрыну, выхавальнік называе прадметы адзення па-беларуску.
    — Давайце разам з вамі раскажам чыстагаворку.
    Выхавальнік паказвае па адной рэчы цацачнага адзсння, пачынае чытаць радкі чыстагаворкі, а дзеці іх заканчваюць:
    Енка-енка-енка — сіняя (сукенка).
    То-то-то — купілі (паліто).
    ГІер-нер-нер — футравы (каўнер). Устка-устка-устка — зялёная (хустка). Эткі-эткі-эткі — белыя (шкарпэткі).
    — Як усе гэтыя рэчы назваць адным словам? (Адзенне.)
    — Скажыце, якое адзенне ў магазіне вы выбралі б для Янкі? (Штаны, кашулю, трусы. майку, шкарпэткі, туфлі, куртку, кепку.)
    — Якое адзенне вы выбралі б для Алёнкі? (Сукенку, спадніцу, кофту, хустачку, шкарпэткі.)
    Выхавальнік развучвае з дзецьмі радкі з вершыка С. СокалаваВоюша:
    Апранулі нашы дзеткі
    Шапкі, шалікі, шкарпэткі.
    — Магазін «Апранайка» — гэта магазін дзіцячага адзення. Чаму гэтае адзенне называецца дзіцячым? (Выказванні дзяцей.) Так, дзеці носяць дзіцячае адзенне. Але вельмі цікава прымяраць што-небудзь дарослае! Хто з вас прымяраў татава ці маміна адзепне? Асабліва дзяўчынкі любяць памоднічаць, ці не так?
    Выхавальнік чытае малым жартоўны верш Л. Мароза «Маленькая модніца»:
    Матуліну сукенку прымярае,
    Завязвае блішчасты паясок... І ў браціка пытаецца малая: — Ну як мне гэта мода, Петрусёк?
    — Чаму Леў Мароз назваў дзяўчынку маленькай модніцай?
    — Маленькая лялька Алёнка апранаецца пасля сну, давайце дапаможам ёй. Якое адзенне трэба Алёнцы, каб апрануцца? (Дзеці з дапамогай выхавальніка называюць прадметы адзення.)
    — Адзеньце ляльку і раскажыце, што вы робіце.
    Дзеці па адным апранаюць ляльку і тлумачаць свае дзеянні: < Я надзяваю на Алёнку белыя шкарпэткі» і да т. п. У заключэнні педагог пытаецца: «Каму мы дапамаглі апрануцца пасля сну?». (Алёнцы.)
    — Малайцы, дзеткі! Лялька Алёнка ўдзячна вам за тое, што вы дапамаглі ёй апрануцца.
    — Выберыце і назавіце летняе (зімовае, дэмісезоннае) адзенне для Алёнкі.
    — Выберыце і назавіце летняе (зімовае, дэмісезоннае адзенне) для Янкі.
    — Вызначыце, дзе абутак для Янкі, а дзе для Алёнкі, і назавіце яго.
    — Падуў моцны вецер і сарваў некаторыя рэчы з людзей. Паглядзіце на малюнак і скажыце, якія прадметы адзсння згублены і хто іх згубіў.
    — Янка і Алёнка вам вельмі ўдзячны за тое, што вы расказалі ім пра іх адзенне.
    — Усяго вам добрага. Да пабачэння.
    Свойскія жывёлы
    П р a г р а м н ы з м е с т. Вучыць пазываць свойскіх жывёл (трус, карова, авечка, свіння. сабака, конь, кошка), увесці абагульняючы выраз свойскія жывёлы. Звярнуць увагу на цвёрдае вымаўленне гука |р], практыкаваць у вымаўленні гэтага гука ў словах і сказах. Фарміраваць уменне суадносіць з малюнкамі назвы жывёл і іх дзіцянят. Развіваць камунікатыўныя ўменні дашкольнікаў.
    М а т э р ы я л. Малюнак «Вясковы двор» з выявай свойскіх жывёл: козы, каровы, коні. свінні, авечкі, сабака; мяч; прадметпыя малюнкі з выявамі свойскіх жывёл.
    П л а н правядзення
    — Добры дзень, дзеці! Хто з вас бываў у вёсцы? Да каго вы ездзілі? Раскажыце, якія жывёлы ёсць у вашых бабулі з дзядулям?
    — Паглядзіце на малюнак. Што тут намалявана?
    — Назавіце жывёл, якія тут намаляваны (козы, каровы, коні. свінні, авечкі, сабака). А хто гэта з доўгімі вушкамі? (Некаторыя дзеці выказваюць меркаванне, што гэта зайчык.) IІе, гэта не зайчык. Але вельмі падобны (похожнй) на зайчыка. У гэтай жывёлы вельмі смешная назва. Гэта трус (кролнк). Як называецца гэтая жывёла? Давайце разам прагаворым: «У маленькіх трусікаў маленькія вусікі».
    — Дзе жывуць гэтыя жывёлы? Хто іх даглядае? Павошта яны патрэбны людзям? (Выказванні дзяцей.)
    — Гэтыя жывёлы прыносяць людзям карысць (пользу). Кожная жывёла патрэбна чалавеку ў гаспадарцы. Для чаго трымаюць карову? А навошта патрэбны конь? Для чаго ў двары жыве сабака? Навошта ў хаце кот? І г. д.
    — Усе гэтыя жывёлы жывуць побач з чалавекам, таму што яны яму дапамагаюць, прыносяць карысць. Чалавек зрабіў жывёл сваімі, таму яны называюцца свойскімі жывёламі. Якіх свойскіх жывёл вы ведаеце? А якіх дзікіх жывёл вы ведаеце?
    — Адгадайце загадкі пра свойскіх жывёл і знайдзіце іх на малюнку:
    Пасярод двара стаіць гара, спераду вілы, ззаду мятла. (Карова.)
    — На што падобныя рогі і хвост каровы?
    Двое глядзяць, двое слухаюць, чатыры скачуць, семсот свішчуць. (Конь.)
    He згубіла, а ўсё шукае, не хворая, а ўсё стогне. (Свіння.)
    Па гарам, па далам ходзіць шуба ды кафтан. (Авечка.)
    3 людзьмі сябруе, хату вартуе, жыве пад ганкам. хвост абаранкам. (Сабака.)
    Маленькія лапкі, на лапках драпкі, ціхенька ступае, мышак пужае. (Кот.)
    — Як называюцца ўсе гэтыя жывёлы? (Свойскія.)
    — Давайце пагуляем. Я буду называць розных жывёл. Калі я назаву свойскую жывёлу, той, каму я кіну мячык, скажа: «Свойскі», а калі дзікую — скажа: «Дзікі». Давайце паспрабуем: < Заяц (кідае мяч дзіцяці), што ты адкажаш: свойскі ці дзікі?». (Дзікі.) Сабака — свойскі, кот — свойскі, ліса — дзікая і г. д.
    — А зараз я буду расказваць вершык пра некаторых свойскіх жывёл, а вы — мне дапамагаць;
    — Скажы, Янучок, Як коцік мяўкае?
    — ... (Мяў-мяў-мяў), Прашу цішэй.
    Трэба мне
    Лавіць мышэй.
    Вось то так, вось то гэтак, Гэтак коцік мяўкае.
    — Скажы, Янучок, Як сабачка гаўкае?
    — ... (Гаў-гаў-гаў, Г аў-гаў-гаў).
    Злодзей красці
    Спрабаваў.
    Вось то так, вось то гэтак, Так сабачка гаўкае.
    — Скажы, Янучок, Як кароўка рыкае?
    — ... (Му-му-му,
    Му-му-му),
    Малако аддаць каму?
    Вось то так, вось то гэтак, Так кароўка рыкае.
    К. Якубенас
    Верш чытаецца два разы.
    — Як падаюць голас свойскія жывёлы? Кот што робіць? (Мяўкае: мяў-мяў), сабака... (брэша: гаў-гаў), карова... (мыкае: му-му), авечка... (бляе: бе-бе), конь... (іржэ: і-го-го) і г. д., акрамя свінні.
    Гульня «Чый голас?». Выхавальнік раздае дзецям малюнкі з выявамі свойскіх жывёл (апрача свінні). Дзіця, якое атрымае малюнак, падае голас, «як яго жывёла >, астатнія адгадваюць, хто гэта.
    У рэшцэ рэшт выхавальнік паказвае малюнак свінні і гаворыць, што яна таксама хоча пагуляць. але не ведае, як ёй падаць голас. Ці ведаюць дзеці, як падае голас свіння? Дзеці звычайна адказваюць: «Хрю-хрю». Але выхавальнік кажа, што гэта па рускай мове свіння «хрюкает», а на беларускай мове свіння рохкае: «Рох-рох-рох».
    Выхавальнік чытае верш І. Махоніна < Парсючок», паказваючы адпаведны сюжэтны малюнак і прыцягваючы дзяцей да прагаворвання гукапераймальнага слова рох-рох-рох'.
    Парсючок салодка спаў, Рох-рох-рох.
    Ён прачнуўся і сказаў:
    Рох-рох-рох.
    Мне не трэба на зарадку, Рох-рох-рох.
    Лепш пайду парыю градку,
    Рох-рох-рох.
    Мыцца не цярплю я дужа, Рох-рох-рох.
    Лепш паплёхаюся ў лужы,
    Рох-рох-рох.
    Няхай дзеці пазайздросцяць,
    Рох-рох-рох.
    Запрашаю ўсіх у госці.
    Рох-рох-рох.
    Практыкаванне «Хто за каго большы >.
    — Я пачну сказ, а вы паглядзіце на малюнак і закончыце яго: «Конь большы за... (карову). Сабака большы за... (труса). Кот меншы за... (сабаку). Каза меншая за... (карову)». І г. д.
    — Добра, вы шмат ведаеце пра жывёл. Малайцы, дзеці.
    Звяры нашых лясоў
    П раграмн ы з м е с т. Вучыць называць жывёл (вавёрка, вожык, воўк, бабёр, мядзведзь), увесці абагульняючае слова жы.вёлы. Замацоўваць назвы колераў. Вучыць вымаўлянь гук [ў] у словах і сказах. Фарміраваць уменне суадносіць з малюнкамі назвы жывёл і іх дзіцянят. Развіваць камунікатыўныя ўменні дзяцей.
    М а т э р ы я л. Цацка «Буслік»; малюнкі з выявамі жывёл і іх дзіцянят; лялька 'Калабок».
    П л а н правядзення
    — Добры дзень, дзеці! Буслік хоча пазнаёміць вас са сваімі сябрамі і добрымі суседзямі, жыхарамі нашых лясоў. Вы іх таксама ведаеце.
    — Буслік будзе вам іх паказваць на малюнках і называць, а вы будзеце гаварыць, так ён іх называе ці не. (Праводзіцца гульня «Так ці не?».)
    — А цяпер, калі ласка, адгадайце загадкі, знайдзіце на малюнках адгадкі і назавіце іх:
    Ён прысмакаў з’еў нямала, А калі харчоў не стала. Лапу смокчучы, заснуў.
    Ледзьве не праспаў вясну. (Мядзведзь.)
    У ваду нырае смела.
    Хатку ён будуе ўмела.
    Пад вадой і на вадзе
    Будаўніцтва ён вядзе. (Бабёр.)
    В. Жуковіч
    Гэта ж трэба!
    На сцяжынцы — Шпількі вострыя І шыльцы! (Вожык.)
    Р. Ігнаценка
    Што за гаспадынька Ходзіць каля гаю, Залатую футру На зямлі цягае? (Ліса.) А. Клышка Калі гэта ў яблыкаў Выраслі ножкі?
    Яблыкі бегаюць Каля дарожкі!
    — He, яны не маюць Ножак, — Адказаў Маленькі... (вожык).
    М. Мрэўлішвілі
    Назбірала арэхаў Пяць мяхоў і паўмеха. Насушыла грыбоў Сто дванаццаць карабоў. Нацягала шышак горку Працавітая... (вавёрка).
    В. Зуёнак
    Хоць таўстун занадта ласы, На зіму сабе прыпасы Па крупіцы ён збірае, Бо заўжды наедак мае: Спаць кладзецца, скіне тапак І паціху смокча лапу, А вясна дыхне ледзь-ледзь — Прачынаецца... (мядзведзь).
    В. Зуёнак
    — Як назваць адным словам усіх тых, пра каго адгадалі загадкі? (Звяры.) Дзе жывуць звяры? (У лесе.)
    — Паглядзіце, хто гэта завітаў да нас у госці па лясной сцяжынцы? (Калабок.) Вы памятаеце, зякімі звярамі ён сустракаўся ў лесе? Назавіце гэтых звяроў.