• Часопісы
  • Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў  Наталля Старжынская, Дзіна Дубініна

    Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў

    Наталля Старжынская, Дзіна Дубініна

    Выдавец: Белы Вецер
    Памер: 112с.
    Мазыр 2008
    21.11 МБ
    — Калабок хоча з вамі пагуляць. Ен раскажа вам пра свае прыгоды, а вы ўважліва слухайце і адказвайце на яго пытанні.
    Выхавальнік трымае ў руках ляльку «Калабок» і задае пытанні. а дзеці адказваюць:
    Я з вакна на сцежку — скок? Скок.
    Я ад бабы і дзеда ўцёк? Уцёк.
    Зайцу па вуху надаваў? Надаваў.
    І ваўка я напужаў? Напужаў.
    І лісіцу абхітрыў?
    Абхітрыў.
    І мядзведзя абваліў?
    Лбваліў.
    Значыць, дужы я і смелы?
    А ўжо ж!
    Значыць кемлівы і ўмелы?
    А што ж!
    Я ж і спрытны? Хіба не?
    Вельмі спрытны!
    Залічыце ж вы мяне У турысты.
    Т. Каламіец
    — Залічым Калабка ў турысты? (Так, залічым.)
    — У звяроў ёсць маленькія дзеці-звераняты. Яны хочуць хадзіць у дзіцячы садзік.
    Чытае верш С. Валодзькі, паказваючы адпаведныя малюнкі і падкрэсліваючы голасам суфікс -ня:
    Вось бы разам сабраць
    Усіх зверанят:
    Зубраня,
    Зебраня,
    Ласяня,
    Лісяня,
    Ваўчаня, бабраня — Быў бы і ў заасадзе Дзіцячы сад.
    ■— Якія звераняты хочуць хадзіць у дзіцячы сад? Давайце разам раскажам чыстагаворку «Хто ў каго?» (паказвае малюнкі з выявамі дзіцянят звяроў):
    Ня-ня-ня — у лісы... (лісяня),
    Ня-ня-ня — у зайчыхі... (зайчаня),
    Ня-ня-ня — у мядзведзіцы... (медзведзяня),
    Ня-ня-ня — у ваўчыцы... (ваўчаня), Ня-ня-ня — у вавёркі... (ваверчаня).
    — Буслік прапануе нам пагуляць у гульню «Звер ці рыба?». Адкажыцс, гэта звср ці рыба?
    Воўк — звер, а карась?
    Карась — рыба, а ліса?
    Ліса — звер, а мядзведзь?
    Мядзведзь — звер, а шчупак?
    Шчупак — рыба, a com?
    Com — рыба, а заяц? і г. д.
    — А зараз давайце пафантазіруем. Уявіце сабе, што вы трапілі ў казачную краіну. Там усе жывёлы незвычайнага колеру. Назавіце, якога колеру жывёлы ў гэтай краіне.
    Дзеці фантазіруюць, прыдумваюць, якога колеру жывёлы ў гэтай краіне (чырвоны слон, зялёны сабака і г. д.).
    — Паглядзіце на малюнак.
    — Жывёлы вырашылі паспаборнічаць. Назавіце, якія жывёлы выйшлі на старт. (Вожык, заяц, ліса, вуж.)
    — Як вы думаеце, хто з іх будзе пераможцам, хто будзе на другім месцы, хто на трэцім? Вазьміце ліст паперы і намалюйце гэтых жывёл на п’едэстале ў адпаведнасці з тымі месцамі, якія яны занялі.
    Птушкі
    Праграмны з м е с т. Вучыць называць птушак (качка, певень, курыца, гуска, індык), увесці абагульняючы выраз хатнія птушкі. Практыкаваць у вымаўленні гука [ц] у словах і сказах. Фарміраваць у дзяцей уменне суадносіць з малюнкамі назвы птушак і іх дзіцянят, звярнуць увагу на род некаторых назоўнікаў (гусь). Працягваць развіваць камунікатыўныя ўменні ў дзяцей.
    М а т э р ы я л. Малюнак «Птушыная ферма»; мячык.
    План правядзення
    — Добры дзень, дзеці!
    — Паглядзіце на малюнак. Гэта — птушыная ферма. Хто ведае, што гэта за птушка? (Петушок.) А па-беларуску гэтая птушка называецца певень. Як крычыць певень? (Ку-ка-рэ-ку!) Так, певень спявае: «Ку-ка-рэ-ку!». Паглядзіце, які певень прыгожы, якое ў яго рознакаляровае пер’е.
    Выхавалыіік развучвае з дзецьмі вершык:
    Па двары
    У яркім пер’і Ходзіць важна Певень-спевень.
    К. Камейша
    — Чаму птушку назвалі певень-спевень? (Таму што яна ўмее спяваць.) Хто бачыў пеўніка ў вёсцы? Ён спявае рана-рана і будзіць людзей.
    — Адгадайце загадкі і знайдзіце на малюнку адгадкі:
    Адмысловы гадзіннік, Крылаты будзільнік.
    Адметны ў спеве.
    А хто гэта?.. (Певень.)
    М. Бусько
    — Чаму пеўня назвалі будзільнікам?
    — Што ў псўня на галаве? (Грабеньчык.) Вось яшчэ адна загадка пра пеўня: «Ходзіць цар па гародзе, носінь два бліны ў барадзе, а трэці на галаве». 3 чым параўноўваецца грабеньчык і бародка пеўніка?
    — А як называецца гэтая птушка? (Куряца.) Так, гэта курыца. (Падкрэслівае голасам цвёрдае вымаўленне гука [р].) Як сказаць правільна па-беларуску? (Курыца.) Паглядзіце на курыцу. Якая яна? Курыца пакрыта пер’ем. Яе адзенне— многа-многа маленькіх пёрак. Паслухайце загадку пра курыцу: «Семсот сарочак, семсот намётак, дуне вецер — адкрывае да голага цела, хоць і адзенне цэла». Што на галаве ў курыцы? (Маленькі грабеньчык.) У яе маленькі грабеньчык, нібы чубчык, таму курыцу яшчэ называюць чубаткай. Як крычыць курыца? (Куд-куда!)
    Круглыя. як мячыкі, Быццам адуванчыкі, На двары ля хаты Ходзяць... (кураняты).
    А. Лойка
    — Знойдзе пеўнік зярнятка і кліча курыцу і куранят, каб яны пачаставаліся. Вось як пра гэта расказваецца ў вершы:
    Певень клікае Чубатку:
    — Ко-ко-ко! — знайшоў зярнятка. На, нясі яго дахаты, Пачастуй там куранятак.
    С. Бестава
    — Хто такія кураняткі? (Дзеткі курыцы.) Давайце разам раскажам гэты вершык:
    Псвень клікае... (Чубатку):
    — Ко-ко-ко! — знайпюў... (зярнятка).
    На, нясі яго... (дахаты), Пачастуй там... (куранятак).
    — Вось яшчэ адна птушка на птушынай ферме. Хто гэта? (Гусь.) Можна сказаць гусь, а можна — гуска. Якая гуска? Паслухайце загадку пра яе: «Белая, як снег, цэлы дзень у рэчцы купаецца, на бераг выйдзе — сухая». Хто гэта? (Гусь, гуска.)
    — 3 чым параўноўваецца гуска ў загадцы? Як крычыць гусь? (Га-га-га.)*
    — Назавіце ўсіх птушак, якіх вы бачыце ў двары птушынай фермы. (Гусі, пеўні, куры.) А гэта хто? Гэтая птушка — качка. (Дзеці паўтараюць.) А гэтая птушка — індык. (Дзеці паўтараюць.)
    — Паслухайце, піто аднойчы адбылося. калі курыца знесла яйка:
    — Куд-кудак!.. Куд-кудак!
    Яйка знесла я з кулак, —
    Узняла чубатка крык.
    — Так, так, так!.. — сказаў індык.
    I карова кажа:
    — М-му!
    А каму?
    I авечка,
    Як пачула пра яечка,
    Забляяла:
    — Ме-ме-ме!
    Можа, мне?
    Гусак крыкнуў:
    — Ого-го!
    Захацела ты чаго!
    Тут якраз прыйшла Марынка, Невялічкая дзяўчынка:
    — Яйка курачка знясла!
    I сабе яго ўзяла.
    І. Шуцько
    — Як крычала курыца-чубатка, калі знесла яйка? (Яна кудахтала.)
    — Што сказаў індык? (І г. д. па змесце верша.)
    Гульня «Хто як крычыць?». Праводзіцца з мячом. Выхавальнік называе птушку і кідае мяч дзіцяці, тое дае адказ і кідае мяч назад:
    — Гусь... (гагоча).
    — Качка... (кракоча).
    — Пеўнік... (кукарэкае).
    — Курыца... (кудахча).
    — Індык... (балбоча).
    — Давайце разам пагуляем з вамі ў гульню «Гусі-гусі». Вы будзеце «гусямі», а я вашай «гаспадыняй». Вы пасвіцеся тут «на траўцы» (паказвае месца), а ў тым куце будзе «логава ваўка».
    * Увага! У беларускай мове гукаперайманне «га-га-га», як і ў рускай, вымаўляецна з выбухным гукам [г].
    3 дапамогай лічылкі дзеці выбіраюць «ваўка ». < Гусі» знаходзяцца ў адным канцы пакоя, «гаспадыня > — у другім, «воўк > — убаку.
    Паміж < гаспадыняй» і «гусямі» адбываецца такая размова:
    — Г усі-гусі!
    — Г а-га-га!
    — Есці хочаце?
    — Лга!
    — Дык ляціце...
    — Го-го-го,
    Воўк зубаты за гарой.
    — Г усі-гусі!
    — Го-го-го...
    — Вы не бойцеся яго!
    Першай гуска паляцела, Потым — гусяняты.
    І гусак падняўся смела, Следам — воўк зубаты.
    «Гусі» бягуць да «гаспадыні», а «воўк» стараецца злавіць кагонебудзь. Злавіўшы «гуся >, ён вядзе яго ў сваё «логава >. Калі «воўк» пікога не зловіць, «гаспадыня» гаворыць:
    Скочыў шэры на дарогу, Толькі не злавіў нікога!
    — Знайдзіце на малюнку хатніх птушак. А зараз паглядзіце ўважліва на курачку. Пакажыце, дзе дзюба, дзе грабеньчык, дзе крыло, дзе хвост, дзе лапкі. Чым пакрыта курачка? (Пёркамі.)
    — Вазьміце ліст папсры з відарысам курачкі і намалюйце пер’е.
    — Давайце разам з вамі раскажам вершык пра курачку:
    А курачка-рабушэчка'
    Пазыч жа мне грабушэчка!
    Гута-та, гута-та!
    He пазычу, не прадам!
    Прыйдзі ка мне — дарма дам!
    Гута-та! Гута-та!
    — Якія казкі вы ведаеце пра хатніх птушак?
    — Паглядзіце на малюнкі (пеўнік, курачка, гусак, індык, куранятка). Пазнайце, з якіх яны казак. Аб чым гаворыцца ў гэтых казках?
    — Малайцы! Вы добра ведаеце казкі пра птушак. Да скорай сустрэчы.
    Летні дзень
    Праграмны з м е с т. Вучыць дашкольнікаў называць птушак: вераб’і, галубы, сарокі. вароны і г. д. Развіваць навыкі разуме.ння мовы, камунікатыўныя ўменні дзяцсй на беларус.кай мове. Звяртаць увагу на моўныя асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай.
    М а т э р ы я л. Заняткі праводзяцца на пляцоўцы дашкольнай установы.
    П л а н правядзення
    — Якая зараз пара года? Давайце разам раскажам пра летні дзень. Ярка свеціць... (сонейка). Яшчэ як можна сказаць пра сённяшні дзень?
    — Сёння цёпла ці холадна? Так, сёння... (цёплы дзень).
    — Якія прыкметы лета вы можаце назваць? ІІІто бывае летам? (Трава зялёная, на дрэвах зялёнае лісце, цвітуць кветкі, спяваюць птушкі.)
    — Якіх птушак вы ведаеце? (Галубы, вераб’і, сарокі, вароны...)
    — Давайце пагуляем у гульню «Птушкі >. Уявіце сябе рознымі птушкамі. Назавіце, якія вы птушкі.(«Я шэранькі верабей», «Я сарока-белабока», «Я вялікая варона» і да т. п.). Па камандзе «птушкі. ляціце» «птушкі» разлятаюнца. Па сігналу або свістку «птушкі» спыняюцца і расказваюць. дзе яны знаходзяцца: «Я на дрэве», «Я ў лесе», « Я ў гняздзе».
    — Паглядзіце на воблачкі на небе і раскажыце, на што яны падобныя.
    — Паслухайце верш Г. Каржанеўскай «На што падобна аблачынка?»:
    На што падобна аблачынка?
    — На параходзік.
    — На дзяўчынку.
    — На куст чаромхі.
    — На слана.
    — Падобна на крыло яна!
    Сказаў адзін:
    — На апельсін.
    Сказаў другі:
    — На берагі.
    ...Пакуль кампанія гадала, Хмурынка белая... растала.
    — А зараз паслухайце ўрывак з вершыка А. Астрэйкі «Дзень добры, лета!»:
    Дзень добры, лес!
    Дзень добры, поле!
    Зямная слаўная краса!
    Дзень добры лісціку на голлі, Табе, празрыстая раса!
    — Давайце вывучым гэтае прывітанне лету разам з вамі на памяць.
    Фантазёры
    (6-ты год жыцця)
    Восень
    Праграмны з м е с т. На аснове ўяўленняў і ведаў замацоўваць і ўдакладняць слоўнік дзяней. Актывізавань словы, якія абазначаюць якасці (прыгожы, дрэнны, добры). Увесці ў слоўнік дзяцей словы надвор’е і блакітны. Вучыць правільна вымаўляць гук [дж] у словах і фразах. Звярнуць увагу на фармуліроўку пытання з дапамогай часціцы ці. Надалей вучыць слухаць і разумець мову выхавальніка, адказваць на пытанні па змесце карціны. Вучыць апісваць карціну.
    М а т э р ы я л. Карціна I. Левітана «Залатая восень?.
    П л а н правядзення
    — Давайце падыдзем да акна і палюбуемся акружаючым на-
    ваколлем.
    — Якая зараз пара года? Сёння яснае, сонечнае надвор’е. А якое яшчэ бывае надвор’е восенню? (Яснае, сонечнае, добрае, цёплае, хмарнае, дажджлівае, дрэннае, халоднае.)
    — Хто з вас ведае вершы пра восень? Раскажыце, калі ласка.
    — Залатая восень — гэта якая восень? Сонечная, а яшчэ... працягвайце, калі ласка.