• Часопісы
  • Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў  Наталля Старжынская, Дзіна Дубініна

    Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў

    Наталля Старжынская, Дзіна Дубініна

    Выдавец: Белы Вецер
    Памер: 112с.
    Мазыр 2008
    21.11 МБ
    А. Астрэйка
    Піла
    Пілавала, пілавала.
    Покуль мошіа не прыстала.
    Стала горача піле. Адпачыць бы ёй, але
    Птуіпкі домікаў чакаюць, На яе надзею маюць.
    Выцер пот з ілба хлапчыпа: — Ну, піла, ты — малайчына!
    Г. Каржанеўская
    Малаток
    Тату нашаму адданы, Цвік забіць стараецца.
    А якая ў ім загана — Палец здагадаецца.
    Г. Каржанеўская
    Н ажніцы
    Вой, якія ўжо віхры! Хоць ты іх вяжы, бяры!
    Каб дзяўчынкай не зрабіцца Успамінайце пра нажніцы.
    Цёця спрытненька чык-чык — І відно, што хлоп-чык.
    Да ўсяго прывычныя, Востра-металічныя.
    Рэжуць. што ім не падай, Толькі рук не падстаўляй.
    Г. Каржанеў ская
    Зіма
    Замацаванне і актывізацыя лексікі па тэме пры дапамозе наступных мастацкіх твораў:
    Сняжынкі
    — Мая сняжынка!
    — Мая сняжынка! — Крычаць-спрачаюцца дзве Ірынкі, Сняжынкі ловячы, якія Лятуць, як матылькі жывыя. Пайшлі да зайчыка дзве Ірынкі, Каб рассудзіў ён: чые сняжынкі?
    Максім Танк
    Сняжынкі
    Сняжыначкі-пушыначкі
    Ляцелі матылькамі, Над хмызамі, над шызымі Дыміліся дымкамі.
    Зіхцеліся, мігцеліся У розныя калёры. Драбнюткія, пякнюткія, Як зоранькі, як зоры.
    Насіліся, кружыліся Над ціхімі палямі. Даліначкі сняжыначкі Пакрылі дыванамі.
    Над елкамі, над хвойкамі Спявалі песні-баі:
    «Мы хатачкі-палатачкі будуем тут у гаі.
    Маленькія, міленькія, Дзіцяткі-нтушаняткі, Ляціце вы, скачыце вы У светленькія хаткі!
    Вушастыя, пушыстыя, 3 драцінкамі-вусамі Вы зайчыкі-малойчыкі, — У хаткі к нам таксама!»
    Сняжыначкі-пуш ыначкі Спявалі песні-баі: «Мы хатачкі-палатачкі Будуем тут у гаі».
    3. Бядуля
    Сняжынкі
    Закружыліся
    Сняжынкі Нізка-нізка Над зямлёй.
    Ціха лётаюць
    Пушынкі
    Незлічонай
    Чарадой.
    Быццам тыя
    Матылёчкі, Весяляцца Нездарма — Адамкнула Усе замочкі У небе ім Сама зіма.
    А. Дзеружынскі
    Сняжок
    Закружыліся сняжынкі.
    Ну, нібыта матылькі.
    Надзя — жвавая дзяўчынка — Ловіць іх у дзве рукі.
    А ў самой сняжок
    На вейках,
    На плячах, На каўнеры — Нібы гэта не Надзейка, А снягурка на двары.
    І. Шуцько
    Hatua краіна
    Замацаванне і актывізацыя лексікі па тэме пры дапамозе наступных мастацкіх твораў:
    Міколкавы пытанні
    — Француз па-французску, Па-польску — паляк Гавораць з маленства.
    А я, мама, як?
    Замежную мову Я ў садзе вучу, А на беларускай He ўмею, маўчу.
    Чаму, адкажыце мне, Ты, тата і дзед He размаўлялі На роднай нідзе?
    Я рускую мову Люблю і вучу, І нашу таксама Я всдаць хачу.
    Буквар беларускі Прашу мне купіць І родную мову Пачну я вучыць.
    М. Пазнякоў
    Мой край
    Ад ветру гнуцца вербалозы, Бяжыць дарога напрасткі. Мой край — бялюткія бярозы Абапал сіняе ракі.
    Мой край — лугі і пералескі, Крыніцы звон і шум лясны, Мой край — блакітныя пралескі На сцежках ранняе вясны.
    Высока ў небе вырай кружыць: Ляціць за сіні небакрай.
    He забывай ніколі, дружа, Сваю зямлю, свой родны край.
    В. Вярба
    Лічбы і формы
    Замацаванне і актывізацыя лексікі па тэме пры дапамозе наступных мастацкіх твораў:
    Народныя лічылкі
    Боб ды боб — два бабы, А яшчэ боб — тры бабы. Бег сабака цераз мост, Чатыры лапы, пяты хвост.
    Загадкі
    Два канцы. два кальцы, а пасярэдзіне цвік. (Нажніцы.) Чатыры вушкі і два брушкі. (Падушка.)
    Чатыры браты адзін капялюіп надзелі. (Стол.)
    Чатыры тапатыркі, дзве татыркі, сёмы вярцель. (Карова.)
    Для замацавання правільнага вымаўлення лічэбнікаў у далейшым можна выкарыстаць наступны матэрыял:
    Рамонкі
    Раз — рамонак, Два — рамонак, Тры, чатыры, пяць... He злічыць усе — Наўкола, Нібы сонейкі, гараць.
    М. Пазнякоў
    (Выхавальнік чытае верш, паказваючы малюнакз выявай мноства рамонкаў, якія нрапануе дзецям палічыць.)
    Смачныя ірыскі
    Каля горкі Два Рыгоркі, Дзве Марынкі, Дзве Ірынкі, Два Барыскі, Дзве Ларыскі Елі
    Смачныя ірыскі.
    /1. Дзеружынскі
    Выхавальнік пытаецца: «Колькі дзяцей было каля горкі? Два... (Рыгоркі), дзве... (Марынкі)» і г. д. Прапануе замяніць слова два на тры: «Каля горкі тры Рыгоркі, тры Марынкі...».
    Затым слова тры замяняецца на слова чатыры.
    Гульня < Хто ўважлівы?». Выхавальнік гаворыць, што раскажа верш па-новаму, і прапануе сваім выхаванцам запомніць. колькі было дзяцей у вершы:
    Каля горкі Тры Рыгоркі, Дзве Марынкі, Чатыры Ірынкі, Тры Барыскі, Дзве Ларыскі Елі
    Смачныя ірыскі.
    Выхавальнік пытаецца, колькі было Рыгорак? (Тры Рыгоркі.) Марынак? (Дзве Марынкі.) І г. д.
    Лічылка
    Ля Яўгена села Лена, Ля Генадзя села Ядзя, Каля Зосі — два Антосі, Каля Надзі — два Аркадзі, Каля Янкі — тры Святланкі, Каля Сашы — тры Наташы. Колькі тут дзяўчат усіх? Колькі хлопчыкаў ля іх? Хочаш ведаць — не сядзі, Сам цяпер лічыць ідзі!
    Н. Парукаў
    Вясна
    Замацаванне і актывізацыя лексікі па тэме пры дапамозе наступных мастацкіх твораў:
    Вясной
    Грэе сонца, свеціць сонца, Пахнуць кветкі і трава. Радасць, радасць, гул бясконца! Скачуць жабы — ква-ква-ква! Птушкі-грайкі вядуць гулі На бярозавым суку.
    Кліча ў поле птах-зязюля, Кліча зычна — ку-ку-ку!
    Шэпчуць дрэвы. Грае рэчка. Квокчуць куры на дварэ.
    Скок і скок на луг авечка, Брыкне, мэкне — мэ-мэ-мэ!
    Матылёчак, як вясёлка, Мігаціць пад гул і шум. Над мядочкам звоніць пчолка, Баіць байкі — зум-зум-зум!
    Як жывыя — гай, шнурочкі.
    Грае, ззяе ўся зямля.
    А хлапчына на лужочку
    У свісцёлку — тра-ля-ля!
    3. Бядуля
    Лісце прыляцела
    Раненька
    На зорцы, на зары Прыляцелі
    Цёплыя вятры,
    Сонца на блакіт снягоў
    Прынеслі —
    Зазвінелі ручайкі, Як песні.
    Прыляцелі жаўранкі
    Здалёк,
    Кожны галасок —
    Нібы званок.
    І шпакі за імі
    Прыбылі,
    Свіст парассыпалі
    IІа палі.
    Вось і лісцікі
    Нарэшце прыляцелі,
    Дружна
    На галінках дрэў Паселі.
    Птушак слухаюць,
    Паветра пыоць
    І, здаецца, Зараз запяюць!
    Ул. Карызна
    Кветкі
    Замацаванне і актывізацыя лексікі па тэме пры дапамозе наступных мастацкіх твораў:
    Рамонак
    На танюткай ножцы гнуткай На лужку, ля ручая, У каўнерыку бялюткім Гэту кветку ўбачыў я.
    Ясным вокам, жоўтым гэткім, Паглядзела на мяне...
    Я сарваць памкнуўся кветку, А пчала сказала: — He!
    Н. Пазнанская 'k'k'k
    Назбіраем Сініх кветак.
    Іх у полі Многа летам. Вырастаюць Ля сцяжынкі. Як завуць іх? Адкажы мне.
    Кветкі
    Колькі кветак ля ракі! Сінія, як вочкі, Незабудкі і браткі, Смолкі і званочкі.
    І мядунка, і герань, Слёзкі, мята, кашка! Сто букетаў назбіраць Тут за дзснь няцяжка.
    Паміж кветак, у траве, He разгледзець Светку: Толькі бант на галаве Мільганецца зрэдку.
    Рве па кветачцы адной, Выбірае з густам.
    Нечакана для самой Напаткала бусла!
    Нс спалохаўся ані Прыгажун цыбаты, Хоць за дзюбу пацягні І вядзі дахаты.
    — Я ж цябе не зачаплю, Мілы, добры бусел, Я сабе букет раблю, Вось ён — палюбуйся!
    А цыбаты — хоць бы што!
    І не чуе Светку!
    Можа быць, дзяўчынку ён Палічыў за кветку?
    Н. Гілевіч
    Лета
    Замацаванне і актывізацыя лексікі па тэме пры дапамозе наступных мастацкіх твораў:
    Лета
    Нрыйшло лета. Куды ні глянь — усюды зелена, усё расце, усё наліваецца. Лісце на дрэвах вырасла ва ўвесь рост свой і трапечацца на сонцы. Весела пазірае стары лес, што разросся за сялом і цягнецца па краях поля... кусты арэшніку, рабіны, чаромхі густа разрасліся ўнізе і далёка параскідалі свае зялёныя галіны. Так зелена, так густа, што здаецца, не пралсзеш у лес! Птушкі аж глушаць сваімі галасамі, сваім шчэбетам. Некаторыя, раннія, ужо вывелі дзетак і клапатліва шчабечуць каля сваіх гняздэчак, як нянькі каля калыскі...
    Густая высокая трава, як мора, калышацца на ветры. А кветак, кветак! Якога толькі колеру не найдзеш тут кветак! Мільёны пчолак. чмялёў уюцца над імі са звонам і шумам. Так і цягне на прывольны луг, дзе так многа кветак. нтушак, усякіх конікаў і матылёчкаў, песень, шуму і звону, дзе так прахалодай дыхае чысты, свежы ветрык.
    Шчыраю рукою ўбрала лета ўвесь Божы свет.
    Якуб Колас
    Хутка ў школу
    Замацаванне і актывізацыя лексікі па тэме пры дапамозе наступных мастацкіх твораў:
    Развітанне
    Бывай, Бывай, Дзіцячы сад!
    Ужо нас Кдіча школа.
    3 нас сёння кожны
    Вельмі рад І грошкі — Невясёлы.
    Бо развітацца Нам пара.
    Час
    Хутка пралятае.
    Няхай
    Другая дзетвара Без нас тут Падрастае.
    А вам — Пашана і любоў, І дзякуй вам Таксама, Усім, Хто гэтулькі гадоў Расцілі нас, як мамы!
    Прыказкі, прымаўкі
    Усе веды з азбукі пачынаюцца.
    Добра таго вучыць, хто хоча ўсё ведаць.
    Хто многа чытае, той многа знае.
    Кніга — маленькае акенца, ды праз яго ўвесь свет відаць.
    А. Грачанікаў
    Літаратура
    1.	Арушанэва, А. Г. Речь н речевое обіценне детей 3—7 лет / А. Г. Арушанова. М., 1999.
    2.	Дубініна, Дз. М. Мая родная старонка / Дз. М. Дубініна, Дз. Ул. Дубінін. Мн., 2000.
    3.	Старжынская, Н. С. Беларуская мова ў дзіцячыч садзе/ Н. С. Старжынская. Мн., 1995.
    4.	Старжынская, Н. С. Навучанне дашкольнікгў беларускай мове ў дзіцячым садзе з рускамоўным рэжымам / Н. С. Старжынская, Н. І. Маскаленка // Пралеска. 1992. № 6, 7—8, 10.
    5.	Старжынская, Н. С. Падкажы слоўца / Н. С. Старжынская. Мн„ 2003.
    6.	Старжынская, Н. С. Развіццё беларускамоўных зносін дашкольнікаў / Н. С. Старжынская, Дз. М. Дубініна. Мн., 2001.
    7.	Старжынская, Н. С. Сябруем і гуляем разам / Н. С. Старжынская. Мн., 1994.
    &	Старжынская, Н. С. Тэорыя і методыка развіцця беларускага маўленіія ў дашкольнікаў / Н. С. Старжынская. Мн., 2000.
    9.	Старжынская, Н. С. У свеце слоў і гукаіі / Н. С. Старжынская. Мн.,2001.
    10.	Чуковскйй, Д. Н. От двух до пятн / КН. Чуковскнй. Мн., 1983.
    11.	Шылько, Т. М. Дзсткі вучацца гаварыць па-беларуску / Т. М. Шылько. Гомсль, 1996.
    Змест
    Прадмова 	 3
    АЗНАЯМЛЕННЕ 3 БЕЛАРУСКАЙ МОВАЙ ДЗЯЦЕЙ РАННЯГА
    ЎЗРОСТУ	 6
    Маляты (сцэнарыі маўленчых зносін з дзецьмі)	 7
    ЗАНЯТКІ ПА НАВУЧАННІ ДАШКОЛЬНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ
    МОВЕ	 18
    Чамучкі (4-ты год жыцця, 2-е паўгоддзе)	 20
    Чамучкі (5-ты год жыцця)	28
    Фантазёры (бты год жыцця)	...55
    ДАДАТАК ДЛЯ ПРАВЯДЗЕЫНЯ ЗАНЯТКАЎ	 84
    Літаратура 	114
    Вучэбнае выданне
    СТАРЖЫНСКАЯ Наталля Сцяпанаўна ДУБІНІНА Дзіна Мікалаеўна
    РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАГА МАЎЛЕННЯ
    ДАШКОЛ ЬНІКАЎ
    Дапаможнік для педагогад устаноі), якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі
    Вядучы рэдактар Т. Дз. Сасім Рэдактар Т. Дз. Сасім
    Мастак зокладкі A. М. Рогава Тэхнічны рэдактар A. М. Солапава
    Падпісана да друку з арыгінал-макета 14.12.2007. Фармат 60x84/16. Папера афсетная.
    Гарнітура літаратурная. Друк трафарэтны. Ум. друк. арк. 6,74. Ул.-выд. арк. 5,81. Дадат. тыраж 1000 экз. Закаэ 45124.