Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў
Наталля Старжынская, Дзіна Дубініна
Выдавец: Белы Вецер
Памер: 112с.
Мазыр 2008
— Пра якую пару года гэтая загадка?
Шумяць па-асенняму
Пушча і бор;
На дрэвах, кустах —
Залацісты ўбор.
— Залацісты ўбор — гэта які ўбор, як ён выглядае?
— Паглядзіце на карціну І. Левітана «Залатая восень».
— Якая пара года намалявана на карціне? Як вы здагадаліся?
— Якімі колерамі карыстаўся маетак, каб перадаць прыкметы восені?
— Якога колеру неба на карціне? (Блакітнае.)
— Ці падабаецца вам карціна? Чым?
— Як бы вы назвалі гэтую карціну? («Залатая восень», «Восень», «Асенні дзень->.)
— Ці падобны гэты асенні дзень на сённяшні? Чым? (Або: чаму не падобны?)
— Давайце скажам разам:
Джы-джы-джы — ідуць дажджы. Джу-джу-джу — няма дажджу.
— А зараз кожны па-асобку.
— Паслухайце, як я раскажу пра тое, што намалявана на гэтай карціне.
— На карціне І. Левітана намаляваны асенні дзень. Гэта пачатак восені. Яшчэ горача свеціць сонца. Па чыстым блакітным і празрысгым небе плывуць лёгкія воблачкі. Лес стаіць у нрыгожым залатым убранні. Толькі елкі не мяняюць свайго колеру. яны заўсёды зялёныя. Прыемна прайсціся па такім лесе і паслухаць, як шамаціць асенняе лісце.
— Паспрабуйце самі скласці апавяданнепа карціне. Нсзабывайце пра словы залатая восень, блакітнае неба, ясны дзень.
Ветлівыя словы (2)
П р a г р а м н ы з м е с т. ГІрацягваць знаёміць дзяцей з формамі ветлівых зваротаў па-беларуску. Адпрацоўваць правільнае вымаўленне гукаў [ч], [r], [р], Вучыць адказваць на пытанні. будаваць сказы з ужываннем ветлівых зваротаў, заахвочваць самастойныя выказванні дзяцей па беларускай мове.
М а т э р ы я л. Лялькі Янка, Алёнка, Буслік.
План правядзення
Выхавальнік вітаецца з дзецьмі:
— Добры дзець, дзеткі! (Добры дзень!) Вось мы з вамі павіталіся. Якія словы мы сказалі? Гэта вельмі важныя словы ветлівасці. Іх яшчэ называюць ветлівы.мі словамі. Давайце ўспомнім іншыя словы ветлівасці. Якімі словамі мы вітаемся? Я вам буду чытаць всрш Васіля Віткі «Чатыры пажаданні», а вы будзеце падказваць мне словы ветлівасці:
Добра, калі ты змалку
Можаш вітаць людзей.
Раніцай:
— Добрага... (ранку)
І апаўдня:
— Добры... (дзень)!
Увечары пры сустрэчы Знаёмым сказаць...: (— Добры вечар!)
А соннаму сонейку нанач
І ўсім добрым людзям...: (— Дабранач)!
— Якія ж чатыры пажаданні выказаў паэт? (Верш чытаецца яшчэ раз, дзеці падказваюйь словы ветлівасці.)
— Добрай раніцы, добры дзень, добры вечар, дабранач — гэтыя словы мы гаворым, калі вітаемся. Але ёсць і іншыя словы ветлівасці. Успомнім іх. Паслухайце верш пра такія словы:
Век дзяліся тым, што маеш, — Хлебам-соллю, Казкай-краскай
Ну а ў госці запрашаеш, Гавары ўсім: — Калі ласка!
А з табой як тое будзе, To за шчодры знак усякі Пакланіся добрым людзям І скажы ім шчыра — Дзякуйі
У. Паулаў
— Якое слова нам дапамагае запрасіць сваіх сяброў у госці? (Калі ласка )
— Якое яшчэ ветлівае слова вы пачулі ў вершы? (Дзякуй.) Можна сказаць дзякуй, а можна — вялікі дзякуй, шчыра ўдзячны.
Дзеці даўтараюць прапанаваныя словы.
— Karo вы хацелі б запрасіць да сябе ў госці?
Выхавальнік наладжвае разыгрыванне дыялогаў паміж дзецьмі: «Каця, калі ласка, прыходзь да мяне ў госці. — Дзякуй, я абавязкова прыйду». І да т. п.
— На жаль, не ўсе дзеці помняць пра ветлівыя словы. Вось паслухайце пра аднаго такога хлопчыка:
Баба ўнука частавала, Сыр і мёд — усё давала.
Той, наеўшыся прысмакаў, He сказаў за гэта... (дзякуп). Ён забыўея, бабчын госць, Што такое слова ёсць.
М. Валько
— Пра якое слова забыўся бабчын унук? (Дзякуй.) Такіх дзяцей называюць няветлівымі.
— Бывае, што чалавек незнарок (нечаянно) штурхне каго-небудзь, наступіць на нагу ці што-небудзь разаб’е. Скажыце, калі ласка, ці ведаеце вы, якое слова трэба гаварыць, каб памірыцца? (Выказванні дзяцей.)
— Гэта слова даруй. Скажыце гучна гэтае слова. (Даруй!)
— Калі я (Янка) пакрыўджу каго-небудзь, я папрашу ў яго прабачэння, скажу: «Даруй мне».
— А я (Алёнка) нікога не буду крыўдзіць.
— А я (Буслік) таксама.
— Так, дзеці, нездарма ў народзе кажуць: «Ласкавае слова, што дзень ясны».
— Дык чаму ж грэба гаварыць ветлівыя словы? Чаму з ветлівымі словамі лёгка жыць? (Выказванні дзяцей.)
— Паглядзіце, калі ласка, на малюнак. Як вы думаеце, якія ветлівыя словы гавораць дзеці на малюнку?
(Два хлэпчыкі ідуць насустрач адзін аднаму і працягваюць рукі, каб прывітацца — «добры дзень»; дзве дзяўчынкі малююць, адна працягвае другой аловак — «вазьмі, калі ласка»; дзяўчынка ўпала з веласіпеда, хлопчык дапамагае ёй падняцца, дзяўчынка гаворыць — «дзякуй»; дзяўчынка выглядае з ахна аўтобуса і махае хустачкай матулі і тату — «да пабачэння» )
— Малайцы! Вы ўсё правільна расказалі, добра ведаеце ветлівыя словы.
— А зараз паслухайце, як гаворыцца пра ветлівыя словы яшчэ ў адным вершыку:
Калі я знаёмых
Ці родных спаткаю,
Вітаюся,
Зняўшы ўбор з галавы,
І ветла кажу,
Калі што ў іх спытаю:
— Вялікі вам дзякуй!
Прабачце. А вы?
А. Клышка
Дзеці адказваюць на пытанне ў вершы.
— Як вы вітаецеся з роднымі і знаёмымі? Якія словы вы кажаце?
— Якія словы мы з вамі гаварылі, калі развітваліся з персанажамі «Калыханкі»? Так, «Да пабачэння!»
— А я развітаюся так: «Да спаткання» (гаворыць Янка).
— А я — «Да сустрэчы» (гаворыць Алёнка).
— А я скажу проста: «Бывайце» і памахаю сваім крылом (гаворыць Буслік).
— Ёсць яшчэ такія развітальныя словы, як дабранач, усяго добрага. Калі мы гаворым дабранач? Запомніце: дабранач гаворым нанач.
— Развітайцеся кожны з нашымі гасцямі. Можна развітацца так, як я, як Янка, як Алёнка, як Буслік, ці іншымі развітальнымі словамі.
У далейшым выхавальнік паведамляе дзецям, што ветлівыя словы называюць яшчэ чароўнымі (волшебнымн) словамі. Яны, нібы чарсўныя ключы, адмыкаюць сэрцы людзей:
Сэрца, нібы дзверы, Можна адмыкаць, Трэба толькі ведаць, Дзе ключы шукаць.
«Калі ласка», «Дзякуй» —
Вось яны, ключы! Ты іх, калі ласка, Добра завучы.
А. Стодарт
— Давайце ж будзем помніць ветлівыя словы — чароўныя ключыкі ад сэрцаў, будзем даражыць імі.
Аіы прымаем гасцеа
Праграмны з м е с т. Вучыць называць прадметы посуду (кубак, шклянка, сподак, талерка, ложка, відэлец і інш.); увесці абагульняючае слова посуд, дзеяслоў есці', замацоўваць нззвы прадуктаў харчавання. Адградоўваць вымаўленне гукаў [r], [р] у словах і сказах. Практыкаваць у правільным выкарыстанні загаднага ладу дзеясловаў (сядай, пі, еш, паспрабуй). Фарміраваць уменне адказваць на пытанні, самастойна будаваць сказы.
М а т з р ы я л. Малюнак «Дзеці частуюцца».
П л а н правядзення
— Добры дзень, дзеці! Сёння да нас на абед прыйдуць Янка і Алёнка са сваімі сябрамі. Для таго каб наладзіць частаванне, трэба падрыхтавацца.
— Паглядзіце на малюнак. Ці ёсць на стале што-небудзь лішняе?
— Назавіце посуд, які стаіць на стале.
— Чым будзем частаваць сваіх гасцей? (Дзеці называюць розныя стравь!.)
Выхавальнік развучвае з дзецьмі вершык А. Масткоўскага:
Піражочкі, піражкі!
Mae кожны два ражкі. Адкушу адзін ражок — Надта смачны... (піражок)!
— Чым бы вы яшчэ хацелі пачаставаць лялек?
— Што будуць рабіць лялькі за сталом? (Есці.)
— Як вы запросіце гасцей за стол? (Сядай, Янка, калі ласка, частуйся! Сядай, Алёнка, калі ласка, частуйся!)
— Што вы гасцям пажадаеце? (Смачна ееці, дарагія госці! Калі ласка! Алесь, пі каву. Каця, бяры цукеркі. Таня, паспрабуй пірог і да т. п.)
— Давайце разам раскажам чыстагаворку,
Га-га-га — хачу пірага.
Гі-гі-гі — смачныя пірагі, Гу-гу-гу — з’есці не магу, Гоў-гоў-гоў — няма пірагоў.
— Паслухайце вершык пра тое, як дзяўчынка частавала Мішку, які прыйшоў да яе ў госці:
Пірагом з гарбаі'ай Мішку частавала, Сподачкі 1 шклянкі Са стала прыбрала, Вымыла талерку, Кубачак і лыжку І закалыхала Зморанага Мішку.
Т. Кляшторная
— Пачастуем і мы нашых гасцей гарбатай. Калі ласка, Таня, прынясі спсдачкі. Паўлік, прынясі кубачкі. Міхасік, прынясі лыжкі. Якія лыжкі ты прынясеш — вялікія ці маленькія?
— Што яшчэ трэба паставіць на стол?
— Для сурвэтак неабходна... сурвэтніца. Прынясі яе, Юрасік.
— Для цукру неабходна... цукарніца. Прынясі яе, Кацярынка.
— Для пячэння, пернікаў, абаранкаў трэба паставіць... талерку. Якая талерка неабходна — глыбокая ці мелкая? Так, прынясі яе, калі ласка, Святланка. Давайце пакладзем сюды пернікі, абаранкі, пячэнне.
— Малайцы, дзеці. А зараз давайце запросім нашых гасцей за стол.
— Частуйцеся, калі ласка, дарагія госці. Смачна есці!
Упакоі
П р a г р а м н ы з м е с т. Замацоўваць ужыванне назваў частак дома, пазнаёміць са словамі кватэра, пакой, канапа, крэсла, шафа, дыван, лямпа, ложак, абагульняючым словам мэбля; уізесці прыназоўнік каля, дзеяслоў падабаецца. Практыкаваць у правільным вымаўленні гука [ў] у словах і сказах, ва ўжыванні некаторых склонавых форм назоўнікаў (у кватэры, у пакоі, дапамагчы Янку). Працягваць работу па фарміраванні ўмення адказваць на пытанні, самастойна будаваць сказы, развіваць камунікатыўныя ўменні дзяцей.
М а т э р ы я л. Лялькі Янка і Алёнка.
План правядзення
— Добры дзень, дзеці!
— Добры дзень, Янка!
— Янка, раскажы, калі ласка, яшчэ раз пра свой пакой.
— Дзеці, Янка сказаў, што ў яго пакоі няма ніякай мэблі. Трэба дапамагчы хлопчыку Янку абсталяваць пакой.
— Давайце наведаем з вамі «Магазін мэблі» і купім Янку мэблю для абсталявання пакою.
Гульня «Магазін мэблі». Выхавальнік пералічвае, што прадаецца ў магазіне, для чаго патрэбна тая ці іншая рэч: вось канапа, на ёй можна адпачываць — пасядзець або паляжаць. А гэта ложак, на ім спяць. У магазіне прадаецца і шафа, у шафу вешаюць адзенне. Дашкольнікі паўтараюць новыя словы. Затым педагог прапануе купіць для Янкі мэблю. Малыя па чарзе падыходзяць да лялькі, гутараць з ёю: «Дзень добры, Янка. Я хачу купіць табе стол. Табе падабаецца гэты стол?». Лялька (педагог) адказвае, часам пытаецца, навошта яму тая ці іншая рэч, затым дзякуе за пакупку. У канцы гульні адзначаецца, што дзеці купілі мэблю, яны дапамаглі Янку. Уся мэбля стаіць на стале.
— Малайцы, дзеці! Купілі Янку мэблю ў кватэру. Давайце разам раскажам Янку чыстагаворку:
Іў-іў-іў — канапу купіў,
Еў-еў-еў — на крэсле пасядзеў, Аў-аў-аў — на ложку паляжаў, Іў-іў-іў — шафу адчыніў.
Лялька з дапамогай выхавальніка выконвае дзеянні, што адпавядаюць зместу чыстагаворак.