• Часопісы
  • Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў  Наталля Старжынская, Дзіна Дубініна

    Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў

    Наталля Старжынская, Дзіна Дубініна

    Выдавец: Белы Вецер
    Памер: 112с.
    Мазыр 2008
    21.11 МБ
    — А зараз давайце абсталюем кватэру мэбляй.
    Выхавальнік ставіць шырму, якая ўяўляе сабой сцены пакоя, і разам з дзецьмі абстаўляе пакой мэбляй і ўпрыгожвае яго.
    — Што паставім каля акна? (Каля акна паставім канапу.) Дзе будзе стаяць ложак? (Ложак паставім каля сцяны.)
    Затым педагог прапануе ўпрыгожыць пакой: на сцяну павесіць карціну, на стол паставіць прыгожую лямпу, на падлогу пакласці дыван. Дашкольнікі паўтараюць новыя словы, выконваючы прапановы выхавацеля. Зноў звяртаецца ўвага на слова дыван, яно параўноўваецца з рускім днван (словы гучаць аднолькава, але абазначаюць розныя рэчы).
    — Малайцы, дзеці! Дзякуй вам за дапамогу!
    Прафесія і праца
    Праграмны змест. Вучыць дзяцей называць прафесіі (выхавальнік, кухар, настаўнік, урач, будаўнік, швачка і інш.), прылады працы (прас, указка, патэльня і інш); увесці дзеясловы вучыць, выхоі)ваць, лячыць, будаваць, варыць, прасаваць і інш. Замацоўваць вымаўленне гука [ц] у словах і фразах; вучыць фармуляваць пытанні з дапамогай часціцы ці. Развіваць камунікатыўныя ўменні.
    М а т э р ы я л. Крэйда, указка, іголка, цацкі: прас, апалонік, тэрмометр, кельма і інш.
    План правядзення
    Выхавальнік чытае верш Э. Агняцвет «Хто пачынае дзень?»:
    Раней за ўсіх устаў шафёр, пабег да гаража.
    He любіць соннай цішыні гарачая душа!
    Устане рана хлебапёк, адчуе смачны пах, І пойдзе жытні свежы хлеб з румянцам на шчаках. Па-свойму радуе маляр прыроду і людзей:
    прыносіць колеры вясны вясёлы чарадзей.
    Спытайся ў сонца і зямлі, спытайся ў чыстых рэк: — Хто пачынае новы дзень? — Рабочы чалавек.
    — Пра каго гаворыцца ў вершы? (Пра шафёра, хлебапёка, маляра — рабочых людзей.) Калі вы вырасцеце, кім бы вы хацелі працаваць? (Адказы дзяцей.) Чаму табе падабаецца гэтая прафесія? Што ты будзеш рабіць?
    (У ходзе гутаркі па меры магчымасці ўводзяцца беларускія назвы прафесій: кухар, цырульнік, настаўнік, выхавальнік, будаўнік, каваль і іяш.)
    Дыдактычнае практыкаванне «Каму гэта патрэбна?». Выхавальнік паказвае розныя прылады працы (цацкі), называе іх пабеларуску, пытаецца, каму яны патрэбны. Частка новых слоў уводзіцца з дапамогай вершаў і загадак:
    Калі прас шыпіць, як змей, Прасаваць тады не смей. Ён гарачы!
    Асцярожна!
    Прапаліць ім дзірку можна.
    А. Платнер
    — Чым з гэтых прадметаў можна прапаліць дзірку, калі ён гарачы? (Дзеці паказваюць на прас. Выхавальнік можа паўтарыць верш.) Каму патрэбны прас? (Швачцы.)
    Маю тонкі, востры нос, Каляровы доўгі хвост. Спрытна я ў руках мільгаю, Носікам свой шлях шукаю.
    Ул. Мацвеенка
    Дзеці паказваюць іголку, расказваюць, хто працуе з іголкай (швачка).
    — Як шые швачка іголкай? (Дзеці імітуюць адпаведныя рухі.) Паказаўшы апалонік, які належыць кухару, выхавальнік чытае вершык:
    Кухар цэлы дзень клапоча — Накарміць нас смачна хоча. Ён, напэўна, на абед Смажыць тысячу катлет.
    Гульня «Адгадай, хто я?». Адзін з удзельнікаў задумвае прафесію, астатнія стараюцца яе адгадаць з дапамогай пытанняў: ты будуеш дамы? У цябе ёсць іголка (указка, крэйда, паласатая палка і да т. п.)?
    — Усё, што ў нас ёсць: адзенне, абутак, сшыткі, алоўкі, мэбля, посуд, — усё-ўсё зроблена людзьмі розных прафесій, іх працавітымі рукамі. Падкажыце мне слова ў вершы:
    Будуюць дамы, засяваюць палі.
    У сінім прасторы вядуць караблі.
    3 цымбал высякаюць іскрыстыя гукі,
    І шыюць,
    І мыюць
    Нястомныя... (рукі).
    М. Гелер
    — Як вы думаеце, чаму гавораць: «Праца — усяму аснова»?
    Зіма
    Праграмны змест. Павялічыць слоўнікавы запас дзяцей словамі і словазлучэннямі: лютая, марозная зіма, снег бліскучы, іскрысты, завіруха, мароз траскучы, моцны, сцюжа. Замацоўваць правільнае вымаўленне гукаў [ц], [дз]. Вучыць выразна вымаўляць ненаціскныя галосныя (сняжынкі). Практыкаваць у правільным выкарыстанні прыслоўя ўзімку. Вучыць складаць сказы па змесце карціны. Надалей развіваць уменне адказваць на пытанні выхавальніка разгорнутымі адказамі. Вучыць складаць кароткі расказ на тэму «Зіма».
    М а т э р ы я л. Карцінкі з выявамі зімовых пейза?каў і сюжэтаў: на палях ляжыць снег; дзеці катаюцца на каньках; на дрэве сядзяць снегіры; Дзед Мароз нясе падарункі дзецям і да т. п.; фішкі для ўзнагароджвання.
    План правядзення
    — Адгайце, пра якую пару года гэтая загадка:
    Белым пухам замяло
    І палеткі, і сяло.
    Мост праз рэчку хутка ляжа.
    А што гэта, хто адкажа?
    Ул. Мацвеенка
    — Ці здагадаліся вы, што гэта за белы пух, якім усё замяло?
    — Снег лёгкі, нібы белы пух. Якімі яшчэ словамі можна сказаць пра снег?
    — Снег лёгкі, пушысты... (белы, мяккі, іскрысты, бліскучы, рыпучы, срэбны).
    — Які мост хутка ляжа праз рэчку?
    — Лёд падобны на шкло. Якімі яшчэ словамі можна сказаць пра лёд? (Коўзкі, тонкі, тоўсты, блакітны.)
    — Якой парой года снег замятае зямлю, дахі дамоў, палі, рэкі пакрываюцца ільдом? (Узімку.)
    — Зімой холадна. Як яшчэ можна сказаць пра зімовае надвор’е? — Яно халоднае... (марознае, снежнае, бывае сонечнае).
    — Вось вы сказалі: «марознае надвор’е». А якімі словамі можна расказаць пра мароз? Мароз моцны... (траскучы, люты, пякучы).
    — Узімку амаль заўсёды моцны вецер, ён круціць снег у паветры, эавывае за вокнамі. Як называюць такі вецер? (Завіруха, завея.) — Паспрабуйце знайсці адгадкі на зімовыя загадкі:
    Вось вам, дзеці, верш зімовы. Падкажыце ў вершы словы. Зімой даліны і сцяжынкі Пакрылі белыя... (сняжынкі). Як шэры воўк, завыла глуха У полі злая... (завіруха).
    Сядзяць без ежы ў зіму птушкі. Сябры, зрабіце ім... (кармушкі).
    М. Гарнак.
    — Скажыце, якім птушкам трэба рабіць кармушкі. (Снегірам, сініцам, вераб’ям.)
    — Пра прыгажуню зіму можна расказваць і на рускай, і на беларускай мовах. Давайце паспрабуем расказаць пра зіму на дзвюх мовах, пагуляем у перакладчыкаў:
    лютая зіма — злая знма;
    бліскучы снег — блестягцяй снег;
    узімку стаяць траскучыя маразы — знмой стоят трескучне морозы;
    голубой лед — блакітны лёд;
    река покрылась льдом — рака пакрылася ільдом;
    яа дворе стужа — на двары сцюжа;
    падают краснвые снежннкн — падаюць прыгожыя сняжынкі.
    — Пра зіму складзена шмат прыгожых твораў, нават скорагаворкі ёсць. Паслухайце скорагаворку. Давайце раскажам яе ўсе разам:
    У зімовы дзень на сонцы Птах шчабеча на сасонцы: — Цік-цік-цік! Цок-цок-цок! Можа вас мароз прыпёк?
    — Паглядзіце на карцінкі і раскажыце пра тое, што вы ўбачылі.
    (На паляхляжыць снег.) Які ён? (Белы, бліскучы, месцамі блакітны, срабрысты.)
    (Дзеці катаюцца на каньках.) Які лёд? (Коўзкі, празрысты, тоўсты.)
    (На дрэве сядзяць снегіры.) Якія яны? (3 ружовымі грудкамі, падобныя ка «ружовыя яблыкі».)
    (Дзед Мароз нясе падарункі дзецям.) Які падарунак ты хацеў бы атрымадь ад Дзядулі Мароза?
    — Паглядзіце яшчэ раз на гэтыя малюнкі. Складзіце апавяданне пра зіму.
    Наша краіна
    П р а г р а м н ы з м е с т. Замацоўваць у маўленні дзяцей словы Беларусь, беларус, беларусачка, краіна; адпрацоўв здь уменне правільна вымаўлядь гукі [р] і [ч]. Вучыць утвараць назвы жыхароў розных гарадоў і вёсак. Фарміраваць уменне адказваць на пытанні, заахвочваць самастэйныя выказванні дзяцей.
    М а т э р ы я л. Лялькі Янка і Алёнка.
    План правядзення
    — Добры дзень, сябры! Сёння да нас у госці прыйшлі хлопчык Янка і дзяўчынка Алёнка. Яны цікавяцца, у якой краіне вы жывяце? Давайце нагадаем.
    — Як называецца наша краіна? (Беларусь.) Так, Беларусь — наша Радзіма, наша родная краіна.
    — Ці любіце вы сваю Радзіму?
    — Народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка напісаў верш пра нашу Радзіму Беларусь:
    Змалку звалі цябе
    Мы сваёю радзімаю. Беларусь, Беларусь, Як ты сэрцу любімая.
    — Давайце паўторым усе разам:
    Беларусь, Беларусь, Як ты сэрцу любімая.
    — Мы ўсе любім сваю родную краіну Беларусь! Яна для нас самая прыгожая!
    — Калі хлопчык нарадзіўся на Беларусі — ён... (беларус).
    — Калі дзяўчынка нарадзілася на Беларусі, то яна... (беларусачка).
    — На якой мове размаўляюць беларусы? (На рускай і беларускай.)
    Француз па-французску, Па-польску паляк Гавораць з маленства... А ты гаворыш якг
    — Мы гаворым па-руску і вучымся размаўляць па-беларуску. Родная мова беларусаў — беларуская.
    — Паслухайце яшчэ верш, у якім гаворыцца пра любоў да сваёй Радзімы Беларусі і да беларускай мовы, беларускай гаворкі:
    Беларусам я радзіўся, Беларусам буду жыць, Беларускую зямельку Буду шчыра я любіць.
    Бо радзімая старонка Над усё мне прыгажэй, Беларуская гаворка Над усё мне даражэй.
    А. Мілюць
    — Давайце разам з вамі гучна скажам гэтыя радкі:
    Беларусам я радзіўся, Беларусам буду жыць, Беларускую зямельку Буду шчыра я любіць.
    — У народзе кажуць: «Дарагая тая хатка, дзе нарадзіла мяне матка». І сапраўды, «дзе маці нарадзіла, там і радзіма». А наша Радзіма... (Беларусь).
    — Прыгожую назву мае наша Радзіма, светлае ў яе імя — Белая Русь, Беларусь. Гавораць, гпто такую назву яна атрымала ад мноства снегу, што выпадае зімой у нашай старонцы; ад перавагі белага колеру ў адзенні насельніцтва; ад таго, што людзі, якія тут жывуць, светлавокія, статныя, прыгожыя.
    — Шмат на Беларусі гарадоў, мястэчак, вёсак. Які галоўны горад у Беларусі, сталіца нашай краіны? (Мінск.) У якім горадзе (вёсцы) мы жывём? Якія яшчэ беларускія гарады ці вёскі вы ведаеце? Дзе жывуць вашыя дзядулі і бабулі? Дзе жывуць вашыя сябры?
    — Як называюцца тыя людзі, што жывуць у горадзе? (Гараджане.) А тыя, што жывуць у вёсцы? ( Вяскоўцы.)
    — У Мінску жывуць мінчане, у Салігорску салігорцы, а ў Тураве?
    — У Тураве — тураўцы, а ў Віцебску? І г. д.
    — Беларускі паэт Васіль Вітка напісаў жартоўны верш пра жыхароў розных гарадоў. Верш называецйа «Дзе хто які?».
    Выхавальнік чытае верш, падкрэсліваючы голасам назвы гарадоў і характарыстыку іх жыхароў (Нясвіжы — хіжы, ушацкія — хвацкія і г. д.):
    У Нясвіжы людзі хіжы, Салому таўкуць — блінцы пякуць, Сала смажаць — блінцы мажуць. Ушацкія — людзі хвацкія, У Ваўкавыску — ваўкалацкія, Слуцакі — мацакі, Гарадзенцы — умельцы, Навагрудцы — суседзям дарадцы, Пінчукі з мінчукамі — Сваякі з вякоў вякамі. Давыд-гарадзецкія — Майстры маладзецкія.
    — І Янка, і Алёнка вельмі задаволены тым, што вы ведаеце, як завецца наша краіна, хто жыве ў нашай краіне, якая мова ў нас родная
    — Алёнка нават вершык пра сябе хоча расказаць. Верш называецца «Беларусь — мая Радзіма»:
    Цік-так, ходзікі, Мне чатыры годзікі. Чуб ільняны — светла-русы, Тата з мамай — беларусы.