Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў
Наталля Старжынская, Дзіна Дубініна
Выдавец: Белы Вецер
Памер: 112с.
Мазыр 2008
Спрадвеку ў выхаваўчых і дыдактычных мэтах выкарыстоўвалася паэтычнае слова. Першыя ўздзеянні на ўспрымальную душу дзіцяці ажыццяўляюцца на ўзроўні мастацтва. Увесці рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць дазваляюць фальклорныя і лепшыя класічныя творы для маленькіхдзяцей: калыханкі, забаўлянкі, прыгаворкі, песенькі, казкі, вершы. Гэта, напрыклад, такія творы вуснай народнай творчасці, як «Ладачкі-ладкі», «Кую, кую ножку», «А курачка-рабушачка», «Не хадзі, коцік» і інш.; творы беларускіх паэтаў: «Бычок», «Мячык» С. Сокалава-Воюша, «Коцік-варкоцік» Н. Галіноўскай, «Чыкічыкі, сарока» Ул. Луцэвіч, «Маміна дачушка» Н. Тулупавай і інш.
Паступовасць увядзення беларускай мовы праяўляецца ў тым, што ўступная гутарка, разглядванне цацкі, тлумачэнні, звароты 6
да дзяцей спачатку вядуцца на рускай мове. Сам фальклорны твор чытаецца або расказваецца на беларускай мове. У час расказвання выхавальніку неабходна зацікавіць дзіця, стварыць такія ўмовы, каб у малога ўзнікла патрэба маўленчага ўзаемадзеяння з дарослым. Часцей маўленчыя ўзаемаадносіны ўзнікаюць, калі расказванне вершаваных радкоў суправаджаецца паказам нагляднасці (цацак, малюнкаў), дзеяннямі, што адпавядаюць зместу забаўлянкі: закалыхваннем лялек, плясканнем у далоні, прытупваннем, падскокамі і да т. п. Адзін з вызначальных прыёмаў, які можа быць выкарыстаны ў час расказвання твора, — інсцэніраванне. Гэта выклікае ў малых цікавасць да слухання пацешак, казак, заахвочвае да паўтарэння асобных слоў. Адны і тыя ж вершы, пацешкі чытаюцца малым некалькі разоў у розных сітуацыях: на арганізаваных занятках, падчас рэжымных момантаў, гульні, на прагулцы і г. д. Выхавальнік сам падбірае зручны момант для ўвядзення і паўтарэння таго ці іншага твора.
Ніжэй прыводзяцца прыкладныя сцэнарыі маўленчых зносін з дзецьмі 2—3 гадоў. Мэта іх правядзення — выклікаць у дзяцей цікавасць да слухання забаўлянкі ці верша на беларускай мове, пабуджаць да выканання пэўных дзеянняў, названых у творы, паўтарэння асобных слоў.
Маляты
(сцэнарыі маўленчых зносін з дзецьмі)
Разыгрыванне беларускай народнай забаўлянкі «Ж.ук»
Арганізацыя. Выхавальнік, трымаючы цацачнага жука, імітуе яго палёт, вымаўляючы: «Ж-ж-ж-ж-ж!». Пытаецца: «Хто гэта?». (Жук.) Як жук гудзе? Ж-ж-ж-ж-ж! (Дзеці паўтараюць.)
Выхавальнік зноў імітуе палёт жука, прагаворваючы забаўлянку:
Цераз плот, цераз плот Жук ляціць у гарод І гудзе, як самалёт: — Ж-ж-ж-ж-ж-ж!
— Хто пакажа, як ляціць жук?
Дае цацку аднаму з дзяцей, той імітуе палёт жука, а выхавальнік у гэты час прагаворвае забаўлянку. Дзеці ўсе разам «гудзяць», як жукі.
Разыгрыванне беларускай народнай забаўлянкі «Зязюля»
Арганізацыя. Перад дзецьмі то з’яўляецца, то знікае цацачная птушка. З’яўленне яе выхавальнік суправаджае гукаперайманнем «ку-ку». Тлумачыць: «Это птнчка — кукушка, зязюлька. Она кукует: “ку-ку”».
Птушка сядае аднаму дзіцяці на руку, другому — на галаву, трэцяму — на нагу і г. д. Затым, трымаючы птушку ў руках, выхавальнік павольна прагаворвае пацешку (2—3 разы):
Зязюлька, зязюлька
У зялёньш лясочку Кліча на дубочку: «Ку-ку, ку-ку, ку-ку».
— Як кліча зязюля? Ку-ку, ку-ку, ку-ку. (Заахвочвае малых да вымаўлення гукапераймання «ку-ку».)
Наступныя заняткі праводзяцца, як папярэднія. На трэціх зноў прапануецца малым паслухаць пацешку пра птушку. Тэкст павольна чытаецца 2—3 разы. Дзеці паўтараюць услед гукапераймальнае слова «ку-ку». Затым выхавальнік раздае дзецям цацачных птушак, каб яны іх разгледзелі, пагулялі з імі. Дзеці гуляюць з птушкамі, вымаўляючы «ку-ку». Выхавальнік хваліць кожнага з іх.
Разыгрыванне забаўлянкі Н. Тулупавай «Маміна дачушка»
Арганізацыя. У выхавальніка лялька. Педагог звяртаецца да дзяцей: «Посмотрнте, у меня Ляля, Лялечка. Это моя доченька, дачушка. (Падкрэслівае голасам слова дачушка.) Кто это? (Дачушка.) А что у Лялн на лнце — на тварыку? Давайте посмотрнм:
Гэта — вочкі, Гэта — носік, Гэта — роцік, Гэта — вушка, (паказвае ўсе названыя часткі твару)
Гэта — маміна дачушка!» (абдымае і прыціскае ляльку да сябе)
Паўтарае забаўлянку яшчэ раз. Далучае малых да чытання забаўлянкі: дае аднаму з іх у рукі ляльку і прапануе паказаць, что ў Лялі на тварыку. Прагаворвае словы забаўлянкі, прыцягваючы дзіця да іх паўтарэння:
Гэта — ...
(бярэ ручку малога і яго пальчыкам дакранаецца да аднаго, потым да другога вока лялькі)
...вочкі, (дзіця паўтарае)
Г эта — ...
(пальчыкам малога дакранаецца да носа лялькі)
...носік (дзіця паўтарае)
І г. д.
Забаўлянка паўтараецца столькі разоў, колькі дзяцей удзельнічае ў занятках.
Разыгрыванне беларускай народнай забаўлянкі «Кую, кую ножку»
А р г а н і з а ц ы я. У выхавальніка лялька ў беларускім убранні. Педагог звяртаецца да дзяцей: «Посмотрнте, какая краснвая у нас кукла — лялька. (Падкрэслівае голасам слова лялька, дзеці паўтараюць яго.) Лялька очень любнт танцевать, вот только туфелькн у нее порвалнсь. Нужно нх почннмть, подковать вот этнм молоточком (показывает молоточек). Давайте ей поможем».
Чытае забаўлянку:
Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку. (імітуе падбіванне туфліка малаточкам) Трэба ножку падкаваць, Каб умела танцаваць.
(лялька «танцуе»)
Чытае забаўлянку яшчэ раз.
Пры паўторным чытанні праз дзень-два дзеці могуць выконваць усе дзеянні. Выхавальнік, працягваючы дзіцяці малаточак, прапануе: «Коля, зрабі ляльцы “кую, кую ножку”. Чытае пацешку, а дзеці па чарзе «падбіваюць ляльцы туфлік». Прапануе малым паўтараць разам з ёю: «Кую, кую ножку, паеду ў дарожку».
Разыгрыванне беларускай народнай забаўлянкі «Коцік шэры»
Арганізацыя. Выхавальнік паказвае цацачнага коціка: «Кто это? (Котяк.) Посмотрнте, какой котяк? Котнк серый. хвостнк белый, котнк пушнстый. (Гладнт котнка.) Как котнк поет? (Мурмур-мур.) Котнк поет: «Мур-мур-мур^, так хорошо спать под его песенку! Поэтому мамы зовут котнка, когда укладывают свонх деток спать. Послушайте, как онн его зовут>.
Чытае забаўлянку:
А ты, каток шэры, У цябе хвосцік белы. Прыйдзі, каток, начавань І дзіцятка калыхаць.
Чытае забаўлянку яшчэ раз.
— Давайце і мы паклічам коціка: «Хадзі, коцік, да нас!»
Прапануе кожнаму дзіцяці паасобку паклікаць коціка: «Валя, пакліч коціка, скажы: “Хадзі, коцік да нас!”»
— Коцік шэры, хвосцік белы прыйшоў дзіця калыхаці. Давайце накалышам нашых лялек.
Дзсці бяруць лялек, закалыхваюць іх, спяваючы: «А-а-а, а-а-а».
Разыгрыванне беларускай народнай калыханкі «Ой на коціка варкота»
A р г а н і з а ц ы я. Выхавальнік паказвае цацачнага коціка. Пытаецца: «Как котнк поет песенку?» (Мур-мур-мур.)
— Да, котяк поет: «Мур-мур-мур». Он мурлычет. А еше можно сказать, что котнк варкоча. Что котнк делает? (Детн повторяют слово варкоча.) А что делают деткн, когда котнк мурлычет, варкоча? (Деткн спят.) Послушайте, я вам расскажу про котнка:
Ой, на коціка варкота, А на дзіцятка дрымота, Будзе коцік варкатаць, А дзіцятка будзе спаць.
— А зараз я раскажу пра коціка і Андрэйку.
Чытае калыханку, замяняючы слова дзіцятка імем малога: «...а Андрэйка будзе спаць».
— Андрэйка, пакажы, як ты будзеш спаць. (Малы складвае ручкі пад пічочку, заплюшчвае вочы.)
Затым выхавальнік чытае калыханку «пра кожнага з дзяцей», якія ўдзельнічаюць у занятках. Кожнае дзіця паказвае, як яно будзе спаць.
Прапануе малым узяць лялек, пакалыхаць іх. Прагаворвае, заахвочваючы дзяцей да паўтарэння слоў: «Будзе коцік варкатаць, а дзіцятка будзе спаць».
Разыгрыванне беларускай народнай забаўлянкі «Сонейка-сонца»
A р г а н і з а ц ы я. Выхавальнік загадзя загатаўлівае вялікі аркуш паперы. фламастары або каляровыя алоўкі для сябе і дзяцей.
— Сегодня мы с вамн будем рнсовать солнышко. (Малюе на аркушы паперы сонца.) Вот какое получнлось солнышко, сонейка. Что мы нарнсовалн? (Солнышко, сонейка.)
Выхавальнік хавае аркуш з малюнкам. Пытаецца: «Дзе ж наша сонейка? Давайне яго паклічам:
Сонейка-сонца, Выгляні ў аконца. Пасвяці нам трошку, Дам табе гарошку».
Дастае малюнак, усклікае: «Вось наша сонейка!»
Гульня паўтараецца 2—3 разы.
— Давайце дадзім гарошку нашаму сонейку. (Раздае малым алоўкі.) Намалюем гарошкі побач з сонейкам.
Малюе сам і запрашае дзетак маляваць, прагаворваючы: «Пасвяці нам трошку, дам табе гарошку».
Разыгрыванне беларускай народнай заклічкі «Слімак, слімак»
A р г а н і з а ц ы я. Выхавальнік інтрыгуючым тонам гаворыць: «Поснднте тяхонько, сейчас к нам кто-то в гостн должен прнйтн». Дастае цацку або малюнак з выявай слімака, павольна рухае да дзяцей.
— Кто это так медленно ползет? Это улнтка. (Детн повторяют.) А по-белорусскн называется слімак. Як скажам па-беларуску? (Слімак.) Паглядзіце, што ў слімака на галоўцы? (Рожкі.) Так, у слімака на галоўцы маленькія рожкі, вось такія! (Прыстаўляе да галавы з двух бакоў указальныя пальцы.) Пакажыце і вы, якія рожкі ў слімака. (Дзеці пальчыкамі паказваюць рожкі.) Слімак
можа хаваць свае рожкі. (Згінае пальцы ў кулак). Пакажыце, як слімак хавае рожкі. (Дзеці пераймаюць рухі выхавальніка.) Л можа выпускаць рожкі. (Зноў разгінае пальцы.) Давайце пагуляем. Вы будзеце слімакамі. Калі я папрашу, выпусціце рожкі.
Выхавальнік прагаворвае забаўлянку:
Слімак, слімак,
Выпусці рожкі,
(дае ўзор выканання дзеяння, дзеці па^тараюць) Дам мукі На пірожкі.
Гульня паўтараецца некалькі разоў. Выхавальнік робіць паўзу перад словам рожкі, каб даць магчымасць дзецям дагаварыць яго.
Падчас наступных паўтарэнняў пацешкі выхавальнік робіць паўзы і перад іншымі словамі:
Слімак, слімак,
Выпусці... (рожкі), Дам... (мукі) На... (пірожкі).
Дзеці лепяць піражкі для слімака.
Разыгрыванне верйіа С. Сокалава-Воюша «У адной руцэ — сцяжок...»
A р г а н і з а ц ы я. Выхавалыіік трымае ў адной руцэ сцяжок, а ў другой — дудачку-ражок.
— Дзеці, паглядзіце, што ў мяне ёсць!
Паказвае дзецям. прагаворваючы:
У адной руцэ — сцяжок,
У другой руцэ — ражок.
(прыкладеае ражок да вуснаў, імітуючы ігру) Ду-ду-ду, ду-ду-ду! — Гэта я на свята йду.
(крочыць на месцы)
Раздае дзецям сцяжкі і дудачкі. Зноў прагаворвае: «У адной руцэ — сцяжок >. Падымае руку са сцяжком, просіць малых: «Пакажыце свае сцяжкі». Працягвае: «У другой руцэ — ражок». Падымае руку з ражком, прапануе дзецям паказаць свае ражкі.