Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў
Наталля Старжынская, Дзіна Дубініна
Выдавец: Белы Вецер
Памер: 112с.
Мазыр 2008
3 выхаванцамі чацвёртага года жыцця прапануецца праводзіць заняткі, пачынаючы з другой паловы года. Калі выхавальнік палічыць гэта немэтазгодным, таму што дзеці яго групы яшчэ не гатовы да такіх заняткаў, то ён абмяжуе сваю работу азнаямленнем з беларускай мовай толькі на пачуццёвым узроўні, а заняткі пачне праводзіць са старэйшымі «Чамучкамі».
У гэтым выпадку, адпаведна, першымі застаюцца заняткі па тэме «Родная мова», а наступныя выхавальнік плануе па сваім меркаванні.
Тое ж самае тычыцца поўнага пераходу правядзення заняткаў на беларускай мове. Першыя заняткі можна пачынаць праводзіць на рускай мове, а затым, у залежнасці ад поспехаў дзяцей у авалоданні мовай, паступова пераходзіць да беларускай. У прыкладных планах заняткаў актывізуючых зносін для дзяцей чацвёртага, пятага і шостага гадоў жыцця, якія прапануюцца ўвазе выхавальнікаў, не заўсёды падкрэсліваюцца моманты параўнання слоў, граматычных форм, гукавымаўлення на рускай і беларускай мовах. Аднак педагог не павінен забываць пра гэту работу.
Пры падрыхтоўцы матэрыялу для дадзенага раздзела выкарыстоўваліся фрагменты заняткаў, змешчаныя раней у часопісе «Пралеска» [5].
Чамучкі (4-ты год жыцця, 2-е паўгоддзе)
Знаёмства
Праграмны з м е с т. Пазнаёміць дзяцей з гучаннем Lx імёнаў на беларускай мове. Вучыць называць рухі. Практыкаваць у правільным ужыванні дзеясловаў 3-й асобы адзіночнага ліку. Садзейнічаць наладжванню дзіцячых узаемаадносін, выклікаць у дзяцей жаданне ўступаць у зносіны, размаўляць адно з адным.
М а т э р ы я л. Цадкі «Мядзведзік» і «Буслік» — персанажы «Калыханкі»; малюнак «Дзеці ў карагодзе».
П л а н правядзення
Выхавальнік звяртаецца да дзяцей:
— Добры дзень, дзеці! Паглядзіце, хто да наг прыйшоў у госці. Гэта Мядзведзік і Буслік з «Калыханкі». Яны хочуць з вамі пазнаёміцца.
Мядзведзік і Буслік звяртаюцца да кожнага з дзяцей:
— Як цябе зваць? А цябе? А цябе? (Дзепі называюць свае імёны.)
— Зараз праверым, як Мядзведзік і Буслік запомнілі вашы імёны. Толькі яны гавораць па-беларуску.
Мядзведзік і Буслік гавораць:
— Мы помнім, як зваць дзяцей. Гэта Настачка, а вось Таццянка, гэты хлопчык — Янка, і цябе мы запомнілі: ты — Юрась (Міхаська, Васілёк, Пятрусь, Даша, Маша, Волечка, Дзяніска, Кастусь, Міколка, ГІятрок, Гануля і г. д.).
Выхавальнік прапануе пагуляць у гульню «Абярніся». Дзеці становяцца ў кола, бяруцца за рукі. Выхавальнік прыгаворвае:
Ton, топ, гоп!
На пагорку чабор, А пагорак круты. Абярніся, Юрась, тыі
На словы «топ, топ» дзеці прытопваюць, а на слова «гоп» усе прысядаюць. Толькі Юрась (дзіця, якое назвалі) пасля апошніх слоў паварочваецца спіной да дзяцей. 3 гэтай г рыгаворкай выхавальнік звяртаецца да кожнага. Заахвочвае малых прагаворваць пацешку разам з ім. Гульня працягваецца, пакуль усе не павернуцца спіной да цэнтра кола.
— А цяпер пагуляем інакш. Гульня называецца «Люстэрка». Люстэрка — гэта зеркало.
Дзеці стаяць у крузе. Адно дзіця ў цэнтры. Малыя ідуць па крузе пад словы выхавальніка:
Роўным кругам
У карагодзе
Любім мы, сябры, хадзіць.
Што нам Валечка (Танечка, Дзімачка і г. д.) Пакажа —
Будзем дружна мы рабіць.
Дзіця ў цэнтры круга паказвае які-небудзь рух. Выхавальнік называе дзеянне па-беларуску, запрашае ўсіх дзяцей паўтарыць яго: «Настачка пляскае ў далоні, і мы давайце папляскаем. Вось так! Малайцы».
Гульня паўтараецца некалькі разоў. 3 цягам часу дзеці завучваюць словы гулыіі і [ірагаворваюць іх разам з выхавальнікам, міжволі запамінаючы назвы рухаў.
— Мядзведзік і Буслік задаволены. Цяпер яны ведаюць, як ваша імя гучыць па-беларуску. I вы ведаеце, як вапіа імя гучыць па-беларуску.
— А зараз, калі ласка, паглядзіце на малюнак. Хто намаляваны? (Дзеці, Яны водзяць карагод.) Давайце дадзім імя кожнаму дзіцяці.
Калі дзеці даюць рускае імя, выхавальнік паўтарае яго пабеларуску, просіць дзяцей паўтарыць за ім.
Праз 1—2 дніздзецьмі праводзяцца гульні «Як цябе зваць?», «Назаві сваё прозвішча», «Маша».
3 а ў в а г а! ГІраводзячы гульні тыпу «Знаёмства», неабходна выразна размяжоўваць гульні на рускай і беларускай мовах. Калі, напрыклад, дзяцей пазнаёмілі з гульнёй «Зеркало» на рускай мове, то на беларускай яе праводзіць не трэба. Тут і далей павінна спрацоўваць правіла «Адна гульня — адна мова», інакш дзецям вельмі складана дыферэнцыраваць рускую і беларускую мовы.
Гэта я
П р а г р а м п ы з м е с т. Пазнаёміць дзяцей з назвамі колераў. Вучьшь называць па-беларуску часткі цела чалавека (твар. вочы, вушы, галава. валасы, бровы, вусны). Практыкаваць у правільным выкарыстанні формы 3-й асобы адзіночнага ліку дзеясловаў (смяецца, плача). Фарміраваць уменне адказваць на пытанні, заахвочваць самастойныя выказванні дзяцей.
М а т э р ы я л. Лялька; аркушы паперы з намаляваным нункцірам авалам (для кожнага дзіцяці); рознакаляровыя зорачкі, колькасць якіх на 1—2 перавышае колькасць дзяцей у групе.
План правядзення
Выхавальнік вітаецца з дзецьмі і паказвае ляльку:
— Добры дзень! Да вас завітала Алёнка. Помніце, мы з вамі расказвалі всршык пра Алёнку:
Гэта — вочкі,
Гэта — носік,
Гэта — роцік, Гэта — вушка, Гэта — маміна дачушка.
Н. Тулупава
— Давайце пакажам і разам са мной скажам гучна: гэта — ... (вочкі), гэта — ... (носік), гэта — ... (роцік), гэта — ... (вушка), гэта — ... (маміна дачушка).
— Цяпер няхай раскажа гэты вершык кожны з вас і пакажа вочкі, носік, роцік, вушка ў лялькі Алёнкі.
Выхавальнік прапануе малым пагуляцьу гульню «Hoc, нос, рот».
— Станьце, калі ласка, так, каб вы ўсе маглі мяне бачыць. Апусціце свае рукі ўніз, дакранайцеся далонькамі да сваіх каленак і гаварыце хутка разам са мной: «Паехалі, паехалі. паехалі». А цяпер я скажу «Нос!». (Выхавальнік паказвае на свой нос.) Пакажыце свае носікі. Так, малайцы! Зноў: <Паехалі, паехалі. паехалі. Рот!».
Спачатку выхавальнік называе і паказвае часткі твару правільна. Калі дзеці добра спраўляюцца з гульнявымі дзеяннямі. гульню можна ўскладніць.
— Слухайце мяне ўважліва. Я назаву якую-небудзь частку твару (лнца), але пакажу зусім другую. а вам трэба паказаць на сваім твары тое, што я назаву, а не тое, што пакажу... Паехалі!..
Выхавальнік раздае малым аркушы паперы, на якіх пункцірам намаляваны круг.
— Давайце разам намалюем тварык. Спачатку намалюем кружок (тварык), цяпер намалюем вочкі, да вочак броўкі, затым носік. Чаго не хапае на нашым малюнку? Так. роціка. Намалюем роцік двума маленькімі дужкамі. Кожная дужка — вусны. Калі намаляваць вусны рожкамі ўверх, тады тварык. іпто робіць? (Смяецца.) А калі намаляваць вусны рожкамі ўніз? (Тварык плача.) А вы як зробіце?
— Што яшчэ трэба намаляваць, каб атрымаўся прыгожы тварык? Так, вушкі, на галаве — валасы.
— Вось якія прыгожыя тварыкі ў вас атрымаліся.
— Якога колеру шчочкі на тварыку? Расфарбуйце іх.
— Якога колеру вочкі? Расфарбуйце іх.
— Якога колеру вусны? Расфарбуйце іх.
— Якога колеру валасы? Расфарбуйце іх.
— Вы так добра малявалі, што кожны з вас атрымае за гэта зорачку. Зорачкі рознага колеру.
— Міхасік, якую табе даць зорачку: блакітную ці ружовую? (Выхавальнік паказкае зорачкі і называе колер кожнай з іх. Дзіця выбірае зорачку, якая спадабалася, з дапамогай педагога называе яе колер.)
— Алёнка, якую ты хочаш зорачку: жоўтую ці чырвоную?
Так працягваецца, пакуль усе дзеці не атрымаюць зорачкі.
— Да пабачэння, дзеці! Да скорай сустрэчы!
Мая сям’я
П р a г р а м н ы з м е с т. Пазнаёміць дзяцей са словамі сям’я, мама, mama, бабуля, дзядуля, сын, дачка, брат, сястра. ГІрактыкаваць ва ўжыванні назоўнікаў у памяншальна-ласкальнай форме. Фарміраваць камунікатыўныя ўменні выхаванцаў, заахвочваць самастойныя выказванні дзяцей.
М а т э р ы я л. Карціна, на якой намалявана сям’я; атрыбуты для гульні «Жывыя карцінкі»: фартух, акуляры, вязаная рукавічка, хустка, барада, газета, цацачныя тэлевізар, пліта.
План правядзення
Выхавальнік звяртаецца да дзяцей:
•— Паглядзіце ўважліва на карціну. Хто тут намаляваны? (Свабодныя выказванні дзяцей.) Паслухайце, як я назаву членаў сям’і: мама, тата, бабуля, дзядуля, сястрычка. брацік. Хочаце, я раскажу пра гэту сям’ю верш?
Мы — працоўная сям’я —
Дзед, бабуля,
Тата, мама, Брат з сястрой, Таксама — я.
В. Лукша
Паўтарае верш яшчэ раз. Пры гэтым дзеці паказваюць на карціне пералічаных членаў сям’і па меры іх называння. Пры словах «таксама — я > паказваюць на сябе.
Па просьбе выхавальніка асобныя дзеці называюць членаў сям’і самастойна і паказваюць іх на карціне.
— Міколка, спытай у Тані, ці ёсць у яе сястра.
Дзіця з дапамогай выхавальніка будуе сказ: «Таня, у цябе ёсць сястра?» Таня адказвае: «Так, у мяне ёсць сястра» або «Не, у мяненяма сястры». Аналагічным чынам будуюцца сказы: «Каця, у цябе ёсць бабуля?» і да т. п.
Выхавальнік наладжвае гульню «Жывыя карцінкі»: Бабуля (на ёй акуляры, хустка) вяжа рукавічку (або шкарпэткі); дзядуля (акуляры, барада) чытае газету; мама (у фартуху) гатуе ля пліты; у дзяўчынкі — лялька, у хлопчыка — машынка і г. д. Астатнія дзеці адказваюць на пытанні: хто гэта? Што робяць? Каму мама гатуе абед? Што робіць бабуля? (Калі дзеці прапануюць іншыя ролі і дзеянні. выхавальнік будуе гульнявыя дзеянні ў адпаведнасці з іх пажаданнямі і прапановамі.)
— Як аб усіх гэтых людзях можна сказаць адным словам?
Дзед, бабуля,
Тата, мама,
Брат з сястрой, Таксама — я. Мы — вялікая... (сям’я).
— Як вы называеце сваю маму ласкава? (Свабодныя выказванні дзяцей.)
— Паслухайце, як ласкава можна назваць маму па-беларуску: мамачка, матуля. матулька, матулечка.
Педагог чытае ўрывак з верша Л. Пранчака:
Мілая, пяшчотная —
Мамка мая родная.
Светлая зараначка — Дарагая мамачка.
— Давайце яшчэ раз назавём нашых мам вельмі ласкава. (Дзеці называюць усе вядомыя ім ласкавыя словы, выхавальнік дапамагае.) Вось колькі слоў мы ведаем пра дарагіх мамачак. Калі прыйдзеце дамоў. не забудзьцеся назваць сваіх мам ласкава.
Цацкі
Праграмны з м е с т. Вучыць дзяцей называдь цацкі (лялька, ваўчок, зайчык, мядзведзік, мячык. посуд для лялькі, ложак для лялькі, крэсла для лялькі); увесці словы цацкі, гуляць. Практыкаваць ва ўжыванні слоў так, не, дзякуй, калі ласка. Практыкаваць у правільным вымаўленні гука [ў] (ваўчок), выкарыстанні загаднага ладу дзеяслова. Вучыць слухаць педагога, адказваць на яго пытанні. Заахвочваць самастойныя выказванні дзяцей.