• Часопісы
  • Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў  Наталля Старжынская, Дзіна Дубініна

    Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў

    Наталля Старжынская, Дзіна Дубініна

    Выдавец: Белы Вецер
    Памер: 112с.
    Мазыр 2008
    21.11 МБ
    М а т э р ы я л. Цацкі ў гульнявым кутку; цацка «Буслік».
    П л а н правядзення
    Выхавальнік звяртаецца да дзяцей:
    — Добры дзень, дзеці! Сёння да нас у госці зноў завітаў Буслік. Яму ўсё цікава (ннтересно) у нашай групе. Асабліва яму спадабаўся (понравнлся) наш гульнявы куточак. (Абводзіць куток рукой, паказваючы яго дзецям.) Як вы думаеце, чаму Бусліку так спадабаўся гульнявы куток? (Свабодныя выказванні дзяцей.)Так, тут вельмі шмат цацак (нгрушек).
    — Паглядзіце, якія цацкі ёсць у нашым гульнявым куточку. (Дзеці называюць цацкі.)
    — Паслухайце, як Буслік назаве гэтыя цацкі па-беларуску. Гэта... хто ведае? Гэта лялька. Тоня, што гэта? (Лялька.) А гэта што? Канешне, мячык. Адгадайце, калі ласка, пра што я загадаю загадку:
    Б’юць яго,
    А ён не плача.
    А б’юць мацней.
    Вышэй ён скача.
    Загадваючы загадку, выхавальнік дэманструе ўзгаданыя ў ёй дзеянні.
    — Што ж гэта? (Мяч.) Вунь колькі мячыкаў у нашым кутку! Усе розныя.
    — Волечка, прынясі сіні мячык. Пакажы дзеткам. Вось сіні мячык. Дзіма, прынясі нам чырвоны мячык. І г. д.
    Выхавальнік раздае малым аркушы паперы, на якіх алоўкам намаляваны мячык з палоскай пасярэдзіне. У куточку аркуша фарбай прастаўлена невялікая пляма таго ці іншага колеру, Выхавальнік прапануе дзецям:
    — Зафарбуйце (закрасьте) на мячыку белую палоску тым колерам, які вам больш падабаецца. Кацярынка, ты якім колерам зафарбуеш палосачку? Пакажы. Як гэты колер называецца? (Блакітны.) І г. д.
    — Паглядзіце, у куточку аркуша паперы Буслік кожнаму з вас паставіў каляровую плямку (цветное пятнышко). Размалюйце кожны свой мячык поўнасцю тым колерам, які вам падарыў Буслік. Васілёк, які колер падарыў табе Буслік? (Сіні.) Значыць, расфарбуй мячык у сіні колер. Толькі палосачку не фарбуй. Яна ўжо каляровая. І г. д.
    — Раскажыце, якога колеру ў вас мячыкі і якога колеру на іх палоскі. (Сіні мячык — ружовая палоска, чырвоны мячык — жоўтая палоска, зялёны мячык — карычневая палоска, жоўты мячык — блакітная палоска і да т. п.)
    — А вось цікавая цацка, у яе толькі адна ножка. Што гэта? Ваўчок. Пакажыце Бусліку, як гуляюць з ваўчком.
    Хто-небудзь з дзяцей заводзіць ваўчок, а выхавальнік прагаворвае:
    Ваўчок-ваўчок,
    He лажысь на бачок.
    — Дзякуй вам, дзеткі, цяпер Буслік будзе ведаць, як з гэтай цацкай гуляюць.
    — А зараз уважліва паслухайце маю загадку, знайдзіце адгадку ў гульнявым куточку і назавіце яе:
    Доўгае вуха,
    Камячок пуху, Скача лоўка, Любіць маркоўку.
    — У каго доўгія (длннные) вушы? (У зайчыка.) Правільна. Пакажыце зайчыка. Бачыце, ён такі пушысты, як камячок пуху. Што зайчык умее рабіць? (Імітуе дзеянне: «зайчык скача».) Зайчык скача. (Дзеці паўтараюць.) Паслухайце загадку яшчэ раз (чытае загадку, паказваючы цацку і імітуючы адпаведныя дзеянні):
    Доўгае вуха,
    Камячок пуху, Скача лоўка, Любіць... (маркоўку).
    — Хто гэта? (Зайчык.)
    — А гэта вось — мядзведзік Мішка, ён і плача, і раве... (Выхавальнік дэманструе, як раве мядзведзік — гучальная цацка.) Ён можа зрабіць, дзеці, усё, што вы папросіце: заспяваць, заплакаць, патанцаваць, легчы, устаць, паскакаць. Толькі трэба яго правільна папрасіць, абавязкова сказаць ветлівыя словы... Вось я папрашу: «Міша, калі ласка, паскачы». («Мішка скача».)
    Дзеці просяць медзведзяня выканаць розныя дзеянні. Выхавальнік дапамагае ім.
    Выхавальнік гаворыць, што Буслік хоча пагуляць з дзецьмі ў загадкі. Ён будзе адгадваць цацкі. Калі ён правільна назаве цацку, дзеці скажуць: «Так!», а калі няправільна, — «Не!». Бусліку завязваюць вочы хустачкай. Выхавальнік ставіць перад ім якую-небудзь цацку (напрыклад, ваўчок), а той спрабуе адгадаць яе: «Гэта лялька». Дзеці разам адказваюць: Не!» — «Гэта мядзведзік» — «Не!» — «Гэта ваўчок» — «Так!». І г. д. (Выкарыстоўваюцца цацкі: зайчык, мядзведзік, мячык, кубік, посуд для лялькі, крэсла для лялькі і інш.) Можна праводзіць адгадванне, выкары-
    стоўваючы колеры цацак: пасля таго як будзе адгаданы, напрыклад, мячык, Буслік працягвае: «Гэта блакітны мячык» і да т. п.
    — Буслік развітваецца з вамі: «Да спаткання».
    Ветлівыя словы
    Праграмны з м е с т. Пазнаёміць дзяцей з некаторымі формамі ветлівых зваротаў па-беларуску. Вучыць будаваць сказы з ужываннем ветлівых зваротаў, адказваць на пытанні, заахвочваць самастойныя выказванні дзяцей на беларускай мове.
    М а т э р ы я л. «Беларускамоўныя» лялькі Янка і Алёнка; цацкі «Буслік» і «Кот»; мячык.
    План правядзення
    Выхавальнік звяртаецца да дзяцей:
    — Добры дзень, дзеці! Я сёння прыйшла да вас не адна. Разам са мной прыйшлі хлопчык Янка, дзяўчынка Алёнка і маленькі Буслік. Яны хочуць з вамі павітацца (поздороваться).
    — Добрага ранку, сябры! (Вітаецца Янка.)
    — А вы, дзеці, як адкажаце Янку? (Добрага ранку!)
    — Добрага ранку! (Вітаецца Алёнка.)
    — Добрага ранку!
    — Прывітанне! (Вітаецца Буслік.)
    — Прывітанне!
    — Вось мы і прывіталіся, пажадалі ўсім добрага дня. Якія словы мы гаварылі? (Добрага ранку! Прывітанне!) Так гавораць заўжды, калі сустракаюць чалавека першы раз за дзень.
    — А зараз павітайце адзін аднаго. Можна прывітацца так, як з вамі прывіталася я; можна, як Янка; можна, як Алёнка; можна, як Буслік. А можна сказаць: «Добры дзень!», «Добры вечар!».
    Дзеці вітаюцца адно з адным:
    — Добры дзень, Міхасік!
    — Добрай раніцы, Кацярынка!
    — Прывітанне, Паўлік! I г. д.
    — Вось якія мы з вамі ветлівыя.
    — Акрамя прывітальных, ёсць і іншыя ветлівыя словы. Паслухайце вершык пра коціка (паказвае цацку), які ведаў такое слова:
    Кот Мацей пад лаўкаю
    Скварку з’еў —
    І мяўкае:
    — Дзякуй, баб:ка!
    — Дзякуй, дзед!
    — Дзякуй, Данік, за абед!
    М. Чарняўскі
    — Якое ветлівае слова ведае коцік? (Дзякуй!) Дзякуй — гэта значыць спасйбо. Калі трэба казаць дзякуй? (Свабодныя выказванні дзяцей.)
    — Для таго каб папрасіць што-небудзь, таксама ёсць прыгожае ветлівае слова калі ласка. Давайце ўсе разам скажам: «Калі ласка».
    — У мяне ёсць мячык. Аксанка, папрасі ў мяне мячык. Як ты скажаш? Надзея Міхайлаўна, дайце мне, калі ласка, ... (мячык). Паўтары, Аксанка. Малайчына. На табе мячык! Што цяпер трэба сказаць? (Дзякуй!)
    — Міколка, папрасі ў Аксанкі мячык.
    Дзеці па чарзе «просяць» адзін у аднаго мячык, ужываючы ветлівыя словы.
    Ч амучкі (5-ты год жыцця)
    Родная мова
    Праграмны змест. Выхоўваць у дзяцей цікавасць да беларускай мовы, жаданне навучыцца размаўляць на ёй. Вучыць слухаць беларускае маўленне педагога. Звярнуць увагу на падабенства рускай і беларускай моў. Пазнаёміць з асобнымі словамі і словазлучэннямі (беларуская мова, гульня, калыханка і інш.).
    М а т э р ы я л. Запіс мелодыі калыханкі з тэлевізійнай перадачы «Калыханка»; малюнкі з выявамі персанажаў «Калыханкі»; 2—3 лялькі або іншыя буйныя цацкі-жывёлы, кубік, цукерка (імітацыя); малюнак «Янка і Алёнка».
    План правядзення
    Гучыць мелодыя калыханкі. Выхавальнік пытаецца:
    — Что это за песня? Что такое калыханка? (Это песня, которую поют перед сном, чтобы детй лучше засыпаля.) Давзйте подпоем все вместе.
    — Какне персонажн йз «Калыханкн» вам нравятся? На каком языке онй разговарйвают? (На белорусском.) Нравмтся вам, как онн говорят по-белорусскн? Где вы еіце слышнте, как разговарявают по-белорусскй? (В деревне, по радйо, телевнзору, белорусскйй язык учат в школе старшне братья й сестры, мама чйтала кннжку на белорусском языке...)
    — Хотнте н вы так же хорошо говорнть по-белорусскн, как Буслнк?
    — Белорусскнй язык н русскнй язык очень похожн. В ннх много одннаковых слов. Вот, напрнмер, что это? (Показывает кубнк.) І па-беларуску таксама кубік. А это? (Стол.) I па-беларуску гаворым стол.
    — В русском н белорусском языках очень много похожнх слов. Вот послушайте: по-русскя мы говорнм детй, а по-белорусскн — дзеці. По-русскн мы говорнм детскйй сад, а по-белорусскн — дзіцячы сад. Правда, похоже?
    — Но есть слова, совсем не похожне друг на друга. Напрнмер, как называется эта нгрушка? (Кукла.) А як яна называецца пабеларуску, хто ведае? (Лялька.) Правкльно. А что это у нашей куклы — лялькн? (Конфета.) А як сказаць па-беларуску? (Цукерка.)
    — Мы с вамн разучнвалм белорусскне стнхн, пелн белорусскне песенкн. Давайте вспомннм нх. Я буду начннать, а вы будете подсказывать мне белорусскне слова.
    Выхавальнік чытае знаёмыя дзецям пацешкі або вершыкі, не дагаворваючы апошнія словы ў радках. Калі малыя спрабуюць дагаворваць не толькі словы, а цэлыя радкі або пасля чытання першага радка працягваюць увесь верш, педагог падтрымлівае гэтае імкненне.
    Баю, баю, баю, He кладзіся з краю, Прыйдзе шэранькі... (ваўчок), Схопіць цябе за... (бачок).
    Ого-го, каза, Ого-го, шэра! На даліне воўк 3 ваўчанятамі, На гары каза 3... (казлянятамі).
    Ой бычок, мой бысенька! Залатая лысінка.
    Бадучыя... (рогі), Тупучыя... (ногі). Ты паціхеньку хадзі І дзіцятка не... (будзі).
    Сонейка, сонца, Выгляні ў... (аконца). Пасвяці. нам трошку, Дам табе... (гарошку).
    Я аладачкі з пяску Сёння цэлы дзень... (пяку). Але мой рахманы кот He бярэ аладкі ў... (рот). — Коцік, коцік, не ўцякай! Чаго хочаш?
    — ... (Ма-ла-ка!)
    В. Іпатава
    Мы вядзем паіць на... (рэчіку) Кучаравую... (авечку). Пі, авечачка, ... (ваду) І вяртайся ў чараду.
    С. Сокалаў-Воюш
    Навастрыла вушы ліска, Пачала... (углядацца): Ці няма спажывы блізка — Птушкі або... (зайца)?
    — Ці любіце вы слухаць беларускія казкі і забаўлянкі, якія расказвае вам бабуля? А ці гаворыце вы на беларускай мове?
    — Цяпер вы будзеце вучыцца гаварыць па-беларуску, гаварыць на беларускай мове. Вы будзеце гуляць у беларускія гульні — што такое гульні, хто ведае? (Нгры.) Будзеце слухаць казкі і расказы на беларускай мове і самі навучыцеся гаварыць па-беларуску.
    — Паглядзіце на малюнак. На малюнку Янка і Алёнка. Паслухайце, які вершык расказвае пра сябе Янка:
    Блакіт нябёс
    Блакіт нябёс, і белы бусел, І кветкі ў полі, як абрус... Мой край завецца Беларуссю, А сам я — хлопчык-беларус.
    С. Сокалаў-Воюш
    — Паслухайне, які вершык расказвае пра сябе Алёнка:
    Твар румяненькі, Белая хустачка, Я ўжо ведаю, Я — беларусачка! І хачу
    Так, як тата і мама, Родны край свой любіць Я таксама!
    А. Бадак
    — Як мы завем хлопчыка, які нарадзіўся ў Беларусі? (Беларус.) — Як мы завем дзяўчынку, якая нарадзілася ў Беларусі? (Беларусачка.)
    — Янка і Алёнка размаўляюць паміж сабой на беларускай мове. Іх родная мова — беларуская.