• Часопісы
  • Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў  Наталля Старжынская, Дзіна Дубініна

    Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў

    Наталля Старжынская, Дзіна Дубініна

    Выдавец: Белы Вецер
    Памер: 112с.
    Мазыр 2008
    21.11 МБ
    Выхавальнік прапануе запрасіць Ганулю сесці ў крэселка:
    — Скажыце: «Сядай, Гануля, у крэселка». (Некалькі дзяцей паўтараюць.)
    — Давайце пакажам і раскажам Ганулі, хто ёсць у нашым пакоі (комнате). Я — выхавальнік. Мяне завуць Настасся Іванаўна. Дзіма, раскажы Ганулі, хто я.
    — Ганулька, глядзі, у нас ёсць хлопчыкі. Хлопчыкі, станьце каля мяне. Гэта... (хлопчыкі). Бачыш, якія лоўкія, мошіыя! Яшчэ ў нас ёсць дзяўчынкі. Дзяўчынкі, станьце з гэтага боку. Вось якія ў нас... (дзяўчынкі). Усе прыгожыя, як прынцэсы!
    — Давайце пакажам Ганульцы, якія рэчы ёсць у нашым пакоі. Гэта... (сталы), за сталамі... (крэселкі), тут... (шафа), у шафе... (кніжкі, цадкі, алоўкі, пэндзлі, фарбы для малявання, лічыльныя палачкі для заняткаў па матэматыцы і г. д. ), на падаконніку — ... (кветкі) і г. д.
    Дзеці паўтараюць словы за выхавальнікам, называюць асобныя цацкі, іх колер.
    Выхавальнік паказвае і называе рэчы, назвы якіх трэба замацаваць, выкладвае іхна стол. (Напрыклад: пэндзаль, фарбы, ваўчок, кошык, хустка, гузік.) Прапануе некалькім дзецям узяць па адной рэчы. Дзеці хаваюць рэчы за спіны.
    Праводзіцца гульня «Чыя рэч?». Выхавальнік «адгадвае»: «Ваўчок Коляў?» — «Не!», «А чый жа? Пецяў?» — «НеІ», «Машык?» — «Так!». І да т. п.
    Пасля таго як выхавальнік адгадае, чыя рэч, уладальнік перадае яе іншаму дзіцяці.
    У ходзе гульні выхавальнік пачынае задаваць і альтэрнатыўныя пытанні: «Кошык Волін ці Дзімаў?» — «Дзімаў», «Пэндзаль Колеў ці Наташын?» і г. д.
    — Лялька Гануля хоча, каб вы адгадалі, з якога гука пачынаецца яе імя: Гггануля. (Паўтарае2—3 разы, прапануе паўтарыць некальвкім дзецям.) 3 якога гука пачынаецца слова Ганул^ (3 гука [г].)
    — Гануля таксама хоча навучыцца правільна вымаўляць словы з гукам [г[ Давайце ёй дапаможам. Яна ведае слова магггазін. А вы якія ведае словы з гукам [г]? (Дзеці называюць словы, час ад часу «лялька» таксама ўключаецца ў гульню — называе чарговае слова. Гануля дапускае і памылкі: вымаўляе слова, у якім няма гука [г]; дзеці з дапамогай выхавальніка заўважаюць гэта.)
    Праводзіцца дыдактычная гульня «А што потым?». Дзеці сядзяць паўкругам. Яны па парадку расказваюць аб тым, што робяць у дзіцячым садзе з самай раніцы. Адказвае тое дзіця, якое атрымала
    сцяжок. Хто памыліцца, сядае на апошняе крэселка, а асгатнія перасоўваюцца. Выхавальнік пачынае:
    — Мы г рыйшлі ў дзіцячы сад. Пагулялі ва пляцоўцы. А што было потым? (Перадае сцяжок першаму дзіцяці.)
    Дзіця працягвае:
    — хЦы рабілі гімнастыку. А потым? (Перадае сцяжок наступнаму дзіцяці.)
    У працэсе гульн; ўводзяцца словы: снедалі, займаліся, малявалі, вячэралі і інш.
    — Вось колькі мы ўсяго рабілі! Колькі ў нас спраў:
    У дзетсадаўскіх малят Спраў цікавых вельмі шмат.
    — Давайце развучым гэты вершык.
    Наш пакой
    П р a г р а м н ы з м е с т. Вучыць называць часткі дома (падлога, столь, сцяна. вокны, дзверы), замацоўваць назвы колераў. Паказаць розніцу паміж словамі — міжмоўнымі амонімамі дыван і дйван. Практыкаваць у правільным вымаўленні гука [р] у словах і сказах; вучыць утвараць множны лік назоўнікаў (акно — вокны), спалучаць прыметнікі (назвы колераў) з назоўнікамі, паказваць адрозневне памі'ж формамі беларускага слова дззеры і рускага дверь. Развіваць камунікатыўныя ўменні дзяцей, працягааць вучыць адказваць на пытанні, будаваць сказы.
    М а т э р ы я л. Лялькі Алёнка і Янка; цацачны разборны домік або кубікі.
    План правядзення
    — Добры дзень, дзеці! Янка і Алёнка просяць паказаць наш групавы пакой.
    — Якога колеру ў пакоі сцены? Колькі іх?
    — Ці ёсць у спенах вокны?
    — Падлічыце, колькі вакон у сцяне. Якой яны формы?
    — Што яшчэ ёспь у пакоі?
    — Што гэта ляжыць у нас пад нагамі? (Кэвер.) На русском языке мы гаворым ковер, а па-беларуску гаворым — дыван. Давайце пагуляем. Я спачатку скажу па-руску: «Олечка, посадн куклу на днван». (Дзіця саджае ляльку на цацачнуіо канапу.) А зараз я скажу па-беларуску: «Юлечка, пасадзі ляльку на дыван». (Дзідя саджае ляльку на дыван.)
    — На чым ляжыць дыван? На беларускай мове пол. — гэча падлога. Дыван ляжыць на падлозе. (Дзеці паўтараюць.)
    — А над галавой у нас столь. Столь — ва рускай мове — потолок. He пераблытайце са сталом. Стол — гэта мэбля На стол
    можна што-небудзь паставіць, палажыць. Што ляжыць зараз на стале? Што яшчэ можна палажыць ці паставіць на стол? (Адказы дзяцей.) А столь — гэта тое, што ў нас кад галавой. Паглядзіце на столь. Можна што-небудзь паставіць на столь?
    — Адгадайце загадку і знайдзіце ў нашым пакоі адгадку (выхавальнік адчыняе і зачыняе дзверы):
    Яны ў кожных сенцах
    Назад і ўперад ходзяць.
    Адной рукой сустрэнуць,
    Другой рукой праводзяць. (Дэверы.)
    Ул. Мацвеенка
    — Так. У пакоі ёсцьдзверы. На рускай мове мы гаворым дверь, а на беларускай — дзверы. (Дзеці паўтараюць. Падкрэсліваецца цвёрдае вымаўленне гука [р] у слове дзверы.}
    — Якога колеру дзверы?
    Педагог прапануе дзецям паскакаць па падлозе, падысці да сцяны (акна, дзвярэй), паглядзець на столь і да т. п.
    — Янка і Алёнка, ці падабаецца вам наш пакой?
    — Раскажыце, а які ў вас пакой? (Лялькі расказваюць.)
    — Давайце скажам усе разам (выхавальнік пачынае чытаць чыстагаворку, паказвае на адпаведны прадмет, дашкольнікі заканчваюць чыстагавсрку, потым паўтараюць яе):
    Ога-ога-ога — чыстая... (падлога).
    Оль-оль-оль — высокая... (столь).
    Еры-еры-еры — скрыпучыя... (дзверы). На-на-на — белая... (сцяна).
    Но-но-но — светлае акно.
    — А зараз уявіце сябе будаўнікамі. Давайце разам пабудуем хаткі пакой.
    Гульня «Будоўля дома». Дзецям раздаюцца часткі разборнага дома. Педагог пытаецца: «У каго падлога? У каго сцяна?». Дашкольнікі адказваюць: «У мяне падлога», «У мяне сцяна», падыходзяцьда стала і з дапамогай выхавацеля складваюць хатні пакой.
    — Мы пакой у доме пабудавалі. А зараз мы з вамі станем малярамі і будзем наш дом і пакой у доме фарбаваць.
    Гульня «Рознакаляровыя дамы». Кожны ўдзельнік называе колер, які яму больш падабаецца. Затым дзеці бяруць у рукі ўяўныя пэндзлі, фарбуюць дамы ў выбраныя колеры і расказваюць: «Я жыву ў чырвоным доме. У мяне чырвоная падлога, чырвоныя сцены і да т. п».
    — Янку і Алёнцы вельмі спадабалася, як вы расфарбавалі свае дамы. Малайцы! Да пабачэння! Да сустрэчы!
    Прадукты харчавання
    П р а гра м в ы з м е с т. Пазнаёміць дзяцей з назвамі прадуктаў харчавання (цукар, цукерка, каўбаса, пячэнне, абаранак, пернік, смятана і іншД увесці прыметнікі (смачны, салодкі). Вучыць карыстацца інтанацыйнымі адценнямі ў мэтах зносін (просьба, пытанне). Фарміраваць навыкі ўтварэння множнага ліку назоўнікаў, актывізаваць веданне розных форм дзеяслова есці. Працягваць работу па фарміраванні ўменняў адказваць на пытанні, самастойна будаваць сказы.
    Матэрыял. Малюнак з выявай вітрыны прздуктовага магазіна; абсталяванне для гульні ў прадуктовы магазін; малюнкі з выявамі аднаго і некалькіх прадметаў: яблык — яблыкі, пернік — пернікі, цукерка — цукеркі.
    План правядзення
    — Добры дзень, дзеці! Перад вамі вітрына магазіна, дзе прадаюцца розныя прадукты. Як называецца магазін, дзе прадаюцца прадукты? (Гастраном.) Паглядзіце, якія прадукты харчавання (продукты пнтання) прадаюцца ў гастраноме.
    Выхавальнік чытае верш N[. Чарняўскага «Гастраном» і паказвае прадукты харчавання на вітрыне:
    Запрашае шчыра дом, Дом пад назвай «Гастраном» Шакалад, пячэнне, сушкі, Абаранкі і ватрушкі, Сыр, цукеркі, хлеб духмяны, Кошык яблыкаў, бананы — Бы расквечана вітрына ІЗелікана магазіна!
    — Якія яшчэ прадукты прадаюцца ў магазіне?
    (Калі дзеці называюць прадукты харчавання па-руску, выхавальнік услед гаворыць, як называюцца гэтыя прадукты па-беларуску.)
    — Што мы кожны дзень купляем у магазіне? (Выказванні дзяцей.) Самае галоўнае, што мы купляем, — гэтз хлеб.
    На сняданак і ў абед На стале заўсёды хлеб. Хлеб — святыня.
    Хлеб — багацце. Хлеб у хаце — Шчасце ў хаце.
    Л. Пранчак
    — Якая самая галоўная наша яда? (Хлеб.)
    Выхавальнік развучвае з дзецьмі першыя два радкі з верша.
    — Давайце пагуляем у «Магазін»: я буду прадаўцом, а вы — пакупнікамі. Я буду прадаваць вам прадукты, а вы — выбіраць тое, што вам неабходна, і купляць.
    — У магазіне ёсць каўбаса і сасіскі. Пятрок, што ты купіш: каўбасу ці сасіскі? (Я куплю каўбасу.) Калі ласка, падыходзь, бяры.
    — У магазіне ёсць пячэнне і батон. Маша, што ты купіш: батон ці пячэнне?
    — У магазіне ёсць сухары і хлеб. Любачка, што ты купіш: хлеб ці сухары?
    — У магазіне ёсць цукеркі і абаранкі. Кастусёк, што ты купіш: цукеркі ці абаранкі?
    — У магазіне ёсць мука і крупы. Таня, што ты купіш: муку ці круны?
    — Ірачка, якія крупы ты купіш: рыс ці грэчку? І г. д.
    — Абаранкі і цукеркі вельмі смачныя, усе дзеці іх любяць. А якія цукеркі на смак? Як пра іх можна сказаць? (Салодкія.)
    — Якія яшчэ смачныя і салодкія прадукты прадаюцца ў магазіне? Выхавальнік паказвае цукар, пернікі, пячэнне, называе іх, прапануе паўтарыць гэтыя словы.
    — Калі вы прыйдзеце ў магазін купляць прадукты, вам неабходна сказаць, колькі вам трэба купіць: адзін ці многа. Калі вы будзеце купляць адзін яблык, вы скажаце: «Дайце, калі ласка, адзін яблык», а калі многа — «Дайце, калі ласка, яблыкі».
    Праводзіцца дыдактычнае практыкаванне «Адзін — многа».
    Выхавальнік гаворыць:
    — Тут ляжыць адна цукерка, а тут многа. Як сказаць пра іх? (Цукеркі.)
    Аналагічна праводзіцца работа над словамі пернік — пернікі, абаранак — абаранкі, яблык — яблыкі.
    — k зараз пагуляем інакш. Закончыце сказ, які я пачну: Раніцай Настачка піла салодкі... (чай, кампот, сок).
    Мама купіла ў магазіне свежы... (хлеб, батон, абаранак). Алёша любіць есці салодкія... (цукеркі, пернікі, абаранкі). — А што вы больш за ўсё любіце есці?
    — Віця, што ты любіш есці? Закончы сказ: «Я ем...».
    — Дзеці, што Віця есць?
    — Запытайцеся адзін у аднаго: «Што ты ясі?». (Адно дзіця запытваецца ў другога, а тое адказвае: «Я ем...».)
    — Давайце пагуляем. Уявіце, што вы зараз ясце ў сталоўцы ці ў кафэ. Я паспрабую адгадаць, што кожны з вас есць. Я буду пытацца, напрыклад: « Таня. ты ясі кашу? >. Калі Таня задумала кашу, то яна адкажа: «Так, я ем кашу». Калі не — скажа: < He, я не ем кашу, я ем суп».
    — Усе мамы хочуць, каб іх дзеткі добра елі і раслі здаровымі. Калі сын ці дачка ядуць мала, дрэнна, мамы вельмі перажываюць, дакараюць: «Чаму ясі так мала?».