Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў
Наталля Старжынская, Дзіна Дубініна
Выдавец: Белы Вецер
Памер: 112с.
Мазыр 2008
— Вазьміце алоўкі (карандашн) чырвонага (красного) і чорнага колераў і ліст паперы, намалюйце: ўзор на кашулі хлопчыка і на спадніцы дзяўчынкі.
Нашы імёны
П р a г р а м н ы з м е с т. Замацоўваць ужыванне традыцыйных беларускіх форм імёнаў. Увесці ў слоўніік новыя словы, замацоўваць вядомыя: імя, прозвішча, працаваць, запрашаць, гаспадыня, пакупнік, сябар, дачка, унук, унучка, бабуля, дзядуля і інш. Замадоўваць правільнае вымаўленне гука [ц’]. Практыкаваць у выкарыстанні інтанацыйных сродкаў у дыялозе. Вучыць карыстацца тыповымі канструкцыямі: «Мяне звацЕ>...», «Яе (яго) зваць...», «Мне (яму, ёй) ... гадоў», «Як цябе зваць?». Звярнуць увагу на спосабы ўтварэння некаторых слоў. Развіваць камунікатыўныя ўменні дзяцей на беларускай мове.
М а т э р ы я л. Лялькі Янка і Алеся; малюнкі з выявамі казачных жывёл; сцяжок.
П л а н n р а в я д з е н н я
— Янка .хоча загадаць вам загадку: «У цябе яно ёсць, у мяне яно ёсць, у яго таксама ёсць». Што гэта? (Дзеці выказваюць свае меркаванні.) У кожнага з нас ёсць імя. І ў мяне яно ёсць, у цябе таксама ёсць, і ў цябе ёсць (выхавальнік звяртаецца да некалькіх дзяцей), і ў нашых лялек ёсць — ва ўсіх нас ёсць сваё імя. Давайце назавем свае імёны.
Выхавальнік бярэ сцяжок і называе сябе: «Я — Іна Андрэеўна, а цябе як зваць?», перадае сцяжок «ляльцы» — «Я — Янка, а цябе як зваць?» — «Я — Алеся, а як цябе зваць?» — «Я ...» і г. д.
Алеся гаворыць:
— Акрамя тых імёнаў, што вы назвалі, у вас ёсць яшчэ шмат імёнаў. He верыце? Я вам дакажу. Алёша, як в;ябе называюць мама і тата? (Алёша, Лёша.) А яшчэ як? (Сынок.) А цябе, Віта, як называюць мама і тата? (Дачка, дачушка.) А як вас называюць дзядуля і бабуля? (Унук, унучка.)
— Як вас называюць вашы родныя ласкава? (Сонейка, зайчык,. коцік, радасць мая,..)
— Вось бачыце, колькі ў нас імёнаў.
Колькі іх у нас — не злічыць, Я і ты, яна і ён,
Столькі пад адным абліччам Можа розных быць імён.
Прымяраем мы імёны Ў магазіне, у трамваі, Дома і на стадыёне, Кожвы з нас іх прымярае, ды адразу забывае.
— Давайце ўспомнім гэтыя імёны. Калі вы ідзяце па вуліцы, вы хто? (Пешаходы.) А калі едзеце ў аўтобусе ді поездзе? (Пасажыры.) А хто вы ў магазіне? (Пакупнікі.) А калі вас мамы прыводзяць у паліклініку да доктара, вы тады хто? (Пацыенты.) А на стадыёне хто з вас быў? Хто назіраў за спаборніцтвамі па тэлевізары? Вы балелі за любімую каманду? Значыць, вы былі... (балельшчыкі). А калі мы прыходзім у госці, мы становімся... (гасцямі). Вось, аказваецца, колькі ў нас яшчэ назваў.
— А як назваць дзяўчынку, якая дапамагае маці па гаспадарцы: гатаваць абед, мыць посуд, бялізну? Такая дзяўчынка добрая... (гаспадынька). Можа, хто яшчэ нагадае якія-небудзь імёны?
— Паслухайце верш пра іншыя імёны:
Я — Ілья,
Ты — Улас, Ён — Тарас, Колькі нас? Ілья — раз, Улас — два, Тарас — тры. Мы — сябры!
Л. Пранчак
— Хто гэтыя дзеці? (Сябры.) А хто вашыя сябры? Коля, у цябе ёсць сябар? Хто ён? Наташа, у цябе ёсць сяброўка? Хто яна? І г. д.
— Давайце пагуляем. Кожны з вас пераўтварыцца ў які-небудзь казачны персанаж. А хто ў які — вам падкажа малюнак. Я вам дам малюнкі. У каго хто намаляваны, той у таго і ператварыцца. Толькі нікому не паказвайце свае малюнкі і спачатау не гаварыце, кім вы будзеце. Скажаце, калі будзеце знаёміцца адно з адным.
Выхавальнік раздае малюнкі з выявамі казачных персанажаў: ваўка, Чабурашкі, вавёркі, зайца і інш. Па парах або па тройках персанажы вядуць дыялогі тыпу: «Добры дзень! Я мядзведзь. Мяне зваць Міхайла Таптыгін. Гэта мая сяброўка Ліса Патрыкееўна. А цябе як зваць? Колькі табе гадоў? Куды ты ідзеш? Прыходзь да мяне ў госці. Я цябе мёдам пачастую» і да т. п.
Гульня «Назаві сваё прозвішча». Дзеці ідуць па крузе. У сярэдзіне стаіць вядучы (спачатку гэта выхавальнік), які прыгаворвае:
Раз, два, тры, чатыры, пяць, Бавім час мы не дарма — Просім хуценька назваць Сваё прозвішча, імя!
Т. Шылько
Вядучы паказвае на якое-небудзь дзіця, а тое хуценька называе сваё імя і прозвішча.
Садавіна і агародніна
П р a г р а м н ы з м е с т. Замацоўваць у маўленні дзяцей назвы колераў. Вучыць называць па-беларуску садавіну і агародніну (яблык, груша, персік, абрыкос, кавун; бурак, бульба, цыбуля, морква, часнок, гарбуз, капуста, агурок); увесці словы садавіна, агародніна. Адпрацоўваць правільнае вымаўленне гукаў [р], [ўі у складах, словах, сказах. Практыкаваць у правільным дапасаванні назоўнікаў да прыметнікаў. Вучыць адказваць на пытанні, заахвочваць самастойныя выказванні дзяцей.
М а т э р ы я л. Лялькі Янка і Алёнка; кошыкі з агароднінай і садавінай; яблыкі на ўсіх дзяцей.
План правядзення
Выхавальнік пытаецца ў дзяцей, якая зараз пара года. (Восень.) Так, прыйшла восень. А разам з ёй — і ўраджай на агародах і ў садах.
— Алёнка і Янка завіталі да нас у госці і прынеслі ў кошыках садавіну і агародніну. Давайце разам з вамі паглядзім, якую садавіну і агародніну яны нам прынеслі.
Янка і Алёнка «вітаюцца»: «Добры дзень, дзеці!»
Восень залатая, Ты нам прынясла Поўны агароды Ўсякага дабра: Моркаўкі, цыбулькі, Бручкі, бурачкоў, Бульбы і капусты, Рэдзькі, гарбузоў.
В. Жуковіч
(Па меры называння агародніны выхавальнік паказвае моркву, цыбулю, бурак, капусту, гарбуз.)
— Алёнка і Янка хочуць з вамі пагуляць. Яны будуць называць садавіну і агародніну і паказваць яе, а вы — у адказ будзеце гаварыць, ці правільна яны яе называюць. Спачатку паглядзім, якая ў кошыку агародніна.
Праводзіцца гульня «Так ці не» на пасіўнае распазнаванне слоў. Янка з завязанымі вачыма «называе» агародніну. Калі цацка названа правільна, дзеці кажуць: «Так!», а калі няправілыіа — «Не!».
— Бурак. (Так ці не.) Морква. (Так ці не.) І г. д.
Гэтак жа з лялькай Алёнкай праводзіцца гульня на распазнаванне садавіны.
— Паслухайце верш Рыгора Барадуліна «Загадкі на градках», знайдзіце адгадкі на загадкі ў кошыку:
У гародзе каля градак Шмат цікавых ёсць загадак. Той, хто градкі даглядае, Той загадкі адгадае.
От бабуля важна села і глядзіць навокал смела. У зямлю схавала лапаць, як зачэпіш — будзеш плакаць. Гэта злосная бабуля Называецца... (цыбуля).
У бабулі родны брат Ласкавейшы быццам, А да слёз давесці рад Так, як і сястрыца. Ты не вельмі плач, сынок, Калі шчыплецца... (часнок).
He сыдзе з месца Hi на крок, Зарыўшыся ў пярыну. Цярэбіць ціхі вецярок Зялёную чупрыну.
А возьмуць за чупрыну Ды выцягнуць з пярыны — Пачырванее небарак.
Вядома, што гэта... (бурак).
Гэта што за важны туз, Хвост зялёны, Чэпкі вус?
Усім вядомы карапуз Пузан Пузанавіч... (гарбуз).
На градцы — доўгі і зялёны, а ў бочцы — жоўты і салёны. (Агурок.)
Тоўста наша маці, у яе лата на лаце. (Капуста.)
Сядзіць панна ў каморы, а яе косы на дворы. (Морква.)
— Дзе растуць морква, капуста, агуркі, цыбуля, часнок, бурак, гарбуз? (На градках, у агародзе.) Як назваць усё, што расце на агародзе, адным словам? Усё гэта расце на агародзе і таму называецца... (агародніна).
— Хто бачыў, як расце агародніна? Дзе вы бачылі градкі? (Адказы дзяцей.) Як трэба даглядаць за градкамі з агароднінай? (Трэба палонь, паліваць.) Хто гэта ўсё робіць? А вы дапамагаеце дарослым? Як вы дапамагаеце?
— Паэтка Тадзіяна Кляшторная расказвае пра адну дзяўчынку, якая дапамагала сваёй бабулі:
На гародзе ў бабулі Многа морквы і цыбулі, Памідораў, агуркоў, Часнаку і буракоў. Я на грады пабягу І бабулі памагу: Моркву з рэпай прапалю, А пасля гуркі палью.
— Давайце раскажам гэты верш разам. Я пачынаю, а вы заканчваеце радкі (у ходзе расказвання выхавальнік паказвае агародніну):
На гародзе ў бабулі Многа морквы і... (цыбулі), Памідораў,... (агуркоў), Часнаку і... (буракоў). Я на грады пабягу І бабулі... (памагу): Моркву з рэпай прапалю, А пасля гуркі... (палью).
— Паглядзіце ўважліва на агародніну. Я буду называць агародніну, а вы будзеце гаварыць, якога яна колеру (агурок — зялёны, цыбуля — залацістая, бурак — бардовы і г. д.).
— А зараз пагуляем наадварот: я буду называць колер, а вы агародніну такога колеру, які я назаву.
— Паглядзім, што ляжыць у другім кошыку. (Яблык, груша, персік, абрыкос, кавун.) Дзе ўсё гэта расце? (На дрэвах, у садзе.) Гэта ўсё расце ў садзе і таму называецца... (садавіна).
Выхавальнік, трымаючы ў руках яблык, чытае верш І. Муравейкі:
Залацісты, спелы яблык На маёй ляжыць далоні. Залацісты, буйны яблык, Быццам сонейка малое.
— Пра што гэты верш? (Пра яблык.) Па-беларуску кажам яблык, а як па-руску? (Яблоко.) А па-беларуску яблык.. Які яблык? (Залацісты, спелы.) Які яшчэ? (Смачны, сакавіты, чырвоны...)
— Паглядзіце ўважліва на садавіну. Я буду называць садавіну, а вы будзеце гаварыць, якога яна колеру (яблык — чырвоны, груша — жоўтая, кавун — зялёны і г. д.).
— А зараз пагуляем наадварот. я буду называць колер, а вы садавіну таго колеру, што я назаву.
— Алёнка і Янка прынеслі нам смачныя яблыкі. Дзякуй вам! Пачастуйцеся, а потым скажыце, які яблык на смак (салодкі, кісласалодкі, смачны, сакавіты).
— Давайце падзякуем сваім сябрам за частаванне і развітаемся з імі.
Мой дзень у дзіцячым садзе
Праграмны з м е с т. Замацоўваць ужыванне знаёмых слоў — назваў мэблі, цацак, колераў. Увесці ў слоўнік дзяцей назвы некаторых вучэбных прылад (пэндзаль, фарбы, лічыльныя палачкі і інш.), дзеясловы: гуляць, займацца, маляваць, рабіць, снедаць, вячэраць. Замацоўваць вымаўленне фрыкатыўнага гука [г] у словах і фразах. Практыкаваць у правільным выкарыстанні загаднага ладу дзеяслова (сядай), прыналежных прыметнікаў (Віцяў, Наташын і да т. п.). Замацоўваць уменне ўтвараць множны лік назоўнікаў (хлопчык — хлопчыкі, дзяўчынка — дзяўчынкі, кветка — кветкі і інш.). Надалей вучыць дзяцей слухаць, разумець маўленне выхавальніка, адказваць на яго пытанні, заахвочваць самастойныя выказванні дзяцей.
М а т э р ы я л. Лялька Гануля; цацачнае крэселка, сцяжок; у выхавальніка пэндзаль, фарбы, кошык, ваўчок, рукавічкі, хустка або іншыя рэчы, назвы якіх неабходна замацоўваць.
План правядзення
Хтосьці стукае ў дзверы. Выхавальнік уносіць ляльку Ганулю. Гануля вітаецца з дзецьмі:
— Добры дзень, дзеці! Як у вас прыгожа! Які светлы пакой. Колькі ўсяго цікавага! Раскажыце мне, дзеці, пра свой пакой, што ў ім ёсць, чым вы тут займаецеся.