• Часопісы
  • Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў  Наталля Старжынская, Дзіна Дубініна

    Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў

    Наталля Старжынская, Дзіна Дубініна

    Выдавец: Белы Вецер
    Памер: 112с.
    Мазыр 2008
    21.11 МБ
    — Давайце паіграем (зноў прыкладвае ражок да вуснаў, імітуючы ігру)'.
    Ду-ду-ду, ду-ду-ду! —
    (дамагаецца, каб усе дзеці «ігралі»: «Вася, пайграй: ду-ду-ду. Каця добра іграе: ду-ду-ду. Малайцы!»)
    Гэта я на свята йду.
    (крочыць на месцы)
    — Зараз усе пойдзем на парад, на свята. Станем адзін за адным.
    Строіць малых. Ідзе наперадзе, прагаворваючы верш. Дзеці хорам «іграюць» на ражках: «Ду-ду-ду, ду-ду-ду!».
    Разыгрыванне верша Н. Галіноўскай
    «Коцік-варкоцік»
    А р г а н і з а ц ы я. У выхавальніка ў руках цацачны коцік. Дзеці разглядваюць яго, называюць у адказ на пытанне: «Хто гэта?» — «Коцік».
    — Як коцік спявае песельку, помніце? (Мур-мур-мур.) Коцік спяЕ:ае, варкоча: «мур-мур-мур». Як пра яго можна сказаць? Коцікваркоцік. Як можна сказаць пра коціка? Коцік... (варкоцік).
    — Што коцік-варкоцік умее рабіць? Паглядзіце, коцік скача: скок„ скок! (Імітуе з цацкай адпаведнае дзеянне.) Што коцік робіць? (Скок, скок! Скача.) А цяпер што робіць коцік? (Дастае мячык, імітуе гульню коціка з мячыкам.) Кодік гуляе з мячыкам. Вось так! Вось так! Што коцік робіць? (Гуляе з мячыкам.) Мячык пакаціўся, а коцік за ім пабегі He дагнаў! Стаміўся коцік, захацеў спаць. Як коцік спіць? Паглядзіце:
    Коцік-варкоцік
    Лёг на жывоціх, Лапкі пад вушка — He трэба падушка.
    — Ёсць у коціка падушка? Няма падушкі! Ён лапкі палажыў пад вушка і спіць. Пакажыце, як коцік палажыў лапкі пад вушка.
    Чытае вершык яшчэ два разы. Дае магчымасць дзецям дагаворваць асобныя словы:
    Коцік-... (варкоцік)
    Лёг на... (жывоцік), Лапкі пад... (вушка) — He трэба... (падушка).
    Дзеці зноў паказваюць, як спіць коцік.
    Разыарыванне беларускай народнай забаўлянкі «Ладкі ладком»
    Ар га ні з а цы я. Разыгрыванне забаўлянкі наладжваецца пасля заняткаў, на якіх дзеці ляпілі «піражкі» для лялькі. Выхавальнік прапануе пачаставаць лялек:
    — Давайте угостнм нашнх кукол — нашых лялек — пнрожкамн. (Лялек саджаюць за сталы, перад імі ставяць талеркі з піражкамі.) Вкусные пнрожкн! Нх нужно есть с медом. (Ставіць на стол «мёд».) — Что еіце даднм нашнм лялькам? Давайте покормвм нх кашей. (Перад лялькамі ставяцца талеркі «з кашай».)
    — Что нужно сказать лялькам? Кушайте лнрожкн с медом, кушайте кашу! (Детн повторяют.) Лялечкн нашн маленькне н кушать еіце не умеют.
    Пляскаючы ў далоні, выхавальнік прагаворвае забаўлянку:
    Ладкі ладком, Піражкі з мядком, Кашка з алеем, Есці не ўмеем.
    — Давайце ўсе разам зробім ладачкі: ладкі ладком! (Паказвае, заахвоваючы дзяцей паўтараць.)
    Зноў чытае забаўлянку 1—2 разы, дзеці пляскаюпь у далоні, па магчымасці дагаворваюць асобныя словы.
    Разыерыванне беларускай народнай забаўллнкі «Верабейчык»
    Ар ганізацыя. Выхавальнік узімку наладжвае назіранне за вераб’ямі (на прагулцы або праз акно):
    — Посмотрнте, как воробушкн прыгают, скачут. На улнце мороз, снег. йм, наверное, холодво. Холадна верабейчыкам, воеь яны і скачуць.
    Чытае забаўлянку:
    Верабейчык скача, скача, Яму холадна, няйначай, Бо мароз трашчыць, Бо сняжок блішчыць.
    — Покажнте, как прыгают воробушкн, верабейчыкі.
    Верабейчык скача, скача, (дзеці скачуць, «як верабейчыкі») Яму холадна, няйначай.
    — Пакажыце, што верабейчыку холадна. (Дзеці ахопліваюць сябе рукамі, нібы спрабуючы сагрэцца.) Вось як холадна верабейчыку.
    Бо мароз трашчыць,
    Бо сняжок блішчыць.
    Гульня праводзіцца 2—3 разы.
    Разыгрывакне верша А. Мясткіўскага «У зайчыка лапкі»
    А р гав із ац ы я. Выхавальнік паведамляе: «Когда я вчера шла домой, я встретяла... Кого бы вы думаля? (Паказвае цацачнага зайчыка.) Кто это?» (Зайчнк.) Зайчнк какой? У него длннные... (Ушкя.) Сзадн у него коротенькяй... (Хвостнк.) А это что у зайкн? (Лапкн.) У зайчнка лапкн, а у нас что? (Ножкн.) Покажяте вашн ножкн! Вот какяе ножкн! Зайчяк прыгает: скок-скок! (Показывает.) А мы ножкамя тупаем: туп-туп. Покажнте, как вы тупаете.
    Паказваючы цацку, чытае забаўлянку, імітуючы ўсеназваныя дзеянні
    У зайчыка лапкі,
    А ў мяне ножкі.
    Зайчык сабе — скок-скок,
    А я сабе — туп-туп.
    Зайчык бег да лесу, Я ішла дадому.
    Зайчык сабе — скок-скок, А я сабе — туп-туп!
    — Зараз раскажам пра нашых дзетак. 3 каго пачнем? Раскажам спачатку пра Танечку (чытае забаўлянку «пра Таню», прыцягваючы малыхда прагаворвання асобных слоў):
    У зайчыка... (лапкі), А ў Тані... (ножкі). Зайчык сабе — скок-скок, А Таццянка — туп-туп.
    — Як Танечка тупае? (Дзіця паказвае.) Туп-туп!
    Зайчык бег да лесу, Таня ішла дадому.
    Зайчык сабе — ... (скок-скок),
    А Таццянка — ... (туп-туп!)
    — А цяпер раскажам пра Колю. І г. д.
    Разыгрыванне верша А. Якімовіча «Ліска»
    A р г а н і з а ц ы я. У выхавальніка цацка «Ліса». Ліса «асцярожна выглядвае» з-за стала.
    — Дзеці, хто гэта выглядвае? (Ліса.) Чаго ж яна хоча? Чаго яна навастрыла вушы і ўглядаецца?
    Навастрыла вушы ліска,
    Пачала ўглядацца:
    (выхабальнік з дапамогай цацкі імітуе дзеянні лісы) Ці няма спажывы блізка — Птушкі або зайца?
    — Чаго навастрыла вушы ліска, пачала ўглядацца? Каго яна хоча злавіць? Птушку або зайца! Вось якая хітрая ліска! Пакажыце, як ліска навастрыла вушы. (Прыстаўляе да галавы ўказальныя пальцы. імітуючы лісіныя вушы. Заахвочвае дзяцей да пераймання.)
    Навастрыла вушы ліска, Пачала ўглядацца.
    — Якліска пачала ўглядацца? (Імітуе дзеянне, заахвочваючы і дзяцей.)
    Ці няма спажывы блізка — Птушкі або зайца?
    Чытае вершык яшчэ 1—2 разы, разам з дзецьмі імітуючы дзеянні лісы.
    Разыгрыванне eeptua А. Вольскага «Ліска»
    A р г а н і з а ц ы я. У выхавальніка цацка «Ліса». «Ад імя лісы» педагог чытае:
    Я, ліса, лісіца, ліска,
    Вельмі зайчыкаў люблю.
    Падбяруся блізка-блізка
    (падносіць цацку блізка да дзяцей)
    I за хвосцік учаплю.
    (робіць рэзкі рух цацкай)
    Прапануе пагуляць у ліску і зайчыкаў. Выбіраецца адно дзіцяліска (яму надзяюць шапачку-маску), астатнія — зайчыкі. Выхавальнік, трымаючы «ліску» за плечы, выразна чытае вершык зноў. Вымаўляючы словы «падбяруся блізка-блізка», робіць з дзіцём
    некалькі крокаў наперад. Пасля апошніх слоў верша дзеці-зайчыкі разбягаюцца. Ліска спрабуе іх злавіць.
    Гульня паўтараецца некалькі разоў з рознымі «ліскамі». Выхавальнік заахвочвае паўтарэнне слоў верша дзіцём, які выконвае ролю ліскі.
    Рааыгрыванне верша С. Беставай «Мышаняты»
    A р г а в і з а ц ы я. Сярод дзяцей выбіраюцда мышка і кот. Астатнія: дзеці — мышаняты. Два-тры крэслы ставяцца побач, гэта — хата мышкі. «Кот» хаваецца за хатай. Выхавальнік прамаўляе:
    3 мамай мышкай мышаняты Скачуць, скачуць каля хаты: Тра-та-та, тра-та-та, Жыць на свеце любата, Толькі б далей ад ката.
    «Мышаняты» з «мышкай» скачуць «каля хаты». На апошнія слоеы «кот» выбягае з-за хаты, дзеці-мышаняты разбягаюцца, а «кот» іх ловіць. Тое дзіця, якое злавілі, становіцца «катом».
    Гульня паўтараецца некалькі разоў. Выхавальнік заахвочвае дзяцей паўтараць спачатку песеньку мышанят (апошнія тры радкі), а потым і ўвесь верш.
    Разыгрыванне верша А. Кавалюк «Мыюцца кацяняты»
    А р г а н і з а ц ы я. У выхавальніка мяккая цацка «Кот». Імітуючы дзеянні коціка — мыццё (коцік аблізвае лапку, затым мые вушы, нос і г. д.), чытае верш:
    Лапкай мяккай без вады Умываюцца каты.
    Мыюць вушы і насы, І на спінцы валасы. Так, як мамы, 'Так, як таты, Мыюцца і кацянягы.
    — Як умываюцца каты? Мяккай лапкай без вады! Што яны робяць? Лапкзй мыюць вушы, насы і на спінцы валасы. (Паказвае.)
    — Хто хоча паказаць, як мыецца коцік?
    Адно з дзяцей імітуе з дапамогай цацкі дзеянні ката, выхавальнік чытае верш.
    Паўтараецца некалькі разоў. Выхавальнік заахвочвае дзяцей да паўтарэння асобных слоў і радкоў верша.
    ЗАНЯТКІ ПА НАВУЧАННІ ДАШКОЛЬНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
    Асноўнай мэтай навучання беларускай мове ў дашкольнай установе з’яўляецца авалоданне дзецьмі элементарнымі зносінамі на нацыяналвнай мове. Адначасова вырашаюцца і іншыя педагагічныя задачы: развіццё мыслення, фантазіі, увагі, памяці, патрыятычнае і інтэрнацыянальнае выхаванне і г. д.
    Методыка навучання дашкольнікаў беларускай мове спалучае рысы яетодыкі роднай мовы і другой мовы. 3 дапамогай першай уводзяцца моўныя з’явы, што супадаюць у беларускай і рускай мовах. Гэта асабліва датычыцца развіцця лексічнага запасу на другой мове і вымаўленчых наЕыкаў. Чым больш адрозніваюцца беларуская і руская тэматычная лексіка, фанетыка, граматыка, тым с болыпай падставай выкарыстоўваецца методыка навучання дзяцей другой мове. Але і ў гэтым выпадку шырокае в:якарыстанне такога займальнага матэрыялу, як вершы, загадкі, прыказкі і прымаўкі і да т. п., элгментаў народных гульняў, гутаркі па змесце заняткаў выключна на беларускай мове набліжаюнь прыёмы навучання другой мове да прыёмаў навучання рускай мове.
    Перш за ўсё навучальны працэс неабходна будаваць такім чынам, каб дзеянні дзяцей былі сапраўды маўленчымі. Гэта значыць, што асноўная роля ў навучанні належыць не паўтарэнню асобных слэў, сказаў, не завучванню гатовых дыялогаў з наступным іх разыгрыванвем, а творчаму працэсу, у якім кожнае выказванне пачынаецца з матыву, жадання нешта сказаць, падпарадкоўваецца мэце, дзеля якой будуецца выказванне. Натуральнай крыніцай катываў, якія пабуджаюць дашкольнікаў да маўлення на беларускай мове, з’яўляюцца гульнявыя сітуацыі. Менавіта ў такіх сітуацыях, падначаленых пэўнай тэме, дзеці засвойваюць групы беларускіх слоў па прынцыпе сэнсавай блізкасці: назвы птушак, колеру, дзеяеловаў руху і інш.
    Псіхалагічна нематываваным і найменш цікавым для дашкольнікаў з’яўляецца авалоданне правільным гукавымаўленнем, паколькі адрозненне ў вымаўленні гукаў рускай і беларускай моў не пару-
    шае значэння слова і не перашкаджае яго разуменню. Таму немэтазгодна дабівацца ад выхаванцаў дакладнага, безакцэнтнага беларускага вымаўлення. Асэнсаванне асаблівасцей беларускай мовы ажыццяўляецца на аснове параўнання яе з рускай. Гэта садзейнічае размежаванню ў свядомасці дашкольнікаў элементаў адной і другой моў, служыць падставай для развіцця асэнсав а н a га с а м а к а н тр ол ю
    Навучанне беларускай мове ажыццяўляецца на спецыяльных занятках, якія ўяўляюць сабой зносіны выхавальніка з дзецьмі. Сцэнарый зносін можа ўключаць размову выхавальніка з дзецьмі, дыдактычныя, рухавыя, народныя гульні, інсцэніроўкі, гульні-драматызацыі, разглядванне карцін і інш. — такія віды дзейнасці, у якіх маўленне выступае ў разнастайных функцыях. У сцэнарыях актывізуючых зносін ставяцца і вырашаюцца задачы камунікатыўнага развіцця дзяцей, прабуджэння іх уласнай маўленчай актыўнасці, дыялогаў паміж дзецьмі. Набытыя падчас заняткаў веды і ўменні замацоўваюцца ў паўсядзённым жыцці, а таксама ў час індывідуальнай работы з дзецьмі.