• Часопісы
  • Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў  Наталля Старжынская, Дзіна Дубініна

    Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў

    Наталля Старжынская, Дзіна Дубініна

    Выдавец: Белы Вецер
    Памер: 112с.
    Мазыр 2008
    21.11 МБ
    М а т э р ы я л. Вучэбныя прылады: аловак. каляровыя алоўкі ў скрыпцы. сшытак, ручка, азбука, фарбы, пэндзаль, крэйда.
    П л а н правядзення
    — Дзеці, першага верасня вы, як усе школьнікі нашай краіны, пойдзеце ў школу. Вы станеце вучнямі і вучаніцамі. Дзяніс, ты кім станеш? А ты, Кася? (Лпытвае некалькіх дзяцей.) Хто вас будзе вучыць? (Настаўніца.)
    — Калі вы будзеце вучнямі. вам спатрэбяцца розныя новыя рэчы — вучэбныя прылады. Яны ляжаць у мяне на стале. Паглядзіце на іх. Я вам загадаю пра некаторыя з іх загадкі:
    Што за дрэва ў свеце ёсць, Што дупло ў яго наскрозь, А ў дупло забраўся пісар: Вечна піша і маўчыць.
    Ростам гэткі ж, як і дрэва, —
    Толькі нос з дупла тырчыць. (Аловак.)
    — Нашы продкі пісалі алавянымі палачкамі. Адсюль пайшла назва аловак. Гэта які аловак? (Просты.)
    Дом без вокан, без дзвярэй —
    Поўна ў доме тым людзей.
    Там ляжаць браты радочкам — На іх розныя сарочкі.
    (Каляровыя алоўкі для малявання.)
    — Чым яшчэ малююць? (Фарбамі і пэндзлямі.) А чым пішуць на дошцы? (Крэйдай.)
    He куст, а з лісточкамі, He кашуля, а сшыта. He чалавек. а расказвае. (Кніга.)
    — А як называюцца кнігі. па якіх вучацца ў школе? Гэта не проста кнігі, а... (падручнікі). Школьнікі вучацца па падручніках у класе, потым робяць хатнія заданні дома — гэтыя кнігі заўсёды ў іх пад рукой, таму яны называюцца падручнікамі. Які самы галоўны падручнік у першакласніка? (Азбука ці буквар.)
    — У мяне на стале ёсць яшчэ адна вельмі важная рэч, патрэбная вучням. Загадка пра яе амаль такая ж, як пра кпігу, але ёсць адно адрозненне. Паслухайце ўважліва: «Не куст, а з лісточкамі, не кашуля, а сшыта». (Сшытак.) Чаму ён так называсцца? (Таму што яго лісточкі сшыты.)
    — Чым ііішуць вучні ў сшытках? (Ручкамі.) Куды кладуць ручку і алоўкі? (У пенал.)
    — Аловак, пэндзлік, фарбы, сшыткі, ручка. пенал — усё гэта вучэбныя прылады. Яны патрэбны, каб вучыцца ў школе. Усе вучэбныя прылады носяць у... (ранцы).
    Падручнікі, сшыткі Купіла мне мама. У школу з сябрамі Пайду я таксахМа.
    П. Шыбут
    Выхавальнік завучвае вершык з дзецьмі.
    Праводзіцца гульня < Збіраемся ў школу». Адно з дзяцей складвае вучэбныя прылады ў ранец, называючы свае дзеянні: < Я кладу сшытак у ранец, цяпер кладу аловак і ручку ў пенал, а пенал — у ранец» і да т. п.
    Гульня паўтараецца 2—3 разы.
    Дзеці па адным падыходзяць да стала і на свой выбар вымаюць з ранца вучэбныя прылады, потым называюць кожны свой прадмет. Далей выхавальнік звяртаецца да ўсіх дзяцей: «Чый пенал?» — «Марынін пенал», «Чый сшытак?» — «Валодзяў сшытак», «Чыя ручка?» — «Русланава ручка» і г. д.
    ДАДАТАК
    ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ЗАНЯТКАЎ
    Знаёмства
    Для замацавання лексікі па тэме «Знаёмства» можна правесці з дзецьмі гульні «Як цябе зваць», «Назаві сваё прозвішча», «Маша» і інш.
    Як цябе зваць
    Дзеці ідуць па крузе. У сярэдзіне стаіць вядучы, які прыгаворвае:
    Я — Алесь, а ты — Марынка, Хлопчык — я, а ты — дзяўчынка. Раз, два, тры, чатыры, пяць, Як цябе зваць?
    Вядучы паказвае на якое-небудзь дзіця, а тое хуценька называе сваё імя.
    Назаві сваё прозвішча
    Праводзіцца аналагічна папярэдняй пад прыгавор:
    Раз, два. тры, чатыры, пяць, Бавім час мы не дарма — Просім хуценька назваць Сваё прозвішча, імя!
    Маша
    Дзеці выбіраюць «Машу», завязваюць ёй вочы, ставяць у сярэдзіну кола і прыгаворваюць:
    Маша, Маша, ты пацеша наша! Ручкі з золата, ножкі з долата, Валасы кудлатыя, а вочы зыркатыя.
    «Маша» хапае каго-небудзь з кола і павінна адгадаць, хто гэта. Той, чыёімя яна адгадае, становіцца «Машай». Гульня паўтараецца.
    Гэта я
    Для замацавання засвоенай тэматычнай лексікі падчас мыцця дзецьмі твараў або ў гульні з лялькай выхавальнік чытае пацешку: Вадзічка, вадзічка, Памый маё лічка, Каб вочкі блішчэлі.
    Каб шчочкі чырванелі, Каб смяяўся раток, Каб кусаўся зубок.
    Мая сям’я
    Іншым разам, успамінаючы ласкавыя словы пра маму, дзецям можна прачытаць або развучыць з імі ўрывак з верша М. Хведаровіча:
    Маміна імя
    Самае лепшае, Маміна слова Найдаражэйшае. Мама! Матуля! — Чароўнае слова — Песняй ласкавай Гучыць на ўсіх мовах.
    Цацкі
    Карагод «Зайчык»
    У далейшым па тэме «Цацкі > з дзецьмі можна павадзіць карагод — «разам з зайчыкам».
    Адно дзіця — зайчык(можна ўзяць у рукі цацку). Усе астатнія становяцца ў кола. водзяць карагод. Выхавальнік спявае, заахвочваючы і дзяцей да паўтарэння слоў песенькі:
    Заінька за садочкам, Шэранькі за садочкам, Заінька. выйдзі ў садзік, Шэранькі, выйдзі ў садзік.
    «Заінька», які да гэтых слоў ходзіць за кругам, уваходзіць у кола. Усе пляскаюць у далоні і спяваюць:
    Заінька, рукі ў бокі, Шэранькі, рукі ў бокі. Заінька, топні ножкай. Шэранькі, топні ножкай.
    Заінька, пайдзі ў скокі, Шэранькі, пайдзі ў скокі. Заінька, папляшы, Шэранькі, папляшы.
    «Заінька» выконвае ўсе ўзгаданыя дзеянні. Потым яму прапануецца другое заданне:
    Заінька, выбірай, Шэранькі, выбірай.
    «Заінька» выбірае каго-небудзь з круга, той становіцца зайчыкам. Гульня паўтараецца.
    Для замацавання лексікі па тэме «Цацкі» можна наладзіць гульню ў магазін.
    — Давайце пагуляем у магазін цацак. Я буду прадаўцом, а вы — пакупнікамі. Пакупнікі прыходзяцьу магазін, вітаюцца — кажуць: «Добры дзень!», купляюць адну або некалькі цацак. Напрыклад: «Дайце, калі ласка, чырвоны кубік», <Дайце, калі ласка, мішку і ляльку». Калі пакупнік купіць цацку, ён гаворыць «дзякуй».
    — Калі ласка, пакупнікі, заходзьце ў магазін цацак.
    — Усе купілі сабе цацкі. Якую цацку купіў Міхасік? Якую цацку купіла Алеся? і г. д.
    Паўтарыць назвы цацак можна падчас разглядвання малюнкаў, на якіх адлюстраваны дзеці з цацкамі: «Паглядзіце ўважліва на малюнак. Назавіце, з якімі цацкамі гуляюць дзеці. Пазавіце цацкі, з якімі любіце гуляць вы».
    — Паслухайце вершык пра хлопчыка Федзю, ад якога паўцякалі цацкі:
    Зноў без адпачынку Завіхаўся Федзя: Паламаў машынку, Разарваў мядзведзя, Паадкручваў вушы Шэранькаму зайку, Перамазаў тушшу Штонікі і майку. 3 гэтае прычыны Цацкі паўцякалі: Заяц да Яніны, А мядзведзь да Валі.
    Т. Кляшторная
    — Чаму цацкі паўцякалі ад хлопчыка? — Як вы гуляеце з цацкамі?
    Ветлівыя словы
    Завучванне верша Т. Кляшторнай «Ветлівыя словы»:
    Калі ласка, дзякуй, Добры дзень — Ветлівыя словы Чую ад людзей.
    Я таксама буду Імі даражыць: 3 ветлівымі словамі Лёгка жыць.
    Дзеці адказваюць на пытанне, чаму з ветлівымі словамі лёгка жыць.
    Родная мова
    Завучванне верша «Хто я?»:
    Узяў мяне одум:
    Хто я такі. адкуль родам?
    І дазнацца ў мамы мусіў — Беларус я, з Беларусі.
    Васіль Вітка
    Ншйы імёны
    Замацаванне і актывізацыя лексікі па тэме пры дапамозе наступных вершаў:
    Згатавала Саша
    Кашу для Машы.
    Маша Сашы ўдзячная, Каша ў Сашы смачная.
    М. II раснякоў
    Лічылка
    Ля Яўгена села Лена,
    Ля Генадзя села Ядзя, Каля Зосі — два Антосі, Каля Надзі — два Аркадзі, Каля Янкі — тры Святланкі, Каля Сашы — тры ІІаташы.
    Колькі тут дзяўчат усіх?
    Колькі хлопчыкаў ля іх? Хочаш ведаць — не сядзі, Сам цяпер лічыць ідзі!
    Н. Парукаў
    Каляровы папяровы
    Змей лятаў.
    3-пад хмурынак вечаровых
    Вы-гля-даў:
    Дзе Міхаська-бегунок,
    Дзе Лдаська-вертунок, Дзе Настуся-балаўніца, Дзе Дануся-працаўніца?
    Ці чытаюць,
    Ці гуляюць, Ці сядзяць. Ці памагаюць?
    Калі ж рана леглі спаць.
    У гульню — не браць!
    М. Чарняўскі
    Садавіна і агародніна
    Развучванне верша І. Муравейкі «Ладкі». Дзеці ідуць у карагодзе і выконваюць рухі, адпаведныя зместу верша:
    Ладачкі-ладкі!..
    Мы палолі градкі, Мы палолі самі, Сваімі рукамі.
    Ад старанай працы
    Выраслі на градцы:
    Вось такія буракі!
    Вось такія агуркі! А капусты качаны Вось такой велічыні!
    Наступным разам можна прачытаць малым верш Пімена Панчанкі «У магазіне»:
    Ідзе вясёлы продаж.
    Сам выбірай, бяры
    Садоў і агародаў
    Духмяныя дары.
    Капуста, памідоры
    І сопкай бульбы горы, А кутзапаланілі Цяжкія кавуны.
    Арэхамі звінела, І пахла часнаком. І яблыкамі спелымі
    3 бурштынавым бачком...
    Дзеці знаходзяць у кошыку ці на малюнку садавіну, пра якую расказваецца ў вершы. Верш можна выкарыстаць у якасці зачыну да гульні ў магазін садавіны і агародніны.
    3 такой жа мэтай можна выкарыстаць верш Ніны Галіноўскай < Гародніна і садавіна»:
    
    Г ародніна і садавіна
    з восеньскага лімузіна: груіпы, морква. кабачкі, слівы, бручка, буракі, бульба, яблыкі, хурма, гарбузы.
    І ўсё — дарма, Дзені, вы сказаць павінны: што — гародніна, што — садавіна?
    Н. Галіноўская
    Да тэмы «Агародніна» можна дадаць і верш Л. Пранчака
    «Памочнікі»:
    Бульбу капае Бабуля на градах. Бульба ўрадзіла. Бабуля рада.
    Ёй Ганна і Пеця Дапамагаюць.
    Бульбу ў кошык Лазовы збіраюць.
    Бабуля памочнікам Шчыра ўдзячная.
    3 бульбы спячэ яна Дранікі смачныя. Для ўнукаў увішных — Анюткі і Псці — Дранікі тыя Смачнейшыя ў свеце!
    ***
    Лета цэлае Цыбулька Працавала. Аж пацела. Сто сукеначак Прыдбала І адразу ўсе Надзела.
    Л. Шырын
    Мой дзень у дзіцячым садзе
    Замацаванне і актывізацыя лексікі па тэме пры дапамозе наступных мастацкіх твораў:
    Ул адзя-майстрыха
    Уладзя-майстрыха Цацкі ўмее рабіць: Бусла з пластыліну зляпіць, Улітку, вугра, улюблёнага ў мора, Чырвоныя яблыкі і памідоры.
    А мышку зрабіла, дык Васька-каток Угледзеў, схапіў — узяў у раток.
    Уладзя смяялася, кот хваляваўся, Пакінуў «здабычу» І ў кут свой падаўся.
    А. Дзеружынскі
    Працавітая дзяўчынка Як маленькую сяброўку, Ляльку любіць Каця. To расчэша ёй галоўку. To памые плацце.
    To пагушкае на ручках, To пацешыць байкай — Як у лесе ў дрымучым Заблудзіўся зайка.
    Ляльцы ловіць матылёчка
    Шапачкай сваёю, Праз шнурочак-паясочак Скача перад ёю.
    Спаць паклаўшы паміж
    кветак У цянёк духмяны,
    Ёй з пясочку шмат катлетак Напячэ румяных.
    За турботамі, за працай Так і дзень мінае,
    А самой пазабаўляцца Часу не хапае.
    А. Александровіч
    Як зроблены цацкі
    У Дзяніскі сёння свята: Цацак дзед прынёс багата — Верталёт і самаходку, І пластмасавую лодку, Матаролер і машыну 3 размалёванай кабінай. Рад Дзяніска. вельмі рад. І паставіў цацкі ў рад. Перш узяўся за машыну — Адвінціў ураз кабіну, Потым колы паздымаў. Верталёт той паламаў. Разабраў на дзіва скора Да драбніцы матаролер. Дзед убачыў, забубніў: — Што ты з цацкамі зрабіў? Я табе іх нёс гуляць — Хіба ж можна іх ламаць? He купляў бы я, каб ведаў. А Дзяніска кажа дзеду:
    — Мне карцела разабрацца, Як жа зроблены ўсе цацкі, А ва ўсім як разбяруся — Цацкі зноў складу, дзядуся!