• Часопісы
  • Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў  Наталля Старжынская, Дзіна Дубініна

    Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў

    Наталля Старжынская, Дзіна Дубініна

    Выдавец: Белы Вецер
    Памер: 112с.
    Мазыр 2008
    21.11 МБ
    А. Бадак
    Выхавальнік расказвае вершык яшчэ раз, прапануючы дзецям дагаворваць апоіпнія словы ў радках.
    /
    Кветкі
    П р a г р а м н ы з м е с т. Вучыць дзяцей называць кветкі (дзьмухавец, пралеска, валошка, рамонак, званочак), увесці абагульняючае слова кветкі. Вучыць вымаўляпь гукі [ц]. [шч], [дз] у словах і сказах. Фарміраваць уменне суадносіць з малюнкамі назвы кветак. Развіваць камунікатыўныя ў.менні дзяцей.
    Матэрыял. Прадметныя малюнкі з выявамі кветак; цацка «Буслік».
    План правядзення
    — Добры дзень, дзеці!
    — Сёння да нас у госці зноў завітаў Буслік. Ен гуляў на лузе, бачыў там розныя прыгожыя кветкі і хоча вам пра гэта расказаць:
    Выйдзі ў луг ці ў поле Летам — Колькі там Дзівосных кветак!
    Жоўтыя, Ліловыя, Белыя, Ружовыя, Сінія, Як вочкі. Васількі, Званочкі.
    К. Цвірка
    Падчас расказвання верша выхавальнік паказвае малюнкі з кветкамі, пасля чаго зазначае:
    — Гэта ўсё кветкі. (Дзеці паўтараюць.) Якія гэта кветкі? Буслік просіць вас дапамагчы яму правільна назваць кветкі. Каб дапамагчы Бусліку, я буду расказваць вершы пра кветкі:
    Будзіць жаўранак ад сну 1 Іоле, пералескі.
    Сустракаць бягуць вясну Сінія... пралескі.
    С. Кацуба
    — Гэтая кветка называецца пралеска. Яна раней усіх з’яўляецца ўвесну. (Дзеці паўтараюць назву кветкі.)
    — Вось знаёмая вам кветачка. Іх вельмі шмат расце ў полі.
    На лузе браточкі 3 аднае сямейкі: Залатыя вочкі, Беленькія вейкі.
    — Што гэта за кветка? (Дзеці адказваюць, што гэта ромашка.) А па-беларуску гэтая кветка называецца рамонак. (Дзеці паўтараюць назву.)
    Аналагічна праводзіцца далейшая работа над назвамі кветак.
    Стаіць.
    Выглядаючы з жыта, Як зорачка-знічка Здалёк, Што упала Іскрынкай 3 блакіту,
    Палеткаў краса — ...Васілёк.
    А. Дзеружынскі
    Адуванчык, Дзьмухавец, Кучаравы маладзец. Стаў ён Пры дарожцы На даўжэзнай ножцы.
    Ля дарогі шарык белы. Вецер б’е. а шарык цэлы. А як дзьмухнуць хлапчукі — IІух ляціць ва ўсе бакі.
    В. Жуковіч (Выхавальнік нагадвае. як дзеці дзьмулі на адуванчыкі падчас прагулкі.)
    Каралевай называюць, Вершы пра яе складаюць, Прыгожая дужа Кветка... ружа.
    І. Собач
    Бяры ружу асцярожна: Пакалоць балюча можа!
    В. Даніленка
    3 ціхай раніцы да ночкі, Кожным днём вясны і лета Звоняць кветачкі-званочкі — Званары між яркіх кветак. Звоняць кветачкі ў полі, Звонка звоняйь ля дарожкі, І. здаецца, як ніколі Просяцца ў скокі ножкі.
    С. Шушкевіч
    Гадаюць на лузе Вясёлыя дзеткі, Якія ў Анюты Любімыя кветкі: — Пралескі! — Фіялкі!
    — Рамонкі!
    — Званочкі!
    А мама смяецца: — Анюціны вочкі\
    В. Гардзей
    — Зараз праверым, ці правільна Буслік запомніў назвы кветак. Праводзіцца гульня на пасіўнае распазнаванне слова «Так ці не». — Буслік будзе вам называць кветкі і паказваць іх на малюнках, а вы будзеце яму адказваць, так ён назваў ці не.
    Буслік называе: «Дзьмухавец». Дзеці: «Так» ці «Не» і г. д.
    Буслік дзякуе дзецям: «Малайцы, дзеткі, дапамаглі мне распазнаць кветкі!»
    — Паглядзіце ўважліва на гэтыя кветкі. Дзе яны растуць? Дзе расце пралеска? (У лесе.) А дзе растуць званочкі? (На лузе.)(І г. д. наконт палявых і лясных кветак.)
    — Паглядзіце на іншыя кветкі. (На малюнку выявы вяргіні, півоні, ружы, цюльпана.) Дзе яны растуць? (У парку, каля хаты на клумбах.) Так, іх спецыяльна саджаюць, каб было прыгожа. За гэтымі кветкамі трэба даглядаць. Што трэба рабіць, каб яны добра раслі? (Палоць, паліваць.)
    — Паслухайце верш, як Алёнка даглядае за кветкамі:
    Ля Алёнчынае хаты Чмель лятае зухаваты, І пчала ўвесь дзень гудзе. Яны чуюць пах мядовы. Што з Алёнчынага кветніка Ідзе.
    Працавала
    Тут Алёнчына рыдлёўка: Грунт капала.
    Тут грабелькамі Алёнка Грунт пушыла, Кветкі роўнымі радкамі Пасадзіла,
    Між радкамі прапалола
    Усю макрыцу, І прыносіла з калодзежа Вадзіцу
    У маленечкім вядры, І расаду палівала На зары.
    Тут Алёнка клопат мела Немалы,
    І ў Алёнкі падняліся. расцвілі Каля хаты, ля паркана, Гладыёлусы, Цюльпаны...
    Чмель лятае зухаваты, Матылёчак і пчала. Мёд збіраюць І спяваюць.
    Во Алёнка што зрабіла, Што змагла!
    П. Дарошка
    — Паглядзіце на карцінку.
    — Якая там намалявана кветка?
    — Гэта рамонак. Давайце я вам раскажу пра рамонак. Ён прыгожы. У яго белыя пялёсткі, жоўтая сярэдзінка, зялёныя лісцікі і зялёная сцяблінка. Рамонак расце на лузе ці на палянцы ў лесе.
    — А зараз, калі ласка, раскажыце вы Бусліку пра рамонак ці пра іншую кветку, якая вам спадабалася.
    — Малайцы, дзеці.
    — Калі ласка, адкажыце на пытанні-загадкі:
    Чырвоны, пахучы. Гэта мак або ружа?
    Блакітная, пяшчотная. Гэта званочак або пралеска?
    Жоўтыя, невялікія. Гэта наготкі ці адуванчыкі?
    — Добра ведаеце кветкі!
    — Давайце пагуляем у гульню «Кветнік».
    — Я буду садоўнікам, а вы выбірайце сабе назвы розных кветак. Калі я пазаву кветку, яна павінна адазванца і назваць другую кветку. Той, хто забудзецца назвацца, або адкажа не ў свой час, або назаве тую кветку, якой няма, плаціць фант. Потым гэтыя фанты мы разыграем.
    — Я пачынаю гульню: < Я быў у садзе, там растуць розныя кветкі. He было там толькі ружы». Той. хто выбраў сабе назву ружы, хутка ўстае і кажа: «Ружа ў садзе ёсць, а вось касача няма». «Касач», у сваю чаргу. павінен сказаць: < Касач у садзе расце. Там няма півоні» і г. д.
    — Малайцы, дзеці, а зараз намалюйце букст з садовых кветак для сваёй матулі.
    Героі народных беларускіх казак
    Праграмны з м е с т. Замацоўваць характэрныя назвы персанажаў беларускіх народных казак. Замацоўваць правільнае вымаўленне. спецыфічных для беларускай мовы гукаў. Вучыць карыстацца інтанапыйнымі сродкамі пры перадачы дыялога. Практыкаваць у правілыіым выкарыстанні клічнай формы назоўнікаў (коце, браце). Вучыць перадаваць змест кароткіх казак па частках, карыстацца дыялогам.
    М а т э р ы я л. Персанажы лялечнага тэатру.
    П л а н правядзення
    — Да нас у госці прыйшлі артысты. Давайце з імі павітаемся.
    Дзеці называюць знаёмых персанажаў казак: лісічка-сястрычка, мушка-пяюшка, камарык-насаты тварык, сарока-белабока, зайка-пабягайка, мышка-нарушка. курачка-сакатушка і г. д. Вітаюцца з імі.
    — Звяры прыйшлі да нас з розных беларускіх народных казак. 3 якой казкі прыйшлі гусак ІІІыпун і індык Балбатун («Пшанічны каласок»)? Аб чым гэтая казка?
    2—3 дзіцяці па чарзе перадаюць змест казкі. Пры неабходнасці выхавальнік падказвае. Апошні дыялог са слоў курачкі разыгрываецца па асобах.
    — Здагадайцеся, хто з казачных герояў гэта сказаў:
    «Я па паліцах скрабатуха». (Мышка.)
    «Я па сажалках рагатуха». (Жаба.)
    «Я па елках скакуха.». (Вавёрка.)
    — 3 якой казкі гэтыя персанажы? (Муха-пяюха.)
    — Я пачну расказваць казку, а вы працягвайце яе далей:
    — Пабегла курачка да каровы:
    — Карова, карова, дай масла!
    А карова адказвае: ...
    — Адгадайце, які казачны персанаж так клікаў свайго сябра. Назавіце, з якой гэта казкі:
    — Коце, браце! Мяне ліска нясе
    У высокія горы.
    У глыбокія норы, Па барах, па карчах, Аж бярэ мяне страх!..
    — Паўтарыце словы, якімі пеўнік зваў коціка. Як гэтыя словы гучаць па-руску?
    — Давайце паспрабуем пераказаць гэтую казку па частках.
    Лета
    П p a r p a м н ы з м е с т. Увесці ў слоўнік дзяцей словы і словазлучэнні: горача, яскравае сонейка, прамень, праменнае, прыпякае, квітнеюць, хмарнае неба. За.мацоўваць ужыванне абагульняючага спалучзння летняе адзенне. Замацоўваць правілыіае вымаўленне гукаў [дз], [дж] у словах і фразах. Вучыць правільна дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў (сонейка, неба). Практыкаваць у правільным выкарыстанні прыслоўяў улетку, узімку, увосень, увесну. Вучынь складаць кароткія апавяданні ў выглядзе пебыліц.
    М а т э р ы л. Карціна «Летам у парку» з серыі «Поры года» О. І. Салаўёвай; прадметныя і сюжэтныя малюнкі на тэму «Лета»; сінія сігнальныя карткі ў дзяцей; лялька Дзед-Барадзед.
    П л а н нравядзення
    — Знайдзіце адгадку на гэту загадку:
    Цёплым сонейкам сагрэта ГІрыйшло радаснае... (лета).
    Е. Лось
    — Па якіх прыкметах мы адчуваем, што прыйшло лета? (Выкарыстоўваюцца малюнкі-падказкі: дзеці купаюцца ў рацэ, збіраюць ягады, гуляюць у парку, растуць кветкі, лятаюць матылі.)
    — ІІаглядзіце на гэту карціну («Лста ў парку»).
    — Якая пара года адлюстравана на карціне?
    — Апішыце летняс сонейка (яскравае, цёплае, праменнае), неба (блакітнае, высокае, светлае, празрыстае, па небе плывуць воблачкі).
    — Паслухайце ўрывак з верша А. Дзеружынскага:
    Дзень добры, Сонца-сонейка!
    3 табой, Ласкавым, Добранька.
    — Звярніцеся да сонейка так, як у вершы.
    — Паглядзіце, якія кветкі намаляваў мастак на карціне. У якое адзенне апрануў людзей, якія гуляюць у парку?
    — А як вы апранаецеся летам?
    — Ці заўжды летам свеціць сонейка?
    — Уявіце сабе, што раптам набеглі цёмныя хмары, неба стала... (цёмнае, чорнае, хмарнае, нізкае).
    3 цёмнай хмары наўскасяк Скочыў на зямлю басяк.
    1 пусціўся басанож.
    Вы яго пазналі? (Дождж.)
    Васіль Вітка
    — Давайце пазавём дожджык:
    Ідзі, ідзі, дожджык, Звару табе боршчык.
    — Давайце пагуляем у гульню «Сонейка — дожджык^.
    — Да нас у госці прыйшоў Дзед-Барадзед:
    < Добры дзень, дзеткі! Я вельмі люблю гарачае лета. Летам вельмі прыгожа: зялёная трава, яскравыя кветкі, ідзе белы снег. Улетку я надзяю цёплае паліто і іду ў лес збіраць грыбы, ягады і кветкі. Летам у лесе няма нтушак — яны паляцелі ў вырай, у цёплыя мясціны. Улетку я вельмі люблю катацца на санках і веласіпедзе. Весела летам!»
    (Па ходу расказвання дзеці заўважаюць памылкі ў апавяданні, на кожную з іх падымаюць сігнальную картку і выпраўляюць памылкі.)
    — Наспрабуйце самастойна скласці небыліцы.
    — Адгадайце, калі гэта бывае:
    Трашчаць маразы — улетку ці ўзімку?
    Растае снег — увесну ці ўвосень?
    Ідзе цёплы дождж... — улетку.
    Калгаснікі збіраюць ураджай... — увосень.
    Рэчка пакрылася ільдом... — узімку.
    — Малайцы, дзеткі! Добра ведаеце, у якую пору года што бывае.
    Хутка ў школу
    Праграмны з м е с т. Увесці ў слоўнік дзяцей новыя словы — назвы вучэбных прылад, замацаваць вядомыя: сшытак, аловак, крэйда, пэндзаль, падручнік, дошка і інш.; словы вучань, вучаніца, наста^ніца; адказваць, выклікаць, лічыць, ведаць, па^тараць, пытацца; назвы колераў. Замацоўваць правільнае вымаўленне гука |дз] у складах, словах і фразах. Звярнуць увагу на спосаб утварэнпя некаторых слоў (аловак, сшытак, падручнік), вучыць ужываць у маўленні прыназоўнік у (у школу). Пракіыкаваць у правільным выкарыстанні прыналежных прымстнікаў. Фарміраваць у дзяцей камунікатыўныя ўменні на беларускай мове.