• Часопісы
  • Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў  Наталля Старжынская, Дзіна Дубініна

    Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў

    Наталля Старжынская, Дзіна Дубініна

    Выдавец: Белы Вецер
    Памер: 112с.
    Мазыр 2008
    21.11 МБ
    А. Ставер
    Гэй, мой конік
    Гэй, мой конік, гэй, мой сівы! Танканогі, даўгагрывы!
    Галавою страсяні, Капытамі зазвіні!
    І далёка, мілы мой, Паімчымся мы з табой!
    3.	Бядуля
    Наш пакой
    Замацаванне і актывізацыя лексікі на тэме пры дапамозе наступных мастацкіх твораў.
    Загадкі
    Побач стаяць, на вуліцу глядзяць, а сябе ніколі не бачаць. (Вокны.)
    Цэлы дзень толькі тым і заняты.
    Што праводзяць то ў хату, то з хаты. (Дзверы.)
    .4. Клышка
    Два браты адзін на аднаго глядзяць, а разам не сыйдуцца. (Падлога і столь.)
    Поле шкляное, а мсжы дрывяныя. (Акно.)
    Поле — шкляное,
    Празрыстае,
    Чыстае,
    Межы —
    драўляныя,
    Падмаляваныя. (Акно.)
    Дзверы
    — Хто ахоўвае кватэру?
    — IІам вядома! Гэта дзверы!
    Дзверы нашы новыя, Моцныя, дубовыя.
    Хітры ёсць у іх замок (А дзе ключык — не кажы). Пазнаюць яны здалёк, Свой з’явіўся ці чужы.
    Тату, маму і сыночка
    Ўраз угледзяць круглым вочкам.
    Г. Каржанеўская
    Акно
    Без вокнаў дому не бывае. Акно нам далеч адкрывае
    Там школа, а далей — завод, Снуе па вуліцы народ.
    Кудысць бягуць аўтамабілі, Бы штосьці, бедныя, згубілі.
    Каштаны, ліпы зелянеюць, Ідуць дажджы, вятрыскі веюць.
    Акно таксама дзверы ў свет. Так лічыць сябра ваш, паэт.
    Г. Каржанеўская
    77радукты харчавання
    Чытанне верша Л. Мароза «Каламбір»:
    Ліманад, цукеркі, сыр — Скрозь ласункі ў краме... — Ты купі мне каламбір! — Кажа Вова маме.
    Цягне маму ў той куток, Дзе блішчыць вітрына, Там прыладзіўся латок, Сіні, як ільдзіна.
    І пламбір там напаказ
    Выстаўлены белы...
    Слова хлапчукова ўраз Мама зразумела.
    Ліманад, цукеркі, сыр
    Хтось выносіць з крамы... Ну, а ў Вовы ёсць пламбір — Каламбір той самы.
    Адзенне і абутак
    Замацаванне і актывізацыя лексікі па тэме пры дапамозе наступных мастацкіх твораў:
    Загадкі
    Ну і дзіўны посуд
    Носіш, браце, ты:
    Дагары дном — поўны, Дном уніз — пусты. (Шапка.)
    А. Клышка
    Пухната.е ягнятка — хто ж падумаць мог? —
    Днём яно — з нагамі, а ўначы — без ног. (Шарсцяная шкарпэтка.) А. Клышка Пяць пунь, адны вароты. (Пальчаткі.)
    Рукавічкі
    Воля з Юляю — сястрычкі, сёння плачуць у двары. — Мы... згубілі... рукавічкі, як куляліся з гары.
    Мы шукалі іх дарма: іх нідзе няма... няма... Выпаўз Тузік з будкі: — Гаў!
    І пабег.
    І — адшукаў!!!
    — Бярыце, сястрычкі, свае рукавічкі!
    Бегайце,
    гуляйце, болей —
    не губляйце!
    Гаў!
    Гаў!
    Гаў!
    Г. Іванова
    Валёнкі
    Коця коўзацца хадзіў, сабе лапкі застудзіў.
    Прыбег да Алёнкі: — Пазыч мне валёнкі!
    Я зімою панашу, а вясною прынясу!
    Г. Іванова
    Абнова
    Мне купілі чаравічкі, Як чырвоныя сунічкі! Заўтра рана-ўранку Стану я на ганку, Па баках пагляджу, А чаму — не ска-жу!
    Г. Іванова
    Сандалікі
    Тата мне
    Купіў сандалікі, Сандалікі-скакалікі. Я ў сандалікі Абулася, Танцую і любуюся. Mae ножкі He лянівыя. Я — самая шчаслівая.
    В. Карпечанка
    Паліто
    Добра тым, хто край паўднёвы Засяліў. Нашто абновы?
    Ну, а ў нас без паліто He абыйдзецца ніхто.
    Нам яно — што зверху мех. Хай мароз, хай сыпле снег — Дастаткова зашпіліцца; Нас тады зіма баіцца.
    Бо ад пят да барады Ад яе схаваны ты, Г. Каржанеўская
    Чаравікі
    Я марудзіць не прывык, He люблю спакою.
    Я — рухавы чаравік. Нас, дакладней, двое.
    Разам — значыць, пара нас. У садок дзіцячы, А пасля ў першы клас Пойдзем, не іначай.
    Ну а вырастуць няхай Ногі ў Ігната, Скажам хлопчыку «бывай» — І хутчэй да брата.
    Г. Каржснеўская
    Шалік
    Бываю да пят, І цяпла ў мяне многа. Сагрэю малога, Сагрэю старога.
    Прагулка зімовая, Спорт ці работа — Я буду дарэчы, Я дам вам пяшчоту.
    Адкуль я, спытаеце, Добранькі гэткі? 3 клубка, І рукамі матулі сагрэты.
    Г. Каржанедская
    Свойскія жывёлы
    Гульня «Пераблытанка», у якой можна выкарыстаць верш Н. Галіноўскай:
    Што за дзіва: сярод ночы Чутны незвычайны хор. Кот спявае: «Аў-аў-аў», А сабака: «Мяў-мяў-мяў». Конь сярдуе на яго, Барытонам цягне: «Му-у-у, Голас чый, не разбяру». Нехта цінькае: «Цік-так». Гэта што там за спявак? Певень: Вось табе і на!
    Еіыхавальнік чытае верш цалкам, затым па. частках, а дзеці выпраўляюць недарэчнасці. Выхавальнік заахвочвае малых да ўтварэння дзеясловаў: кот спявае «мяў-мяў-мяў» — ён мяўкае; сабака гаворыць «гаў-гаў-гаў» — ён брэша (звяртаецца ўвага на род назоўніка сабака) і г. д.
    — Жывёлы маюць дзіцянят. Паглядзіце на малюнак і скажыце, хто ў каго. (У кошкі — кацяня, у качкі — качаня (голасам падкрэсліваецца ня), у казы — казляня, у каровы — цяля, у кабылы — жэрабя, у сабакі — шчаня, у авечкі — ягня, у трусіхі — трусяня.)
    У далейшым можна выкарыстоўваць наступныя мастацкія творы:
    Зажурыўся кот вусаты:
    — Прэч падамся з вашай хагы. Што мне жыць у вас дарма, Як мышэй у вас нямаі
    Г. Іванова
    У канаву парсючок Лёг спакойна на бачок. Лёг, паціху рохкае, Бы жыццё нялёгкае. Соладка прыжмурыў вочы І варочацца не хоча...
    П. Прануза
    Ой бычок, мой бысенька, Залатая лысінка, Бадлівыя рогі, Тупучыя ногі, Ты паціхеньку хадзі, І дзіцятка не будзі.
    Звяры нашых лясоў
    Замацаванне і актывізацыя лексікі па тэме пры дапамозе наступных мастацкіх твораў:
    Воўк і зайцы
    Раз, два, тры, чатыры — Зайчык вушкі натапырыў. Ідзе з лесу воўк, воўк І зубамі шчоўк, шчоўк. Мы схаваемся ў кусты: Зайка, я, і ты, і ты,
    Ты ж, ваўчына, пачакай, Як схаваемся — шукай!
    Васіль Вітка
    Верш можна выкарыстаць для рухавай гульні: дзеці-зайцы (4—5) скачуць на дзвюх нагах урассыпную, узгадняючы рух з тэкстам верша. Астатнія стаяць у крузе і пляскаюць у далоні. На апошні куплет дзеці хаваюцца за спінкамі крэслаў, якія стаяць па крузе. Загадзя выбраны «воўк» шукае «зайцоў», забірае тых дзяцей, якія паварушыліся.
    Птушкі
    Замацаванне і актывізацыя лексікі па тэме пры дапамозе наступных мастацкіх твораў:
    Панадворку, каля хаты, Ходзяць куры й кураняты. Хто сакоча, хто кудахча, Хто па стрэхах спрытна скача.
    Ул. Карызна Хрыпаты пеўнік
    Захварэў пявун, ахрып, Пзўна, у пеўня страшны грып. Маці — курыцу-квахтуху — He любіў крыклівы слухаць, Ён хадзіў па садзе босы, Абтрасаў на траўцы росы, Пасля гульняў, прапацеўшы, Ён крычаў, на плоце сеўшы. Па халодных лазіў лужах, Вось таму і занядужыў. Мо ангіна, можа грып? Захварэў пявун, ахрып.
    С. Шушкевіч
    He будзільвік, А праспаць Гаспадыні Ён не дасць.
    Прапяе шмат раз: — Пад’ём!
    І ўвесь разбудзіць Дсм.
    Летні дзень
    Замацаванне і актывізацыя лексікі па тэме пры дапамозе наступных мастацкіх твораў:
    Лета
    У сукенцы каляровай, У хусцінцы васільковай Ходзіць лета па палях, Па расквечаных лугах.
    Звоніць песняй жаўруковай Кожны дзень званчэйшай, новай. Дбайна сонечнае лета Спеліць ягады для дзетак.
    Любіць з імі забаўляцца.
    Загараць, спяваць, купацца.
    Дораць дзеці лету ўсмешкі, Гульні, песні і пацешкі.
    А расчуленае лета Дорыць ім букеты кветак.
    Н. Галіноўская
    Восень
    Замацаванне і актывізацыя лексікі па тэме пры дапамозе наступных мастацкіх твораў:
    Восеяь залатая
    Восень, восень залатая Сее радасць на зямлі, Хмарка ў сінім небе тае, Мкнуць у вырай жураўлі.
    Ніткай срэбнай павуцінне У косах сонейка блішчыць. Што за цуднае зіхценне! Што за ціш вакол стаіць!
    Я іду лясною сцежкай, Як па мяккім дыване.
    Восень з ветлівай усмешкай На спатканне выйшла мне.
    Ярка, хораша прыбрала Усюды дрэвы і кусты Ізямлю памалявала У колер жоўта-залаты.
    С. Новік-Пяюн
    Збіраюць дзеці лісце
    He чутна, як калісьці, Птушыных спеваў-трэляў. Збіраюць дзеці лісце Ля сцежак і арэляў.
    Альховае, кляновае, Яно злятае з дрэў. Дзіцячыя далонькі Асенні ловяць спеў. Н. Пінчук.
    Ветлівыя словы
    Замацаванне і актывізацыя лексікі па тэме пры дапамозе наступных мастацкіх твораў:
    Прабачэнне
    Паглядзі, сяброўка Жэяя, Лыска просіць прабачэння: Ён крыху мяне аблаяў, — Думаў, цётка я чужая... He пазнаў мяне ў сенцах, Бо я ў новенькай сукенцы. Бачу, у Лыскі ёсць сумленне — Шчыра просіць прабачэння: Лашчыцца, да ног схіліўся: — Ой, даруй мне, памыліўся!
    Л. Мароз
    Мы прымаем гасцей
    Замацаванне і актывізацыя лексікі па тэме пры дапамозе наступных мастацкіх твораў:
    Гасцінцы
    У хусцінцы — Тры гасцінцы:
    Табе, братка, — Шакаладка, Табе, дружок. — I Ііражок, А сястрычцы — Тваражок, Табе, свінка, — Хусцінка: Умыйся, Утрыся І спаць Л ажыся.
    Васіль Вітка
    Малыя аленікі
    Малыя аленікі. Елі варэнікі, Журавель — журавіны, А жырафа — апельсіны, Бегемот — ананасы, А янот — бульбу з квасам. Жук жур жор, Тхор сыр цёр, Грызла рысь рыс.
    Барбос — барбарыс.
    Вам наце Па аладцы. Табе, браце, — Закрывацца.
    Васіль Вітка
    У пакоі
    Замацаванне і актывізацыя лексікі па тэме пры дапамозе наступных мастацкіх твораў:
    Шафа
    Ого, высокае стварэнне! Вышэй, чым лямпачкі святло.
    Куды б падзелі мы адзенне.
    Калі б яе ў нас не было?
    Мы б прапалі, дайце веры, Паміж сукенак і кашуль.
    Усю б завешалі кватэру
    І параекладвалі б паўсюль...
    Г. Каржанеўская
    Крэсла
    Зоркі першыя мігцяць, Скора «Калыханка». Крэсла хоча вас абняць. Вас чакае зранку.
    Добра ў ім, Прыемна ў ім...
    Ці то дрэмлем, ці то спім?
    Г. Каржанеўская
    Стол
    Да пісьмовага стала Нас дарожка прывяла.
    Кнігі, ручкі тут ляжаць, А ніжэй — шуфлядак з пяць.
    У іх патрэбныя паперы, Вось і важны стол без меры.
    Мэбля ўсё-ткі, шафы брат.
    Месца ён займае шмат.
    Г. Каржанеўская
    Дыван
    І вочы радуе, і ногі лашчыць ён, Усіх вітае, Кожнаму відзён.
    Як быццам кветнік ці вясновы луг. Цярплівы наш, Адданы самы друг.
    Многа рэчаў навакол, Зручных і прыгожых.
    «Смачна есці!» кажа... стол, «Добрай ночы!» — ложак.
    /’. Каржанеўская
    Прафесія і праца
    Замацаванне і актывізацыя лсксікі па тэме пры дапамозе наступных мастацкіх твораў:
    Размова аб прафесіях
    Раз сышліся на двары Юныя рамеснікі І пачалі гаварыць Аб сваіх прафссіях: Што каштоўней, што важней Для краіны і людзей.
    — Я шліфую, я тачу Рэчы далікатныя, Справу токара лічу Самаю выдатнаю. ІІават трактар без мяне Кола з месца не скране.
    — Муляр з цэглы дом кладзе, Сценка ў сценку роўныя. Вы не знойдзеце нідзе Працы больш шаноўнае. Дзе ні вуліца, ні пляц, Як паглядзіш — мой палац.
    — Што ты нам не гавары — Вушы не развешу я, Я за слесара, сябры, Вось дзе дык прафесія.
    Hi за.мок. ні нож, ні крук Без маіх не зробіш рук.
    — За варштатам я стаю, Тку адменнай пражаю, Я прафесію сваю Лічу самай важнаю.
    Апранаю я народ У бастон і каверкот.
    — А вось справа швейная Самая надзейная: Абыходзіць голка свет, Кожны голкаю адзет.
    — Дайце слова, мне пара, Марна вокал ходзіце, Лепшай, чым у друкара, Працы вы не знойдзеце. Без кніжок ды без газет He абыходзіцца ўвесь свет.