Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў
Наталля Старжынская, Дзіна Дубініна
Выдавец: Белы Вецер
Памер: 112с.
Мазыр 2008
Я — дзяўчынка-беларуска 3 васільковымі вачыма. Хоць малая, Але знаю: Беларусь — Мая Радзіма.
Л. Пранчак
— Назавіце сваю Радзіму.
— Назавіце, у якім горадзе (вёсцы) вы жывяце.
— Як згвуцца жыхары вашага горада (вёскі)?
— Малайцы, дзеці! Давайце развітаемся з Янкам і Алёнкай.
Лічбы і формы
Праграмны з м е с т. Увесці назвы лічбаў ад 1 да 5, назвы лічбаў колькаспых і парадкавых; дзеяслоў лічыць, займеннік колькі, замацоўваць уменне называць знаё.мыя прадметы і геаметрычныя формы. Практыкаваць у вымаўленні гукаў [р]. [ч], [ц] у словах і сказах. Вучынь утвараць формы роднага склону назоўнікаў, спалучаць лічэбнікі з назоўнікамі; практыкаваць ва ўжыванні загаднага ладу дзеяслова. Развіваць камунікатыўныя ўменні ў дашкольнікаў.
М а т э р ы я л. Лялькі Янка і Ллёнка; па пяць рэчаў: лыжкі. цукеркі, мячыкі ці інш.
11л а н правядзення
— Добры дзень, дзеці!
— Янка і Алёнка прынеслі да нас розныя рэчы. Яны просяць, каб вы іх назвалі. расказалі пра іх і дапамаглі палічыць.
— Што гэта? (Выхавальнік паказвае лыжкі. Дзеці гавораць, што адна лыжка вялікая, другая маленькая, гэтая лыжка жоўтая, а тая — чырвоная і г. д.) Давайце палічым лыжкі: адна, дзве, тры, чатыры, пяць. Усяго пяць лыжак.
— Што гэта ў Янкі? Цукеркі! Давайце палічым цукеркі.
— Што прынесла Алёнка? (Мячыкі.) Палічым. колькі мачыкаў у Алёнкі.
— Лічыць вы навучыліся, а цяпер давайце навучымся даваць розныя каманды. Перш з дапамогай лічылкі выбярэм пяць дзяцей: «Адзін, два, гры, чатыры, пяць, пойдзеш зараз ты гуляць».
— Тым, каго мы выбралі, трэба пералічыцца. Гэта робіцца так: першы, другі, трэці, чацвёрты, пяты.
— Яшчэ раз назавіце свой парадкавы нумар, каб яго запомнілі астатнія дзеці.
— Зараз вы можаце даваць гэтым дзецям любыя каманды. Напрыклад: другі, паскачы; чацвёрты. пакружыся і г. д.
— А цяпер давайце памяняемся месцамі. Пералічыцеся. Давайце адзін аднаму каманды.
— Паглядзіце ўважліва, якія геаметрычныя фігуры ляжаць на стале? (Дзеці пазываюць: квадрат, трохвугольнік, кола, авал.)
— Пагуляем з вамі ў гульню <Чаго не стала?». Заплюшчыце вочы, а цяпер адкрыйце іх і скажыце, якой фігуры не стала.
— Станьце ў кола. Вазьміце ў рукі сваю любімую цацку.
— Міхасік, што ў цябе?
— Карына, што ў цябе?
— А зараз пад лічэнне «адзін, два, тры, чатыры, пяць» перададзім цацкі адзін аднаму па крузе.
— Міхасік, якая цацка зараз у цябе?
Гульня паўтараецца некалькі разоў.
— Малайцы, дзеці! Янка і Алёнка задаволены тым, як вы лічыце і ведаеце розныя геаметрычныя фігуры.
Вясна
Праграмны з м е с т. Увесці назвы пералётных птушак (бусел, шпак, чапля, грак), слова пралеска; актывізаваць словы, якія абазначаюць якасць (прыгожы, добры, дрэнны. пяшчотны). Замацоўваць вымаўленне гукаў [ч]. [г], |ў| у словах і фразах; практыкаваць у вымаўленні ненаціскных галосных (вясна). Вучыць ужываць прыпазоўнік у (у лес. у парк); звярнуць увагу на асабліваспь некаторых склонавых форм назоўнікаў (рака па рэчцы. лес у лесе). Развіваць уменне адказваць на пытанні, заахвочваць самастойныя выказванні дзяцей.
М а т э р ы я л. Карціна І. Левітана ‘Вясна. Вялікая вада» або іншая на дадзеную тэму; прадметныя малюнкі (жаваранак, грак, журавель, чапля. шпак, бусел і іншыя пералётныя птушкі, пралеска); галінкі вярбы з коцікамі.
ГІлан правядзення
— Якая зараз пара года?
— Вясной прыпякае сонейка, тае снег. Чым вясна адрозніваецца ад зімы?
— Паслухайце, як апісвае раннюю вясну Якуб Колас:
Сонца грэе, прыпякае, Лёд на рэчцы затрашчаў. Цёплы вецер павявае, Хмар дажджлівых нам прыгнаў. Вось і бусел паказаўся, Гусі дзікія гудуць,
Шпак на дубе расспяваўся, Жураўлі ўжо лятуць.
— Якія прыкметы вясны называюцца ў вершы?
— Чаму лёд на рэчцы затрашчаў?
— Надвор’е вясною цёплае, сонечнае. Працягвайце расказваць далей, якое яшчэ бывае надвор’е вясною? (Яснае, добрае, дажджлівае, халоднае, дрэннае.)
— Першымі да нас вяртаюцца вясной жаваранкі. Якія яшчэ птушкі прылятаюць з надыходам вясны? (Можна яшчэ раз прачытаць другую частку верша, паказаць адпаведныя малюнкі.)
— Як выглядаюць галінкі дрэў вясной?
— 3 якога дрэва стаяць галінкі на стале ў вазе? Так, гэта галінка вярбы з коцікамі.
Ручайкі вясновыя Ціха зазвінелі, Коцікі пуховыя На вярбу прыселі.
Разявілі роцікі, He ідуць у дом! Поіць сонца коцікаў Цёплым малачком.
Я. Крупенька
— Чаму мы каташкі вярбы называем коцікамі? (Таму што яны пушыстыя, мяккія, як кацяняты.)
— Коцікі распускаюцца ранняй вясной. А якія вясновыя кветкі ў лесе расцвітаюць першымі? (Паказваецца малюнак з выявай пралескі.) Якая пралеска? (Сіняя, прыгожая, маленькая, пяшчотная.)
— Паглядзіце на гэтую карціну. (Карціна І. Левітана < Вясна. Вялікая вада».)
— Давайце разам раскажам пра тое, што адлюстравана на карціне? Я буду пачынаць сказы, а вы заканчвайце:
Пасля доўгай зімы настала... (вясна). На палях яшчэ ляжыць... (снег), але ўжо адчуваецца надыход... (вясны). Неба стала... (блакітным, празрыстым). Паявіліся першыя веснавыя... (ручаі), снег пацямнеў. На рэчцы растаў... (лёд). Цяплей прыгравае... (сонца), ажылі бярозкі. Спяваюць веснавую песню... (птушкі).
(Затым свае расказы складаюць два-тры дашколыіікі.)
— Усе мы любім добрае надвор’е. Добрае надвор’е — гэта калі... (свеціць сонейка, цёпла, яснае блакітнае неба). Дрэннае надвор’е — гэта калі... (пахмурна, холадна, сонейка схавалася за хмаркамі, ідзе дождж).
— Давайце пагуляем у «Добрае надвор’е». Я буду дыктарам (потым роль дыктара выконваюць дзеці). Паслухайце, якое сёння надвор’е: «Сёння цёпла. Дажджу няма. Свеціць сонца». Вы раскажыце, куды вы пойдзеце такім надвор’ем? (У парк, лес, на рэчку.) Назавіце не толькі месца сваёй прагулкі, але і раскажыце, чым там можна будзе займанца. (У лесе мы пагуляем. У парку мы паслухаем спевы птушак.)
Абазначэнне часу
Праграмны з м е с т. Увесці ў слоўнік дзяцей словы, якія абазначаюць часавыя адносіны. розныя часткі сутак: было, ёсць, будзе, зараз, раніца, дзень, вечар, сёння, учора, зартра', гадзіннік. Замацоўваць вымаўленне гукаў [дз] (дзень), [ч] (вечар), [ў] (заўтра); вучыць вымаўляць словы з падоўжанымі зычнымі (сёння, нараджэнне, варэнне. пячэнне). Фарміраваць павыкі дыялагічнага маўлення, развіваць уменне складаць кароткія расказы з асабістага вопыту.
М а т э р ы я л. Цацка «Буслік»; малюнкі з добра знаёмымі эпізодамі з рознага часу сутак; фішкі для гульні «Калі гэта бывае?»; гадзіннік (будзільнік); малюнак з выявай дня нараджэння ў вароны.
П л а н правядзення
— Добры дзень, дзеці! Да нас завітаў добры знаёмы. Хто гэта? (Буслік.) Буслік просіць разабрацца, калі было тое, пра што расказваецца ў вершыках. Я буду расказваць кароткія вершыкі, а вы паспрабуйце адказаць, гэта было, адбываецца зараз або будзе потым (выхавальнік чытае ўрыўкі толькі з добра знаёмых дзецям всршаў):
Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку.
— Калі я гавару «паеду ў дарожку ». гэта ўжо было ці будзе потым? (Будзе потым.)
Захварэў парсючок,
Лёг на левы бачок. (Гэта ўжо было.)
Коцік басаногі
Па сняжку гуляў. (Гэта таксама было.)
Ой, баліць у мяне зуб,
Бо не хоча есці суп. (Гэта зараз.)
Накармлю, бабуля,
Я рагулю-малакулю. (І'эта будзс.)
Цераз плот, цераз плот
Жук ляціць у гарод. (Гэта зараз.)
Прыляталі іггушкі
Узімку да кармушкі. (Гэта было.)
Мы вядзём паіць на рэчку
Кучаравую авечку. (Гэта зараз.)
Ладачкі-ладкі
уЧы палолі градкі,
Мы палолі самі
Сваімі рукамі. (Гэта было.)
Па цвічку тук-ток
Б’е жалезны малаток. (Гэта зараз.)
Коцік, коцік,
Дзе ж ты быў?
— Я ўсю ноч
Мышэй лавіў. (Гэта было.)
Каб вы зналі, як я рад:
Мне купілі самакат. (Гэта было.)
— Дзеці, вам цікава даведацца, чым учора займаўся Буслік? Зараз ён вам раскажа. Учора раніцай Буслік гуляў у парку, затым чытаў цікавую казку «Муха-пяюха». Сёння і мы яе пачытаем. Увечары Буслік пойдзе ў кіно, будзе глядзець цікавы фільм < Прыгоды Бураціна». Заўтра Буслік будзе рыхтавацца да заняткаў маляваннем: ён купіць альбом і алоўкі. Каб усё паспець, Буслік часта глядзіць на гадзіннік (паказвае).
— У вас дома ёсць гадзіннікі? (Канешне, ёсць.) Як яны цікаюць? (Цік-так.) Вашы мамы і таты заўсёды глядзяць на гадзіннік, каб не спазніцца на работу, глядзяць, калі вас пара ўжо весці ў дзіцячы сад, калі вам класціся спаць. Дзе ў вас стаяць ці вісяць гадзіннікі? (Адказы дзяцей.) Ёсць ручныя гадзіннікі, дарослыя носяць іх на руцэ, каб заўсёды ведаць, якая гадзіна (паказвае свой гадзіннік).
— Я таксама часта гляджу па гадзіннік. Ён нібы прыспешвае, пытаецца, ці так я раблю. Як у вершы, які я вам зараз прачытаю:
Вісіць гадзіннік на сцяце, Ён не гадзіпы лічыць, не. Ён ціха цікае:
— Цік-так, —
нібы пытаецца:
— Ці гак?
Я сёння рана-рана ўстаў, Старанна ложак свой заслаў, Памыўся я, наеўся ўсмак...
А ён — свае:
— Цітак? Ці так?
Прыбраць у хаце дапамог
І смецце вынес за парог...
А ён не выцярпіць ніяк — Пытае зноў:
— Ці так? Ці так?
— Дзеці, Буслік просіць вас расказаць пра добрыя справы, якія вы зрабілі ўчора ці сёння, або будзеце рабіць сёння ці заўтра. Хто з вас дапамог маме, хто паліў кветкі, хто зрабіў які-небудзь падарунак ці што-небудзь яшчэ вельмі добрае? Каця, раскажы, што ты добрага зрабіла. (Адказ дзіцяці.) (Выхавальнік удакладняе, калі дзіця рабіла сваю добрую справу: раніцай, удзень ці ўвечары і г. д.)
— Буслік хоча з вамі пагуляць у гульню < Калі гэта бывае?». Ён прынёс вам карцінкі. (Раздае малюнкі дзецям.) Наглядзіце на іх. У каго намалявана тое, што бывае раніцай? Падыміце малюнкі. Таня, чаму ты думаеш, што гэта бывае раніцай? (Зарадку робяць раніцай.) Маладзец, гэта сапраўды бывае раніцай. (Дае дзіцяці фішку ружовага колеру.) Толя, а ты чаму лічыш, што гэта бывае раніцай? І г. д. («Буслік» далей называе «дзень», «вечар», «ноч», дзеці падымаюць свае малюнкі, тлумачаць свае меркаванні. За правільныя адказы малыя атрымліваюць фішкі рознага колеру: блакітную — дзень, шэрую — вечар, чорную — ноч.)
— Што намалявана на гэтай карцінцы? (Выказванні дзяцей.) Гэта дзень нараджэння вароны. Яна збіраецца частаваць гасцей. Чым яна будзе частаваць сваіх гасцей? (Выказванні дзяцсй.) Як вы думаеце, што ў гэтай вазачцы? (Варэнне.) Што ляжыць на талерцы? (Пячэнне.)
У вароны сёння
дзень нараджэння. На стале ў вароны чай і варэнне.