• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    ЕПІЦІМІЯ (ад грэч. epitimion пакаранне) — царкоўнае пакаранне вернікаў за парушэнне імі царкоўных канонаў, прадпісанняў і ўказанняў святароў. Віды пакаранняў: працяглая малітва, пост, зямныя паклоны перад абразамі, крыжам.
    ЕРАСІ (ад грэч. hairesis асобае веравучэнне) — рэлігійныя плыні ў хрысціянстве, якія адхіляліся ад артадаксальнай царкоўнай дактрыны ў дагма-тыцы і кульце; спецыфічная форма пратэсту суп-раць пануючай царквы, афіцыйнага рэлігійна-тэа-лагічнага светапогляду, існуючых сацыяльных ад-носін.
    На Беларусі вядомыя з часоў Кіеўскай Русі. У пач. 15 ст. сярод часткі бел. шляхты і гараджан былі папулярныя ідэі гусізму. У 2-й палавіне 15 — пач. 16 ст. на Беларусі, як і ў Расіі, пашырылася рэ-ліг.-рацыяналістычнае вучэнне, якое мела назву Е. «жыдоўствуючых». Вядомы погляды рус. ератыкоў сярэдзіны 16 ст. М.Башкіна, Арцемія, Ф.Касога. Паводле Башкіна, яго настаўнікамі былі «лмтвя-нмн аптекарь м другой лптвянпн Андрей Хотеев». Разам з Касым і Арцеміем у Віцебску прапаведа-
    108
    ЕРАТЫК — ЕЎХАРЫСТЫЯ
    валі правасл. манахі-ератыкі Феадосій і Фама. Апошні быў таксама і ў Полацку. Захапіўшы ў 1563 г. Полацк, цар Іван IV загадаў утапіць Фаму. Антыпрыгонніцкі характар мела Е. віцебскага га-раджаніна А.Каладынскага. У 2-й палавіне 16 ст. ўзнікла рацыяналістычная Е. (нонадарантызм). Шляхта, некаторыя магнаты, гараджане падтрым-лівалі ідэі лютэранства, кальвінізму, антытрыні-тараяў, якія ў правасл. традыцыі таксама лічылі-ся Е. Сярод гар. беднаты былі папулярныя ана-баптысцкія ідэі. Існавалі секты містыкаў-хіліястаў (Вільня). Ератычныя плыні зліваліся з рэфарма-цыйным рухам (гл. Рэўармацыя). Да 2-й палавіны 16 ст. сфарміравалася ератычная плынь атэіст. кі-рунку, яе прадстаўнікі К.Бекеш, С.Лован і інш. 3 узмацненнем нац.-рэліг. і антыфеадальнай бараць-бы (канец 16 — пач. 17 ст.) у правасл. царкве наме-ціўся ератычны рух, у якім удзельнічалі гарадскія рамеснікі, чаляднікі, бедныя святары. Яны самас-тойна вывучалі і інтэрпрэтавалі Біблію. Выразнік ідэалогіі гэтага руху С.Зізаній. У 17 ст. пашыраецца «сацыніянская» Е. (гл. Сацыніянопва).
    Aim:. Подокшмн С.А. Реформацня н обцешенная мысль Белорусснн н Лнтвы (Вторая половнна XVI — начало XVII в.). Мн., 1970; Голенченко Г.Я. Ндсйные н культур-ные связн восточнославянскмх народов в XVI — середнне XVII в. Мн.. 1989; Дмнтрнев М.В. Православмс н реформацмя: Реформацнонные двнження в восточнославянскнх зсмлях Речн Посполнтой во второй половмнс XVI в. М., 1990.
    СА. ПаіКжшын.
    ЕРАТЫК — чалавек, які адступіў ад догмаў пануючай царквы; паслядоўнік ерасі.
    ЁўіНСКАЯ ДРУКАРНЯ. Існавала з 1610 да сярэдзіны 17 ст. ў мястэчку Еўе каля Вільні (ця-пер г. Вэвіс, Літва). Засн. правасл. віленскім Свя-тадухаўскім брацтвам ва ўладанні падкаморага троцкага, старосты віленскага правасл. брацтва Багдана Агінскага. Кіравалі друкарняй Лявонцій Карповіч (да 1620), потым ігумен еўінскага Успен-скага манастыра друкар Гаўрыла Іванавіч. Надру-кавана больш за 25 выданняў, пераважна на царк.-слав. мове, у т.л. «Новы запавет з Псалты-ром» (1611), «Дыёптра» (1612, у перакладзе Віта-лія), «Казанне двое...» Карповіча (1615), «Буквар славянскай мовы» (1618), «Граматыка славян-ская» ^Л.Сматрыцкаіа (1619) і інш. 4 выданні, у т.л. «Евангелле вучыцельнае» Каліста (1616), выйшлі на бел. мове. Кнігі распаўсюджваліся на Беларусі і Украіне, часткова вывозіліся ў Ра-сію. Дзейнасць друкарні спынена з прычыны аслаблення Святадухаўскага брацтва і войнаў.
    Г.Я. Галсн чанка.
    ЕУХАРЫСТЫЯ, прычашчэнне — ад-но з таінстваў хрысціянскай царквы; рэлігійны абрад, які заключаецца ў тым, што падчас богас-лужэння вернікаў частуюць хлебам і віном, у якіх быццам бы ўвасабляецца цела 1 кроў Хрыста. Ай-ца царквы падкрэслівалі важнасць гэтага абраду для замацавання веры. Е. займае цэнтральнае мес-ца ў літургіі. У правасл. і каталіцкай цэрквах Е. лічыцца святой тайнай, праз якую хлеб і віно пры асвячэнні падчас літургіі літаральна пераўтва-раюцца ў цела і кроў Ісуса Хрыста. Прыхільнікі пратэстантызму адмаўляюць містычны сэнс Е. і бачаць у ёй сімвал «духоўнага прычашчэння» да вучэння Хрыста.
    ЕФРАСІННЯ — ЕШЫБОТ
    109
    ЕФРАСІННЯ пбЛАЦКАЯ (Еўфрасіння Полацкая, свецкае імя Прадслава; каля 1101 — 23 або 25.5.1167) — полацкая князёўна, беларуская святая. Дачка малодшага сына кн. Усяслава Брачыславіча Святаслава-Георгія і Софіі (?), дачкі Уладзіміра Манамаха. Нарадзілася, вера-годна, у 1104, бо пасля 1113, дасягнуўшы паўна-лецця (12 гадоў), адмовілася ад дынастычнага шлюбу і пайшла ў манастыр, дзе ігуменняй быда яе цётка. Праз пэўны час з бласлаўлення полацка-га епіскапа Ільі (пасля 1116) пасялілася ў келлі По-лацка/а Сафійскаіа са^ора, дзе ў храмавым скрып-торыі перапісвала і, верагодна, перакладала кнігі. Магчыма, каля 1124 атрымала ад епіскапа Ільі месца пад Полацкам (Сяльцо), метахію (падвор’е) св. Сафіі для пабудовы ўласнага манастыра. Тут заснавала жаночы манастыр св. Спаса (гл. Полац-кі Спаса-Ефрасіннўскі манастыр). У ім да 1128 ат-рымала манаскі пастрыг яе малодшая сястра Градслава (Еўдакія), у 1128 — стрыечная сястра Звеніслава Барысаўна (Еўпраксія). Па замове Е.П. дойлід Іван на месцы драўлянай царквы паставіў (верагодна, каля 1132) мураваны храм. Верагодна, ён жа пры заснаваным Е.П. муж-чынскім манастыры пабудаваў царкву св. Бага-родзіцы, для якой ігумення вырашыла набыць абраз Адзігітрыі Эфескай у Канстанцінопалі, куды ў 1158 паслала Міхаіла, відаць, настаяцеля манастыра. 3 прывезеных святынь па замове Е.П. Лазарам Богшам зроблены рэліквіяр у форме крыжа (гл. Крыж Ефрасінні Полацкай). Засн. ёю манастыры сталі асяродкам асветы ў Полацкім. княстве, пры іх працавалі вучэльні (выкладалі чытанне, пісьмо, нотную грамату, магчыма, грэч. мову), бібліятэкі, скрыпторыі, верагодна, іканапісныя і ювелірныя майстэрні, багадзельня і інш. Тут была складзена царк. служба Е.П., намаляваны яе абраз, да 1187 ство-рана «Жыціе Ефрасінні Полацкай». Сама Ефра-сіння складала і, магчыма, запісвала малітвы і дыдактычныя пропаведзі. Сярод суайчыннікаў была вядома як справядлівы суддзя, дарадчык і міратворца. У пажылым узросце рушыла ў па-ломніцтва па святых месцах у Іерусалім (крас. 1167), атрымала аўдыенцыю ў патрыярха Аукі, у Іерусаліме, знясіленая падарожжам, захварэла і памерла. Пахавана ў манастыры св. Феадосія (непадалёку ад Іерусаліма). У 1187 перапахавана ў Феадосіеву пячору Кіеўскай лаўры, у 1910 — у Полацк (у 1871 сюды была перанесена частка яе мошчаў). Царк. шанаванне св. Ефрасінні па-чалося, верагодна, яшчэ пры епіскапе Дыянісіі ў канцы 12 ст. без афіц. кананізацыі. На Мас-коўскай Русі Е.П. стала шырока вядомая ў 16 -ст., калі мітрапаліт Макарый уключыў яе «Жыціе...» ў «Мінеі-чэцці». У спісах 16—18 ст.
    Да арт. Ефрасіння Полацкая Ефрасіння, князёўна Пола-цкая. Гравюра 19 ст. са ста-ражытнага абраза ў Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры.
    захаваліся царк. спевы пра Е.П. (адна сціхіра вя-дома ў рукапісе канца 12 ст. — унікальны помнік музычнай культуры ранняга сярэдня-вечча на Беларусі). «Жыціе... Е.П.» — адзін з найб. ранніх твораў гіст. прозы, адзіная кры-ніца біяграфічных звестак пра яе, складзена, верагодна, манахам з манастыра св. Багаро-дзіцы. Аўтар услаўляе настойлівую і самаах-вярную жанчыну, яе імкненне да ведаў і ду-хоўнай дасканаласці, перадае ў строгай храна-лагічнай паслядоўнасці сапраўдныя гіст. фак-ты (звесткі пра Полацк, яго культурнае жыц-цё, побыт княжацкай сям’і). Е.П. прылічана да Сабора Беларускіх Святых (1984), яе імя но-сяць цэрквы ў г. Саўт-Рывер (ЗША) і аронта (Ка-нада). Помнік Е.П. устаноўлены ў двары БДУ.
    Ліпг. Г а р о ш к а Л. Соятая Ефрасіння-Прадслава Полац-кая. патронка Беларусі. Парыж, 1950; Мельннков А.А. Путь непечален: Нст. свндетельсгва о святостм Белой Русн. Мн.. 1992; А р л о ў У. Асветніца з роду Усяслава: Ефрасіння Полац-кая. Мн., 1989; Я г о ж. Таямніцы полацкай гісторыі. Мн.. 1994; Мельнікаў А. «Жыціе» і жыццё» Еўфрасінні, ігуменні По-лацкай // Адраджэнне: Гіст. альманах. Мн., 1995. Вып. 1.
    А.А.Мслбнікаў.
    ЕШЫБбТ, I е ш ы в а (ад сгараж.-яўрэйскага — сядзенне, пасяджэнне) — яўрэйская вышэйшая рэліг. ўстанова, дзе гал. чынам вывучалі Талмуд з каментарыямі і рыхтавалі раЕінаў. Былі асн. цэн-трамі іудзейскай тэалагічнай думкі і месцамі вы-хавання духоўнай і інтэлектуальнай эліты яўрэй-ства. Іх існаванне і папулярнасць залежалі ад на-яўнасці рабіна-мудраца, здольнага самастойна выкладаць Талмуд і пастановы Галахі, даваць улас-ныя тлумачэнні рэліг. крыніц. У Е. прымаліся юнакі з 13 гадоў, якія скончылі хсдэр (пачатковую школу). Навучанне было бясплатнае. Е. ўтрымлі-
    110
    ЕШЫБОТ — ЕШЫБОТ
    валіся на ахвяраванні яўрэйскіх абшчын і прыват-ных асоб. Тэрмін навучання дакладна не быў выз-начаны. У Е. чыталіся лекцыі 2—3 разы на ты-дзень, выкладчыкі давалі агульныя кірункі і рас-тлумачвалі асобныя месцы і палажэнні Талмуда і Галахі, астатні час вучні займаліся самастойна. На Беларусі вядомы з 16 ст., старэйшым лічыцца Е. у Брэсце. Найбольшыя Е. былі ў Валожыне, Лідзе, Міры, Слоніме, Слуцку, Радуні. Самым знакамі-тым быў валожынскі Е., заснаваны ў 1802 Хаімам бен Іцхакам Валожынерам (Валожынскім) і назва-ны ў яго гонар «Эц Хаім» (Дрэва Хаіма). Тут вык-ладалі рабіны Нафталі Цві Іехуда Берлін, Йосеф Бер Салавейчык, Хаім Салавейчык і інш. У 2-й па-лавіне 19 ст. ў ім займаліся каля 400 вучняў з Рас. імперыі, Англіі, Аўстрыі, Германіі, Паўднёвай Амерыкі. Царскія ўлады тройчы закрывалі вало-жынскі Е. (1824, 1858, 1892), а ў апошні раз выс-лалі з Валожына ўсіх выкладчыкаў і вучняў. Праз некалькі гадоў Е. аднавіў дзейнасць і праіснаваў да 1942, калі нямецка-фашысцкія захопнікі зні-шчылі апошніх 64 навучэнцаў. Яўрэйскі паэт Ха-ім Нахман Бялік (1873—1934), які вучыўся ў ва-ложынскім Е., у паэме «Падзвіжнік» стварыў воб-раз вучня гэтай установы і паказаў панаваўшую
    тут атмасферу. Валожынскі Е. стаў узорам для ін-шых талмудычных школ. У 1815 у Міры мясцовы гандляр Ш.ЦІкімскі заснаваў Е., які стаў сусв. вя-домым. Колькасць навучэнцаў, сярод якіх былі выхадцы з многіх краін Еўропы і Амерыкі, дахо-дзіла да 500 чалавек. Пасля ўз’яднання Зах. Бела-русі з БССР у 1939 Е. пераведзены ў Вільню; у 1940 вучні перабраліся ў Кітай, потым у Іерусалім і Нью-Йорк, дзе былі створаны Е., якія і зараз на-зываюцца мірскімі. У радунскім Е., заснаваным у 1869, выкладаў знаўца Талмуда і Галахі Новага ча-су рабін Ізраіл Меір Каган (Пупко). Гэтыя Е. мелі ў аснове артадаксальны характар і не дапускалі вывучэння свецкіх дысцыплін. Рэарганізатарам у сістэме адукацыі ў Е. быў ураджэнец в. Кара-лін (прыгарад Пінска) Іцхак Якаў Рэйнес. У 1905 пры садзеянні і фінансавай дапамозе баро-на Д.Гінцбурга ён адкрыў у Лідзе памяркоўна рэфармаваны Е. з тэрмінам навучання 6 гадоў. Побач з Талмудам праграма ўключала вывучэн-не іўрыту з граматыкай і агульныя прадметы ў аб’ёме павятовага вучылішча. На Беларусі Е. праіснавалі да 1930—40-х г. Некаторыя іх бу-дынкі (напр., у Валожыне, Міры) захаваліся.