• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    ЮЛІЯНСКІ КАЛЯНДАР. Гл. ў арт. Каляндар ц а р к о ў н ы.
    ібРАВІЦКАЯ ЕЗУІЦКАЯ РЭЗІ^НЦЫЯ — установа ордэна езуітаў у в. Юравічы Калінкавіц-кага р-на Гомельскай вобл. ў 17—18 ст.; з 1681 мі-сія, у 1754—73 рэзідэнцыя. Узнікла ў выніку мі-сіянерскай дзейнасці езуітаў Астрожскага калёгіу-ма. У Юравічах езуіты вялі актыўную рэліг. дзей-насць дзякуючы абразу Маці Божай Ласкавай, якая карысталася ў вернікаў вял. пашанай. Да яе адбываліся паломніцтвы, шляхта ахвяравала срод-кі на будаўніцтва новага касцёла. Пасля заканчэн-
    ня будаўніцтва (1717—50) у касцёл з вял. урачыс-тасцю быў унесены абраз. Тут езуіты праводзілі царк. святы, прымеркаваныя да раздачы індуль-генцый. Юравіцкія езуіты валодалі вял. зямельны-мі і грашовымі сродкамі. У 1674 Барбара Лосчы-на і Марыяна Катарская перадалі Юравічы ў поў-ную ўласнасць ордэну. Акрамя гэтага Барбара Лосчына падаравала езуітам 3 вёскі — Пінніцы, Хабна, Крышычы і 11 381 злоты. Паводле завя-шчання свайго мужа Міхаіла Лоскі яна абавязва-лася перадаць ордэну яшчэ 10 тыс. злотых. У 1677 жонка рэчыцкага маршалка Настасся Пагірская завяшчала езуітам свой маёнтак Хазін. Пазней езу-іты набылі і в. Тулавічы. Юравіцкія езуіты займа-ліся актыўнай ліхвярскай дзейнасцю. У 1687 Лу-каш Валовіч за пазычаныя яму 1500 злотых аддаў у заклад свой маёнтак Вішанкі. У год заснавання езуіцкай місіі (1681) польскі кароль і вял. князь ВКЛ Ян III Сабескі даў Юравічам правы мястэч-
    Юліянія Аль-шанская.
    362
    ЮРКЕВІЧ — ЮРОДЗІВЫЯ
    Да арт. Юра-віцкая езуіцкая рэзідэнцыя. Рэшткі Юравіц-кага касцёла езуітаў.
    ка і «на вечныя часы» вызваліў місію ад ваен. па-віннасцей на карысць Рэчы Паспалітай. У 1756 у Юравічах адкрыта школа, у 1757 яна пераўтвора-на ў сярэднюю. Пры рэзідэнцыі былі музычная бурса (з 1765), тэатр і бібліятэка. Юравіцкай езу-іцкай рэзідэнцыі падпарадкоўваліся Мазырская (засн. ў 1729, фундуш 20 тыс. злотых) і Брагінская (засн. ў 1750 на ахвяраванні Кацярыны Мнішак).
    ТБ.Баіном.
    ЮРКЕВІЧ Іван Іванавіч (?, Мінская губ. — 1876) —беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, ас-ветнік. У 1832 паступіў у Літоўскую духоўную се-мінарыю ў Жыровічах, а ў 1837 — у Пецярбург-скую духоўную акадэмію, пасля заканчэння якой у 1841 прызначаны настаўнікам царк. гісторыі і кананічнага права ў Магілёўскай семінарыі. У 1842 абараніў дысертацыю на ступень магістра
    «Аб прычынах падзелу паміж Усходняй і Заход-няй цэрквамі». У 1844 пераведзены ў Літоўскую духоўную семінарыю, дзе выкладаў Свяшчэннае пісанне і герменеўтыку. 3 1845 сакратар семінар-скага праўлення (з захаваннем пасады настаўніка),
    з 1847
    член камітэта, заснаванага пры
    праўленні семінарыі для збору этнаграфічных ма-тэрыялаў на бел. землях і накіраванне іх у Рус. эт-награфічнае таварыства. У арт. «Астрынскі пры-ход Віленскай губерні Лідскага павета» (1853) апі-саў хатні і грамадскі побыт, адзенне, абрады бел. сялян. Лічыў, што беднасць сялян тлумачыцца дрэннымі прыроднымі ўмовамі, прычыну хвароб бачыў у дрэнным санітарным стане вясковага жылля. Бел. мову разглядаў як мешаніну рус. і польскай, але больш блізкай да рускай. У 1857 на яго ўскладзены абавязкі выкладчыка яўрэйскай мовы ў семінарыі, а з 1860 ён выкладаў і псіхало-гію. У 1860-я змясціў у «Лмтовскнх епархмальных ведомосгях» вялікі гіст. нарыс пра Літоўскую духоў-ную семінарыю. У свой час быў вядомы як вьідат-ны знаўца Свяшчэннага пісання і высокакваліфіка-ваны выкладчык. У 1870 выйшаў у адстаўку.
    юрддзівыя — на Русі аскеты, якія вало-далі дарам прароцтва. Царквой разглядаюцца як асобы, што свядома адмовіліся ад звычайнага ка-рыстання розумам. Ю. абвяшчаліся людзьмі, якія адзначаны «божай пячаткай», карыстаюцца асаб-лівай прыхільнасцю Усявышняга. Выдаючы сябе за вар’ятаў, Ю. смела выкрывалі цароў і вяльмож, былі выразнікамі спадзяванняў нар. мас. У наро-дзе Ю. шанавалі як святых. Некаторыя з іх кана-нізаваны Рус. праваслаўнай царквой. Сярод найб. вядомых Ю. манах Кіева-Пячэрскай лаўры Ісаа-кій (11 ст.), Пракопій Усцюжскі (14 ст.), Мікалай Качанаў (14 ст.), Васіль Блажэнны (15—16 ст.).
    ЯБЛЫЧЫНСКІ СВЯТА-АНУФРЫЕЎСКІ МАНАСТЬІР— праваслаўны мужчынскі ма-настыр у в. Яблычын за 30 км ад Цярэспаля на беразе р. Буг (Люблінскае ваяводства, Польшча). Засн. ў пач. 14 ст. У дакументах упершыню згад-ваецца пад 1498. Паводле падання, аднойчы рыба-кам з’явіўся святы Ануфрый Вялікі і прадказаў: «Тут будзе праслаўлена імя маё»; праз нейкі час да берага прыстаў абраз святога. Для цудадзейнага абраза спачатку была пабудавана капліца, потым бел. магнаты Забярэзінскія, якім належаў Яблы-чын з наваколлем, на месцы з’яўлення святыні засн. мужчынскі манастыр і забяспечылі яго матэ-рыяльна. Яблычын і манастыр па чарзе пераходзі-лі ва ўладанне і апеку бел. правасл. родаў Ілліні-чаў, Насутаў, Багавіцінавічаў, Пронскіх, Сапегаў. Манастыр ад іх атрымаў больш за 1400 га зямлі. Пасля Брэсцкайуніі 1596 ён не паддаўся націскам уніятаў і застаўся праваслаўным, аб’яднаўся з інш. правасл. манастырамі ў Драгічыне, Бельску, Заблудаве і разам яны склалі апору праваслаўя на Падляшшы. У Яблычынскім манастыры скрытна жыў і кіраваў Холмскай епархіяй да сваёй смерці ў 1633 Паісій, якога ў 1620 патаемна пасвяціў у епіскапа іерусалімскі патрыярх Феафан. Пасля не-пасрэднага далучэння Каралеўства Польскага да Расійскай імперыі (1831) манастыр у 1834 радпа-радкаваны мінскаму епіскапу, з 1840 — архіепіс-капу варшаўскаму і новагеоргіеўскаму. У 1838— 40 пабудаваны гал. манастырскі мураваны храм св. Іаана Багаслова (дзейнічае і цяпер). У 1889 пры манастыры пачала працаваць школа псалом-шчыкаў, у 1908 адкрыта 3-гадовая сельскагаспадар-чая школа. У 1915 манастыр эвакуіраваўся ў Мас-кву, але ў 1918 большасць браціі вярнулася ў Яб-лычын. У 1-ю сусв. вайну манастырскія збудаван-ні зруйнаваны, зямля і ўся маёмасць канфіскава-ны. 3 1929 пры манастыры працаваў прытулак для састарэлых святароў. У 1934 у манастыры ад-крыты 2-гадовыя курсы для псаломшчыкаў, у 1936 — для дыяканаў, у 1938 — курсы для нас-таўнікаў Закону Божага. У час нямецкай акупацыі ў 2-ю сусв. вайну манастыр цалкам разбураны. У
    пасляваенныя гады ў час этнічнай чысткі правасл. насельніцтва (акцыя «Вісла») у Паўд. Падляшшы Праваслаўнай царкве ў Польшчы ледзь удалося ўратаваць манастыр. У 2-й пал. 1960-х г. пачалося яго адраджэнне. У 1974—94 тут размяшчалася частка клас^ў Варшаўскай правасл. духоўнай семі-нарыі. М.Р.ГаіЯук.
    ЯЗЫЧНІЦТВА (ад царк.-слав. языцы — на-роды, чужаземцы), паганства (ад лац. paganus язычнік) — прыняты ў багаслоўі і ўмоў-на ў гістарычнай літаратуры тэрмін, які абазначае старадаўнія вераванні і культы, што існавалі да пашырэння т.зв. «вышэйшых» рэлігій (храсціян-ства, ісламу, будызму). Я. — сукупнасць шмат-слойных і разгалінаваных рэлігій. Уключае роз-настадыяльныя ўяўленні, ідэалагічныя напласта-ванні розных гіст. эпох (анімізм, фетыштзм, та-тэмізм і інш.).
    Асн. звесткі пра слав. Я. пачэрпнуты з розных крыніц, у т.л. з твораў ант. аўтараў, хрысц. пале-мічных пісанняў, гіст. сведчанняў. Археалагічныя адкрыцці пацвердзілі існаванне язычніцкіх куль-тавых збудаванняў, капішчаў, дзе адбываліся ста-раж. абрады. Цікавыя звесткі пра Я. даюць этна-графія, фальклор, нар. выяўленчае мастацтва, мо-ва. На працягу многіх тысячагоддзяў свайго існа-вання Я. зазнала шматлікія змены, трансфарма-цыі, наслаенні. Яно пачыналася ад культу вялікай Маці-Багіні эпохі матрыярхату, кулбту продкаў, культу жывёлы і закончылася складаным і разгор-нутым пантэонам багоў. У індаеўрап. народаў вя-лікае пашырэнве меў культ Сонца і культ агню як праяўленне энергіі Сонца. З’явіліся шматлікія сімвалы сонца-агню ў выглядзе разетак, круглых шчытоў, разнастайных крыжоў і розных камбіна-цый іншых фігур з крыжамі (роўнаканцовы крыж, мальтыйскі крыж, упісаны ў кола, квадрат, ромб). Сонечны культ выяўляў тэндэнцыю да мо-натзізму. Накладваючыся на больш раннія вера-ванні і культы, ён дапускаў пэўны кампраміс, у якім ранейшыя божаствві падпарадкоўваліся га-лоўнаму з рысамі бога-сонца. Часта адбывалася
    364
    ЯЛЕЕАСВЯШЧЭННЕ — ЯРЫЛА
    ідэнтыфікацыя галоўнага племяннога бажаства з сонцам. На больш нізкія ступені іерархіі спуска-ліся даўнія божаствы падначаленых плямён, асоб-ных родаў і інш. Паводле сведчанняў ант. аўта-раў, славяне лічылі ўладаром свету аднаго бога — творцу грома і маланкі, якому прыносілі ахвяры, але аддавалі належную пашану і менш значным міфалагічным персанажам. Прыносілі ахвяры таксама духам рэк і азёр, дрэвам, камяням і інш. (гл. Ахвярапрынашэннс). «Аповесць мінулых га-доў» адлюстравала познюю стадыю існавання Я. ва ўсх.-слав. народаў. Кіеўскі кн. Уладзімір Свл-тсйлавіч перад тым, як увесці хрысціянства, спра-баваў стварыць дзярж. рэлігію з культам Перуна. Пярун — бог грому і маланкі — адзін з найб. стараж. божастваў, культ якіх выводзіцца з часоў індаеўрап. супольнасці (Пяркунас у літоўцаў, Пя-рунаш у хетаў). Вядома, што ў дагаворах з візан-тыйцамі русы прысягалі Перуном і Вллеагм. Вы-лучэнне на першае месца Перуна ў часы кн. Ула-дзіміра сведчыла пра аднясенне на другараднае месца божастваў сонца і агню, якія мелі раней агульнаслав. пашырэнне. Па нешматлікіх пісьмо-вых звестках можна меркаваць, што Сварог быў богам неба, а бог сонца Дажбм — яго сынам. Увядзенне хрысціянства не скасавала цалкам язычніцкіх уяўленняў, язычніцкай культуры. Хрысц. царква вымушана была дапасоўваць свае святы і абрады да язычніцкага святочнага кален-дара. Нар. масы па сутнасці доўгі час заставаліся язычнікамі. Язычніцкая па сваіх вытоках і аснове нар. свядомасць выявілася ў вераваннях, абрадах, звычаях, вуснай паэзіі народа. Многае з таго, што ў язычніцкія часы было культавым, захоўваецца ў асноўным як маст. з’ява.
    Звесткі, сабраныя этнографамі, фалькларыста-мі і інш. даследчыкамі традыц. культуры на Бела-русі, дазваляюць пад наносным пластом позніх хрысц. уяўленняў адшукаць рэшткі язычніцкага светапогляду і магічна-абрадавай практыкі (свят-каванне дзядоў, раЗаўніца, звычаі і дзеянні, звяза-ныя з пахаваннем, нябожчыкамі, уяўленні пра «той свет»). У памяці народа жывуць шматлікія паданні і песні, у якіх з пазіцый міфалагічных уяўленняў тлумачыцца паходжанне аб’ектаў жы-вой і нежывой прыроды, чалавека, асобных наро-даў, культурных здабыткаў і інш. Без веры ў сап-раўднасць іх існавання апавядаюцца гісторыі пра русалак, ваўкалакаў, лесавікоў, вадзянікоў, чарцей, зданяў, ведзьмаў і інш. персанажаў нар. дэманало-гіі. У беларусаў шырока выкарыстоўвалася вер-бальная (слоўная) і невербальная магія: вялікае пашырэнне мелі разнастайныя замовбі, праклёны, «засцерагальныя» дзеянні ад стыхійных нягод, эпідэмій, сац. катаклізмаў і інш. (напр., комплекс рытуальных дзеянняў «выкліканне дажджу», ком-