• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    ФРАНЦЫСКАНЦЫ — ФРАНЦЫСКАНЦЫ
    341
    1430 (у апошнім выпадку з нагоды мяркуемага каралеўскага каранавання Вітаўта; пасля смерці апошняга 27 кастр. вёў перагаворы з Ягайлам і Свідрыгайлам у Навагрудку). У час. феад. вайны ў Маскоўскім княстве (з 1425) Ф. рашуча падтры-маў Васіля II і рэгенцтва Соф’і Вітаўтаўны. Па-мёр у Маскве. Праўленне Ф. (асабліва ў 2-й пала-віне) — апошні перыяд рэальнага адзінства Кіеў-скай мітраполіі.
    Літ.: Л у р і> е Я.С. Лвс мсторнн Русн XV века. Раннме н поз-дннс, незавмснмые н офнцнальные летопнсм об образованнн Московского государства. СПб.. 1994. В.В.Антонаў.
    ФРАНЦЫСКАНЦЫ (лац. Ordo Fratrum Minorum, OFM, ордэн братоў меншых) — жаб-рацкі каталіцкі манаскі ордэн. Засн. св. Францыс-кам Асізскім (1181—1226, кананізаваны 9.7.1228 папам Грыгорыем IX) з мэтай захавання Евангел-ля, наследавання Ісусу Хрысту праз паслушэнства, беднасць, цнатлівасць, апасталат і казанне Слова Божага. Стварэнне і хуткае распаўсюджанне ордэ-на абумоўлена станам і багаццем каталіцкай цар-квы, што выклікала недавер да яе праўдзівасці, якое ўзмацнілася ў rap. і універсітэцкім асяроддзі заклікамі вяртання да ўзору жыцця ранняй хрыс-ціянскай царквы. У 1208 Францыск з групай ад-надумцаў пачаў прапаведаваць у г. Асізі і нава-коллі неабходнасць духоўнага абнаўлення і вяр-тання да жыцця апостальскіх часоў. У 1209 (1210) папа Інакенцій III вусна пацвердзіў складзены св. Францыскам Статут новай абшчыны (прота-статут). 14.5.1217 на 1-й капітуле ордэна ў г. Пар-цынкул прынята цэнтралізаваная сістэма кіраван-ня і падзел яго на 12 правінцый, вырашана накі-раваць братоў у Германію, Венгрыю, Сірыю, Францыю. У 1221 Францыск Асізскі з Цэзарыем са Смірны распрацавалі новы Статут, адрэдагава-ны кардыналам Угаліна і зацверджаны ў 1223 па-пам Ганорыем III. Ордэн падзяляўся на правін-цыі і кустодыі, капітулы праводзіліся раз у 3 га-ды, пацверджана захаванне 3 асн. зарокаў — бед-насці, паслушэнства, цнатлівасці, існаванне наві-цыяту. Першапачатковае манаскае заканадаўства патрабавала адмовы ад уласнасці, аднак дапускала ўласнасць калектыўную. Францысканскі Статут адмаўляў асабістую і калектыўную ўласнасць, што рабіла ордэн мабільным і надавала яму характар жабрацкага і вандроўнага ордэна. Новаўвядзен-нем сталі пастановы аб пропаведзі. Розная інтэр-прэтацыя спадчыны св. Францыска, у першую чаргу Статута, стала прычынай з’яўлення ў ордэне плыняў: абсервантаў — прыхільнікаў радыкальна-га ладу жыцця і выканання першапачатковага францысканскага правіла, і канвентуалаў — пры-
    хільнікаў стрыманага ладу жыцця, які вёў да ад-мовы абсалютнага патрабавання жабрацтва. У 1446 адбыўся часовы падзел на абсервантаў і кан-вентуалаў. Афіцыйны падзел ордэна здзейснены ў 1517 папам Львом X і прывёў да выдзялення францысканцаў-канвентуалаў у самастойны ор-дэн. На тэр. Польшчы і ВКЛ за ім захавалася наз-ва «францысканцы», а францысканцы-абсерванты атрымалі назву «бернардзінцы» (ад першага кляш-тара св. Бернарда Сіенскага ў Кракаве). Характэр-нымі рысамі ордэна францысканцаў-канвентуа-лаў сталі: аслабленне радыкальных патрабаванняў жабрацтва згодна з банавентурскай інтэрпрэтацы-яй Статута св. Францыска і булай папы Клімен-та X [з 1565 ордэн атрымаў дазвол прымаць у дар і карыстацца рухомай маёмасцю, валодаць касцёла-мі і кляштарамі (канвентамі), якія з’яўляліся агульнай уласнасцю]; святарскі профіль, што зра-біла магчымым выкананне пастырскіх абавязкаў; правядзенне незалежных капітул, выбары кіраўні-ка ордэна [у 1566 яму нададзены тытул ген. магіс-тра (міністра)]; утрыманне калегій, якія мелі ха-рактар універсітэцкіх тэалагічных курсаў з права-мі надання акадэмічных ступеняў і патрабаван-нем адкрыцця ў кожнай правінцыі ордэна гімна-зіі з пачатковым гуманітарным і філас.-тэалагіч-ным навучаннем.
    У ВКЛ францысканцы пачалі місіянерскую дзейнасць пры вял. кн. Гедзіміне. Вял. ўклад у распрацоўку адм. структуры і арганізацыю рым-ска-каталіцкай царквы ў дзяржаве зрабілі біскупы Андрэй Васіла і Якуб Пліхта. 1-ы канвент (кля-штар) ордэна заснаваны ў Вільні ў сярэдзіне 14 ст. У гэты ж час засн. канвенты ў Ашмянах і Лідзе (скасаваны ў пач. 15 ст.) і ў 2-й пал. 14 ст. ў Пін-ску (канвент і парафія Унебаўзяцця Дзевы Ма-рыі), якія ўваходзілі ў польскую правінцыю. Рэ-формы, праведзеныя ў правінцыі ў 2-й пал. 16 — пач. 17 ст., садзейнічалі павелічэнню колькасці кандыдатаў у ордэн ад мяшчан, а таксама ад шля-хецкіх і магнацкіх родаў. У 1625 створана самас-тойная Рус.-Літ. правінцыя св. Антонія Падуан-скага, у 1686 яна падзелена на Рускую і Літоўскую св. Казіміра. У 1772 у Літ. правінцыі дзейнічаў 31 канвент, з іх 21 знаходзіўся на бел. землях. У Ві-ленскую кустодыю ўваходзілі Ашмяны (1505, кан-вент Унебаўзяцця Дзевы Марыі), Гальшаны (1618, канвент і парафія св. Яна Хрысціцеля), Івянец (1702, канвент св. Антонія Падуанскага), Мінск (каля 1676, канвент св. Антонія Падуанскага), На-вагрудак (пач. 18 ст., канвент св. Францыска Асіз-скага), Шайбакі (1737, жанвент св. Бенядзікта); у Гродзенскую — Гродна (1635, канвент і парафія Дзевы Марыі Анёльскай), Драгічын (1749, канвент
    342
    ФРАНЦЫСКАНЦЫ — ФРАНЦЫСКАНЦЫ
    св. Францыска Асізскага), Лапенеўцы (1633, кан-вент св. Антонія Падуанскага), Пінск (1396, кан-вент і парафія Унебаўзяцця Дзевы Марыі), Свіс-лач (1705, канвент св. Францыска Асізскага); у Ковенскую — Паставы (1617, канвент св. Фран-цыска Асізскага), Празарокі (1698, канвент св. біс-купа Людвіка), Удзела (1640/42, канвент і парафія Нараджэння і Бязгрэшнага зачацця Дзевы Ма-рыі); у Полацкую — Губіна (1714, канвент Наве-дання Дзевы Марыі), Дзісна (1630, канвент Бяз-грэшнага зачацця Дзевы Марыі), Лукомль (1636/37, канвент Унебаўзяцця Дзевы Марыі), Ор-ша (17 ст., канвент Унебаўзяцця Дзевы Марыі), Полацк (1684, канвент і парафія св. Антонія Па-дуанскага), Сянно (пач. 17 ст., канвент і парафія св. Францыска Асізскага), Мацевічы (рэзідэнцыя
    св. Францыска Асізскага). У 1819 Літ. правінцыя паводле загаду царскіх улад аб’яднана з Рускай, сядзіба правінцыяла знаходзілася ў Вільні. Пра-вінцыя падзелена на 6 кустодый, бел. канвенты размяшчаліся ў кустодыях: Віленскай (Ашмяны, Гальшаны), Гродзенскай (Гродна, Драгічын, На-вагрудак, Лапенеўцы, Свіслач, Шайбакі), Пінскай (Дзісна, Івянец, Мінск, Паставы, Пінск, Празаро-кі, Удзела), Полацкай (Губін, Лукомль, Орша, По-лацк, Сянно). Пасля задушэння паўстання 1830— 31 большасць кляштараў скасавана, канвенты дзейнічалі толькі ў Ашмянах, Гальшанах, Гродне, Навагрудку, Оршы, Пінску, Сянне, Удзеле. Пасля паўстання 1863—64 застаўся адзін канвент у Грод-не (зачынены ў сярэдзіне 1940-х г.). Л.А.Карнілам.
    ХАДЖ (араб.) — паломніцтва мусульман у Меку да храма Кааба 8—12 чысла зу-ль-хіджа (луннага месяца хіджры) для правядзення ахвя-рапрынашэння ў свята курбан-6айра.м. Лічыцца адным з асноўных абавязкаў мусульманіна. Вер-нік, які здзейсніў хадж, атрымлівае ганаровы ты-тул хаджы і права насіць зялёную чалму.
    ХАЗАН, к а н т а р, у яўрэйскай сінагозе служыцель, які чытае нараспеў малітвы ў час бо-гаслужэння.
    ХАЛІфАТ (арабскае халіфа — пераемнік) — 1) сістэма мусульманскага праўлення, пры якой халіф спалучаў свецкую ўладу з духоўнай. Пер-шыя халіфы (632—661) лічыліся пераемнікамі Мухамеда\ пры Амеядах (661—750) роля халіфаў пабольшала: яны сталі лічыцца намеснікамі Ала-ха. Спрэчкі аб сутнасці інстытута X. паслужылі прычынай вострай рэліг.-паліт. барацьбы, што прывяло да вылучэння 3 асн. кірункаў ісламу: <у-нізму, шыізму і харыджызму. Пачынаючы з 10 ст. халіфы страцілі палітычную ўладу. Інстытут X. за-хоўваўся да 1924 толькі ў Турцыі. 2) Назва дзяр-жавы, створанай у 7 ст. ў Зах. Азіі, Паўд. Афры-цы і Паўд.-Зах. Еўропе ў выніку арабскага завая-вання.
    ХАМ — у Бібліі адзін з 3 сыноў Ноя, ад якіх пасля сусветнага патопу засялілася ўся Зямля. Быў пракляты Богам за тое, што насмяяўся з аголена-га бацькі.
    ХАМА/Л (ад арабскага хамала — насіць) — рукапісны мусульманскі малітоўнік бел. татар на арабскай і стараж.-турэцкай мовах. Самыя раннія X. напісаны на чагатайскай (старататарскай) або стараж.-уйгурскай мовах. Арабскія і цюркскія тэк-сты малітваў суправаджаюцца тлумачэннямі на бел. або польскай мовах (арабскім пісбмом). Акра-мя малітваў, апісання абрадаў і рытуалаў, у X. ёсць матэрыялы па мусульманскай храналогіі, па-рады, як лячыць захворванні з дапамогай маліт-ваў, тлумачэнні сноў і інш. У большасці X. зйач-
    нае месца займае магія. Даюцца, у прыватнасці, парады, як пазбегнуць непрыемнасцей і дасяг-нуць пэўных мэт у разнастайных жыццёвых сіту-ацыях. Нягледзячы на тое, што X. знаходзіліся ў пастаянным карыстанні, іх шмат захавалася ў б-ках і ў татарскіх сем’ях (меліся ў кожнай сям’і). Вывучэннем X. займаліся даследчыкі Беларусі, Ра-сіі, Польшчы, Літвы, у т.л. Г.Александровіч-Міш-кенене, А.Антановіч, А.Барановіч, В.Вольскі, М.Га-рэцкі, АДрозд, А.Заянчкоўскі, Г.Крачкоўскі, Ч.Ла-піч, В.Ластоўскі, А.Мухлінскі, В.Несцяровіч, Я.Станкевіч, А.Шлюбскі.
    Літ.: МухлмнскмйА. Мсследованме о пронсхожденнн м состоянмн лйтовскнх татар. СП6-, 1857 (рэпрынт Мн., 1993); Антоновйч А.К. Белорусскне тексты. пнсанные арабскнм пвсьмом, н мх графнкоорфографмческая смстсма. Внльнюс, 1968; Канапацкі І.Б., С м о л і к А.І. Гісторыя і культура бе-ларускіх татар. Мн., 2000. І.Б.Канапацкі.
    ХАРУГВА — свяшчэнны сцяг з выявамі Ісуса Хрыста, Багародзіцы, святых і падзей свяшчэннай гісторыі. Разам з крыжамі і абразамі атрыбут удзельнікаў крыжовых паходаў.
    ХАРЫЗМА (грэч. charisma дар) —тэалагічны тэрмін для абазначэння дзевяці асобых дароў Святога Духа, пасланых апосталам у Іерусалім-скім храме на свята Семухі (Пяцідзесятніцы). Звы-чайна дары Святога Духа падзяляюць паводле траістага прынцыпу: трайныя дары а д -к р ы ц ц я (мудрасць, веданне духаў і ўменне іх адрозніваць), трайныя дары сілы (вера, цуды і вылячэнне), трайныя д а р ы м о в ы (прароцтва, іншамовы і іх тлумачэнне). У некаторых пратэстанцкіх кірунках (напр., пяцідзс-сятнікі) прызнаецца магчымасць атрымання X. ў выніку духоўных зносін (малітвах, асаблівых абра-дах і інш.) са Святым Духам. Найб. распаўсюджа-нымі ў вернікаў (харызматыкаў) лічацца трайныя дары мовы.
    ХАСІДЫЗМ (іўрыт — вучэнне набожнасці) — рэлігійна-містычны рух у іудаізме. Узнік у 1-й пал. 18 ст. на Валыні, Падоліі, у Галіцыі і пашырыўся