• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    бай А. былі абклады, накладныя чаканеныя металіч-ныя рызы («сукенкі»). Разам са звычайным (жывапіс-ным) А. існуюць А. ляпныя і разныя. Самастойны (арыгінальны) бел. А знікае ў сярэдзіне 19 сг. з ліквіда-цыяй у 1839 уніяцтва. АЛЯрашэвіч.
    АБРАНТЙВІЧ Фабіян (14.9.1884, г. Нава-грудак — 1940) —т беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч. Магісгр тэалогіі (1909), доктар філасофіі (1912). Скончыў Пецярбургскія духоўныя семіна-рыю (1906) і акадэмію (1909). Вучыўся ў каталіц-кім універсітэце ў Лувене (Бельгія). У 1914—18 выкладчык філасофіі ў Петраградскай духоўнай акадэміі. Сябраваў з Б.Эпімах-Шыпілам, Я.Купа-лам. Адзін з заснавальнікаў бел. хрысц. руху і яго саюза «Хрысціянская дэмакратычная злучнасць» (гл. Беларуская хрбісціянская дзмакратыя}. Ініцыя-тар правядзення ў Мінску з’езда бел. каталіцкага духавенства (24—25.5.1917). 3 1918 рэктар Мін-скай духоўнай семінарыі. 6.8.1918 А. разам з біс-купам ЗЛазінскім адправіў першую бел. імшу ў Мінску. Два месяцы (студз.—люты 1920) правёў каля ложка цяжка хворага Я.Купалы ў Мінскай бальніцы. Удзельнічаў у рабоце з’езда бел. каталіц-кага духавенства ў Вільні (12—13.7.1921). 3 1921 у Пінску, прэлат пінскай капітулы. 3 1926 у Друй-скім манастыры айцоў Марыянаў. Выступаў за вядзенне службы на бел. мове ў касцёлах і духоў-ных навуч. установах. У чэрв. 1928 Апостальскім пасадам накіраваны ў г. Харбін для місійнай дзей-насці сярод рус. эміграцыі. У 1939 вярнуўся на
    Да арт.
    Абраз. Маці Божая Іеру-салімская. Брэстчына. 16 ст.
    АГІЯГРАФІЯ — АДАМ
    9
    Беларусь. Арыштаваны сав. ўладамі і зняволены ў тур-му ў Львове. Пазней высланы ў Расію. ГВ.БаЬкі».
    АГІЯГРАФІЯ (ад грэч. hagios святы + grapho пішу) — жанр царкоўна-рэлігійнай літаратуры, апо-веды пра жыціе святых. Пры сгварэнні жыція хрысц. A шырока выкарысгоўвала ант. міфалогію, біблейскія па-данні, народныя легенды. Біяграфіі ранніх хрысц. свя-тых вельмі падобныя на інш. паданні пра багоў і герояў.
    АГНАСТЫЦЫЗМ (ад грэч. agnostos не-даступны пазнанню) — філасофскае вучэнне, па-водле якога немагчыма пазнанне аб’ектыўнага свету, яго сутнасці і заканамернасці развіцця, да-сягненне абсалютнай ісціны; крайняя форма скептыцызму. Роля навукі абмяжоўваецца толькі пазнаннем з’яў. Тэрмін уведзены ў 1863 англій-скім прыродазнаўцам Т.Гекслі. Ідэі А. прасочвалі-ся яшчэ ў ант. філасофіі (Пратагор, сафісты). Найб. паслядоўна А. прадстаўлены ў вучэннях Д.Юма і І.Канта. Юм лічыў, што ўсё пазнанне звязана толькі з вопытам і прынцыпова не выходзіць за яго межы, а таму нельга меркаваць пра адносіны паміж вопы-там і рэальнасцю. Кант абгрунтаваў А. увядзеннем і размежаваннем паняццяў «рэч у сабе» (недасягаль-ная для пазнання) і «рэч для нас» (у працэсе якой утвараецца вобраз гэтай рэчы). Пазнаючы вобраз, розум імкнецца пазнаць і «рэч у сабе», але гэта яму не ўдаецца, паколькі ён валодае магчымасцямі толь-кі для пазнання вобраза рэчы, таму розум канчатко-ва заблытваецца ва ўзаемна супярэчлівых выказваннях аб прадмеце (антыноміях), якія дапускаюць пераканаў-чае лагічнае абгрунтаванне. А параджаецца абсалюты-зацьіяй, празмерным абасабленнем і проціпасгаўленнем тэорыі і пракгыкі, пазнання і рэчаіснасці, субекіэ і аб’екіа пазнання. Разнавіднасцю А з’яўляецца іерогліфаў тэорыя, неапазітывізм, экзісгэнцыялізм і інш. М.ВЛяцыпішч.
    АГНЕЦ, ягня — першынец у статку, якога выкарыстоўвалі як ахвярную жывёліну ў іудаіс-цкім кульце. Выраз «агнец Божы», які ўжываецца ў хрысціянстве, азначае Ісуса Хрыста, які прынёс сябе ў ахвяру за збавенне грахоў людскіх. У Апа-каліпсісе, у малітвах і абрадах Ісус прадстае бяз-грэшным A., а на ранніх фрэсках яго паказваюць пастухом з ягнём на плячах (увасабленне добрага пастыра). А. называюць таксама частку прасфоры, што вынута на прасксшідыі.
    АГРАРНЫЯ КЎЛЬТЫ — сістэма рэлі-гійна-магічных абрадаў і ўяўленняў, накіраваных на павелічэнне і захаванне ўраджаю. Засн. на ве-ры ў магчымасць уплыву звышнатуральных сіл (божастваў, духаў) на вынікі паўсядзённай працы людзей. У аснове А.к. ляжыць развіты політэіс-тычны пантэон (гл. Політэізм), у якім вылучаюц-ца божаствы, што спрыяюць земляробству. Сістэма А.к. пачала складвацца са з’яўленнем сельскай аб-шчыны і мае многа агульных рыс у розных народаў
    Да арт. Адам. «Адам і Ева». Мастак Кранах Старэйшы. 16 ст.
    свету, якія знаходзяода на адпаведным этапе развіцця. Першапачатковая форма Ак. — аграрная маіія.
    На Беларусі ў аснове А.к. ляжаць уласнабел. пантэон божастваў і народны земляробчы калян-дар. Культ Сонца (Ярбыбі) характарызуе самы ста-раж. пласт традыц. культуры беларусаў. Найб. земляробчыя ўрачыстасці прыпадалі на зімовае і летняе сонцастаянне (калядбі, купаллс). 3 Ярылам звязваўся надыход вясны. Каб паспрыяць урадлі-васці зямлі, сяляне прыбіралі Ярылам самую прыгожую дзяўчыну і вадзілі карагоды па засея-ных нівах, спявалі прысвечаныя яму песні. Апя-кункай вялікага ўраджаю і дабрабыту лічылася ба-гіня лета Цёця. Са зборам ураджаю і восеньскай сяўбой звязаны культ Жнценя, які ўзнагароджваў на наступны год вялікім ураджаем руплівых гас-падароў і караў гультаяватых. У народным кален-дары пэўныя часы адводзіліся ўшанаванню багіні вясны Лёлі (Лялі), багіні вясновага цвіцення Ца-цы, божаства летняга росквіту Лады і інш. Усе цыклы земляробчых работ суправаджаліся звяза-нымі з А.к. абрадамі і святамі. 3 веснавой сяўбой звязаны гуканне вясны, заворванне (першая бараз-на), засеўкі, сёліуха і інш. Наступны комплекс аб-радаў і святаў меў дачыненне да ўборкі ўраджаю (зажынкі, дажынкі, спас, пакровы і інш.) Многія з абрадаў і святаў, якія звязаны з А.к., трансфар-міраваліся пад уплывам хрысціянства і бытуюць у сучасным сялянскім побыце.
    АДАМ (стараж.-яўр. — чалавек) — у хрысці-янстве, іудаізме і ісламе (паводле Бібліі і Карана) першы чалавек, прабацька ўсіх людзей, якога стварыў Бог па сваім падабенстве і пасяліў з Евай у раі, адкуль яны былі выгнаны за грэхападзенне. Паводле падання, пражыў 930 гадоў і быў пахава-ны на Галгофе, на тым месцы, дзе пазней быў рас-пяты на крыжы Ісус Хрыстос.
    10
    АДВАЖНЫ — АНЦЫ
    АДВАЖНЫ Вінцук (сапр. Германовіч Язэп Станіслававіч; 4.3.1890, в. Гальшаны Ашмян-скага р-на Гродзенскай вобл. —26.12.1978) —бе-ларускі пісьменнік. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1913). Служыў ксяндзом. За казанні ў касцёле на бел. мове зазнаў ганенні польскіх улад. У 1924 уступіў у ордэн марыянаў у г. Друя. У 1932 выехаў у г. Харбін (Кітай), у 1936 вярнуўся ў Вільню, адтуль выселены ў Польшчу, потым зноў выехаў у Харбін. У 1948 арыштаваны кіт. ўладамі і перададзены ў СССР, дзе беспадстаўна асуджаны на 25 гадоў. Вызвалены ў 1955, выехаў у Польшчу, потым у Італію, Вялікабрытанію, дзе рэдагаваў час. «Божым шляхам». Друкаваўся з 1917. Праза-ічная гутарка «Як Казюк сабраўся да споведзі» (1928) пра маральнае самаўдасканаленне заходне-беларускай моладзі. Самадурства чыноўнікаў вы-крыў у вершаваным апавяданні «Як Гануля збіра-лася ў Аргенціну» (1930). Аўтар зб-каў вершаў «Бе-ларускія цымбалы» (Вільня, 1933), «Байкі і іншыя вершы» (Лондан, 1973 ) і інш., аповесці «Хлопец» (Вільня, 1935), успамінаў «Кітай—Сібір—Мас-ква» (Мюнхен, 1962).
    АДВЕНТЫСТЫ (ад лац. adventus прышэс-це) — паслядоўнікі хрысціянскай плыні ў пратэс-тантызліе.
    Вучэнне адвентызму ўзнікла ў 1830-я г. ў ЗША, заснавальнік У.МІлер. А. прапаведуюць блізкасць 2-га прышэсця Хрыста і ўстанаўлення на Зямлі 1000-гадовага царства Божага, уваскрэсенне мёр-твых і пекла для грэшнікаў. Прызнаюць абрады водахрышчэння, прычашчэння, узаемнага абмы-вання ног. Абавязковай прызнаюць плату /ю час-ткі даходаў на карысць абшчыны, місіянерскую дзейнасць. Mae некалькі галін: А. першага дня, сёма-га дня (найб. пашыраны), рэфармісты і інш.
    Групы абшчын А. утвараюць злучэнні, з якіх складаюцца уніёны (саюзы), дывізіёны. У дывізіён уваходзяць А. некалькіх дзяржаў (напр., у б. СССР А. складалі 1 дывізіён). Цэнтр А. знаходзіцца ў Вашынгтоне. Усяго ў свеце 3 млн. А., з іх 1 млн. А. сёмага дня. Адвентызм належыць да таталітарных культаў, уплывае на свядомасць і паводзіны верую-чых, якія знаходзяцца ў трывожным чаканні «канца свету». На Беларусі А. з’явіліся ў 1920-я г. ў зах. рэ-гіёнах. Першым місіянерам на Палессі быў МДаў-\| гун (у 1921 вярнуўся з заробкаў з ЗША), актыўную дзейнасць вялі прыезджыя місіянеры. У 1925 у Сто-лінскім р-не створана першая абшчына. У 1973 на Беларусі было каля 300 А., у 1998 іх колькасць пад-воілася. На 2001 існавала 48 абшчын.
    АДЛУЧЙННЕ ад царквы — выключэн-не з рэлігійнай абшчыны асоб за тое, што адмаў-ляюць Бога, не шануюць Маці Божую, святыя аб-разы і інш. Выкарыстоўваецца як мера царкоўна-га пакарання ў праваслаўі, каталіцызме, іудаізме і
    некат. інш. рэлігіях. Кананічнае права адрознівала вялікае А., публічнае (анаўема) і малое (часовае, якое «вылечвае»). У сучасных умовах назіраюцца тэндэн-цыі да адмаўлення ад такога віду пакарання.
    АДПУШЧЙННЕ ГРАХбў — рэлігійны аб-рад, звязаны з вучэннем царквы аб тым, што лю-дзі могуць атрымаць боскую ласку даравання за свае грахі ў выніку пакаяння. Гэта вучэнне — найважн. ў маральнай канцэпцыі хрысціянства — трактуецца ў Новым запавеце як праяўленне міла-сэрнасці Хрыста і ўрок вернікам. 3 2 ст. ўсталява-лася канцэпцыя магічнай прэрагатывы свяшчэн-ніка пры А.г. Гэту ідэю распрацоўвалі Аўгусцін Блажэннаі, Фама Аквінскі, Пётр Ламбардскі, якія ў свяшчэнніку бачылі «боскі інструмент». Гэты погляд замацаваны буламі пап Марціна V (1418) і Льва X (1520), а таксама канонам Трыдэнцкага сабора (1551). У перыяд ранняй патртстоікі вы-ключную ролю свяшчэннікаў пры А.г. аспрэчваў Тэртуліян, у перыяд схаластыкі — П.Абеляр, ІДунс Скот, У.Окам, а таксама папярэднікі пра-тэстантызму —Дж. Уікліф, Я.Гус, Іеранім Праж-скі. Крытыка каталіцкага вучэння пра А.г. аргу-ментуецца тым, што права адпушчэння грахоў належыць толькі Богу, а, значыць, папства яго узурпіравала. Прадстаўнікі пратэстантызму пад-крэслівалі асабістую маральную адказнасць верні-каў пры А.г. і адмаўлялі магічную ролю ў гэтым абрадзе свяшчэннікаў.
    АДПЯВАННЕ — царкоўны абрад, які спраўляе свяшчэннаслужыцель над памёрлым; па-водле сведчання царквы пры А. адбываецца пера-ход нябожчыка да вечнага жыцця. Спраўляецца як у храме, так і па-за яго межамі (завочнае). Ра-ней завочнае А. дапускалася толькі ў выключных выпадках; у наш час практыкуецца значна часцей. Паводле хрысц. канонаў нельга спраўляць абрад А. над няхрышчанымі, самагубцамі і тымі грэш-нікамі, што памерлі без пакаяння.