Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
АНТбНІЙ, А н т о н і (у свеце М е л ь н і -к а ў Анатоль Сяргеевіч; 19.2.1924, Масква •— 29.5.1986), дзеяч і гісторык праваслаўнай царквы на Беларусі. Д-р багаслоўя honoriz cauza (1981). Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію (1950). 3 1956 архімандрыт Жнровіцкаіа Успенскаіа манас-тыра, рэктар Мінскай (1956—63), пазней Адэскай духоўных семінарый. У 1964—65 епіскап белга-рад-днястррўскі (Украіна). 3 мая 1965 епіскап, з кастрычніка 1965 архіепіскап, з 1975 мітрапаліт
мінскі і беларускі. У 1978—86 мітрапаліт ленін-градскі і наўгародскі. Тэма дысертацыі на ступень магістра багаслоўя — «Жыровіцкі манастыр у гісторыі заходніх рускіх епархій» (1965; не апубл.); сабраны звесткі па гісторыі праваслаўя на Беларусі ў 1917—62. Склаў спіс жыровіцкіх архі-мандрытаў (звесткі пра стараж. перыяд гісторыі Жыровіцкага манастыра запазычыў у П.М.Жуко-віча). Даследаваў стараж.-рус. жывапіс. Збіраў ка-лекцыю стараж. бел. ткацтва.
7k: Преподобная Ефросннья Полоцкая // Богословскме труды. 1972. Сб. 9; Нз мсторнн новгородской нконографнн // Тамсама. 1986. Сб. 27; Мнссня Русской прапославной церквм в прошлом н настояіцсм // Журн. Московской патрнархмм. 1982. N" 5; Жнровмцкая святыня // Вестн. Белорусского Экзархата. 1990. N«> 3.
/І/w.: Ч н ж о в А. Высокопреосвяценный ммтрополмт Ле-нмнградскмй н Новгородскнй Антоннй (Мсльннков) // Журн. Московской патрмархмн. 1986. N" 10.
В.В.Антонау. M.B.H ікаласў.
АНТЙНІЙ ПЯЧЙРСКІ (у свеце Антон; 983—1073) —адзін з заснавальнікаў Кіева-Пячэр-скай лаўры і пачынальнікаў рускага манаства. На-радзіўся і жыў у г. Любеч (паблізу Чарнігава). Па-водле падання, манаства прыняў на Афоне, по-тым вярнуўся ў Кіеў, дамогся ў кіеўскага князя дазволу адкрыць манастыр на ўзор афонскага. Ка-нанізаваны Рус. правасл. царквой.
АНТРАПАМАРФІЗМ (ад антрапа... + грэч. morphe форма, від) — прыпадабненне да чалаве-ка, надзяленне чалавечымі ўласцівасцямі прадме-таў і з’яў нежывой прыроды, нябесных цел, жывё-лін, міфічных істот. Узнік як першапачатковая форма светапогляду чалавека на ранніх ступенях развіцця грамадства (гл. Анімізм). А. уласцівы большасці рэліг. уяўленняў пра багоў і інш. звышнатуральных істот (багі т.зв. вышэйшых рэлі-гій, язычніцкія багі і інш.). Антрапаморфныя па-няцці выкарыстоўваюць у сучаснай навук.-тэхніч-най л-ры (камп’ютер «запамінае», «рашае задачу» і г.д.), выяўл. мастацтве, паэзіі, прозе («зямля спіць», «мора хвалюецца»).
АНТРАПАСбфІЯ (грэч. antropos чалавек + sophia мудрасць) — акультна-містычнае вучэнне пра чалавека як носьбіта таямнічных духоўных сіл; разнавіднасць тзасоўіі. Заснавальнік А. ня-мецкі філосаф-містык Р.Штайнер стварыў у 1913 антрапасофскую школу з мэтай выхавання ў юна-коў уменняў «духоўнага сузірання», каб самыя та-ямнічыя з’явы станавіліся даступнымі для ўспры-мання. Паводле гэтага вучэння, пазнанне чалаве-кам свету адбываецца праз самапазнанне — у трыадзінстве цела, душы і духу; духам кіруе закон пераўвасаблення (рэінкарнацыя). У асобным жыцці чалавечы дух паўтарае сам сябе з улікам
АНТЫКЛЕРЫКАЛІЗМ — АНТЫХРЫСТ
17
ранейшых уражанняў і перажыванняў. Чалавечае цела кіруецца законам наследавання, душа — створаным ёю самой лёсам (карма). Пасля смерці сувязь духу і душы захоўваецца, пакуль душа не вызваліцца ад цела. У сацыяльна-паліт. жыцці А. зыходзіць з раздраблення сацыяльнага арганізма на самастойныя сферы: дзяржаву, правасуддзе, эканоміку. У 1-й трэці 20 ст. вучэнне А. стала па-шыраным у шэрагу краін Еўропы. Пэўны ўплыў яно зрабіла на дзеячаў культуры і мастацтва (А.Бе-лы, В.Кандзінскі, І.Валошын, Б.Вальтэр і інш.). Цікавасць да А. ажывілася і ў апошняй трэці 20 ст., асабліва ў ЗША, еўрап. краінах. У апошнія гады распаўсюдзілася на Беларусі, гал. чынам гэтаму садзейнічалі аднаўленне цікавасці да тэасофскіх ідэй А.Блавацкай і ўзнікненне суполак крышнаі-Таў. ЯМБа/ітіў.
АНТЫКЛЕРЫКАЛІЗМ (грэч. anti + лац. clericalis царкоўны) — ідэйная плынь, скіраваная супраць прэтэнзій царквы на кіраўнічую ролю ў грамадстве. А. імкнецца падарваць аўтарытэт ду-хавенства, абмежаваць яго ўздзеянне на людзей. Адыграў значную ролю ў аслабленні рэліг. ўплыву на грамадскае жыццё, на светаўспрыманне лю-дзей. У адрозненне ад атэізму А. не аспрэчвае рэ-ліг. веру, а толькі змагаецца з засіллем царквы ў грамадскім жыцці. Найб. ролю А. адыграў у ся-рэднія вякі, калі барацьба супраць афіц. царквы злівалася з антыфеадальнымі выступленнямі нар. мас. Ідэолагі рэвалюцыйнай буржуазіі выкарыста-лі А. як зброю ў барацьбе з феадальнай дзяржа-вай. Пашыраныя спосабы антыклерыкальнай дзейнасці: дыскрэдытацыя царк. служыцеляў, ад-маўленне царк. абрадаў, прадпісанняў, дзеянняў, скіраваных на ўзмацненне ўлады і памнажэнне багаццяў клерыкалаў. Традыцыі А. на Беларусі ўзыходзяць да сярэдневяковых ерасей. Прадстаў-нікі гуманістычна-асветніцкай культуры Адра-джэння (М.Гусоўскі, Ф.Скарына, С.Будны, Л.Зіза-ній і інш.) садзейнічалі пашырэнню свецкіх ве-даў, змене поглядаў на царкву, царк. абрады і рэ-ліг. артадоксію. У гісторыі бел. А. найб. выразнай і багатай з’яўляецца парадыйная літаратура 17— 19 СТ. ГУ.Грушавы.
АНТЫТРЫНІТАРЫІ (ад грэч. and супраць і лац. trinitas тройца), прыхільнікі хрысц. плыняў і абшчын, якія адмаўляюць догмат пра трыадзін-ства Бога (Тройцу). Рух і вучэнне А. бяруць пача-так у 2—3 ст., калі ўсталёўваліся асн. догматы хрысціянстна. Вучэнне асуджана Усяленскімі сабо-рамі, але ў сярэднія вякі яго прытрымліваліся прыхільнікі наміналізму (філасофскі напрамак, які адмаўляў існаванне агульных паняццяў), асоб-ныя ерэтычныя рухі. Нярэдка ідэі антытрыніта-рызму былі своеасаблівай праявай вальнадумства. У сваіх поглядах яны асноўваліся на вучэнні неа-платанізму і пантэізму, зыходзілі з таго, што
першапачатковае хрысціянства не прадпісвала ні-якіх догматаў. Веру ў Тройцу яны лічылі лагіч-ным непаразуменнем, народжаным недасканалас-цю схаластычнага мыслення. 3 адмаўленнем Тройцы А. спалучалі пераасэнсаванне боскай прыроды Хрыста, што падрывала хрысц. версію замагільнага жыцця. Многія А. лічылі смерць на-туральным працэсам, Святы дух трактавалі не як самастойную субстанцыю, а як атрыбут Бога-ай-ца. Яны патрабавалі ўзгаднення палажэнняў рэлі-гіі з розумам, адстойвалі права кожнага чалавека свабодна чытаць і інтэрпрэтаваць Біблію.
Пашырэнне ідэй антытрынітарызму на Бела-русі ў 16 ст. звязана з рэфармацыйным рухам у Зах. Еўропе, прадстаўнікі якога (Г.Бляндрата, П.Аль-тыяці, В.Джэнтылі і інш.) наведвалі Беларусь. Умацаванню руху А. на Беларусі садзейнічалі так-сама творы іспанскага мысліцеля М.Сервета «Сем кніг памылковых поглядаў на Тройцу», «Аднаўлен-не Хрысціянства» і інш. На аснове рэліг. рацыя-налізму А. фарміравалася айчынная атэістычная думка (К.Бекеш, С.Лован, Ф.Даманеўскі, Ян Ліцы-ній Намыслоўскі, К.Лышчынскі і інш.). У 16 ст. ў руху А. на Беларусі ўтварыліся 2 кірункі: памяр-коўны і радыкальны. Прадстаўнікі першага (С.Буд-ны, В.Цяпінскі і інш.) для абгрунтавання сваіх погля-даў выкарыстоўвалі ант. спадчыну і абвяргалі апа-лагетыку схаластыкі, якая пры дапамозе сафістыкі імкнулася абараніць хрысц. догматы. Яны адзначалі непазбежнасць сацыяльнага расслаення грамадсгва, выступалі ў абарону дзярж. ладу, былі прыхільні-камі яго паступовага ўдасканалення. Ідэолагі ра-дыкальнай плыні (Якуб з Калінаўкі, Пётр з Ганён-дза, Павел з Візны, М.Чаховіц), якія адстойвалі ін-тарэсы і грамадскія ідэалы народных мас, імкну-ліся не да рэформаў, а да радыкальных сацыяль-на-паліт. пераўтварэнняў, выступалі супраць пры-ватнай ўласнасці, саслоўных прывілеяў, сацыяль-най і маёмаснай няроўнасці, патрабавалі скаса-вання дзярж. інстытутаў. Большасць з іх адмоўна ставілася да філасофскай і тэалагічнай спадчыны, прызнавала толькі аўтарытэт Свяшчэннага пісан-ня і асабістай веры. Важную ролю ў рацыяналіза-цыі дактрыны А., ператварэнні яе з рэліг. у філа-софскую адыграла пашырэнне на Беларусі вучэн-ня сацыніян. А. зазналі ганенне каталіцкай царквы і артадаксальнага пратэстантызму. У 1647 друкарні і школы А. зачынены, а ў 1658—60 іх паслядоўнікі выгнаны з Рэчы Паспалітай. Вучэнне А. працягвае існаваць, яго прытрымліваюцца многія пратэс-танцкія абшчыны.
/І/w.: Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адра-джэння ў Беларуеі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полац-кага. Мн.. 1990; Саверчанка І.В. Сымон Будны: Гуманіет і рэфарматар. Мн.. 1993. СА.Яцксвіч.
АНТЫХРЫСТ — у хрысціянскай міфалогіі і тэалогіі праціўнік Ісуса Хрыста, які павінен з’я-віцца ў канцы гісторыі (гл. Эсхаталогія) і ўзнача-
18
АНУФРЫЕўСКІ — АПАКАЛІПСІС
Да арт. Апо-сталы. Абраз «Сашэсце Духа Свя-тога». 18 ст.
Да арт. Апо-сталы. Сашэ-сце Святога Духа на апо-сталаў. Зё-лаўскі май-стар. 2-я пал. 18 ст. Белару-ская іка-напісная школа.
ліць тайную татальную вайну супраць хрысціян-ства, але ён будзе пераможаны ў час 2-га прышэс-ця Хрыста на Зямлю. Прароцтвы антыхрыста ёсць у старазапаветных кнігах Бібліі, яго прыход сімвалічна апісаны і ў Новым Запавеце. Ён ува-сабляе даўнюю варожасць «анёлаў цемры» да хрысціянства, поўнае адмаўленне хрысц. веры і маралі. Уяўляецца магутным чалавекам, надзеле-ным дэманічнай сілай Д’ябла, які прыходзіць у зманлівым абліччы Хрыста. Паводле сцвярджэн-няў апостала Паўла, у царстве антыхрыста людзі будуць самалюбівыя, зламоўныя, абыякавыя да любові і дабра, нахабныя, больш палюбяць раско-шу, чым Бога. Антыхрыст — увасабленне дэма-нічнага пачатку ў чалавеку і грамадстве, спроба ўсталяваць бязбожную ўладу на зямлі і космасе. Міфу пра антыхрыста прысвечаны фрэскі АСінь-ярэлі, гравюры Л.Кранаха Старэйшага; аблічча ан-тыхрыста апісаў Сімяон Полацкі ў творы «Жазло праўлення» (1667) і інш. у.М.Кпнан.
АНУФРЫЕўСКІ МАНАСТЬІР — адзін са era-ражытных манастыроў на Беларусі. Існаваў у 15—19 ст. у в. Ануфрыева (з 1976 в. Сялец Мсці-слаўскага р-на Магілёўскай вобл.). Паводле царк. падання засн. ў 1407 мсціслаўскім князем Сямё-нам Лугвенам Альгердавічам у глухім лесе, на месцьі, дзе яго малому сыну Юрыю з’явіўся св. Ануфрый і паказаў дарогу дадому. У 1635 кароль Уладзіслаў IV зацвердзіў манастыр за уніятамі. Яго ігуменам лі-чыўся тытулаваны архіепіскап смаленскі і север-скі. Да сярэдзіны 18 ст. ўсе будынкі, у т.л. царква св. Ануфрыя, былі драўляныя. У апошняй чвэрці 18 ст. пабудавана мураваная царква і да яе далу-