• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    АДСТУПНІЦТВА, апастазія — адыход ад догматаў, асноўных палажэнняў веравызнання. Асобу, якая адышла (адступілася) ад сваёй веры, называюць адступнікам (апастатам).
    АЙЦЫ ЦАРКВЫ — найбольш уплывовыя дзеячы хрысціянскай царквы 2—8 ст., якія ства-рылі яе дагматыку і арганізацыю. А.ц. называюць епіскапаў першых хрысціянскіх абшчын, а з кан-ца 4 ст. — аўтарытэтных царкоўных пісьменні-каў. Неабходныя ўмовы для прылічэння да А.ц. — прававернасць вучэння, прыналежнасць да па-трыстыкі, прызнаная святасць іх жыцця. Прынята абмежаванне патрыстычнай эры Іаанам Дамаскі-нам (памёр каля 749). А.ц., якія, паводле падання, перанялі вучэнне непасрэдна ад апосталаў, назы-
    АКАДЭМІЯ — АЛТАР
    11
    ваюць апостальскімі айцамі (Клімент Рымскі, Іг-націй Антыяхійскі, Палікарп Смірнскі і Папій Іе-рапольскі). Падзяляюцца на заходніх (лацінскіх) і ўсходніх (грэчаскіх) у залежнасці ад мовы, на якой яны пісалі. Акрамя згаданых, сярод заходніх А.ц. найб. шануюцца Юсцін-філосаф, Ірыней Лі-ёнскі (2—3 ст.), Кіпрыян, Лактанцый (3—4 ст.), Іларый Піктавійскі, Авросій Медыяланскі (4 ст.), Аўгусцін, Іеранім (4—5 ст.), папа Леў I Вялікі (5 ст.), папа Грыгорый Вялікі (6 ст.), Ісідар Севільскі (7 ст.): сярод усходніх — Клімент Александрый-скі (2 ст.), Афанасій Вялікі (Александрыйскі), Яф-рэм Сірын, Кірыла Іерусалімскі, Васіль Вялікі, Грыгорый Багаслоў, Грыгорый Ніскі, Іаан Злата-вуст (4 ст.), Кірыла Александрыйскі (5 ст.), Іаан Лесвічнік, Максім Вызнаўца (6—7 ст.). Многія творы А.ц. захаваліся цалкам ці фрагментарна, інш. вядомыя з крыніц па цытатах, пераказах або назвах. Творчасць А.ц. зрабіла вялікі ўплыў на фарміраванне хрысц. дагматыкі, літургічнага культу, традыцый, аскетызму. І.М^ііяяецкая.
    АКАД^МІЯ ДУХдўНАЯ — вышэйшая царкоўная навучальная ўстанова, якая рыхтуе ба-гасловаў, выкладчыкаў тэалагічных дысцыплін ду-хоўных навучальных устаноў і спецыялістаў для царкоўна-практычнай дзейнасці. Рус. правасл. царква мае 3 А.д. з 4-гадовым тэрмінам навучан-ня: Маскоўскую ў г. Сергіеў Пасад Маскоўскай вобл., Санкт-Пецярбургскую і Кіеўскую.
    АКАФІСТ (грэч. akathistos ад a... + kathizo са-джуся) — хрысціянскае хвалебнае царкоўнае пес-напенне. Выконваецца абавязкова стоячы. Кожны А. складаецца з 25 асобных песнапенняў. Найб. вядомыя і стараж. А.: Божай Маці (7 ст.) і Ісусу Найсаладзейшаму (9 ст.), свяціцелю Мікалаю Цу-датворцу (14 ст.). Створаны таксама А. святым, абразам, царк. святам. Кніга, дзе сабраны ўсе А., наз. акафіснік. Першы на Беларусі акафіснік вы-дадзены Ф.Скарынай у 1525. Шматтомны акафіс-нік з 1991 друкуецца ў Маскве (ім карыстаюцца і правасл. на Беларусі). Г.М.ІЛзйкін.
    АКУЛЬТЫЗМ (ад лац. occultus патаемны, скрыты)— агульная назва ідэалістычных вучэн-няў і поглядаў, што прызнаюць існаванне звыш-натуральных, не даступных навуковаму даследа-ванню феноменаў і сіл у чалавеку і космасе. Да акультных вучэнняў адносяць магію, спірытызм, тэмо^ію, астралогію, парапсіхалогію, тэлепатыю, ёга і інш. У філасофскім плане блізкі да гілазаіз-му і пантзізму. Вядомы з часоў антычнасці. На розных этапах развіцця культуры быў у склада-ных узаемаадносінах з навукай, філасофіяй, рэлі-гіяй, мастацтвам.
    АКЦЫЯ КАТАЛІЦКАЯ — сукупнасць свецкіх арганізацый вернікаў-католікаў, дзейнасць якіх каардынуе Ватыкан. Пачалі стварацца ў 19 ст. дзеля захавання ўплыву каталіцкай царквы і маг-чымасці непасрэднай паліт. дзейнасці духавен-ства. Арганізацыйна аформілася пасля 1922 па ініцыятыве Папы Пія XI, які вызначыў яе мэты: спрыянне ўкараненню ў грамадстве асн. ідэй ка-таліцкай сацыяльнай праграмы, папскіх энцыклік (пасланняў), пашырэнне грамадскай базы каталіц-кай царквы, актыўны ўплыў на паліт. асяроддзе. У час парламенцкіх выбараў арганізацыі А.к. вядуць агітацыю пераважна за прадстаўнікоў каталіцкіх партый. Некаторыя з гэтых партый (Хрысціянска-дэмакратычная партыя ў Італіі, Хрысціянска-дэ-макратычны саюз, Хрысціянска-сацыяльны саюз у Германіі і інш.) прыходзілі да дзярж. улады. У за-лежнасці ад рэгіёну і гіст. умоў дзейнасць А.к. на-бывае спецыфічныя рысы: у 1929—43 у Італіі ў адпаведнасці з Латэранскімі пагадненнямі яна падпарадкоўвалася рэжыму Б.Мусаліні; у Германіі дзейнічае пры епархіях як сістэма камісій па на-глядзе за выхаваннем у школе, а праз сродкі маса-вай інфармацыі — за «маральным станам на-цыі». У 1925—39 А.к. дзейнічала ў Заходняй Бела-русі (пераважна суполкі пры касцёлах). Старшыні і сакратары гэтых суполак падпарадкоўваліся Ві-ленскаму епархіяльнаму «Інстытуту акцыі каталіц-кай», які ў сваю чаргу нёс адказнасць перад Ваты-канам. Члены А.к. спалучалі прапаганду каталіц-кіх ідэй з культурна-асветніцкай работай. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР (1939) арга-нізацыі А.к. забаронены як антысавецкія, а іх ар-ганізатары і кіраўнікі ў 1949—52 рэпрэсіраваны.
    Літ.: Ковальскмй Н.А. МежАународные католмческме органнэацнн. М., 1962. А.А.Цітавец.
    АЛАх, А л а г (ад араб. ілах — бажаство) — імя Бога ў іслаліе. Паводле мусульманскага вераву-чэння А. — творца ўсяго існага: неба, зямлі і ча-лавека, усемагутны валадар свету, гаспадар суднага дня; чалавек павінен яму пакарацца. А. прыпісва-юць найлепшыя якасці, якія выказаны ў 99 эпітэ-тах (міласцівы, міласэрны, вялікі, мудры і інш.).
    АЛІЛУЯ (ад стараж.-яўр. халелуя — хваліце Бога) — у хрысціянскім богаслужэнні прыпеў царк. песнапення, ва іудаізме заклік да ўхвалення Бога. Часта трапляецца ў псалмах Давіда, Старым і Но-вым Запаветах.
    АЛТАР (лац. altaria ад altus высокі) — у пра-
    васлаўі частка храма, аддзеленая перагародкай або іканастасам. У першабытных і стараж. наро-
    даў — узвышэнне, якое служыла месцам для прынясення ахвяр. У біблейскай гісторыі — сім-вал прымірэння чалавека з Бозам. Ант. грэкі і
    12
    АЛТАР — АЛЬБЕРТ
    Да арт, Алтар. Царскія аароты з Давыд-Гара-доцкай Георгіеў-скай царквы. Сярэдзіна 18 ст.
    рымляне ставілі А. па-за храмам, аздаблялі скульп-турнымі выявамі (Пергамскі алтар). У першых хрысц. храмах А. меў выгляд стала («прастол»), на якім гатавалі і раздавалі прбічасце-, часам пад ім рабілі склепы для пахавання пакутнікаў. 3 4 ст. та-кую ж назву атрымала частка храма, дзе знахо-дзіўся ахвярнік. У раманскай архітэктуры гал. А.
    каталіцкага храма размяшчаўся каля ўсх. сцяны, меў простую аздобу, у гатычнай (А.-шафка) — упрыгожваўся жывапісам, разьбой, пазалотай, па-ліхроміяй, у рэнесансавай — пераважна жывапісам. У эпоху барока ўзніклі ансамблі багата аформле-ных скульптурна-жывапісных А. у сінтэзе з архі-тэктурай храма. На Беларусі такія А. захаваліся ў касцёлах у Гродне, Слоніме, Дзятлаве, у вёсках Ka-Mai Пастаўскага, Будслаў Мядзельскага, Новая Мыш Баранавіцкага р-наў, у Спаса-Праабражэн-скай царкве ў в. Порплішча Докшыцкага р-на і ІНШ. А.А. Ярашэвіч.
    АЛЬБЕРТ ВЯЛІКІ (Albertus Magnus), А л ь -берт фон Бальштэт (Albert fon Bollstadt; каля 1193, г. Лаўінген — 15.11.1280) — нямецкі філосаф, тэолаг, прыродазнавец. Манах-дамініканец, епіскап Рэгенсбурга, папскі легат, ар-ганізатар крыжовага паходу на тэр. Германіі. Ву-чыўся ў Падуі, Балонні. Выкладаў у Парыжы, Кёльне і інш.; настаўнік Фамы Аквінскага. Выву-чаў анатомію, эмбрыялогію, батаніку, заалогію, хімію, касмалогію, оптыку. У сваіх творах даў эн-цыклапедычны агляд дасягненняў тагачаснай на-вукі. Увёў ва ўжытак сярэдневяковай філасофіі і навукі працы Арыстоцеля, якія выкладаў і прака-менціраваў з пазіцый хрысц. тэалогіі. Сцвяр-джэнне пра стварэнне матэрыі і часу дало А.В. магчымасць узаконіць у рамках схаластыкі арыс-тоцелеву фізіку з яе вучэннем пра неперарыў-насць матэрыі як асновы змены. Поруч з сістэма-тызатарскай працай у галіне прыродазнаўства праводзіў уласныя даследаванні. Аўтар філасоф-скай працы «Сума тэалогіі», прыродазнаўчанавук.
    Да арт. Ал-тар. Бакавы алтар «Ганна і Марыя з дзіцем» у Спаса-Праа-бражэнскай царкве ў в. Пор-плішча Док-шыцкага ра-ёна Віцебскай вобл. 17 ст.
    Да арт. Алтар Галоўны алтар касцёла ў в. Камаі Пастаў-скага раёна Ві-цебскай вобл. 1-я пал. 18 ст.
    _________АЛЬБЯРЦІНСКАЯ — АЛЯКСІЙ_____________ 13
    трактатаў і інш. У 1931 кананізаваны каталіцкай царквой.
    АЛЬБДРЦІНСКАЯ КАТАЛІЦКА-ЕЗУІЦ-КАЯ ГРУПА — місія ордэна езуітаў для пра-паганды і распаўсюджвання ўсходне-славянска-га (візантыйска-славянскага) абраду на тэр. Зах. Беларусі. Існавала ў 1924—42 у пас. Альбярцін (цяпер у межах г. Слонім). Мела на мэце адра-дзіць у форме гэтага абраду царк. унію (гл. Брэс-цкая унія 1596). Патронамі місіі былі папа рым-скі Пій XI і віленскі арцыбіскуп мітрапаліт ЮМатулевіч (з 1925 — Р.Ялбжыкоўскі). Непас-рэдна групай кіраваў езуіцкі правінцыял у Поль-шчы Я.Урбан. Езуітам быў выдзелены будынак, дзе раней размяшчаліся дырэкцыі Альбярцінскіх суконнай і кардонна-папяровай фабрык; былы іх уладальнік граф У.Пуслоўскі ахвяраваў місіі знач-ныя сродкі. У 1925 сакратар генерала ордэна езуі-таў У.Пянткевіч стаў протаігуменам адкрытага там манастыра, а потым суперыёрам місіі (да 1933). Разам з ім у Альбярцін прыбыла група мі-сіянераў-езуітаў з Францыі, Германіі, Бельгіі. 24.7.1925 Альбярцін атрымаў статус першага ў Зах. Беларусі прыхода ўсходне-слав. абраду, а ў 1926 місія зацверджана як навіцыят (установа для падрыхтоўкі да ўступлення ў члены манаскага ор-дэна), які заснаваў свой філіял у в. Сынковічы, a Сбінковіцкая царква-крэпасцб стала цэнтрам прыхо-да ўсходне-слав. абраду. У 1927—31 у Альбярцін прыбылі новыя групы навіцыяў, якія пажадалі ўступіць у ордэн езуітаў, з ліку мясцовай бел. і польскай моладзі; у канцы 1932 тут прайшлі пад-рыхтоўку больш за 60 святароў, а манастыр у Аль-бярціне і філіял у Сынкавічах мелі 25 місіянераў. У пач. 1930-х г. місія ў Альбярціне набыла новыя памяшканні, зямельны ўчасгак з лесам, рэкан-струявала уніяцкую царкву, пачала будаўніцтва капліцы. На тэр. манасгыра заснавана рэзідэнцыя жаночага ордэна «Сэрца Ісуса», манашкі якога вялі місіянерскую дзейнасць сярод дзяцей і моладзі з правасл. сем’яў. Формы дзейнасці альбярцінскіх мі-сіянераў былі разнасгайныя: правядзенне набажэн-стваў ва уніяцкіх традыцыях; аднаўленне занядбаных храмаў і ператварэнне іх ва уніяцкія; пропаведзі на бел., рус. і польскай мовах за адраджэнне уніі ў но-вай форме; філантрапічная дапамога бедным; правя-дзенне тыдняў малітваў у памяць святога І.Кунцэві-ча; выкладанне гісторыі уніяцтва ў школах Сло-німскага пав.; выданне уніяцкай літаратуры, у тым ліку кнігі Пянткевіча «Праўда аб Альбярці-не». Навіцыят наведвалі вышэйшыя каталіцкія іе-рархі: нунцый (папскі пасол) у Польшчы карды-нал Ф.Мармаджы, польскі прымас, біскупы, кі-раўніцтва ордэна езуітаў. У 2-й палавіне 1930-х г. дзейнасць навіцыята пачала занепадаць, бо «мяс-цовае насельніцтва ў цэлым непрыхільна ўспры-няло ідэю адраджэння царк. уніі і паралізавала ўсе намаганні». Намаганні новага кіраўніка місіі