• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    АРХІМАНДРЫТ (ад грэч. archi старшы і mandra аўчарня; духоўная аўчарня) — вышэйшы ду-хоўны сан у манахаў праваслаўнай царквы. У А. пасвячаюць настаяцеляў вялікіх мужчынскіх манас-тыроў, рэктараў духоўных семінарый, кіраўнікоў духоўных місій: таксама некаторых манахаў за асаблівыя заслугі перад царквою.
    АРХІМАНДРЫЯ — АРШАНСКАЕ
    21
    АРХІМАНДРЫЯ — 1) буйны мужчынскі манастыр на Беларусі, настаяцель якога насіў ты-тул архімандрыта. Да прыняцця Брэсцкай уніі 1596 настаяцелі манасгыроў прызначаліся мітра-палітам або епіскапамі і залежалі ад іх. Пасля аб-вяшчэння уніі ўсе манастыры, якія прынялі яе, у т.л. і А., утварылі асобную кангрэгацыю — ба-зыльянскі ордэн (гл. Базалбяне). Настаяцелі А. прызначаліся генералам ордэна або архімандры-там. Найб. вядомыя А.: Слуцкі Святой Тройцы, Пінскі Ляшчынскі, Лаўрышаўскі (Навагрудскі р-н), Віленскі Святадухаўскі. 2) Манастыр, які атры-маў фундуш ад вялікага князя ВКЛ або магната і паводле фундушовага запісу падлягаў кцітарскаму праву. Манастыр, які атрымаў фундуш ад вяліка-га князя ВКЛ або караля Рэчы Паспалітай нале-жаў да ліку каралеўскіх бенефіцый і мог быць ах-вяраваны духоўнай, а іншы раз і цывільнай асобе ў пажыццёвае ўладанне за пэўныя заслугі. Напр., у 1570 Жыгімонт II Аўгуст аддаў ва ўладанне шляхціца Бакі Мінскі манастыр Ушэсця; у 1576 гэты манастыр перададзены шляхціцу Стафану Дастаеўскаму. ГАКухарчык.
    архіпАстыр —
    агульная назва для свя-
    шчэннаслужыцеляў вышэйшай (трэцяй) ступені хрысціянскай царкоўнай іерархіі: спіскапаў, архіепіс-капаў, мітрапалітаў, экзархаў, патрбіярхаў. Выкарыс-
    тоўваецца нароўні з назвамі «архірэй», «іерарх».	.j
    АРХІРЭЙ (ад грэч. archi старэйшы, галоўны +
    + hiereus святар) — агульная назва духоўных асоб вышэйшай (трэцяй) ступені хрысц. царк. іерархіі. Уключае епіскапаў, архіепіскапаў, мітрапалітаў, зк-зархаў, патрыярхаў. Бываюць епархіяльныя (якія правяць) і вікарныя (іх памочнікі). Сінонімы тэр-
    міна «А» — архіпастыр, іерарх.
    АРЦЕМІЙ, Т р о і ц к і (?—1570) — рускі царкоўны дзеяч і публіцыст, прадстаўнік рэлігій-нага вальнадумства, прыхільнік несцяжацелбства. 3 1536 манах у Парфір’евай пустыні каля Кірыла-Белазерскага манастыра. Узвысіўся пры цару Іва-не IV, перапісваўся з ім. У 1551 прызначаны ігу-менам Троіца-Сергіева манастыра, у 1552 сама-вольна вярнуўся ў Парфір’еву пустынь. Выступаў супраць прыхільнікаў манастырскага землеўладан-ня. У 1553 выкліканы на царк. сабор сведкам па справе рус. вальнадумца М.Башкіна. У 1554 абві-навачаны ў ерасі, адлучаны ад царквы і сасланы ў Салавецкі манастыр. Каля 1554—55 уцёк у ВКЛ. Напачатку жыў у Віцебску, дзе зблізіўся з Феадо-сіем Касым, які таксама ўцёк сюды са зняволен-ня. Пасля выгнання з Віцебска пасяліўся ў Слуц-ку пры двары кн. Юрыя Алелькі. Займаўся літ. дзейнасцю, вёў барацьбу супраць каталіцтва і лю-тэранства ў абарону праваслаўя. Быў асабіста зна-
    Да арт. Ар-шанскае евангелле. Евангеліст Лука. Мінія-цюра. 13 ст.
    ёмы з прадстаўнікамі бел. рэфармацыйнага руху (С.Будным, К.Каладынскім, І.Зарэцкім), выступаў супраць антытрынітарыяў. У 1562 С.Будны паслаў А. свой «Катэхізіс», выдадзены ў Нясвіжы. А. ад-казаў яму некалькімі пасланнямі «да Сімона ерэ-тыка Буднага» (захавалася 2), у якіх папракнуў яго за «памылковыя» думкі і заклікаў адмовіцца ад ерасі. Разам з тым А. высока ацаніў асобу і веды С.Буднага, называў яго чалавекам, узбагачаным найвышэйшым сэнсам і розумам. А. — аўтар 16 пасланняў, 9 з якіх напісана ў Слуцку. Зарэкамен-даваў сябе таленавітым публіцыстам, быў пад моцным уздзеяннем патрыстыкі. Адстойваў ідэі духоўнага самаўдасканалення, чалавекалюбства, цярпімасці да «еретыкоў», разумнага пераканан-ня, любові да «кожнага слова».
    Літ.\ 3 м м н н А.А. Н.С.Пересветов н его современнмкн. М., 1958; Очеркн нсторйн фнлософокой й соцмологнческой мыслй Бслорусснм (до 1917 г.). М., 1973. Г.у.Грушавы.
    АРЦЫБІСКУП, духоўны сан у каталіцкай царкве, які адпавядаў сану архіепіскапа ў правасл. царкве. Часта А. называлі і архіепіскапаў грэка-ка-таліцкай (уніяцкай) царквы.
    АРЦЫДЫЯЦЙЗІЯ (ад грэч. archi старэйшы + + лац. diocesis) — адміністрацыйна-тэрытарыяль-ная адзінка ў каталіцкай царкве; адпавядае спархіі.
    АРШАНСКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ — беларускі ру-капісны помнік канца 12 — пачатку 13 ст. Выяў-лена ў г. Орша ў 1812. Найб. верагодна, створана на Полаччыне. Зберагліся 142 аркушы (без пачат-ку і канца), пісаныя ўставам на высакаякасным пергаменце. У А.е. змешчаны 2 мініяцюры з выя-вамі евангелістаў Лукі і Мацвея (найб. раннія
    22
    АРШАНСКІ — АРЫЯНСТВА
    ва ўсх.-слав. рукапісах), 2 застаўкі і 310 ініцыялаў з варыяцыямі старавізант. і першапачатковых тэ-раталагічных формаў (у асобных ініцыялах — выявы чалавека). За рэліг. абалонкай праглядаец-ца жывая нар. аснова, што збліжае іх з размалёў-камі Спаса-Ефрасінеўскага манастыра ў г. По-лацк. Зберагаецца ў Цэнтр. навук. бібліятэцы АН Украіны.
    АРНіАнСКІ ЕЗУІЦКІ КАЛЁГІУМ. Дзейні-чаў у 1612—1820 у г. Орша. Засн. па фундацыі караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III Вазы, які разам з канцлерам ВКЛ Л.Сапегам і ксяндзом Лаўрэнціем у 1609 распрацаваў план яго стварэн-ня, а ў 1610—11 падараваў аршанскім езуітам 210 валок зямлі з прыгоннымі сялянамі в. Князі, Крыніцы, Цянкі, Чабаданы, Чално, Чэрніца; у 1616 — маёнтак Фашчаўка (больш за 2 тыс. ся-лян). Кароль надзяліў езуітаў манаполіяй на адука-цыю шляхетнай моладзі ў горадзе і Аршанскім пав. У калегіуме выкладаліся рыторыка, логіка, фі-ласофія. У 1643 адкрыты 2 бурсы: музычная і для шляхетнай моладзі са збяднелых сем’яў. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 калегіум на 9 гадоў прыпыніў дзейнасць. Пажар 1680 зні-шчыў усе пабудовы, якія праз 3 гады адбудаваны. У калегіуме быў створаны рукапісны зб. польскіх драм. і бел. інтэрмедый «Аршанскі кодэкс».
    Т.Б.Бліном.
    АРШАНСКІ КЛЯШТАР БЕРНАРДЗІНЦАЎ Існаваў у 1636—1832 у г. Орша. Засн. Андрэем і Крысцінай Млоцкімі, якія выдзелілі пад кляштар пляц і 6 маргоў зямлі. Мураваныя будынкі касцё-ла і 2-павярховага жылога корпуса пастаўлены ў 2-й палавіне 18 ст. на ахвяраванні жыхароў. Касцёл, пашкоджаны паводкай 1760, пазней заняты пад ваенны склад, у 1817—19 адрамантаваны і верну-ты духавенству.
    Пасля закрыцця кляштара (1832) жылы корпус за-няты пад шпіталь. Касцёл не захаваўся. ЛЛЯраішаіч.
    АРШАНСКІ КЛЯШТАР ДАМІНІКАН-ЦАЎ- Існаваў у 1653—1832 у г. Орша. Заснаваў князь Геранім Друцкі-Сакалінскі і аддаў кляштару фальварак Воскава. У 1816—19 пабудаваны кас-цёл св. Іосіфа. Пры кляштары быў шпіталь на 10 ложкаў. Пасля закрыцця кляштара касцёл стаў пара-фіяльным. Пасля Вял. Айч. вайны ў ім размяшчаўся Дом культуры; з 1990 дзейнічае. АЛЯрашжч.
    АРШАНСКІ КЛЯШГАР ТРЫНІГАРЫЯЎ. Існа-ваў у 1714—1832 у г. Орша. Засн. Адамам і Ула-дзіславам Саковічамі. Мураваныя будынкі касцё-ла і 2-павярховага жылога корпуса пастаўлены ў 18 ст. Касцёл у 1836 пераабсталяваны пад праваслаў-ны Васкрасенскі сабор, у 1920-я г. закрыты, 1950-я г. знесены. Захаваўся жылы корпус. АЛ.Ярашжч.
    аршАнскі кляштар ФРАНЦЫС-КАНЦАЎ Існаваў у 1680—1832 у г. Орша. Засн. рэчыцкім стольнікам Войцехам Станіславам Катоўскім. Мураваны касцёл з бакавой вежай-званіцай асвячоны 10.8.1768. Тады ж пабудава-ны жылы корпус. Пасля закрыцця кляштара ў яго будынку размяшчаліся інвалідная каманда, потым арыштанцкі дом, у 1920—30-я г. рамес-нае вучылішча. Касцёл знесены ў 1970-я г.
    ЛЛ.Ярашэвіч.
    АРШАНСКІ МАНАСТЬІР БАЗЫЛЬЯН — помнік архітэктуры позняга барока. Пабудаваны ў 2-й палавіне 18 ст. з цэглы ў цэнтры г. Орша на правым беразе р. Аршыца. У 1842 пераўтвораны ў правасл. мужчынскі Пакроўскі манастыр і ду-хоўнае вучылішча. Складаўся з аб’яднаных у адзі-ны асіметрычны арх. комплекс касцёла Апекі Maui Божай (3-нефавая крыжова-купальная 2-вежа-вая базіліка; знішчаны ў 1967) і жылога корпуса. Жылы корпус — 2-павярховы Г-падобны ў плане будынак з вальмавым дахам. Фасады падзелены прамавугольнымі вокнамі і плоскімі нішамі, вяз-камі пілястраў у прасценках, руставанымі лапаткамі, міжпаверхавымі цягамі. Абодва паверхі маюць гале-рэйную сістэму планіроўкі. Л.М.Кулачін.
    АРЫЙНСКІЯ ШКблЫ — навучальныя ўстановы прадстаўнікоў радыкальнага рэфарма-цыйнага руху на Беларусі, вядомых пад назвай арыяне (гл. Лраянства), антатрынітараі, літоў-скія браты, сацыніяне. У 2-й палавіне 16 — пач. 17 ст. А.ш. існавалі ў Іўі, Клецку, Лоску, Любчы, Навагрудку, Нясвіжы і інш. гарадах і мястэчках. Мелі 3—5 класаў. На чале школы стаяў рэктар, ён жа выкладаў у старэйшых класах. Вучні, апрача багаслоўя, вывучалі творы стараж. філосафаў, гіс-торыкаў, паэтаў, польскую, бел., грэч., лац., ста-раж.-яўрэйскую мовы, цывільнае права і кодэкс Юсцініяна, логіку (па Арыстоцелю), рыторыку, этыку, музыку, медыцыну, арыфметыку, фізіку. У А.ш. існавала рэліг. верацярпімасць, тут вучыліся дзеці не толькі арыян, але і правасл. і католікаў. У вучняў выхоўвалі павагу да чалавека і яго розуму, вучылі самастойна мысліць. Найб. вядомая А.ш., або акадэмія, у Іўі, заснаваная Янам Кішкам, маг-натам, прыхільнікам арыянства. У 1585—93 рэк-тарам яе быў педагог і мысліцель Ян Ліцыній На-МЫСЛОўскІ. СА.ПаАікшйн.
    АРЫЯНСТВА — адна з буйнейшых хрысці-янскіх плыней (артадаксальнай царквой трактуец-ца як ерась). Узнікла ў 4 ст. ва Усходняй Рымскай імперыі. Заснавальнік — александрыйскі прэсві-тэр Арый (каля 256—336). Паводле яго вучэння, 2-я асоба Святой Тройцы, Хрыстос, не роўны Бо-гу-бацьку, ён Сын Божы не па сутнасці, а па лас-
    АСВЯЧЭННЕ — АТЭІЗМ
    23
    цы Божай. Арый абвяргаў, што сын адзінасутны (адзінапрыродны) з Айцом. У веры ў боскасць Хрыста ён бачыў пагрозу двухбожжа. Нікейскі са-бор 325 асудзіў А. і пацвердзіў артадаксальны сім-вал веры, падкрэсліўшы, што Сын ёсць адзінасут-ны з Айцом. А. распалася на некалькі кірункаў, працягвала пашырацца на Усходзе пры падтрым-цы імператараў. 3 381 А. зноў асуджана на сабо-ры ў Канстанцінопалі. На арыянаў лачаліся жор-сткія ганенні, і да канца 4 ст. іх амаль не застало-ся сярод грэка-рымскага насельніцтва імперыі. Да 6—7 ст. А. затрымалася сярод готаў і інш. тэўтон-скіх плямён, якія прынялі хрысціянства ад ары-янскіх місіянераў. У 16 ст. ідэі А. адрадзіліся ў асяроддзі радыкальных рэфармацыйных плыней. Розныя кірункі А. (сацыніянства, антытрыніта-рызм) існавалі і на Беларусі (С.Будны, В.Цяпін-скі). Цяпер А. існуе на Захадзе ў невялікіх рэліг. суполках (унітарыі і інш.). ІМДуімнсцкая.