Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
А.Неманцэвіча не стрымалі паступовага згасання езуіцкай базы ў Зах. Беларусі. У 1942 Альбярцін-скі навіцыят спыніў існаванне ў сувязі з забаро-най дзейнасці місіянераў нямецка-фашысцкімі акупацыйнымі ўладамі. 1ЛФЯа/мў.
АЛЯКСЕЙ — прысвятак у народным календары (адзначаўся 17 сакавіка ст.сг.). У гэты цёплы веснавы дзень (таму называлі яшчэ А. цёплы, веснавы) чакалі прылёту буслоў, у некаторых рэгіёнах пачыналі сеяць лён, авёс («Аляксей сохі чэша, хамуты строе»), У пры-рэчных вёсках А. лічыўся днём рыбалова, у гэты дзень дазвалялася рамантаваць сеткі («Аляксей сеці садзіць, лодкі смаліць»). Бортнікі на А. падглядалі пчол: «На цёплага Аляксея рыба ідзе на нераст, каро-ва на верас, а бортнік на хвою». А.ЮЛйка.
ААЯКСІЙ (у свеце Сіманскі Сяргей Уладзіміра-віч; 9.11.1877, Масква — 17.4.1970) — патрыярх Мас-коўскі і ўсяе Русі [1945—1970]. Скончыў Маскоў-скія ун-т (1899) і духоўную акадэмію (1904). Быў рэктарам Тульскай і Наўгародскай духоўных семі-нарый. У сане епіскапа з 1913. У 1943—45 мітра-паліт Ленінградскі і Наўгародскі. У 1945 на па-месным саборы ў Маскве абраны патрыярхам.
АЛЯКСІЙ II (у свеце Рыдзігер Аляксей Мі-хайлавіч; н. 23.2.1929, г. Талін) — патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі. Скончыў Ленінградскія духоўную семінарыю (1949) і духоўную акадэ-мію (1953) са ступенню кандыдата багаслоўя. 3 1950 святар і настаяцель царквы ў г. Іыхві Талін-скай епархіі, з 1957 настаяцель Успенскага сабора г. Тарту. У 1961 пастрыжаны ў манахі, узведзены ў сан
14
АМБОН — АНАЛОГІЯ
Аляксій II на плошчы Перамогі ў Мінску. 1991.
архімандрыта, потым епіскапа Талінскага і Эсгонска-га. 3 1964 архіепіскап, з 1968 мітрапаліт. 3 1964 кі-раўнік справамі Маскоўскай патрыярхіі, з 1986 міт-рапаліт Ленінградскі і Наўгародскі. У 1990 выбра-ны патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі.
АМБОН (ад грэч. ambon узвышэнне к a -зальніца, пульпіт) — паўкруглае і высу-нутае на сярэдзіну храма ўзвышэнне перад цар-скімі варотамі, з якога чытаюць Евангелле, гаво-раць казанні. Сімвалізуе камень каля труны Гас-подняй, які адваліў анёл і з яго абвясціў міранос-цам пра ўваскрэсенне Хрыста. А. рабілі з каменю, дрэва, металу, багата дэкарыравалі. У ранні перы-яд хрысціянства А. у форме трыбуны з парапетам устанаўлівалі перад алтаром каля балюстрады, што аддзяляла хоры ад нефа; з сярэднявечча — каля левага міжнефавага ці цэнтр. слупа; у адна-нефавых храмах — на сцяне. У эпоху Адраджэн-ня А. меў пераважна акруглую ці чатырохгран-ную форму.
АМІНЬ (грэч. і лац. amen, ад стараж.-яўр. — «Хай будзе ісціна») — традыцыйнае заключнае слова, якім закончваюцца малітвы і пропаведзі ў хрысціянстве і іудаізме, а таксама св. тэксты (евангеллі, пасланні і інш.). Запазычана з богаслу-жэння стараж. яўрэяў; па паходжанні — чара-дзейнае закляцце.
АМУЛЕТ (лац. amuletum) — прадмет, які но-сіцца на целе і, на думку ўладальніка, мае магіч-ную ўласцівасць адводзіць хваробу, засцерагаць ад ліхіх чараў. Вера ў сілу А. звязана з першабыт-най мазіяй і фетышызліалі. У многіх народаў све-ту вера ў А. захавалася да нашых дзён. Гл. таксама Талісман.
АНАБАПТЫСТЫ (ад грэч. anobaptizo пе-рахрышчваю) — перахрышчэнцы, удзельнікі рады-кальнага народнасектанцкага руху эпохі Рэфарма-цвіі пераважна ў Германіі, Швейцарыі, Нідэрлан-дах. Патрабавалі паўторнага хрышчэння (у свядо-мым узросце), адмаўлялі царк. іерархію, асуджалі багацце, заклікалі да ўвядзення агульнай маёмас-ці. Удзельнічалі ў Сялянскай вайне 1524—26 у Германіі, утварылі Мюнстэрскую камуну (1534— 35); разгромлены. А. праніклі ў некаторыя бел. га-рады, дзе знайшлі паслядоўнікаў сярод мясц. ра-меснікаў. Асобныя элементы вучэння А. перай-шлі ў дагматыку некаторых пратэстанцкіх сектаў (баптвістаў і квакераў).
АНАЛбгіЯ БЫЦЦЯ — адно з асноўных паняццяў каталіцкай філасофіі — тамізму, па-водле якога Бог і ўсё ім створанае знаходзяцца ў суадносінах з агульным для іх быццём. ФамаАк-вінскі ўзвёў гэтую дактрыну ў фундаментальны прынцып і распрацаваў яго філасофскі змест. У 20 ст. ўклад у распрацоўку А.6., вызначэнне яго сфер і магчымасцей выкарыстання зрабілі Э.Пшывара, Ф. Ван Стэенберген, Б.Лакебрынк, К.Ранер. Сутнасць А.б. яны бачаць у тым, што па-між Богам і яго тварэннямі існуюць першапачат-ковыя адносіны падабенства ў адрозненнях і ад-розненні ў падабенстве. Таму адносіны аналогіі могуць пераважаць толькі там, дзе няма ні поўна-га падабенства, ні поўнага адрознення, а спалуча-юцца адно з адным. Першасным, вызначальным прызнаецца падабенства, першакрыніца якога — стварэнне Богам сусвету і ўсяго, што ў ім існуе.
Да арт.
Амбон. Касцёл
Тройцы. Ру-жаны, Брэс-цкая вобл. Каля 1788.
АНАЛОЙ — АНІМІЗМ
15
Гэта дае магчымасць філасофска-тэалагічнымі сродкамі абгрунтаваць быццё Бога як першакры-ніцу створанага сусвету розных падабенстваў, ся-род якіх самае набліжанае да творчай магутнасці стваральніка — творчая дзейнасць чалавека. Але яе нельга атаясамліваць з творчым актам стварэн-ня, бо яна толькі набліжаецца да яго паводле па-дабенства (аналогіі). Я.М.БаЬмў.
АНАЛЙЙ, н а л о й (ад грэч. analogeion) — адмысловы столік з накрыўкай, на які кладуць аб-разы, крыж, богаслужэбныя кнігі ў час іх чытання ў правасл. храмах.
АНАФЕМА (ад грэч. anathema пракляцце) — царкоўнае пракляцце; найвышэйшая кара ў хрыс-ціянстве, звязаная з адлучэннем ад царквы асобы, якая адвяргае ці скажае асновы веравучэння і не выказвае жадання пакаяцца ў гэтым. Устаноўлена з часу Халкідонскага ўсяленскага сабора (451). А. абвяшчаецца на царк. саборах, а таксама ў хра-мах падчас богаслужэння (напр., у канцы 1-га тыдня вялікага посту ў правасл. царкве).
АНДРЙЙ — прысвятак народнага календара, які адзначаўся 30 лістапада ст. ст. (хрысціянскае свята апостала Андрэя Первазванага). Адметнае вараж(юй, якую наладжвала моладзь (дзяўчаты звы-чайна варажылі на суджанага). Акрамя агульных форм варажбы (выліванне на ваду расплаўленага воску, выкраданне мужчынскага адзення і г.д.), у гэты дзень дзяўчаты, загадваючы на суджанага, «высявалі» насенне лёну ці канапель ля калодзежа або ў пасцелі і прыгаворвалі: «Святы Андрэю, ка-напелькі сею, дай мне знаць, з кім буду век кара-таць» (калі кінутае ў агародзе насенне вясной добра прарастала, гэта абяцала дзяўчыне шчаслівы шлюб). Каб жаданні лепш збываліся, дзяўчаты цэ-лы дзень стараліся вытрымліваць пост і пазбягалі размоў. УЛ.Васілйіч.
АНДРЙЙ (Васіла, Вісіла, А н -дрэй П а л я к; ? — 1398) — рэлігійны дзеяч, першы віленскі біскуп у ВКЛ [1388—98]. Вучыўся ў Гнезне, служыў у Кракаве. 3 1374 сакратар і каз-начэй пры двары польскага караля. Садзейнічаў шлюбу каралевы Ядвігі з Вялікім кн. ВКЛ Ягай-лам. У 1386 Ягайла даў згоду на ўтварэнне Вілен-скага каталіцкага біскупства і прызначэнне А. біс-купам. У 1392 А. каранаваў Вітаўта на ВКЛ. Зару-чыўшыся яго падтрымкай, праводзіў палітыку па-шырэння каталіцызму на тэр. ВКЛ. Аднак быў вымушаны прызнаць таксама праваслаўе, бел. мо-ву, паліт. незалежнасць ВКЛ ад Польшчы.
АНДРЙЙ
3.7.1901, каля
(свецкае К р ы т Аляксандр; г. Стоўбцы Мінскай губ.—
25.5.1983) — беларускі рэлігійны дзеяч. Да 2-й
сусв. вайны жыў у Заходняй Беларусі, пасля вай-ны — у Германіі, Вялікабрытаніі: святар у пра-васл. прыходах, адміністратар Вікарыяльнай упра-вы Беларускай аўтакеўалбнай праваслаўнай царквбі на эміірацмі (БАПЦ). 3 1961 жыў у ЗША: настая-цель прыхода св. Жыровіцкай Маці Божай у г. Кліўленд (ініцыятар рэліг. навучання дзяцей-бела-русаў, вывучэння гісторыі царквы на Беларусі), з 1969 епіскап, з 1970 архіепіскап епархіі. 3 1972 мітрапаліт БАПЦ у Паўн. Амерыцы. Л.у.Ямікміч.
АНІМАТЫЗМ (ад лац. animatus адушаўлёны) — вера ў безасабовую адушаўлёнасць прыроды або асобых яе частак і з’яў; характэрная рыса перша-бытных рэлігій. А. адрозніваюць ад гілазаізму і анімізму.
АНІМІЗМ [ад лац. anima (animus) дух, душа] — сістэма ўяўленняў і вераванняў аб духах і душы як вызначальных пачатках свету і чалавечага жыц-ця. Тэрмін А. уведзены ў этнаграфічную навуку англійскім вучоным Э.Б.Тайларам для характа-рыстыкі першабытнага светапогляду, які ўзняўся да проціпастаўлення бачнага і нябачнага (незям-нога) свету. А. — характэрная адзнака ўсякай рэ-лігіі. Анімістычныя вобразы (душы, духі, дэманы, чэрці і інш.) узніклі як увасабленне незразумелых стыхій, што пагражалі чалавеку, з’яў і працэсаў, непасрэдна звязаных з яго існаваннем. У адпавед-насці з характэрным для архаічных вераванняў антрапамарфізмам духі надзяляліся чалавечымі рысамі і якасцямі. Персаніфікацыя прыродных сіл на пэўнай ступені развіцця грамадства служы-ла формай іх засваення, уключэння ў свет чалаве-чай культуры. У слав. язычніцтве адлюстраваннем дуалістычнага А. паляўнічых плямён каменнага веку быў культ «крывацмокаў і берагіняў». Пера-ход да земляробсгва абумовіў з’яўленне культур «роду і парадзіх» (Лады і Аёлі), які існаваў да 17 ст. Да хрысціянізацыі Кіеўскай Русі ў язычніцкі пан-тэон славян уваходзілі багі-духі: Пярун (бог гро-му і маланкі, заступнік воінаў), Сварог (бог неба), Ярыла, Дажбог (багі сонца), Мокаш, Цёця (багіні ўрадлівасці), Зюзя (бог холаду), Вялес (апякун жы-вёлагадоўлі) і інш.
3 А. звязана частка народных вераванняў бела-русаў, многія абрады і звычаі. Напрыклад, «дзядм» (памінанне продкаў), «завіванне барады» (у да-жынках). Вобразамі бел. нар. дэманалогіі з’яўля-юцца духі прыроды (палявік, вадзянік, лясун, жы-цень і інш.), хатнія духі (дамавік), злыя духі (чорт) і інш. Адміністычныя ўяўленні адлюстрава-ны ў бел. фальклоры, нар. традыцыях, святах, тра-пілі ў больш познія рэліг. вераванні.
Літ.: Т а й л о р Э. Первобытная культура: Пер. с англ., М., 1989: Р ы б а к о в Б.А. Язычество Древней Русн. М.. 1987.
Г-У.Грушавы.
16
АНІСІФАР — АНТРАПАСОФІЯ
Святы Антоній Пячэрскі.
Медыярыт Л.Тарасевіча. 18 ст.
АНІСІФАР (прозвішча Пятровіч-Дзе-в а ч к а; ? — 1592 ці 1594) —мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсея Русі. Паходзіў з галіцкай шляхты. Пасля 1568 архімандрыт Лаўрбішаўскага манасты-ра (каля г. Навагрудак). У 1579 абраны мітрапалі-там, ад караля Рэчы Паспалітай Стафана Баторыя атрымаў у пажыццёвае ўладанне і кіраванне ві-ленскі Святатроіцкі манастыр, дамогся зацВяр-джэння пры ім правасл. брацтва (1584). Кіраваў правасл. царквой ВКЛ у цяжкіх умовах унутрана-га крызісу і наступу каталіцызму. Жыў пераважна ў Навагрудку. Садзейнічаў выданню ў віленскай друкарні Мамонічаў «Службоўніка» (1583). Да-могся ад караля Стафана Баторыя пацвярджэння незалежнай юрысдыкцыі правасл. царквы (1585) і дазволу спраўляць царк. святы паводле юліянска-га календара (1586). У 1589 пазбаўлены сану кан-станцінопальскім патрыярхам за парушэнне ка-нанічнага правіла (быў дваяжонцам), а мітрапалі-там прызначаны прыхільнік уніі з рымска-ката-ліцкай царквой М.Рагоза. У 1590 А. адмовіўся ад правоў на Святатроіцкі манастыр, але застаўся ар-хімандрытам Лаўрышаўскага манастыра, дзе і памёр. І.В.Нік«шў.