Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
плекс ахоўных дзеянняў, звязаных з тканнем ах-вярнага палатна, якім абносілі паселішча ад ня-шчасцяў, і шэраг варожбаў, забарон, звязаных з аховай ураджаю, свойскай жывёлы, сямейнага дабрабыту, здароўя і жыцця асобных індывіду-умаў). У нар. уяўленнях працягваецца традыцыя паважлівых адносін да агню, у фальклоры ўслаў-ляюцца сонца, месяц, зоркі, дрэвы, рэкі, крыні-цы і г.д. Абрады каляндарнага цыкла — гуканне вясны, ваджэнне куста, пахаванне «стралы», Купаз-ле, КаляЗбі, валачобніцтва, юраўскія і траецкія звычаі і дзействы сграцілі сваю магічна-аграрную функцыю і захоўваюцца часткова ў нар. практыцы.
Л.М. Салавей.
ЯЛЕЕАСВЯШЧЙННЕ, с а б о р а в а н -н е — адно з сямі хрысціянскіх таінстваў, якое спраўляецца над хворымі. Рытуал Я. заключаецца ў змазванні лба, шчок, вуснаў, рук і грудзей ялеем і чытанні малітваў. Паводле правасл. вучэння, Я. вылечвае ад цялесных і душэўных хвароб і ад-начасова вызваляе ад грахоў, у якіх хворы не пас-пеў пакаяцца. Католікі бачаць у Я. суцяшальны наказ чалавеку, які памірае, і не прызнаюць вы-лечвальнай функцыі Я.
ЯЛЁЙ — аліўкавы алей, які ўжываецца ў царк. рытуалах. Я. запраўляюць лампады, памаз-ваюць вернікаў пасля богаслужэння, а таксама но-вахрышчаных. Выкарыстоўваюць у таінстве ялееас-вячэння, праліваюць на памерлага.
ЯНСЕНІЗМ — рэлігійна-палітычная ката-ліцкая неартадаксальная плынь у Францыі і Га-ландыі ў 17—18 ст. Прынцыпы Я. выкладзены га-ландскім тэолагам К.Янсеніем (1585—1638), які развіваў вучэнне Аўгусціна пра праЗвмзначэнне. У шэрагу палажэнняў Я. набліжаўся да пратэстан-тызму (адмаўленне свабоды волі, прызнанне прад-вызначэння), прапаведаваў строгае рэліг.-этычнае самаўдасканальванне. Паслядоўнікі Я. выступалі супраць езуітаў, адмоўна ставіліся да мастацтва. Я. праследаваўся царквой і дзяржавай. У Францыі ён страціў значэнне да сярэдзіны 18 ст.; у Галандыі паслядоўнікі Я. стварылі самастойную царкву.
ЯРЫЛА — у язычніцкай міфалогіі ўсходніх славян бажаство сонца і ўрадлівасці, апякун зем-ляробства. Я. (ад стараж.-рус. «яр» — вясна, свят-ло, жар) — той, хто грэе, росціць, апладняе (па-раўн. «ярына»). На Беларусі Я. ўяўлялі прыго-жым хлопцам, які тумановым веснавым досвіт-кам ездзіць па полі на белым кані і «апладняе» ніву. Маладзіца, якая хацела мець дзіця, старалася ўгледзець Я., каб збылася яе мара. У Ярылаў дзень вадзілі карагод вакол дзяўчыны ў вянку на белым кані, якая ўвасабляла Я., спявалі песні. Святкаван-ні забараняліся хрысц. царквою. Некаторыя сля-
ЯФРЭМ — ЯХВЕ
365
ды культу Я. захаваліся ў абраднасці Каляд, Мас-леніцы, Вялікадня, Купалля, у анамастыцы (геа-графічныя назвы Ярылаў гай, Ярылавічы, прозві-шчы Ярылавец, Ярук і інш.).
ЯФРЙМ СІРЫН (каля 306, Нізібія — 28.1.373) — адзін з настаўнікаў царквы 4 ст.; хрысціянскі аскет, пусгэльнік каля Нізібіі. Сын язычніцкага жраца, які выгнаў яго з дому за зва-рот да хрысціянства. Выконваў абавязкі дыякана ў Едэсе, дзе адкрыў вучылішча. Адмовіўшыся ад епіскапскага сану, цалкам займаўся прапаведніц-кай дзейнасцю і песеннай творчасцю, выкрываў ератыкоў. Хоць сябе Я.С. называў «невукам і ма-ласвядомым», аднак з яго твораў вынікае, што ён добра ведаў не толькі хрысціянскіх вучоных, але і «элінскую мудрасць», язычніцкую міфалогію і пачаткі сучаснага яму прыродазнаўства. У сваіх пропаведзях выказваўся на карысць ведаў і адука-цыі, ставіў іх вышэй за багацце. Творы Я.С. былі
перакладзены на грэч. мову і чыталіся ў цэрквах пасля Свяшчэннага пісання. Лепшую частку тво-раў складаюць яго пропаведзі, асабліва павучаль-ныя. Ен бласлаўляў шлюб і сям’ю, раіў бацькам клапаціцца пра выхаванне дзяцей для жыцця.
ЯХВЕ (таксама Ягве, Іегова, Саваоф) — назва адзінага Бога ў іудаізме. На пачатку Я. ша-навалі як абаронцу вандроўных плямён ізраіль-цян і іудзеяў. Пасля пераходу іх да аселасці Я. на-дадзены рысы апекуна земляробства. Выявы па-казвалі Я. ў выглядзе льва ці быка, пазней у чала-вечым абліччы. 3 11 ст. да н.э. абвешчаны абарон-цам цара. У 622 да н.э. культ Я. цэнтралізаваны, ён стаў адзіным Богам Іудзейскага царства. Гал. рысы біблейскага Я. — ваяўнічасць, жорсткасць, дэспатызм. Паводле стараж. падання, імя Я. было адкрыта Богам Майсею ў богаяўленні з купіны пры гары Харыў.
АСНОЎНЫЯ СКАРАЧЭННІ
адм. — адміністрацыйны адм.-тэр. — адміністрацыйна-тэрытарыяльны акад. — акадэмічны, акадэмік (пры імю) АН — акадэмія навук аналіт. — аналітычны ант. — антычны антырэліг. — антырэлігійны апубл. — апублікаваны арганізац. — арганізацыйны арг-цыя — арганізацыя арт. — артыкул (пры назве), у бібліяграфіі асн. — асноўны атэіст. — атэістычны афіц. — афіцыйны б. — былы (пры назве) БДУ — Беларускі дзяржаўны універсітэт бсл. — беларусі б-ка — бібліятэка БССР — Беларуская ССР в. — вёска (пры назве) ваяв. — ваяводства (пры назве) вср. — верасень візант. — візантыйскі ВКЛ — Вялікае княства Літоўскае ВНУ — вышэйшая навучальная ўстанова вобл. — вобласць (пры назве) выяўл. — выяўлснчы г. — горад (пры назве) газ. — газета (пры назве) гал. — галоўны гіст. — гістарычны грэч. — грэчаскі губ. — губерня (пры назве) дзярж. — дзяржаўны д-р — доктар д-р н. — доктар навук еўрап. — еўрапейскі жн. — жнівень засн. — заснаваны зах.-бел. — заходнебеларускі зб. — зборнік (пры назве), збор (у бібліяграфіі) зб-кі — зборнікі (пры назве) ін-т — інстытут кастр. — кастрычнік кн. — кніга (пры назве), князь (пры імю) крас. — красавік лац. — лацінскі діп. — ліпень
ліст. — лістапад
літ. — літаратурны, літаратура (у бібліяграфіі) маст. — мастацкі, мастак (пры імю) міжнар. — міжнародны мусульм. — мусульманскі н. — нарадзіўся н. ст. — новы стыль
н. э. — наша эра навук. — навуковы навуч. — навучальны найб. — найбольшы, найбольш напр. — напрыклад нац. — нацыянальны НЛІ — навукова-даследчы інстытут пав. — павет (пры назве) паліт. — палітычны пас. — пасёлак (пры назве) пач. — пачатак пед. — педагагічны правасл. — праваслаўны рас. — расійскі р-н — раён (пры назве) рус. — рускі РПЦ — Руская праваслаўная царква рэліг. — рэлігійны сак. — сакавік св. — святы слав. — славянскі снеж. — снежань
СССР — Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік спец. — спецыяльны ст.ст. — стары стыль ст. — стагоддзе стараж. — старажытны студз. — студзень сусв. — сусветны т-ва — таварыства традыц. — традыцыйны тыс. (т.) — тысяча жыхароў, тысячагоддзе (пры лічбе) тэр. — тэрыторыя, тэрытарыяльны ун-т — універсітэт ф-т — факультэт хрысц. — хрысціянскі царк. — царкоўны час. — часопіс (пры назве) чэрв. — чэрвень экз. — экзэмпляр эстэт. — эстэтычны
СУПРАЦОўНІКІ ВЫДАВЕЦТВА, ЯКІЯ ПРЫМАЛІ УДЗЕЛ У ПАДРЫХТОЎЦЫ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЧНАГА ДАВЕДНІКА
Рэдакцыя філасофіі, эканомікі і права:
Загадчык рэдакцыі — кандыдат філасофскіх навук С.Ф-Дубянецкі, вядучыя навуковыя рэдактары Т.М.Грынько, В.В.Краснова, Г.А.Маслыка, навуковы рэдактар Н.Г.Кісялёва.
Рэдакцыя ўсеагульнай гісторыі:
Загадчык рэдакцыі —Ю.В.Бажэнаў, вядучы навуковы рэдактар М.Г.Нікіпін, навуковыя рэдактары кандыдат гістарычных навук В.у.Адзярыха, НАДзянісава, У-Я.Калаткоў.
Рэдакцыя навуковага і літаратурнага кантролю:
Загадчык рэдакцыі — кандыдат гістарычных навук І.П.Хаўратовіч, вядучыя навуковыя рэдактары В.В.Гетаў, Е.П.Фешчанка, навуковы рэдактар Т.у.Люковіч.
На форзацы выкарыстаны афорт мастака У-М.Вішнеўскага «П’ета».
Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыкл. давед. /Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і Р 96 інш.; Маст. А.А.Глекаў. —Мн.; БелЭн, 2001. — 368 с.: іл.
ISBN 985-11-0220-2
У даведніку змешчана больш за 1000 артыкулаў па гісторыі ўзнікнення і развіцця рэлігійных вера-ванняў на Беларусі, дзейнасці арганізацый і аб’яднанняў вернікаў розных канфесій або асобных рэлігійных плыняў (праваслаўе, каталіцызм, пратэстантызм, уніяцтва, іслам, іудаізм і інш.), рознага роду нетрадыцыйных культаў. У ім падаюцца звесткі пра жыццё і дзейнасць беларускіх святых, цар-коўных і рэлігійных дзеячаў, пра манастыры і кляштары, манаскія ордэны, духоўныя навучальныя ўстановы, цудатворныя абразы Беларусі. Выданне багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здым-камі, малюнкші, партрэтамі.
Кніга адрасавана навучэнцам і выкладчыкам агульнаадукацыйных школ, каледжаў, сярэдніх спецыяль-ных і вышэйшых навучальных устаноў, навукоўцам, усім, хто цікавіцца пытаннямі рэлігіязнаўства і гісторыі Беларусі.
УДК 2(091) (476) (035)
ББК 86.3 (4Бен)я2
Даведачнае выданне
РЭЛІГІЯ I ЦАРКВА НА БЕЛАРуСІ
Энцыклапедычны даведнік
Мастацкі рэдактар І.В.Каранкевіч
Тэхнічны рэьактар М.І.Грыневіч
Карэктары: Ж.С.Берасневіч, ЛЛ.Варабей, Т.П.Гілевіч, А.І.Клімовіч,
С.М.Красная, ВА.Кульбіцкая, В.М.Чудакова
Камп’ютэрная падрыхтоўка арыгінала-макета: СЛ.Макаёнак (заг. рэдакцыі),
Р.У^зявочка, І.іу\раздова, Н.М.Зубкевіч, Н.у.Мітраховіч, ІА.Навіцкая, НА.Стаавіч
Падпісана да друку 2.11.2001. Фармат 70x100 '/ц. Папера афсетная. Гарнітура Гарамонд. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 29,9. Ум. фарб.-адб. 120,9. Ул.-выд. арк. 41,77. Тыраж 3000 экз. Заказ 287.
Падатковая льгота —Агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь АКРБ 007-98, ч. 1; 22.11.20.650.
Рэспубліканскае унітарнас прадпрыемства «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Міністэр-ства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзія ЛВ № 10 ад 10.11.2000. Рэспубліка Беларусь. 220072, Мінск, Акадэмічная, 15а.
Надрукавана з арыгінала-макета заказчыка на Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Мінская фабрыка каляровага друку». Рэспубліка Беларусь. 220024, Мінск, Каржанеўскага, 20.
ISBN 985-11-0218-0
9 7.89851 102200