• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    ШКАПЛЕР (ад польск. szhaplerz абразок, ла-данка) — элемент верхняй вопраткі манахаў шэ-рагу каталіцкіх ордэнаў. Найб. распаўсюджаны ў кармелітаў. Складаецца з 2 частак, адна з якіх апускаецца на грудзі, другая — на спіну. У сярэ-дзіне 13 ст. генерал ордэна кармелітаў С.Шток дазволіў насіць Ш. малой формы свецкім асо-бам — членам рэліг. брацтваў. Ен складаецца са злучаных стужкамі 2 невялікіх кавалачкаў ткані-ны, на якіх вышываецца імя (манаграма) Дзевы Марыі. Ш. асвячаецца святаром і абавязвае ўлада-ра да чытання пэўных малітваў. Л.АКарнмм.
    шлкЗву таінства — адно з сямі хрысці-янскіх таінстваў, якія прызнаюцца ў праваслаўі і каталіцызме і адбываюцца пры заключэнні цар-коўнага шлюбу (вянчанне). Паводле хрысціянска-га веравучэння ў час Ш.т. на мужа і жонку пралі-ваецца Божая ласка, якая забяспечвае непарыўны сямейны саюз, заснаваны на каханні, вернасці і ўзаемнай дапамозе да магілы і на агульных клопа-тах бацькоў аб выхаванні дзяцей у духу хрысц. рэлігіі і высокай маральнасці. Першапачаткова Ш.т. адбывалася ў час літургіі і толькі з 13 ст. ста-ла самастойным. Рытуал яго складваўся паступова і мае свае асаблівасці ў праваслаўі і каталіцызме. Сучасную форму ў правасл. царкве Ш.т. набыло толькі да 17 ст. Рытуал Ш.т. адрозніваецца пыш-насцю і ўрачыстасцю, радасным настроем.
    ШТУНДЫЗМ (ад ням. Stunde гадзіна, гадзі-на для рэліг. чытанняў у ням. каланістаў) — сек-танцкая плынь сярод рус. і ўкр. сялян у 2-й пал. 19 ст. Узнік пад уплывам пратзстантбізму, эле-менты якога спалучаліся з веравучэннямі духоў-ных хрысціян. Пазней зліўся з баптызмам.
    ШЧУРАЎСКІ Тыматэвуш (1740—1812) — місіянер і прапаведнік базыльянскага ордэна. Па-ходзіў з Валыні. Быў прапаведнікам, потым наста-яцелем базыльянскага манастыра ў Вільні. У 1792 заснаваў новы жаночы манаскі ордэн ва уніяцкім манастыры, манашак якога называў ёзафаткамі. Пісаў духоўныя вершы, якія доўгі час спявалі ва ўсім Палессі. Аўтар вершаванага дыялога, твораў «Знак блаславення апостальскай навукі» (Вільня, 1780—83), «Бельская місія» (Супрасль, 1792).
    ШЫВА (стараж.-індыйскае — добры, той, хто прыносіць шчасце) — у індуісцкай міфалогіі адзін з вярхоўных багоў, які разам з Брахмай і Вішну ўваходзіў у т.зв. боскую трыяду. У якасці самастойнага бажаства Ш. ўключаны ў пантэон параўнальна позна (каля 200 да н.э.), аднак вытокі яго культу ў глыбокай старажытнасці. Ш. — ад-начасова бог-стваральнік і бог-разбуральнік. У вярхоўнай індуісцкай трыядзе яму адведзена роля знішчальніка свету і багоў у час надыходжання ўсеагульнай гібелі. 3 гэтым звязаны многія застра-шальныя рысы аблічча і культу Ш. На многіх вы-явах у Ш. пяць (або 4) твары і 4 рукі, пасярэдзіне лба трэцяе вока, якое асабліва згубнае, шыя ў яго сі-няга колеру, а цела ў вогненным паўкружжы. Вала-сы Ш. ўпрыгожвае серп Месяца. У руках ён трымае трызубец, маленькі барабан у форме пясочнага га-дзінніка, баявую сякеру або дубінку, лук, сетку і г.д. Са сваёй жонкай, якая мае мноства імён, Ш. жыве на вяршыні гары Кайласы ў Гімалаях.
    ШЫІЗМ (ад араб. шыа — прыхільнікі, гру-поўка, партыя) — адзін з двух (побач з сунізмам) асн. кірункаў у ісламе, прыхільнікі якога прызна-юць адзіна законнымі пераемнікамі прарока Му-хамеда толькі Алі і яго нашчадкаў. Неўзабаве пас-ля смерці Мухамеда частка яго паплечнікаў выс-тупіла за захаванне вярхоўнай улады ў «сям’і пра-рока». У 2-й пал. 7 ст. ў барацьбе за ўладу ўтвары-лася рэліг.-палітычная групоўка прыхільнікаў пе-радачы вярхоўнай улады Алі як бліжэйшаму свая-ку прарока Мухамеда. Гэта групоўка стала ядром шыіцкага руху, што падзяліў пазней мусульман-скую абшчыну на сунітаў і шыітаў. Шыіты пера-важаюць у Іране і Азербайджане, значная іх коль-касць таксама ў Ліване, Іраку, Йемене, Бахрэйне. У інш. краінах — Пакістане, Афганістане, Індыі, Сірыі, Таджыкістане — шыітаў менш. Шыіцкія абшчыны ёсць ва ўсіх мусульманскіх краінах, у т.л. і суніцкіх. 3 7 да 20 ст. сярод шыітаў вылучы-лася мноства кірункаў і сектаў.
    ЭКЗАРХ (rpэч. exarchos галава, начальнік, на-меснік) — 1) у Старажытнай Грэцыі — галава жрацоў пры храме. 2) У Візантыйскай імпе-рыі — правіцель вобласці (дыяцэза), адваяванай у варвараў, да 7 ст. — епіскап, які кіруе хрысці-янскай царквой у дыяцэзе. 3) У сучасным права-слаўі — галава экзархату.
    ЭКЗАРХАТ (ад грэч. exarchos галава, началь-нік, намеснік) — у Візантыі ў канцы 6 — 7 ст. — ваенна-адміністрацыйная адзінка (намес-ніцтва). Экзархі (намеснікі) узначальвалі тут вайсковыя сілы і грамадзянскую адміністрацыю; у праваслаўі — царкоўная акруга, якая звычайна аб’ядноўвае некалькі епархій і карыстаецца пэўнай самастойнасцю. Э. узначальваецца епіскапам — патрыяршым экзархам, які падпарадкоўваецца патрыярху. Рус. правасл. царква мае Э. у Зах. Еў-ропе, Цэнтр. і Паўд. Амерыцы, на Украіне, Бе-ларусі.
    ЭНЦЫКЛІКА (ад грэч. enkyklios агульны, кругавы) — пасланне папы рымскага да ўсіх ка-толікаў або да католікаў адной краіны, вернікаў іншых веравызнанняў, часам і да няверуючых. Прысвячаецца найб. важным грамадска-паліт., рэ-ліг., маральным пытанням. Паводле канонаў ката-ліцкай царквы Э. не абмяркоўваецца і абавязко-вая да выканання. Э. звычайна пішуцца на лац. мове і называюцца па першых 2 словах тэксту.
    ЭПІМАХ-ШЫПІАА Браніслаў Ігнатавіч (4.9.1859, в. Будзькаўшчына Полацкага р-на Віцеб-скай вобл. — 6.6.1934) — бел. выдавец, мовазна-вец, культурны і рэлігійны дзеяч. Кандыдат фі-лалалогіі (1887). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1885), працаваў у б-цы ун-та. Збіраў матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі і фальклоры Беларусі. 'Іні-цыятар стварэння (1906) і фактычны кіраўнік бел. выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца». Склаў рукапісную хрэстаматыю з твораў бел. літаратуры 19 ст. (1889—1931). Рэдактар пер-шага зб. Я.Купалы «Жалейка» (1908). У 1907—17 выкладаў стараж.-грэч. мову і літаратуру ў Імпера-
    тарскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі. Ад-начасова больш за 20 гадоў вёў заняткі па тых жа прадметах у прыватнай мужчынскай гімназіі пры рымска-каталіцкай парафіі св. Кацярыны ў Пе-цярбургу; з 1919 выкладаў тут бел. мову. Адзін з лідэраў бел. культурна-грамадскага, навук. і рэліг. жыцця ў Пецярбургу. Быў звязаны з бел. хрысц. рухам; адзін з духоўных патронаў культурна-асвет-нага гуртка беларусаў-клерыкаў. Садзейнічаў раз-віццю нац. самасвядомасці будучых бел. каталіц-кіх святароў \.Станкевіча, А.Цікоты, М.Пятроў-скага і інш., падтрымліваў цесныя кантакты з бел. святарамі Я.Белагаловым, Л.Хвецькам, ФЛбранто-вічам, В.Шутовічам і інш. 3 1925 рэдактар, у 1927—29 дырэктар камісіі Інбелкульта па скла-данні слоўніка жывой бел. мовы. Праследаваўся савецкімі ўладамі. У 1930 арыштаваны ў Мінску, правёў у турме 2 месяцы. Пасля вызвалення яму было забаронена жыць і працаваць у Мінску. Па-мёр у Ленінградзе.
    ЭСХАТАЛ(5ГІЯ (ад грэч. eschaton канец у ча-се і прасторы, край, канчатковая мэта + logos ву-
    360
    ЭСХАТАЛОГІЯ — ЭСХАТАЛОГІЯ
    чэнне) — рэлігійнае вучэнне пра канец свету, сэнс і заканчэнне зямной гісторыі. Адрозніваюць індывідуальную Э. (вучэнне пра канчат-ковы лёс чалавека) і універсальную (ву-чэнне пра канчатковы лёс усяго чалавецтва). У станаўленні індывідуальнай Э. асаблівая роля на-лежыць стараж.-егіпецкай рэліг. традыцыі, а ў ста-наўленні універсальнай — іудаіз-му, засяроджана-му на містычным асэнсаванні гісторыі як працэ-су, які накіроўваецца воляй Бога. У той ці іншай форме Э. характэрна для ўсіх рэлігій, аднак найб. сістэматызаваныя канцэпцыі распрацаваны ў мо-натзізме, які проціпаставіў цыклізму міфалогіі і політэізму ідэю абсалютнага канца свету перад надыходам Царства Божага. На ўзроўні міфа Э. мае агульныя матывы, характэрныя для роз-ных рэлігій (ійаму, хрысціянства і інш.). У Ста-рым запавеце Э. прадугледжвае збаўленне толькі богавыбранага народу. У хрысціянстве збаўленне прызначалася ўсім праведнікам, а ідэя канца све-ту звязвалася з другім прышэсцем Хрыста, Арма-гедонам, хіліязл<ал< і Страшнбілі судом. Ідэя пака-рання віноўнікаў несправядлівасці і адвечнага шчасця праведнікаў надавала сэнс зямной гісто-рыі, але апакаліпсічныя сімптомы хуткага канца былі крыніцай страху перад зямнымі пакутамі і паслясмяротным пакараннем (гл. Апакаліпсіс). Гэ-
    та супярэчнасць парадзіла неадназначную трак-тоўку Э. ў пратэстантызме. У эпоху Рэфармацыі ў ідэалогіі масавых рухаў былі імкненні зняць супрацьлегласць зямнога і нябеснага свету шля-хам абвяшчэння ідэі зямнога Царства Божага і тлумачэння канца свету як пазбаўлення ад сац. зла. Аднак пазней хіліязм быў асуджаны самім жа пратэстантызмам, які прызнаў антыміленарыс-цкую Э. Аўусціна і кананічную евангелічную тра-дыцыю, паводле якіх сац. перамены, суд і пака-ранне з’яўляюцца выключна юрысдыкцыяй Бога. Большасцю пратэстанцкіх кірункаў (адвентыста-мі, пяцідзесятнікамі, сведкамі Іеювы) канец свету адназначна звязваецца з другім прышэсцем Хрыс-та і яго вызваленчай місіяй, а не з сац. актыўнас-цю людзей, а Э. з’яўляецца стрыжнёвай асновай усяго іх веравучэння. Эсхаталагічныя ідэі прад-стаўнікоў ліберальнай тэалогіі, неаартадоксіі і не-каторых традыц. кірункаў адыходзяць ад літараль-най трактоўкі канца свету і звязваюць Царства Божае з пераадольваннем зямнога часу і далучэн-нем да вечнасці шляхам усеагульнай веры і еван-гелізацыі свету. Для сучаснай тэалогіі і філасофіі характэрна тэндэнцыя да злучэння Э. з глабаль-нымі праблемамі чалавецтва.
    ЮБІЛЕЙНЫЯ ГАДЬІ укаталіцызме — гады, якія перыядычна адзначаюцца каталіцкай цар-квою. Паводле царк. традыцыі з Ю.г. звязваецца маг-чымасць поўнага адпушчэння грахоў і вызвалення ад пакарання за іх на гэтым свеце. Упершыню Ю.г. адзначаны ў 1300 паводле пастановы папы Бані-фацыя VIII, які прапанаваў адзначаць Ю.г. кож-ныя 100 гадоў. У 1343 перыяд паміж Ю.г. быў скарочаны да 50 гадоў, у 1389 —да 33 гадоў (у памяць пра зямное жыццё Ісуса). У 1470 папа Па-вел II прыняў рашэнне адзначаць Ю.г. кожныя 25 гадоў, каб кожнае пакаленне магло ўдзельні-чаць у царк. юбілеі. Т.ч. узнікла традыцыя, якая існуе і сёння, адзначаць пачатак кожнай чвэрці ста-годдзя як святы год. Як Ю.г. адзначаліся таксама 1933 (у памяць 1900-й гадавіны смерці і ўваскрэ'сен-ня Хрыста) і 1983 (у памяць 1950-й гадавіны).
    ЮЛІЯНІЯ АЛЬШАНСКАЯ (?—1550) — бел. праваслаўная святая. Паходзіла са стараж. княжацкага роду Дамбравіцкіх-Альшанскіх, дачка правасл. магната Рыгора Альшанскага. Выхоўвала-ся ў духу хрысц. пакорлівасці, вызначалася лю-боўю да навук, шчодрымі ахвяраваннямі на ка-рысць Кіева-Пячэрскай лаўры, асабліва храма Ус-пення Багародзіцы. Памерла ў 16-гадовым узрос-це і была пахавана ў Кіева-Пячэрскай лаўры. Мо-шчы святой былі праслаўлены шматлікімі цуда-творствамі і вылячэннямі. Ушаноўваць Ю.А. пача-лі з 1624. Уваходзіць у Сабор веларускіх святбіх.