• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    Aim.: Гры гаро віч 1.1. Беларуская іерархія. Мн., 1992; АгееўА., МарзалюкІ., ПушкінІ. Магілёўскаядаўніна ў пытаннях і адказах. Магілёў. 1997; Кузмснка М. Магілёў-ская епархія ад часоў далучэння да Расіі да 1918 года // Магілёў-ская даўніна. 1996, 1997. ІЛ.Пушкін.
    ФЕАФІЛ (? — 1330) — першы літоўска-на-ваградскі мітрапаліт (1315 ці 1316—1330) з ка-федрай у Навагрудку, грэк. Пастаўлены на асоб-ную Літоўскую мітраполію (гл. ў арт. Кіўская мітраполія) канстанцінопальскім патрыярхам па ініцыятыве вял. князя ВКЛ Гедзіміна. Пашырыў уладу мітрапаліта на Полацкую і Турава-Пінскую епархіі. Прысутнічаў у Канстанцінопалі на пася-джэннях патрыяршага сінода ў 1317, 1327 і 1329. Пасля смерці Ф. патрыярх канстанцінопальскі не прызначыў яму пераемніка, і названыя епархіі вярнуліся пад уладу мітрапаліта кіеўскага і ўсяе Русі Феагноста (кафедра ў Маскве).
    Aim.: М е й е н до р ф Н. Внзантня н Московская Русь. Па-рнж. 1990; М а р т о с А. Беларусь в нсторнческой государ-ствснной н церковной жнзнн. Мн., 2000. А.Я.Кулажанка.
    ФЕТЫШЫЗМ (ад франц. fetiche ідал, таліс-ман) — культ неадушаўлёных прадметаў — фе-тышаў, якія, паводле ўяўлення вернікаў, надзеле-ны звышнатуральнымі ўласцівасцямі. Быў пашы-раны ва ўсіх першабытных народаў. Перажыткі Ф. — вера ў амулеты, абярэгі, талісманы. Захаваў-ся ў сучасных рэлігіях — шанаванне чорнага ка-меня ў г. Мека (іслам), крыжа і мошчаў (хрысці-янства) і інш.
    ФІДЭІЗМ (ад лац. fides вера) — сцвярджэн-не прыярытэту веры над розумам, характэрнае для рэліг. светапоглядаў, якія абапіраюцца на ад-крытасць (шчырасць). Абмяжоўваючы сферу дзе-яння навукі, Ф. адмаўляе светапогляднае значэнне навуковага пазнання, адводзячы вырашальную ролю рэліг. веры.
    ______________ФЕМІЯМ — ФЛАРЭНТЫЙСКАЯ_________ 339
    ФІЛАРЙТ (у свеце Вахрамееў Кіры-ла Варфаламеевіч, н. 21.4.1935, Масква) —дзе-яч праваслаўнай царквы на Беларусі. Скон-чыў Маскоўскую духоўную семінарыю (1957) і Маскоўскую духоўную акадэмію (1961). У 1959 прыняў манаства, у 1961 пасвячоны ў іераманаха. У 1965 пасвячоны ў епіскапа ціхвінскага. У 1966—73 епіскап дзмітраўскі, рэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі і семінарыі. У 1971 узведзены ў сан архіепіскапа, у 1975 — у сан мітрапаліта. 3 1978 мітрапаліт мінскі і беларускі; адначасова да 1984 займаў пасаду патрыяршага экзарха Зах. Еўро-пы, а ў 1981—89 быў старшынёй аддзела знешніх сувязей Маскоўскага патрыярхата. 3 16.10.1989 пат-рыяршы экзарх усяе Беларусі, пастаянны чл. Сі-нода Рускай правасл. царквы, старшыня Сінода Беларускага экзархата. 3 1992 поўны тытул «мітра-паліт мінскі і слуцкі, патрыяршы экзарх усяе Бе-ларусі, свяшчэнна-архімандрыт Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра». Па ініцыятыве Ф. на Беларусі адроджаны многія манастыры і ўсе ста-раж. епіскапскія кафедры; утворана Біблейская камісія, якая займаецца паракладам на бел. мову Новага Запавету. Мітрапаліт Ф. — заснавальнік першай на Беларусі правасл. духоўнай акадэміі. Пры яго ўдзеле адноўлены Крыж прападобнай Ефрасінні Полацкай (1997).
    Літ.: Н с ф с д о в В.В. Беседы с мнтрополмтом Фмларетом. Мн., 1992.
    ФІМІЯМ (грэч. thymiama) — духмянае рэчы-ва, якое спальваецца пры богаслужэннях, а таксама духмяны дым пры спаленні такога рэчыва. Выка-рыстоўваецца ў рэліг. абрадах. У пераносным сэн-се — «курыць Ф.» — ліслівіць, празмерна ўсхва-ляць каго-небудзь.
    ФІЯЛКСІЎСКІ Антоній (1796, Віцебшчына — 1883) — рэлігійны дзеяч, магілёўскі каталіцкі архі-епіскап (1872—83), мітрапаліт усіх рымска-каталіц-кіх цэркваў у Расіі. Вучыўся ў Полацкай езуіцкай акадэміі, у галоўнай духоўнай семінарыі пры Вілен-скім ун-це, быў пасвячоны ў ксяндза. Прафесар багаслоўскіх навук. і царк. гісторыі ў Віленскай епархіяльнай семінарыі і Віленскім ун-це, а пасля закрыцця яго — у Віленскай каталіцкай духоўнай акадэміі; быў яе рэктарам да 1842. Садзейнічаў пашырэнню рус. мовы сярод каталіцкага насель-ніцтва, прымаў удзел у складанні першага ката-ліцкага катэхізіса на рус. мове. Яго клопатамі ў Пецярбургу заснаваны мітрапаліцкая царква і епархіяльная семінарыя, якой ён завяшчаў усю сваю багатую бібліятэку.
    ФЛАРЙНСКІ Павел Аляксандравіч (1882— 1937) — рускі рэлігійны філосаф, святар і бага-слоў, паслядоўнік У.Салаўева. Цэнтральнае пытанне яго асн. працы «Стоўп і сцвярджэнне ісціны» — абгрунтаванне сапраўднасці правасл. дагматыкі, асабліва трыадзінства. Антынамічнасць догма-таў, напр., адзінасутнасці і трохіпастаснасці Bora, паводле Ф., не можа быць растлумачана на аснове лагічнага закону тоеснасці. Вырашэнне відавочных антыномій магчыма толькі пры бе-зумоўным прызнанні сапраўднасці догматаў, якія павінны быць для розуму самадаказальнай аксіёмай. Ф. напісаны таксама багаслоўскія пра-цы, прысвечаныя абгрунтаванню аскетызму і шанаванню абразоў. Акрамя багаслоўя займаў-ся фізікай, матэматыкай. Загінуў у Салавецкім канцлагеры.
    ФЛАРЭНТЫЙСКАЯ ЎНІЯ 1439 — ар-ганізацыйнае аб’яднанне пад уладай рымскага папы ўсяленскіх каталіцкай і праваслаўнай цэркваў, абвешчана на царк. саборы ў Фларэн-цыі (Італія). Правасл. царква мусіла прызнаць ка-таліцкія догматы, у т.л. «Філіёквэ» (зыходжанне Св. Духа не толькі ад Бога-Айца, але і ад Бога-Сы-на), існаванне чысцілішча і г.д. пры захаванні аб-раднасці і богаслужэння на грэч., царк.-слав. і інш. мовах, шлюбу белага духавенства, права свецкіх людзей прычашчацца віном і інш. Склі-каны папам Яўгенам IV для заключэння уніі ўся-ленскі сабор (1438—45) адкрыўся ў Ферары, пра-доўжыў дзейнасць у Фларэнцыі (адсюль назва
    340
    ФЛАРЭНТЫЙСКАЯ — ФОЦІЙ
    Фларэнтыйскі або Ферара-Фларэнтыйскі сабор) і закончыўся ў Рыме. Ініцыятарамі уніі побач з пап-ствам былі кіруючыя колы Візант. імперыі, у т.л. імператар Іаан VIII Палеалог і канстанцінопальскі патрыярх Іосіф II, якія спадзяваліся ў абмен на ўступкі ў дагматыцы атрымаць ваен. дапамогу ка-таліцкага Захаду ў барацьбе з турэцкай пагрозай. 3 канца 14 ст. ідэю уніі спрабавалі рэалізаваць усе вял. князі ВКЛ, перш за ўсё Вітаўт (гл. Канстан-цкі саёор 1414—18) з мэтай узмацніць унутр. адзінства дзяржавы. Мітрапаліт кіеўскі ў ВКЛ Ге-расім [1432—35] з ведама кн. Свідрыгайлы і кан-станцінопальскага патрыярха вёў з Яўгенам IV пе-рагаворы аб уніі, якая не была рэалізавана з-за па-карання смерцю Герасіма Свідрыгайлам у 1435. Дэлегацыю правасл. Кіеўскай ліітраполіі (на той час зноў адзінай у межах Маскоўскай дзяржавы і ВКЛ) на Фларэнтыйскі сабор узначальваў мітрапаліт Ісідор. У яе склад уваходзілі суздальскі епіскап Аўра-мій, Грымрай Баліаран, аўтар «Аповесці пра Фла-рэнтыйскі сабор» манах Сімяон з Суздаля і інш. 5.7.1439 унія падпісана і на наступны дзень ура-чыста абвешчана. 3 каталіцкага боку свае подпісы пад актам уніі паставілі папа Яўген IV, 143 кар-дыналы, прымасы, біскупы і арцыбіскупы, з пра-васлаўнага — імператар Іаан VIII, мітрапаліты Антоній, Дасіфей, Ісідор і яшчэ 15 мітрапалітаў. Подпіс патрыярха Іосіфа II ў акце адсутнічае, бо ён памёр 10.6.1439, але пакінуў дакумент, дзе за-сведчыў на гэта сваю згоду. У 1440 на зваротным шляху Ісідор спрабаваў увесці унію ў ВКЛ, але яна не была тут прынята. Апрача правасл. духа-венства унію праігнаравалі і каталіцкія іерархі Польшчы і ВКЛ, якія да 1443 не прызнавалі уніі і яе ініцыятара Яўгена IV, бо падпарадкоўваліся папе Феліксу V, абранаму Базельскім саборам, альтэрнатыўным Фларэнтыйскаму. Талерантнае стаўленне Ф.у. сустрэла толькі ў Кіеве, Смаленску 1 некат. інш. землях ВКЛ. Прызнанне яе кн. Юрыем Лугвенавічам, які ў 1440—41 на кароткі час аднавіў незалежнасць б. Смаленскага княства ад ВКЛ і разлічваў атрымаць падтрымку Рыма, было яшчэ адной з прычын, чаму кіруючыя колы ВКЛ, у той час не прызналі Ф.у. Яшчэ больш неп-рыхільна Ф.у. сустрэлі ў Маскве; Ісідор быў зня-волены, а потым уцёк праз ВКЛ у Рым. Боль-шасць духавенства Візантыі таксама не прыняла Ф.у. Яна была адвергнута Іерусалімскім 1443 і інш. царк. саборамі, у т.л. Канстанцінопальскімі саборамі 1450 і 1472.
    Пасля аднаўлення ў 1458 асобнай ад Маскоў-скай Кіеўскай мітраполіі ў ВКЛ (з кафедрай у На-вагрудку) Ф.у. падтрымлівалася вял. кн. Казімі-рам IV. Ен паставіў мітрапалітам прыхільніка Ф.у.
    Грыгорыя Балгарына, які, не здолеўшы ўвесці унію, адмовіўся ад яе. Наступны мітрапаліт Міса-іл арганізаваў зварот вышэйшых духоўных і свец-кіх асоб да папы Сікста IV пра гатоўнасць пра-цягваць справу уніі. Да пач. 16 ст. некат. кіеўскія мітрапаліты (як правіла, са смаленскіх епіскапаў, напр., Іосіф I) фармальна лічылі Ф.у. сапраўднай на тэр. Польшчы і ВКЛ. Аднак гэта фактычна не адбівалася на жыцці духавенства і вернікаў, хаця зрабіла, напр., магчымым выпуск папам адмысло-вых індульгенцый, збор ад якіх мусіў пайсці на адбудову Кіева, разбуранага ў 1482 крымскім ха-нам Менглі-Гірэем. На прынцыпах Ф.у. была зас-навана Брэсцкая унія 1596, ідэолагі якой, асабліва Іпацій Пацей, часта звярталіся ў палеміцы да прыкладу Ф.у.
    Літ.-. М о ц м н с к а я Н.В. Лмтературная нсторня «Повес-тм об Осьмом Ферраро-Флорентнйском соборе» Снмеона Суз-дальского // Вопросы русской лнтературы. М.. 1971; 3 н м м н АА Внтязь на распутье. М., 1991; Макарнй (Б у л г а к о в). Нс-торня русской церквн. Кн. 5. М., 1996. А.В.Бслы.
    фбЦІЙ (?, г. Манемвасія, Грэцыя — 1.6.1431) — праваслаўны царк. дзеяч ВКЛ і Маскоўскага вял. княства. У 1408—31 мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі (на той час Кіеўская мітраполія ахоплівала тэр. ВКЛ і Маскоўскага вял. княства). Пастаўлены міт-рапалітам паводле просьбы вял. кн. маскоўскага Васіля I і насуперак пазіцыі вял. кн. ВКЛ Вітаўта. У вер. 1409 Ф. прыбыў з Канстанцінопаля ў Кіеў і заставаўся ў ВКЛ да вясны 1410; Вітаўт прызнаў Ф., верагодна, з умовай яго пераважнага знахо-джання ў ВКЛ і аднаўлення Кіеўскай кафедры як рэальнага цэнтра мітраполіі. Аднак актыўная дзейнасць Ф. ў Маскве (з крас. 1410) па вяртанні царк. маёмасці, што была страчана або разрабава-на пасля смерці мітрапаліта Кіпрыяна (1406) і ў час вайны з правіцелем Залатой Арды Едыгеем (1408), закранула матэр. інтарэсы заходнярус. епархій. Ф. абвінавачвалі ў вывазе з Кіева ў Мас-кву вял. каштоўнасцей і святынь. У 1411—12 Ф. знаходзіўся ў ВКЛ (у прыватнасці, паставіў тураў-ска-пінскага епіскапа Яўфімія), але ў 1413 (ці 1414) пры спробе прыехаць у Гродна для сустрэ-чы з Вітаўтам быў абрабаваны і высланы назад; намеснікі Ф. былі адхілены ад кіравання маёмас-цю Кіеўскай кафедры. На царк. саборы 1414—15 у Навагрудку епіскапы ВКЛ адмовіліся падпарад-кавацца Ф. і абралі мітрапалітам Грыгорыя Цам-блака. Пасля смерці апошняга (1419/1420?) і пера-арыентацыі Вітаўта на саюз з Масквой канфлікт быў вычарпаны. Вітаўт больш не дамагаўся падзе-лу мітраполіі, а Ф. са свайго боку ўзмацніў увагу да зах. епархій: ён быў у ВКЛ у 1420—21, 1423 і