Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
артыкуламі», прызнанне якіх з’яўлялася ўмовай для заключэння уніі.
Артыкулы былі закліканы ліквідаваць дэзарга-нізацыю правасл. царквы ва ўсіх сферах духоўна-га, матэрыяльнага і культурнага жыцця і мелі вы-разную этнаахоўную накіраванасць. Яны абгавор-валі дзярж. гарантыі памеснасці У.ц., стваралі пе-рашкоду яе лацінізацыі і паланізацыі, прадугле-джвалі захаванне адм. самастойнасці і незалежнас-ці ад польскага касцёла, павышэнне сац. статуса епіскапату, захаванне ўсх.-візантыйскай традыцыі. 3 пачатку заснавання У.ц. сустрэла моцнае супра-ціўленне з боку духавенства і свецкіх людзей, пе-раважна мяшчан (у канцы 16 — пач. 17 ст. іх уз-начальваў кн. К.В.Астрожскі), чыя. апазіцыйнасць выяўлялася ў розных формах — ад пратэстаў, соймавых дэбатаў, антыуніяцкай палемікі, дзей-насці правасл. брацтваў да рознага роду высгуп-ленняў аж да паўстанняў (Магілёўскае паўстанне 1618, Віцебскае паўстанне 1623). У.ц. пашырала свой уплыў шляхам стварэння ўласнай сістэмы асветы, праз палемічную літаратуру, кнігавыдавец-. кую дзейнасць, прапаведніцкае майстэрства, уні-яцкія брацтвы, сродкамі мастацтва, заснаваннем сеткі храмаў і манастыроў, але не пазбегла пры-мусу. У-Ц- карысталася ў літургіі царксўнаславян-скаймовай, якая ў 17 ст. падверглася моцнай бела-русізацыі, і бел. («рускай»), замацаванай у 1636 як мова казанняў. Палітыка правячых колаў Рэчы Паспалітай адносна У.ц. мела неадназначны, супя-рэчлівы характар і неаднаразова мянялася са зме-най грамадска-паліт. абставін. 3 аднаго боку, ула-ды падрымлівалі У.ц., бо яна адпавядала іх палі-тыцы цэнтралізацыі дзяржавы, з другога — жада-лі зліць уніятаў з рыма-католікамі. Недапушчэнне уніяцкай іерархіі ў Сенат сведчыла пра прыніжа-ны статус У.ц., стаўленне да яе дзяржавы як да другараднай.
Нягледзячы на дэкрэт Кангрэгацыі прапаган-ды веры ад 7.2.1624, зацверджаны папам і на пра-тэсты грэка-каталіцкага духавенства, перавод унія-таў касцёлам у лац. абрад працягваўся ўвесь час існавання У.ц. Рэформы мітрапаліта І.В.Ру^хл/л [1613—37] па ўмацаванні царквы і ўзвышэнні яе культ. ўзроўню (у т.л. стварэнне ордэна базмліян і арганізацыя базыльянскіх школ), прыклад аўта-рытэту М.Сматрмцкага, які прыняў унію, прывялі да росту колькасці паслядоўнікаў У.ц. 3 1630-х г. на бок уніі сталі схіляцца сімпатыі бел. шляхты, на той час акаталічанай у асн. масе.
Аднак большасць паствы У.ц. ўвесь час склада-ла сялянства. Асвячэнне іерусалімскім патрыяр-хам Феаўанам у 1620 новай правасл. іерархіі ў Рэ-чы Паспалітай (епіскапы не былі дапушчаны на кафедры каралём Жыгімонтам III), падзел у 1635
УНІЯЦКАЯ — УНІЯЦКАЯ
культавых устаноў граматай Уладзіслава IV паміж праваслаўнымі і уніятамі зацвердзілі падзел усх. царквы на 2 легальныя кіеўскія мітраполіі — уні-яцкую і праваслаўную і замацавалі канфесіяналь-ны раскол бел.-ўкр. грамадства. Спробы яго паяд-нання рабіліся на саборах 1629 у Кіеве і 1680 у Любліне, скліканых па ініцыятыве уніяцкай іерар-хіі, але праігнараваных праваслаўнымі. У 1630-я г. Руцкі выношваў праект стварэння на базе Кіеў-скай мітраполіі патрыярхату, агульнага для пра-васл. і уніяцкай цэркваў, чым зацікавіў правасл. апанентаў, у т.л. ПЛгггф. Рэалізацыя гэтай ідэі магла прывесці да стварэння на тэр. ВКЛ і Укра-іны новага сусв. цэнтра хрысціянства і ўзвышэн-ня міжнар. прэстыжу дзяржавы, але яна не сус-трэла падтрымкі папства, урада Рэчы Паспалітай, не -знайшла разумення правасл. насельніцтва. 'Па-водле ананімнай рэляцыі, прадстаўленай у жн. 1647 у Рым для Кангрэгацыі прапаганды веры, на той час на тэр. Рэчы Паспалітай было каля 4 тыс. уніяцкіх і больш як 13,5 тыс. правасл. прыходаў. У час нар. вызв. вайны бел. і ўкр. народаў 1648— 54 і вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 У.ц. апынулася на мяжы пагібелі.
На тэр., занятай маскоўскім войскам, дзей-насць У.ц. была забаронена. Факт падпарадкаван-ня правасл. Кіеўскай мітраполіі ў Рэчы Паспалі-тай Маскоўскаму патрыярхату ў 1686 значна змя-ніў адносіны бел.-ўкр. грамадства да уніі, у якой многія ўбачылі аснову незалежнасці ад Расіі. Рост прауніяцкіх настрояў, унутраны раскол у правасл. царкве, адыход ад яе шляхты, спад паліт. значэн-ня казацтва разам з рэформамі мітрапаліта Руц-кага, Б.Сялявт, Ц.Жахоўскага, Б.Кішкі па ўзвы-шэнні культ. ўзроўню У.ц. спрыялі павелічэнню яе аўтарытэту. Пасля Андросаўскага перамір’я 1667 урад Рэчы Паспалітай рэзка ўзмацніў пад-трымку У.ц. Каралі Міхал Вішнявецкі [1669—73] і асабліва Ян Ш Сабескі [1674—96] адкрыта вы-яўлялі прыхільнасць да У.Ц., хоць і захоўвалі пэў-ныя прывілеі праваслаўных. У канцы 17 — пач. 18 ст. У.ц. ў Рэчы Паспалітай дасягнула найб. значных поспехаў: у 1692 да яе далучана Пера-мышльская, у 1700 — Львоўская, у 1702 — Луц-кая епархіі, што ў значнай ступені тлумачылася незадаволенасцю мясцовай правасл. іерархіі раз-рывам Кіеўскай мітраполіі з Канстанцінопалем і падпарадкаваннем яе Маскоўскаму . патрыярхату. Уніятаў тады стала больш, чым праваслаўных. Гэ-ты працэс ішоў у значнай меры добраахвотна.
У час Паўночнай вайны 1700—21 У.ц. значна пацярпела ад саюзнага Рэчы Паспалітай рас. вой-ска: расправа з полацкімі базыльянамі ў 1705, раз-бурэнне Полацка/а Сафійскаіа саБора ў 1710 і інш. У 18 ст. адбывалася лацінізацыя У.ц. — перай-манне насуперак «берасцейскім артыкулам» рым-
ска-каталіцкай абраднасці. Гэта было вынікам польскай паліт., грамадскай і культ. экспансіі на «рускіх» землях Рэчы Паспалітай (крайнім праяў-леннем гэтай экспансіі стаў «Праект аб знішчэнні Аб’яднанай Русі»). На Беларусі лацінізацыя была больш значнай, чым на Украіне; яе праваднікамі былі базыльяне, якія паходзілі з рымска-каталіц-кіх шляхецкіх родаў, і выхаваныя ў лац. школах епіскапы. На думку прыхільнікаў лацінізацыі, грэка-каталіцкая царква не апраўдвала спадзяван-няў польскіх ініцыятараў уніі на паланізацыю бе-ларусаў і ўкраінцаў. Гал. ролю ва уніфікацыі аб-раднасці на лац. ўзор адыграў Замойскі сабор 1720. Аднак пасля яго ва уніяцтве сталі выразна акрэс-лівацца 2 плыні: першая настойвала на засваенні вопыту і здабыткаў рымска-каталіцкай царквы, a другая не прымала замойскіх наватарстваў і ахоўвала старыя правасл. традыцыі, адстойвала чысціню абраду. За ўвесь перыяд дзейнасці У.ц. зрабіла важкі ўклад у развіццё асветы, кнігадрука-вання, бібліятэчнай, архіўнай справы, жывапісу, скульптуры, муз. і тэатр. мастацтва.
Уніяцкае асяроддзе выхавала шэраг выдатных царк. і грамадскіх дзеячаў, вучоных, пісьменнікаў, дзеячаў культуры: І.Пацея, І.Руцкага, БЖрэўзу, ІМарахоўскага, А.Сяляву, Л.Кішку, П.Янкоўскага, гісторыкаў Я.Сушу, І.Кульчынскага, І.Даніловіча, славіста М.Баброўскага і інш. Напярэдадні падзе-лаў Рэчы Паспалітай уніяты мелі тут 8 епархій з 9300 прыходамі, 10 300 святарамі, 4,5 млн. верні-каў і 172 манастыры з 1458 манахамі. На 1790 на бел. землях Рэчы Паспалітай уніятамі былі ад /з да 74 насельніцтва (у сельскай мясцовасці да 80°/о). У 1772—95 тэрыторыі, дзе жылі уніяты, апынуліся пад расійскай і аўстрыйскай уладай і невял. колькасць (каля 70 тыс. чал.) — пад прус-кім панаваннем, але ў 1807 і яны перайшлі пад уладу Расіі. На тэр. Расійскай імперыі У.ц. спачат-ку захоўвала сваю маёмасць, правы і прывілеі, але пазбавілася дзярж. падтрымкі. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) уніяты на далучаных да Расіі бел. землях заставаліся ў складзе Полацкай архіепархіі на чале з Я.Смагар.жэінскілі і былі пад-парадкаваны Лінфляндскай, Эстляндскай і Філян-дскай юстыц-калегіі. У 1780—83 адбыліся знач-ныя пераходы з уніяцтва ў праваслаўе. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай указ ад 22.4.1794 «Аб ус-траненні ўсялякіх перашкод для павароту уніятаў да праваслаўнай грэчаскай царквы» таксама са-дзейнічаў такім пераходам. Усяго, паводле звестак гісторыка Г.Кіпраяновіча, са жн. 1794 да сак. 1795 да праваслаўя было далучана 1 483 111 украінцаў і беларусаў. 19.10.1795 указам Кацярыны II былі скасаваны ўсе уніяцкія епархіі, акрамя Полацкай. Папа Пій VI даручыў рымска-каталіцкаму мітра-паліту С.Боушу-Сестранцэвічу ажыццяўляць кіраў-ніцтва і над У.ц. 3 26.1.1798 уніяты былі падпа-радкаваны дэпартаменту рымска-каталіцкіх спраў,
УНІЯЦКАЯ — УНІЯЦКАЯ
333
які выдзеліўся ў асобны орган з юстыц-калегіі, а з 1801 — створанай замест яго рымска-каталіцкай духоўнай калегіі, у склад якой прадстаўнікі ад уні-яцкага духавенства нават не ўваходзілі. Указам ад 28.4.1798 былі створаны 2 новыя уніяцкія епархіі: Брэсцкая і Луцкая. У 1804 полацкі архіепіскап ХЛісоўскі дамогся, каб у склад рымска-каталіцкай духоўнай калегіі былі ўведзены 1 епіскап і па 1 за-сядацелю ад кожнай з 3 епархій. 3 канца 18 ст. ад-бываліся пераходы з уніяцтва і ў лац. абрад. Так, у 1803 у полацкай архіепархіі ў лац. абрад перай-шло 100 тыс. чал. (паводле інш. звестак — каля 200 тыс. чал.), у Дзісенскім і Віленскім пав. — 20 тыс. чал. Гэтаму спрыялі мясц. памешчыкі-ка-толікі.
У ліп. 1806 былі зацверджаны сумесныя пра-пановы Богуша-Сестранцэвіча і Лісоўскага аб ра-шэнні вярнуць уніятаў, якія перайшлі ў каталіц-тва, да уніі і не прымаць іх «у рымскі абрад ні пад якім выглядам». 25.10.1807 былі пацверджаны ўсе ўказы, якія зберагалі цэласнасць У.ц. Але і У.ц. імкнулася вяртаць сваю былую паству. Указ ад 28.8.1797 забараняў уніяцкім святарам право-дзіць агітацыю сярод правасл. насельніцтва, ■ але ўсё ж меў месца значны адток з праваслаўя ва уні-яцтва. У 1809 была створана новая Віленская епархія. Базыльянскія кляштары былі падпарадка-ваны епархіяльным архірэям. Пры імператару Мікалаю I у зах. губернях стала праводзіцца палі-тыка «ўмацавання рускай народнасці і праваслаў-най веры», што падразумявала і рэліг. уніфіка-цыю. У канцы 1827 быў складзены і падпісаны міністрам народнай асветы і гал. кіраўніком Дэ-партамента замежных веравызнанняў А. Шышко-вым праект па скасаванні У.ц. Для гэтага трэба было спачатку адарваць У.ц. ад рымска-каталіц-кай. Указам ад 22.4.1828 была заснавана незалеж-ная ад рымска-каталіцкай царквы грэка-уніяцкая калегія і замест 4 створаны 2 епархіі: Літоўская і Беларуская з кансісторыямі адпаведна ў Жырові-чах і Полацку. Абвастрыўся канфлікт паміж ордэ-нам базыльян і белым духавенствам, што аслабля-ла царкву. Удзел базыльян ў паўстанні 1830—31 прывёў да скасавання ў Рас. імперыі 2/з іх манас-тыроў, а каля 200 манахаў пакінулі ордэн і перай-шлі ў каталіцкія кляштары. У 1833 у Гродзенскай губ. было 472 тыс. уніятаў, у Мінскай — 376 тыс., Віцебскай — 273 тыс., Магілёўскай — 228 тыс.