• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    ТАРАКАНСКІ МАНАСТЬІР БАЗЫЛЬЯН. Існаваў у 17 — 1-й пал. 19 ст. ў фальварку Тара-кань (Таракані; цяпер у межах в. Імянін Драгі-чынскага р-на Брэсцкай вобл.). Знаходзіўся ў фун-душавым маёнтку, нібыта дадзеным у 1517 кіеў-скім мітрапалітам валынскай кашталянкай Агатай Песачынскай. Пасля Брэсцкайуніі 1596 за маёнтак ішла працяглая барацьба паміж уніяцкімі мітра-палітамі і ордэнам базбілбян. Дакладная дата зас-навання манастыра не акрэслена. Манастыр быў адным з галоўных у базыльян, з 1656 тут прахо-дзілі ордэнскія кангрэгацыі. Мітрапаліт Ц.Жахоў скі пабудаваў тут сваю рэзідэнцыю, якая пасля яго смерці дасталася базыльянскім протаархіман-дрытам (генералам); з 1743 тут размяшчалася адна
    з рэзідэнцый правінцыялаў Літоўскай правінцыі ордэна. Паводле хронікі Аляшэўскага (памёр у 1721), мураваныя царква св. Іасафата Кунцэвіча і жылы корпус манасгыра пабудаваны ў 1710—12 ге-нералам ордэна базыльян ІУКішкаю. 3-нефавая базі-ліка з 2-вежавым фасадам памерам у плане 24 х 14 м і вышынёй 10 м. да карніза, з разным іканаста-сам, была аздоблена падобна манастырскай царкве ў Беразвеччы. Прыкладна з 1780 пры манастыры існавала школа, дзе навучалі мовам, гісторыі, геа-графіі, арыфметыцы. Паводле інвентара 1821, скляпенні і сцены царквы былі размаляваны, ме-лася 7 алтароў, арган, жалезны каваны іканастас з пазалотай, намаляваныя на медных лістах на цар-скіх варотах абразы «Маці Божая», «Спас» і «Звес-таванне», каваныя з жалеза балдахін і кораб амбо-на. У 1821 былі 24 манахі і 23 чал. прыслугі. Па-водле інвентара 1836, у храме мелася шмат сярэб-раных літургічных рэчаў; да царквы прымыкаў вял. аднапавярховы манастырскі корпус, утвараю-чы квадратны двор; быў мураваны флігель. Б-ка налічвала каля 1750 кніг. Манастыру належаў фальварак Таракань (87 дамоў, 73 валокі зямлі), працавала 5 варштатаў для ткацтва палатна. Пасля скасавання уніі (1839) манастыр быў месцам ссылкі непакорных святароў-уніятаў. У 1920—30-я г. тут размяшчалася сельскагасп. школа. У 1950-я г. бу-дынкі разбураны. А.А.Ярашміч.
    ТАРАСЕВІЧ Уладзімір (27.11.1921, в. Клеш-някі Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. — 2.1.1986) — рэлігійны і грамадскі дзеяч бел. за-межжа. Напярэдадні 2-й сусв. вайны пераехаў у ЗША да свайго дзядзькі Я.Тарасевіча. Д-р тэалогіі (1958). Скончыў духоўную семінарыю і каледж пры абацтве св. Пракопа ў г. Лайл каля Чыкага, Каталіцкі ун-т у Вашынгтоне (1950), вучыўся ў Рыме ў папскім Грыгарыянскім ун-це і Пантыфі-кальным ін-це вывучэння Усходу. Манах-бенедык-цінец (1944), каталіцкі святар усх. абраду (1949). У 1958—36 узначальваў бел. уніяцкую парафію Хрыста Спаса ў Чыкага. Архімандрыт (1975). Епіс-кап каталіцкай царквы ўсх. абраду (1983), аднача-сова папам рымскім прызначаны на пасаду апос-тальскага візітатара для беларусаў-католікаў зах. і ўсх. абрадаў на эміграцыі. 25.4.1959 адчытаў ма-літву за бел. народ у Кангрэсе ЗША. Адзін з зас-навальнікаў уніяцкага англа-рускамоўнага час. «Церковный голос», выдаваў бюлетэні «Праўда», «Да злучэння». Л.У.Яшктіч.
    ТАРАСЕВІЧ Янка (Іван Міхайлавіч; 20.10.1892, в. Клешнякі Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. — 11.6.1978) — рэлігійны і грамадскі дзеяч бел. за-межжа. Дзядзька ў .Тарасевіча. 3 1911 жыў у ЗША. Д-р тэалогіі (1925). У 1917—18 вывучаў тэалогію ў Манрэалі (Канада). Скончыў Фрыбургскі ката-ліцкі ун-т у Швейцарыі (1925). 3 1912 чл. ордэна салатынаў, у 1923 пасвячоны ў ксяндза. 3 1926
    324
    ТАРАСЕВІЧ — ТАТЭМІЗМ
    выкладаў у семінарыі ў штаце Нью-Йорк. У 1936 перайшоў у ордэн бенедыкцінцаў. 3 1937 служыў у манастыры св. Пракопа ў г. Лайл каля Чыкага. У 1941 адзін з ініцыятараў стварэння культ.-гра-мадскай арг-цыі Бел.-амерыканская нац. рада, разам з Я.Варонкам і Я.Рэшацем уваходзіў у яе ўправу, у 1941—48 яе сгаршыня. Заснавальнік бел. уніяц-кай парафіі Хрыста Спаса ў Чыкага. У 1921, 1924, 1935 і 1967—68 наведваў Бацькаўшчыну. Аўтар шэ-рагу філасофска-тэалагічных трактатаў, у т.л. «Зло і лякарства на яго», «Беларусы ў святле праўды». У 1930—40-я г. выдаваў бюлетэнь «Праўда», ан-гла-рускамоўны уніяцкі час. «Церковный голос», у 1952—62 — «Лісток к Беларусам». Супрацоўні-чаў з час. «Chryscijanskaja Dumka» («Хрысціянская думка»), «Божым шляхам», «Siaubit» («Сейбіт») і 1Н Ш. /1. У.Я.іыкчві ч.
    ТАТЭМІЗМ (на мове паўночнаамерыканскіх індзейцаў племя аджыбве «от-атэм» — літаральна яго род) — комплекс вераванняў і абрадаў у аб-
    шчынна-родавым грамадстве, звязаны з уяўлен-нем пра роднасць паміж групай людзей (родам, фратрыяй) і татэмам (пэўным відам жывёл, рас-лін, радзей з’яў прыроды ці неадушаўлёнымі прадметамі). Перавага жывёл сярод татэмаў абу-моўлена пашырэннем паляўніцтва ў абшчынна-родавым грамадстве. Татэмаў паважалі, часам аба-гаўлялі, не прычынялі ім шкоды (іх нельга было забіваць, есці іх мяса, гэта дазвалялася толькі ў час татэмных свят), імкнуліся іх аберагаць, спры-яць павелічэнню іх колькасці. Кожная татэмная група насіла імя свайго татэма, а яе члены мелі спец. татэмічныя эмблемы (камень, драўляная до-шчачка); існавала забарона на заключэнне шлю-баў унутры татэмных груп. Дзеля задобрывання татэма-жывёлы і павелічэння яго колькасці людзі выконвалі спец. магічныя абрады, выконвалі пес-ні-заклінанні, татэмічныя танцы, у якіх звычайна імітаваліся паводзіны татэмаў. Класічны Т. зафік-саваны ў Аўстраліі. Існуе некалькі канцэпцый уз-нікнення Т.: боязь жывёл (найперш драпежных); адчуванне сваёй натуральнай еднасці з жывёламі, раслінамі; вера ў існаванне свяшчэнных (сакраль-ных) прыродных сіл і з’яў. Рэшткі Т. захаваліся да нашага часу ў розных народаў Амерыкі, Азіі, Аф-рыкі, Акіяніі. Яны выяўляюцца ў разнастайных формах: выявах татэмічных істот на сценах да-моў і на дэталях адзення; звычаях урачыстага па-хавання памерлых татэмаў; выкарыстанні ў якас-ці абярэгаў асобных частак цела татэмічных жы-вёл (зубы, скура, галава, пер’е, косці); клятва на частках цела татэмных жывёл; звычай пераапра-нання ў скуру жывёл у час свят, рытуальныя татэ-мічныя танцы; легенды, паданні, казкі пра пахо-джанне роду ад пэўнага татэма.
    Тройца Стара-запаветная. 2-я чвэрць 18 ст. Белару-ская іканапісная школа.
    Тройца Стара-запаветная.
    17 ст. Белару-ская іка-напісная школа.
    ТОРА — ТРЫЗНА
    325
    Тройца Нова-запаветная.
    18 ст. Белару-ская іка-напісная школа.
    Тройца Нова-запаветная.
    1790. Белару-ская іка-напісная школа.
    У беларусаў захаваліся нар. легенды і паданні, прыкметы і павер’і, у якіх прасочваюцца рэшткі стараж. Т. У асобных бел. фальклорных творах адзначаецца, што людзі часам ператвараліся (пе-раважна па волі Бога) у мядзведзяў, буслоў, ваў-коў. Праявай татэмістычных уяўленняў людзей з’яўляюцца наступныя вызначэнні асобных жы-вёл: мядзведзя называюць «продкам», «апекуном», бусла — «братам» і г.д. У бел. фальклоры найчас-цей сустракаюцца звесткі пра мядзведзя, які быў самай паважанай жывёлінай. Ен лічыўся адным з самых магутных звяроў у лесе (таму яго баяліся і імкнуліся задобрыць), а таксама шмат у чым на-гадваў самога чалавека (напр., мог хадзіць на зад-ніх лапах, любіў есці мёд, гарохавую кашу, кі-сель). На Беларусі працяглы час захоўвалася свята татэмнага паходжання камаедзіца, якое праводзі-лася вясной у гонар абуджэння мядзведзя ад зімо-вай спячкі. Дзеянні людзей імітавалі паводзіны мядзведзя. У бел. фальклоры сусгракаюцца па-вер’і, паводле якіх, напр., калі мядзведзь пройдзе каля зачараванай хаты, то можа адвесці любыя няшчасці і інш. Татэмічныя карані мае звычай пераапранання ў шкуру мядзведзя ў час нар. свят (напр., КаляЗ).
    Aim.: Арсеньсв В.Р. Звсрн — богм — людм. М., 1991; Ненадавсц А.М. Святло таямнічага вогнішча. Мн., 1993; В о л о ш н н a TA., А с т а п о в С.Н. Языческая ммфологмя славян. Ростов на/Д., 1996; Соколова З.ПІ Жнвотные в ре-лнгнях. СПб., 1998. Э.С^уЬянсцкі.
    тдРА — старажытнаяўрэйская назва Пяці-кніжжа. У богаслужбовай практыцы іудаізма выка-рыстоўваецца толькі тэкст, напісаны ад рукі на скрутку пергамента.
    ТРАНС РЭЛІПЙНЫ (ад франц. transe здран-цвенне) — асаблівы кароткачасовы стан свядомасці, які выяўляецца ў ажыццяўленні вернікам нематы-ваваных учынкаў. Да Т.р. адносяцца таксама ста-ны адлучанасці, экстазу і яснабачання. Т.р. сустра-каюцца ва ўсіх рэлігіях, асабліва ў харызматыч-ных і экстатычных культах. Дасягненне такіх ста-наў звязана з уяўленнямі аб магчымасці такім чы-нам вызваліць дух ад плоці.
    ТРЙЙЦА — цэнтральны хрысціянскі дог-мат, паводле якога Бог адзіны па сваёй сутнасці, але існуе ў трох асобах (іпастасях) — Айца, Сына і Святога Духа. Вучэнне аб Т. бярэ вытокі ў Ста-рым запаееце, але канчаткова выяўлена ў Новым за-павеце. Маючы прадпасылкі ў Свяшчэнным Пісан-ні, гэты догмат патрабаваў канчатковай фармулёў-кі і пачаў распрацоўвацца ў канцы 2 ст. ў сувязі з фарміраваннем адзінай епіскапальнай царквы. У перыяд фарміравання вучэння аб Т. вяліся вос-трыя дыскусіі, т.зв. трынітарныя спрэчкі. Аднос-ную тэалагічную завершанасць догмат аб Т. атры-маў у 3 ст. і быў замацаваны на 1-м (325) і 2-м (381) Усяленскіх саборах. У 381 уведзена свята Тройца (гл. Сёмуха). У адрозненне ад праваслаўя каталіцызм сцвярджае, што Святы Дух зыходзіць не толькі ад Айца, але і ад Сына. Вучэнне аб Т. распра-цоўваў Аўгусцін Блажэнны, які трактаваў Т. як вечнае божае самапазнанне і любоў. Догмат аб Т. адмаўляўся ў антытрынітарных вучэннях (гл. Ан-тбітрынітарыі). Т. з’яўляецца адным з самых рас-паўсюджаных сюжэтаў у іканапісе. Сімвал Т. — выява трох анёлаў.
    ТРЫЗНА — язычніцкі пахавальны абрад у старажытных славян (адпавядае грэчаскаму слову
    326
    ТРЫНІТАРЫІ — тупічэускі
    «спаборніцтва»). Першапачаткова складалася з ах-вярапрбінашэнняў, ваенных гульняў і песень у го-нар памерлага, а таксама памінальнага частавання напярэдадні і пасля трупаспалення (наладжвалі побач з месцам пахавання). Ва ўсх. славян Т. звы-чайна адбывалася пры насыпанні кургана як ура-чыстае развітанне з нябожчыкам у выглядзе ваен-най гульні ці спаборніцтва, асабліва пры пахаван-ні воіна або іншага знатнага мужа. У слав. Т., як і ў ант. пахавальным цырыманіяле, гал. месца на-лежала конскім рысталішчам (спаборніцтвам). Пасля прыняцця хрысціянства Т. доўгі час захоў-валася ў выглядзе памінальных песень, частаван-ня. Да нашых дзён дайшоў памінальны звычай частаваць тых, хто прыйшоў на пахаванне, а так-сама пакідаць невялікую колькасць ежы і пітва для нябожчыка (духам продкаў). Часам тэрмін «Т.» выкарыстоўваецца як сінонім памінак.